Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аскепкі вялікага малюнку

Алесь Аркуш

Шрифт:

У розныя часы сябрамі Полацкай філіі “Маладняку” былі: Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Пятрусь Броўка, Алесь Звонак, Валеры Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Ян Скрыган, Сьцяпан Сямашка, Паўлюк Шукайла, Тарас Хадкевіч, Сымон Хурсік, Ганна Брэская, Язэп Козік, М.Грашчанка, П.Крывіцкі, С.Мілевіч, Я.Падабед, К.Пчалкоў, Р.Хвойка (Пугач) і шматлікія іншыя маладыя творцы.

Пасьля ад’езду з Полацку Дудара, кіраўніком мясцовай філіі “Маладняку” стаў Алесь Звонак, які замяніў Александровіча ў полацкай газеце. У 1926 годзе на чале полацкіх маладнякоўцаў стаў Сьцяпан Сямашка, затым – Сымон Хурсік, а з сакавіка 1928 году да ліквідаваньня “Маладняку”, якое адбылося ў лістапа­дзе 1928 году, філію ачольваў Тарас Хадкевіч.

У Полацкую

філію “Маладняку” ўваходзілі ня толькі жыхары Полацку, але і моладзь з навакольных мястэчак і вёсак. Так Сымон Хурсік пасьля сканчэньня Менскага педтэхнікуму настаўнічаў у мястэчку Валынцы і зьяўляўся актыўным сябрам Полацкай філіі “Маладняку”, праўда, неўзабаве ён пераехаў у Полацк і пачаў працаваць у “Чырвонай Полаччыне” і нават нейкі час узначальваў полацкі “Маладняк”.

Ян Скрыган і Паўлюк Шукайла працавалі ў Расонах і таксама хінуліся да полацкіх маладнякоўцаў. Ян Скрыган у сваёй аўтабіяграфічнай аповесьці “Кругі” наступным чынам апісвае тыя часы: “Неўзабаве я пераехаў на работу ў “Чырвоную Полаччыну” (маецца на ўвазе, з Расонаў. – А.А.). Горад, газета, зноў друкарскія фарбы – гэта было больш па душы. Дый рэдактарам быў найдабрэйшы чалавек – Сьцяпан Сямашка. А сакратаром рэдакцыі – Пятрусь Броўка. (…).

Найбольш мы любілі Сямашку, мабыць, за тое, што ён нам верыў. Мы рабілі газету з нейкім сьвятым адчуваньнем. Броўка пісаў вершы. Простыя, даступныя, і мне было шкода, што я ад гэтага адступіўся (маецца на ўвазе, кінуў пісаць вершы. – А.А.). Вакол газеты гуртаваўся літаратурны актыў. У Валынцах настаўнічаў Сымон Хурсік, ён ужо быў вядомы пісьменьнік, меў кніжку ў маладнякоўскім выданьні – “Першы паўстанак”, і калі прыязджаў, то мы бачылі ў ім старэйшага. Да нас час ад часу наязджалі з Менску – Андрэй Александровіч, Алесь Дудар, Анатоль Вольны. Наставала патрэба выдаваць свой альманах. Разам з менскімі пісьменьнікамі выдалі два альманахі: “Наддзьвіньне” і “Росквіт”.

Насамрэч полацкія маладнякоўцы выдалі тры літаратурныя альманахі: у 1926-м годзе “Наддзьвіньне”, у 1927-м – “Росквіт”, у 1928-м – “Зарніцы”. Акрамя таго вершы і проза палачанаў шырока друкаваліся ў газеце “Чырвоная Полаччына” і цэнтральных беларускіх выданьнях.

Пасьля ліквідаваньня літаратурнага аб’яднаньня “Маладняк”, традыцыі, створаныя маладнякоўцамі, жывілі культурнае жыцьцё Полацку, бадай, да самага пачатку другой сусьветнай вайны. Выпускніца Полацкага педтэхнікуму 1935 году літаратурны крытык Марыя Барсток у сваіх успамінах, якія напісала ў 1972 годзе па просьбе дырэктара Полацкага педвучылішча Пятра Пацэя, згадвала: “Быў у нас і літгурток, якім кіраваў У.С. Шчасны (дарэчы, бацька вядомай мастачкі Нінэль Шчаснай. – А.А.). Стараста гуртка – Тэрэнт Лясовіч пісаў добрыя вершы і супрацоўнічаў у газеце “Чырвоная Полаччына”. Хадзіў да нас у гурток і Рыгор Канавалаў (цяпер старшыня камітэта па друку), хаця ён вучыўся ў лясным тэхнікуме. На вялікі жаль, Т.Лясовіч загінуў у час вайны, так і не пасьпеўшы выпусьціць свой першы зборнік. У Полацку ў свой час працавалі П.Броўка, Э.Самуйлёнак, там былі філіі “Маладняку”, і дух літаратуры, паэзіі вітаў над намі”.

На жаль, ня ўсе маладыя творцы, якія пачыналі літаратурную дзейнасьць у полацкіх літаратурных суполках, адбыліся як літаратары. Частка з іх спыніла сваю літаратурную дзейнасьць па волі жыцьцёвых абста­вінаў, частка полацкіх маладых літаратараў загінула ў віхуры другой сусьветнай вайны, частка патрапіла пад рэпрэсіі, або спыніла літаратурную дзейнасьць з-за страху перад рэпрэсіямі. Шмат хто з гэтых юнакоў і дзяўчат, актывістаў полацкіх літаратурных суполак, былі насамрэч здольнымі творцамі. Вось як Марыя Барсток у 1972 годзе пісала пра Тэрэнта Лясовіча ў прыватным лісьце да дырэктара Полацкага педвучылішча Пятра Пацэя: “У нас быў літгурток. Ім кіраваў І.С. Шчасны. Старастам гуртка быў Тэрэнт Лясовіч. Т. Лясовіч загінуў у час вайны. Паколькі ён ня быў членам Саюза пісьменьнікаў,

то ў даведніках няма нічога аб ім. А між тым, гэта быў добры паэт. Можа Вы знойдзеце яго родных, членаў сям’і, фота і зьвесткі аб ім, тады можна будзе ставіць пытаньне аб занясеньні яго імя на Дошку (маецца на ўвазе мемарыяльная дошка з імёнамі беларускіх пісьменьні­каў, якія загінулі падчас другой сусьветнай вайны, гэтая дошка знаходзіцца ў Доме літаратараў. – А.А.) і ўключэньні ў даведнік”. На жаль, гэтая задума не была рэалізаваная.

Сёньня прысьпеў час вярнуць асобныя імёны полацкіх літаратараў 1920-30 гадоў у беларускую літаратуру. Першай ластаўкай у гэтым кірунку стаў выхад паэтычнага зборніка Ганны Брэскай “Настурцыі”, які пабачыў сьвет у серыі “Бібліятэка часопіса “Калосьсе” у 2000 годзе.

Сакавік, 2003 г.

Рызыкоўная барацьба намэнклятуры

Ці можна было ўратаваць Беларусь ад сталінскага генацыду? Так, калі б яе да 1930 году ўдалося адарваць ад СССР. Беларускім нацыянал-камуністам проста не хапіла на гэта часу.

Разгром нацыянальна эліты пачаўся 17 лютага 1930 году з арышту Пятра Ільлючонка. Па справе «Саюзу вызваленьне Беларусі»* воля да супраціву была зломленая. Пасьля 17 лютага будуць толькі арыштоўваць і арыштоўваць. Межы закрыліся, абцугі сьціснуліся, машына дэзінфармацыі будзе працаваць гэтаксама эфэктыўна, як машына масавага забойства. У Курапаты паедуць камуністычныя душагубкі, у Варкуту — цягнікі. А ахвяры, нібы калярадзкія жукі ў вядры, падзеляцца на тых, хто пакорліва чакае выраку на дне, і тых, хто вылазіць па галовах братоў, як многія будучыя народныя паэты і акадэмікі. Сталіністы сьвядома і мэтанакіравана выбівалі самых энэргічных, самых адукаваных, самых-самых... Беларусь страціла 200 тысячаў жыцьцяў.

У позьнесавецкі пэрыяд дасьледчыкі выстаўлялі «СВБ» зь яго 108-мю сябрамі прыдумкай чэкістаў.

Першай ахвярай ГПУ стаў лідэр беларускіх нацыяналістаў, акадэмік Усевалад Ігнатоўскі. Яго выклікалі ў ГПУ на допыт, пасьля якога ён застрэліўся на сваёй кватэры. ГПУ разьлічвала, што праф. Ігнатоўскі назаве асобаў нацыянальнага руху, якія ставілі задачу скіданьня ў Беларусі савецкага рэжыму, абвяшчэньня незалежнасьці і ўсталяваньня дэмакратычнага ладу. Прафэсар выбраў сьмерць. Сьмяротным ударам былі арышты наркама земляробства Зьмітра Прышчэпава, ягонага намесьніка Алеся Адамовіча і наркама асьветы Антона Баліцкага.

Асоба Алеся Адамовіча вартая асобнай кнігі. Ён пасьпеў пабыць сакратаром Калінінскага і Полацкага акруговых камітэтаў КП(б)Б, загадчыкам аддзелу друку ЦК КП(б)Б, намесьнікам наркама (намесьнікам міністра, калі браць па цяперашняй шкале) земляробства. Менавіта яму, нефармальнаму куратару «Маладняку», прысьвяціў сваю паэму «Калініншчына» Дубоўка. Адамовіч стаў прататыпам Дубоўкавага «кандуктара» з паэмы «Штурмуйце будучыні аванпосты!», Сьляпня ў рамане М.Зарэцкага «Крывічы», Абрама Ватасона ў рамане Кузьмы Чорнага «Сястра».

Гэта быў умелы арганізатар і пасьлядоўны праваднік нацыянальных інтарэсаў. Ён беларусізаваў усходнія ўскрайкі БССР (цэнтар Калінінскай акругі — Клімавічы) непрацяглы час, але вынік працы быў надзвычайна плённым — з краю над Бесядзьдзю і Сожам выйшла плойма маладых талентаў. Куляшоў, Астапенка і Таўбін — пачынальнікі тае славы — свае першыя публікацыі зрабілі ў альманаху «Маладняк Калініншчыны» (1926).

Большасьць скандальных фэльетонаў Вольнага, артыкулаў Дудара, Александровіча, Зарэцкага (у тым ліку пратэст супраць «небеларускага» ўнівэрсытэту) былі напісаныя на замову Адамовіча. «Куратар», раскалоўся Дудар, замаўляў яму артыкул «на ўзор валабуеўскага ў «Більшовику Украіни», з эканамічным абаснаваньнем на¬цы¬я¬на¬лістычных тэорый Шумскага і Хвы¬лёвага. Замаўляючы, Адамовіч «мнагазначна дадаў, што аўтар артыкулу «сасланы ў Салаўкі».

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции