Албанскае танга
Шрифт:
– Хто табе такое сказаў?
– Мішкава бабця.
– Гэта тая… дзевяностагадовая? Зусім старая з глузду зьехала, – бацька аддзімаецца і двума пяцярнямі прылашчвае валасы на галаве – заўсёды так робіць калі хвалюецца. – Ты ж глядзі, нікому не пераказвай гэтую брахню.
– Якую брахню! – гэта ўжо маці прыспаным голасам азываецца са спальні. – Я сама бачыла тых салдат. Цэлы тыдзень міма нашай хаты ішлі. Брудныя, галодныя, страшныя… «Усё, – казалі, – больш ні сталінятаў, ні калгасаў ня будзе… ідзем дахаты».
– Яшчэ адзін Дубчак знайшоўся… Што ты сыну антысаветчыну пляцеш? Хочаш каб
– Божухна, які дурны! – апалым голасам выдыхае маці.
Бацька яшчэ хвіліну шнарыць па этэры, потым сунецца на кухню і ўжо адтуль гукае:
– Ты свайго брата-паэта згадай! Дабалбочацеся, што і за вамі прыдуць!
Я ляжу з заплюшчанымі вачыма, слухаю, як бацька скрабе лыжкай, вычэрпваючы з рандолі рэшткі грэцкай кашы, і бачу асьветленае вакно і пахілую постаць вахцёркі.
– Ма!
– Ты дасі мне сёньня спаць? – маці рыпае спружынамі матрацу, – мне ўставаць а шостай. – Маці працуе мэдсястрой у паліклініцы і ўстае зь цёмнага рана.
– А чаму старыя цёткі вахцёркамі працуюць? Ім што, пэнсіі не хапае?
– Пражывеш ты… на калгасную пэнсію…
Маці зморана ўздыхае і народжаны тым уздыхам непрыемны скразьнячок кранае душу.
… Летась мы ўсім клясам езьдзілі ў Маскву. Цэлымі днямі цягаліся па сталіцы, а ўноч спалі на матах у адной з тамтэйшых школ. Школа была старая, ці не дарэвалюцыйнай пабудовы. Аднае ночы мы зь Мішкам раздурэлі, не давалі нікому спаць, клясная нас і выставіла ў калідор. Селі ў цёмным калідоры на лаву, прыслухаліся і дурыкі вомігам выпетрыліся з галоваў. Нам падалося, што там, на верхнім паверсе, нехта ёсьць, нехта сьцішана ходзіць па рыплівай падлозе. Крокі былі ледзь чутныя, але вось памацнелі, гулка азваліся на лесьвічнай пляцоўцы, а калі зашоргалі па сходах, мы з Мішкам рынулі ў спартзалю, дзе спалі аднаклясьнікі, леглі на свае маты, з галавой накрыліся коўдрамі…
А можа й дарма Мішка лез у школу?
Я стаю на ганку, чакаючы Дасюліна, мерзну і мяне працінае халодны пот і пачынаюць біць дрыжыкі. Хвілін празь дзесяць да ганку падыходзяць Галуза й Шутовіч з 10-га «А». За імі, па старой завядзёнцы, рушыць збой дзевяціклясьнікаў, пасярэдзіне якога прыкметна вытыркаецца кудлатая Мішкава галава.
Галуза з Шутовічам вялікія аматары ансамбля «Бітлз». З тае нагоды адгадавалі даўгія валасы – дзесьці да паловы вуха, – і дырэктар школы Тэлесфор Данатавіч Дунчонак (школьная мянушка Бздунчонак) на кожнай лінейцы пагражае «бітлухам» выключэньнем са школы, калі тыя не падстрыгуцца.
Перад тым, як пераступіць парог, Галуза з Шутовічам зачэсваюць валасы за вушы, прыўздымаюць каўняры, наструньваюць насы. Дзерык наш былы вайсковец і па-старой вайсковай звычцы кожнай раніцы голіцца ды пырскае на твар нязьменны «Шыпр». Па тым адэкалённым смуродзе, што потым лунае ў паветры, Галуза з Шутовічам і вызначаюць – ёсьць дзерык у школе, ці яшчэ няма.
Мы пераступаем, сьледам за «бітлухамі», парог і чуем злавесны голас:
– Шутовіч з Галузам! Да заняткаў не дапускаецеся!
Дзерык стаіць пасярод калідора, шырока рассунуўшы ногі, і школьная малеча з двух бакоў пужліва абмінае яго, шоргаючы плечукамі па сьценах.
– А вы ня маеце права
– Гляньма, законы ты ведаеш, а вось правілы савецкіх школьнікаў ведаць не жадаеш. Зарасьлі з Шутовічам – вачэй не відаць!
– А што, правілы рэглямэнтуюць даўжыню валасоў? – падае голас Шутовіч.
– У правілах напісана, што вучні павінны мець ахайны выгляд! – Бздунчонак роблена пасьміхаецца і зыркае ў той бок, дзе стаім мы зь Мішкам. – Вунь, гледзячы на вас, ужо і дзевяціклясьнікі пачалі зарастаць!
Мы з Мішкам выскокваем на ганак. Волкі вецер працінае навылёт і мяне ізноў працінаюць дрыжыкі: гарачыя, несупынныя.
– Чаго трасесься, гэта ж ён пра мяне казаў, – Дасюлін устурбавана прылашчвае валасы, і школьную будыніну скаланае званок.
– Учора на даху прасыфоніла! – гучна, як на перагаворным пункце, крычу сябру на вуха, адчуваючы, як па целу разьліваецца млявасьць і пачынае шчыміць патыліцу.
Сьледам за намі на парог выкульваюцца кудлатыя небаракі.
– Бл-ляха, кантрольная па альгебры, а Бздунчонак на заняткі не пускае, – прамаўляе скрозь зубы Шутовіч, і Дасюлін запабежліва хапае яго за рукаво.
Хлопцы адыходзяць убок; Мішка штосьці тлумачыць Шутовічу, паказваючы рукой угору, той сьвятлее тварам і махае Галузу. Тулячыся да сьцяны, тройца бяжыць да пажарнай лесьвіцы і празь імгненьне я назіраю, як Шутовіч, трымаючы ў зубах важкую тэчку, лезе ўгору, а за ім, узьбіўшыся на Мішкавы гарбень, чапляецца за парэнчы Галуза.
Ззаду гулка бухаюць дзьверы і мы бяжым з сябрам па калідоры. Калідор пусты, калі не лічыць фізрука Лазкова, які стаіць каля шатні.
– Бздунчонак паставіў, – шапоча праз плячук Мішка Дасюлін і задаволена хіхікае.
Фізрук мае мянушку Вакзал (хтосьці даўмеўся прачытаць ягонае прозьвішча наадварот) і, як лічаць многія настаўнікі, ня мае клёку ў галаве. Вось і цяпер: чувакі ўжо ў клясе, пішуць кантрольную, а гэты ёлупень пільнуе іх ля ўваходу.
– Заўтра да Галузы йду… запрашаў… хочаш, разам пойдзем, – Мішка заварочвае на сходы і я за ім ледзь пасьпяваю. Ногі робяцца ватнымі, таму спыняюся, пераводжу дых.
Сястра Галузіна скончыла маскоўскі інстытут і паўгода стажыравалася ў Індыі. Адтуль прывезла кружэлку з двума песьнямі «Бітлз». Цяпер уся школа падбіваецца пад Галузу, каб тую кружэлку паслухаць. А яшчэ паглядзець на партрэт Тэлесфора Данатавіча ў багетавай аправе, які Галуза павесіў над сваім ложкам. Дзеля хохмы, вядома. Фотаздымак – Дунчонак стаіць ля моўніцы і чытае нейкае спавешчаньне – чувак зьняў з гарадзкой Дошкі гонару.
Цёткі-прыбіральшчыцы мыюць падлогу, гучна бразгаюць вёдрамі.
– Ці чула ты, што ноччу ў школу лезьлі? – на падлогу пляскае мокрая ануча.
– Ідзі ты! А чыя была зьмена?
– Пракопаўны. Перапудзілася так, што ў больніцу адвезьлі, на «хуткай». Дачка во званіла, казала, ляжыць у цяжкім стане…
Мішка таксама спыняецца.
– Чуў? – шапоча сябар, калі я, ужо зусім зьнямоглы, узыходжу на трэці паверх. – Вось дык пужнулі… Ты ж нікому не казаў… пра маю вандроўку?
Я матляю галавой і галава пачынае гарэць і слых поўніцца замарачным звонам.
Черный Маг Императора 13
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги

Лекарь для захватчика
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
