Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Албанскае танга
Шрифт:

Першы ўрок у нас фізыка. Выкладчык, Леанід Пятровіч, – клёвы дзяхан. За спазьненьні ніколі не ўшчувае і наагул ніколі не падвышае голасу. Ці не таму ён адзіны ў школе настаўнік, які не займеў мянушкі і ўсе скрозь называюць яго Пятровічам. У мяне, дарэчы, па фізыцы адны пяцёркі, дарма, што займаемся па праграме дзясятага кляса.

Пятровіч штосьці піша на дошцы, мелькам азіраецца на дзьверы і махае нам рукой, маўляў, хутчэй сядайце.

Я плюхаюся на сваё месца, цісну да вушэй далоні і аднекуль з глыбіняў сьвядомасьці да мяне далятаюць малітоўныя словы: «Толькі б не памерла!» Ямчэй сьціскаю вушы, спрабуючы ўцяміць сэнс

пачутага, і скрозь шум і звон да мяне далятаюць такія ж далёкія і незразумелыя словы: «Запішам тры асноўныя групы: дыямагнэтыкі, парамагнэтыкі і фэрамагнэтыкі…» Я згадваю раптам, пра што хацеў спытаць маці: пра свайго дзядзьку-паэта, які патануў напярэдадні вайны. Хто гэта там да яго прыходзіў? Мяне падхоплівае, як той вятрыска на даху, імкліва-урачысты сон, я панурваюся ў чорны атрамант забыцьця і тут жа ўсплываю з замарачнага прадоньня.

– Ты што, заснуў? – нехта кратае мяне за плячук.

Я расплюшчваю вочы. Увесь кляс запытальна, нават з трывогай, глядзіць на мяне і я адчуваю на лобе дотык сухой і халоднай рукі.

– Э-ээ, браток, дык у цябе тэмпэратура, – прамаўляе Пятровіч, – давай хутчэй дадому, у пасьцель.

… На першым паверсе мяне сустракае неспакойны дырэктаравы голас:

– Загадчыца сталовай усё перагледзела: нічога не прапала…

Іншым разам я б прыхаваўся, каб не патрапляць дзерыку на вочы, але цяпер, не чуючы ног, шыбую па калідоры да шатні. Бздунчонак, на шчасьце, мяне ня бачыць: ходзіць на пару з мажным міліцыянтам, тузае зачыненыя на зіму вокны.

У шатні доўга шукаю сваю куртку і напаўголаса, сасьмяглымі вуснамі шапчу: «Толькі б не памерла…»

Ключ доўга не патрапляе ў шчыліну, нарэшце скрыгоча ў замку, я налягаю на дзьверы, скідваю куртку і, ужо амаль непрытомны, валюся на канапу. Канапа круціцца пада мною, дыван на сьценцы разьліваецца страшнай плямай, замарачна дрыжыць і мяне цягне на ваніты. Але самае страшнае – гэта дрыжыкі. Мяне калоціць як мае быць, нават сківіцу курчыць. Нацягваю коўдру да падбародзьдзя, потым накрываюся з галавой. Ляжу хвіліну і вокраччу паўзу ў спальню, сьцягваю коўдру з матчынага ложку…

Коўдры ціснуць грудзіну, стрымліваюць дыханьне, але паратунку няма: мяне па-ранейшаму трасе.

У галаве злым вятрыскам праносяцца карцінкі учорашняга дня, пакідаючы ў душы дакор і шкадаваньне. Учора ў нас была фізкультура. Наш 9-ты «А» маршыруе па залі і мы зь Мішкам раз-пораз азіраемся на Ленку Новікаву. Нізкарослая таўстуха адстала ад шыхта, і тупае, махаючы рукамі не ў такт хадзе. Мішка Дасюлін таксама пачынае махаць рукамі неўпапад нагам і Вакзал дзьме ў сьвістульку, загадваючы ўсім спыніцца.

– Новікава, колькі разоў паказваць?! Правая нага ідзе ўгору, абедзьве рукі ідуць управа, левая нага ідзе ўгору, рукі ідуць улева…

Расплюшчваю вочы… столь над галавой падае на мяне, я ўлякнута зьмежваю павекі і бачу школьны калідор, але ня наш, а той, маскоўскі… у канцы калідора кволіцца жоўценькая лямпачка… я іду ў той бок, намагаючыся не рыпець масьніцамі, і там, у цьмяным сьвятле, бачу драўляную, падобную на ночвы, труну і сівыя пасмы нябожчыцы, што віснуць да падлогі… чаму ў вахцёркі такая несамавітая труна? – віруе ў галаве страхотная думка, і тут жа згадваю, што гаротніца атрымлівала калгасную пэнсію і на лепшую грошай не сабрала…

Нізкая столь ляціць на мяне, я прыхопліваюся і не разумею: дзе я і што са мной? Сэрца парывіста клякоча ў горле, само горла перасохла і галава расколваецца ад болю. Мне горача. Я сьпіхваю зь сябе цяжар коўдраў, расшпільваю пінжак, потым кашулю і

хворую чмуру разьвейвае панічны матчын голас:

– А дзетухна… а што з табой? – маці стаіць, сашчапіўшы рукі, а ўбачыўшы, што я жывы, зьнясілена аддзімаецца. – Гляджу – дзьверы расчыненыя і куртка ляжыць на падлозе… Ледзь не самлела зь перапуду…

Маці кране мой лабешнік.

– Гарыш увесь. Зараз табе што-небудзь дам.

Гэтага «што-небудзь» – пігулак, мікстуры ды розных прыпарак у маці цэлая шафка. Прынесла з паліклінікі.

Не распранаючыся, адно скінуўшы хустку, маці шыбуе на кухню, шамаціць пушачкамі ад лекаў, нарэшце піхае мне ў рот дзьве гаркавыя пігулкі і дае іх запіць ня менш гаркавай мікстурай.

– І дзе цябе так праняло?

– На школьным даху, – шапчу гарачымі вуснамі і прыкусваю язык, зразумеўшы, што сказаў лішніцу.

…Праз паўгадзіны мне становіцца лягчэй. Столь ужо ня падае долу, канапа стаіць непарушна і дыван не расплываецца бруднай плямай. І толькі тупа баліць і кружыцца галава.

Я клічу маці.

– Ма!.. Вось ты спужалася, убачыўшы маю куртку, а можна памерці зь перапуду?

– Можна, калі сэрца кволае, – маці асьцярожна сядае на край канапы.

– У нас у пасёлку, гэта яшчэ да вайны было, хлопец жыў, на пяць гадоў ад мяне старэйшы. Ён якраз з братам маім сябраваў. І вось аднойчы прыбягае позна ўвечары як ня свой: расхлістаны, бяз шапкі. Трасецца ўвесь і нічога сказаць ня можа. За шаптухай пабеглі, тая сьвянцонай вадой пырснула, грамніцу запаліла. Тады толькі пачаў языком варачаць. Ішоў, кажа, паўз францускі курган і штосьці яму там падалося. Курган у нас стаяў, непадалёку ад чыгункі. Казалі, там французаў хавалі, за часамі Напалеона. І, нібыта, раз на год, увосень, мерцьвякі з магілаў паўставалі. Якраз восень была. Карацей, прымроілася яму нешта – ён і кінуўся ў хмызы. Аж чуе, нехта ззаду бяжыць… дагнаў і шапку зьдзёр з галавы… Мы адранку пабеглі з Пецькам, старэйшым братам, на тое месца. Глядзім, а вушанка на кусьце вісіць, за сук матузамі пачапіўшыся. Ад той пары хлопец марнець стаў… З хаты не выходзіў, ні з кім не размаўляў, а перад самай вайной памёр, малады зусім.

– А хто гэта да дзядзькі Пятра прыходзіў? – пытаюся я, згадаўшы бацькавы словы. – Старэйшага матчынага брата таксама пахавалі перад вайной: патануў у возеры.

– Хто прыходзіў… – маці чарговым разам ўздыхае, – савецкая ўлада прыходзіла. Ды ён жывым ня даўся: зарэзаўся нажніцамі.

– Як зарэзаўся? Ты ж казала – патануў.

Маці моўчкі лашчыць мяне па галаве.

– А што ён такога зрабіў? Ну, вершы пісаў…

– Таму і прышлі, што пісаў… ды яшчэ па-беларуску, – маці падхопліваецца на ногі, – у мяне ж на пліце ліпавы адвар выкіпае!

Вось яно як… летась мы зь Мішкам урокі белмовы зрывалі, а мой дзядзька, аказваецца, праз тую мову загінуў. Гэта што такое трэба напісаць, каб тыцнуць у сэрца нажніцамі?

Я ляжу з заплюшчанымі вачамі і з адчуваньнем, што лепшы сябар Мішка зьнянацку аддаліўся, счужанеў і што нейкая глыбокая, напоўненая іржавай вадой мяжа аддзяліла мяне ад усяго мінулага жыцьця. У тым мінулым бесклапотным жыцьці засталіся Мішка Дасюлін, савецкая ўлада, кастрычніцкія транспаранты, Тэлесфор Данатавіч Дунчонак, наша клясная, Надзея Мікітаўна Ёнас, і ўсе астатнія настаўнікі… Хаця не, ня ўсе… Пятровіч! Вось хто мог бы стаць дырэктарам школы! Той бы ніколі не ганяў за даўгія валасы. Але ж хто яго паставіць?… Штосьці каротка рыпнула, і мне падалося, што гэта, зманліва і таямніча, адчынілася брама будучыні. Але насамрэч гэта маці, выходзячы з кухні, скрыпнула дзьвярыма.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых