Албанскае танга
Шрифт:
– На, выпі, – матчына далонь падбіваецца пад патыліцу, я глытаю цеплаваты адвар і ён ценькім цурком ліецца ў вушы. – Ліпа зь мёдам… адразу палягчэе.
Заўтра Галуза з Шутовічам зноў узьлезуць на пажарную лесьвіцу. Калі не заўтра дык пасьлязаўтра Бздунчонак іх перахопіць. Пагоніць, відаць, са школы. А калі яшчэ вахцёрка памрэ… Я страсянаю галавой, адганяючы страшную думку… Да вакацыяў засталося два дні. Магчыма, дзерык і не злапае чувакоў; пасьля вакацыяў люк зачыняць на замок і пра Мішкаву вандроўку ўсе забудуцца – з гэтай шчаснай думкай камнем панурваюся ў вір трывожнага сну; і вось ужо бачу школьны
– Ма!
– Што, дзетухта! – маці, у сваёй падзёртай начной кашулі, падбягае да канапы, мацае маю вільготную чупрыну. – Увесь жа ж мокры… зараз цябе пераапрану.
– Ну, як ён там? – пытаецца праз якую хвіліну бацька са спальні.
– Сьпі ты ўжо… – маці сьцягвае зь мяне мокрую майку, насоўвае сухую, прымушае ўзьняцца з канапы. – Пастой крыху, бялізну памяняю.
Я стаю, не адчуваючы пад сабою ног, потым падаю на канапу – маці нават не пасьпела заслаць новую прасьціну, – і маё бязважкае цела ляціць ў кірунку цёмнай спаруды з адзіным сьветлым вакном пасярэдзіне. Асьветлены прастакутнік павялічваецца ў памерах і ў душы нараджаецца адчуваньне шчасьця: цётухна-вахцёрка сядзіць, схіліўшы сівую галаву, і ў руках яе цьмяна бліскаюць вязальныя пруткі.
Патрыцый
Данілу Жукоўскаму
Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за кампутарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсьвятло цадзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменьніцкі рот і Аскольд, штохвілі зяхаючы, крэкаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасьля кожнага такога позеху кот Патрыцый, які спаў спаў за кампутарам, варушыў вухам і ціхенька вякаў.
Аскольду не пісалася: захрас на самым адказным эпізодзе, і ўваччу ўжо другі дзень запар брыніў напісаны заўчарашнім вечарам дыялёг.
– Ты мяне гоніш? – Андрэй споўз з канапы, укленчыў перад Наташай, крануўся вуснамі дзявочага калена.
– Не, толькі ня гэта! – Наташа прыхапілася, таропка абцягнула спадніцу.
– Наташа, я магу разьвітацца з жыцьцём, але не з надзеяй… надзеяй бачыць цябе побач…
– Андрэй, ня трэба… – дзяўчына ўспыхнула, мелькам зірнула на гадзіньнік.
– Ты кагосьці чакаеш? – Андрэй цяжка, як прыціснуты цяжарам Атлянт, падняўся на ногі.
– Я чакаю Аблонскага…
Далей пісаніна ня
– Наташа, з Аблонскім ты загінеш, а разам з табою загіну і я! Мне не перажыць… чуеш? не перажыць нашага расстаньня…
Хвіліну пісьменьнік мыліў вуснамі, вывучаў напісанае, потым мацюкнуўся, рашуча сьцёр – і гэтыя радкі, і палову раней напісанага дыялёгу, – і, з інтанацыяй лёгкай істэрыкі, прашаптаў:
– Патрэбныя нестандартныя хады.
Пад бокам, блытаючы думкі, зазваніў тэлефон.
Аскольд чакаў званка з Саюзу пісьменьнікаў – там абяцалі творчую камандзіроўку ў Кіргізію, – таму, падхапіўшы слухаўку, ён гукнуў імя эспэшнай начальніцы, але слухаўка азвалася голасам хаця і жаночым, але сіплаватым і незнаёмым.
– Гэта я ў васямнаццатую кватэру патрапіла?
– Ну, – Аскольд тузануў валасы на грудзіне.
– У вас, я чула, кот жыве… Якой ён пароды? Блакітная шыншыла?
– Ну, – гукнуў Аскольд, губляючы цярпеньне.
Слухаўка зьлёгку загула, насьпела працяглая паўза і жанчына на другім канцы дроту гульліва пралепятала: – А ці не пазнаёміць нам нашых кісуняў?
Ня цямячы – пра што гаворка, Аскольд перакрывіўся, загаварыў рашуча і непрыязна.
– Я ўвогуле працую, у часе абмежаваны, так што… калі ласка… без эківокаў.
– Ну што тут незразумелага: я шукаю жаніха для сваёй дзяўчынкі…
– Якой дзяўчынкі? – улякнута перапытаў Аскольд.
– Мальвіны… кошычкі маёй. Яны ж з вашым катом адной пароды…
– О-о-о! – вырвалася, нарэшце, з Аскольдавай грудзіны, – вам страшэнна пашанцавала! Патрыцый, як увойдзе ў смак, можа задаволіць ня толькі Мальвіну, але й яе гаспадыню! – Аскольд крутнуўся на ўслоне, на другім канцы дроту пакрыўджана хмыкнулі, памаўчалі дзеля прыліку, і занадта сур’ёзным голасам паведамілі: – Мы на пятым паверсе жывем, у трыццатай кватэры.
Званок прагучаў як ніколі дарэчы. На мінулым тыдні Аскольдава жонка паехала адпачыць да бацькоў; грошы, што пакінула, былі ў першы ж дзень прапітыя, і цяпер галодны Патрыцый не даваў спакою – блукаў па кватэры і здушана вякаў. У лядоўні, праўда, ляжала пакарабачаная путасіна, але ж яе трэбы было расьцягнуць на тры дні і, паводле графіка, рыбінага хваста кот мусіў атрымаць толькі адвячоркам.
Адчыніла яму бялявая саракоўка зь вялікімі грудзямі і даволі зграбнай паставай.
– Вось вам, шаноўная… кавалер, – Аскольд выпусьціў ката і той адразу ж сігануў у кухню. – Вы яму што-небудзь дайце, а то я кагадзе з камандзіроўкі, не пасьпеў накарміць, – мовіў госьць і тут жа пачуў прагнае храбусьценьне.
– За гэта не хвалюйцеся, я яму поўны сподак «кацікету» насыпала. Вы, дарэчы, што даяце – сухі корм, ці кансэрвы?
– Патрыцый аддае перавагу рыбным кансэрвам, – з годнасьцю адказаў Аскольд і, падвысіўшы голас, крыкнуў свайму гадунцу: – Глядзі там, працуй з поўнай аддачай, як запавядаў вялікі Ленін!
Черный Маг Императора 13
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги

Лекарь для захватчика
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
