Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Албанскае танга
Шрифт:

– Дзіўнае імя, – выдыхнула гаспадыня, лёгкай усьмешкай ацаніўшы Аскольдавы жарцік, – упершыню такое чую.

– Мужчыны на Беларусі ўсе скрозь плебеі, няхай хоць кот будзе патрыцыям.

Саракоўка глянула на госьця зь вясёлым захапленьнем, чакала, відаць, камплімэнту на свой адрас, але Аскольд рашуча павярнуўся і выбег з кватэры.

Сеўшы пры кампутары, ён цэлую гадзіну глядзеў на экран, тузаў валаскі на грудзіне, нарэшце сабраўся з думкамі і крануўся клявішаў.

– Наташа, гэта жорстка! Тым часам, калі мяне змагла хвароба каханьня,

калі я не валодаю сабой і шукаю сьмерці, ты кажаш мне пра Аблонскага…

Аскольд прачытаў напісанае, здушана выдыхнуў: – Фу, бля… – і сьціснуў скроні. Творчыя пакуты дарэшты выматалі душу. Глыбокім пісьменьніцкім нутром ён адчуваў: патрэбныя новыя сюжэтныя хады, нечаканая павароты. Замест усяго гэтага у сьвядомасьці гучала мілоснае бляяньне, на экран лезьлі дакучлівыя дыялёгі, і калі б раптам у пакоі зьявіўся той самы Андрэй, герой аповеду, ён бы яго, не міргнуўшы вокам, пазбавіў жыцьця. І акурат у той міг, калі творца згадаў пра капусны сякач, які вісеў на кухні і якім было зручна цюкнуць лірычнага героя па галаве, пакой напоўніўся нецярплівым тэлефонным зумканьнем.

– Паслухайце, гэта нейкі жах! Ён мне на ложак насцаў… – у слухаўцы ўсхліпнулі, і Аскольд, зразумеўшы, хто тэлефануе, знэрвавана заўважыў: – Пазначае тэрыторыю.

– Ён жа нічога ня можа… імпатэнт… адно разьдзёр Мальвіначцы вуха… – на другім баку дроту замітусіліся, крыкнулі: – Зьлезь зь цюлю! – і Аскольд кінуў слухаўку…

Дзьверы трыццатай кватэры былі прачыненыя. Празаік пераступіў парог і ўбачыў жаночы азадак: гаспадыня кватэры стаяла вокрач і, ціснучы вуха да падлогі, шоргала пад канапай насадкай адпыльніка.

– Брысь, брысь, паскуда!

Празаік таксама плюхнуўся на калені, а ягоны гадунец, шкрабануўшы кіпцюрамі па дыване, узьбіўся на шафу.

– І навошта мне быў гэты кот?! Усю кватэру спаскудзіў, а чаго трэба не зрабіў, – жаночы голас дрыжэў і зрываўся.

– Парода такая: ён блакітны, яна блакітная… – пажартаваў Аскольд і, угледзеўшы ката, пагрозьліва крыкнуў: – Злазь долу!

Гаспадыня такога жарту як і ня чула: – І што за кацера такая? Кошку задаволіць – і то ня можа, – жанчына узьлезла на канапу, хацела схапіць ката за шкірку, але той махнуў лапай й на шляхетным жаночым носе стаў набіраць чырвані кручкаваты пісяг.

– Паця, цябе што, вучыць трэба? – душа пісьменьніцкая, аж па край, напоўнілася безразважнай весялосьцю. – Глядзі і вучыся! – Аскольд абхапіў гаспадыню за шырокія клубы, апусьціў на падлогу.

Гаспадыня адхінулася, уперлася локцем у ягоную грудзіну: – Вы што, ашалелі?! Я зараз паклічу суседку!

– Вы аматарка групавухі? – зноўку пажартаваў Аскольд і прагнай пяцярнёй сьлізгануў па дрыготкім, як тая квашаніна, азадку.

Імгненьне гаспадыня яшчэ супраціўлялася, ухілялася ад пацалункаў, а потым зморана апусьціла рукі і яны кулём паляцелі на канапу. Сьледам за імі на канапу скочыў Патрыцый. Аскольд скінуў яго нецярплівай нагой і, выцягваючы з-пад станіка важкія грудзі, пачуў гарачы шэпт: – Пойдзем пад душ.

Празь дзьве гадзіны, з катом пад пахай, празаік пераступіў парог сваёй кватэры і зірнуў у люстра, што вісела ў пярэдняй.

Чырванаватая, пазначаная адбіткамі трох зубоў, плямка на шыі зьлёгку шчымела і вярэдзіла душу: жонка магла ў любую хвіліну вярнуцца і пацікавіцца – хто яго пакусаў? Аскольд памацаў пляміну, рассунуў шырокія плечы і, з пачуцьцём глыбокага задавальненьня, адрыгнуў кіслай капустай. І ў той жа міг вочы пісьменьніцкія пасур’ёзьнелі, зірнулі ў залюстэркавую далячынь, і Аскольд – сьцярожка, на цырлах, – пайшоў да кампутара. Ён прысеў на край услона, ускудлаціў вільготную чупрыну, зь нечуваным натхненьнем закалаціў пальцамі па клявіятуры.

– Ты папраўдзе чакаеш Аблонскага? Гэтага прышчаватага ананіста?

Андрэй схапіў Наташу за клубы, кінуў на канапу.

У гэтым месцы празаік захоплена пацёр далоні.

– Вы што, звар’яцелі?! – пралепятала дзяўчына, – я зараз паклічу маму!

– Маму я трахну іншым разам, – з гэтымі словамі Андрэй задзёр Наташы спадніцу, ірвануў долу трусікі, ускінуў на плечы дзявочыя ногі, якія галавакружна пахлі горнай лявандай…

Аскольд працаваў як апантаны, да самай ночы, і перапыніўся толькі на хвіліну, калі Патрыцый, з лагодным варкатаньнем, пацёрся аб лытку. Іншым разам ён бы адкінуў ката, каб не замінаў творчаму натхненьню, але тут рушыў на кухню, выцягнуў зь лядоўні пакарабачаную путасіну.

– Еш, заслужыў, – прамовіў пісьменьнік і пабег дапісваць аповед.

Зямля мая вечная

… Мне подарила земля моя вечная,Самая добрая и человечная.(Песьня брэжнеўскай пары)

Пагодным ліпеньскім ранкам – тою парою, калі азярышчанскія вуліцы былі яшчэ пустэльнымі, а неба ружова туманілася, – да будынку раённага Дома культуры падкаціла запыленая «Кубань».

– Ну што, Нінэль Іванаўна… паехалі? – гукнуў кучаравы вадзіла, адчыніўшы дзьверцы, і тая, да каго ён зьвяртаўся, заклапочана паглядзела на бокі.

Нінэль Іванаўна, маладая, зьлёгку сухаватая жанчына ў сінім гарнітурчыку, стаяла на эрдэкоўскім ганку і, мяркуючы па ўсім, некага чакала.

– Бузілы няма. Сто разоў казала: а сёмай, ля Дома культуры… І вось… паўгадзіны тут гуляю, – парывіста ўздыхнула Нінэль Іванаўна.

– Дык мо пад’едзем пад яго? Тут недалёка, – кіроўца, зламаўшы пару запалак, прыпаліў папяросіну, запытальна кіўнуў жанчыне, і Нінэль Іванаўна, узьняўшыся на дыбачкі і азірнуўшы навакольле, ускочыла ў аўтобус.

Скаланаючы ранішнюю цішу змораным гудам, «Кубань» праехалася ў канец Чырвонаармейскай вуліцы, павярнула ў завулак і спынілася ля хаты загадчыцы раённага таварыства «Веды» Ксеніі Каралюк.

– Зірну, дзе ён там, – мовіў кіроўца, адчыніўшы дзьверцы, а Нінэль Іванаўна, прыціснуўшыся скроньню да халоднага шкла, разам з уздыхам прашаптала: – Ну дамаўляліся ж… і як так можна?

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых