Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

— Вядома! Хоць і не без унутранага хвалявання, але бачу, што нават саму праўду ты пачаў інтэпрэтаваць трохі адвольна, хоць і астаўся верны яе кампанентам, якія нязменныя і не падлягаюць ніякай рэвізіі. Гэта вельмі істотна. Мяркую, што галоўную ўвагу трэба звярнуць не на падкрэсліванне розніцы ў нашым бачанні, а на тое, што збліжае і лучыць. Праўда ж адна.

— І ты ненавідзіш яе, адну.

Голас уздыхнуў са смутным разуменнем.

— Гэта таксама было. Рэнегаты і адступнікі заўсёды сурова мяне асуджалі. Хто ж бо больш з'едліва можа ненавідзець вернасць, як не той, хто сваёй здрадзіў? Ці ж не так гэта?

— Гавары далей.

— Ахвотна, але я думаў, што калі ты развязаў мне язык, даруй гэты перыфраз прынятай ветлівасці, то толькі з мэтай прынцыповага абмену думкамі і кіруючыся найлепшым жаданнем іх узгаднення. Што ж мы, зрэшты, такое, калі не пэўная сума поглядаў? Асабіста сабою ніхто звычайна не цікавіцца. Я быў і ёсць празрысты, як праўда, якой я служу.

— Ах, якія квяцістыя словы! Прыкра мне, вялебны ойча, павінен, аднак, заўважыць, што і на табе пацвярджаецца адвечны прынцып. На жаль, няўхільнай і вартай шкадавання дэградацыі падлягае кожны чалавек, які сумняваецца. Заўсёды дагэтуль ты ўмеў гаварыць як гаспадар

становішча. А цяпер ты як той сентыментальны летуценнік. Дзе ж падзелася сцісласць твайго мыслення, яго цэльнасць і вострасць? Няўжо таму толькі ты ўсё жыццё знішчаў усякую няяснасць, каб пад канец самохаць аддацца ёй у няволю? Прашу цябе, ойча, заклінаю ўсім чыста, што святое, — давай будзем гаварыць як людзі сталыя і свядомыя, унікаючы спасылак на нескардынаваныя пачуцці, захоўваючы толькі вернасць прынцыпам розуму.

Тарквемада маўчаў.

— Ты заснуў, ойча?

— Не.

— Тады чаму маўчыш? Разумею, хочаш такім чынам схіліць мяне да маўчання. А што ж табе з таго? Ты ж ведаеш, што я не магу адысці.

— Ведаю.

— Ну і?.. Скажам, калі ты хочаш, я перастану. Добра, я ўжо маўчу.

Стала ціха. Тарквемада думаў: «Я стварыў сістэму, але дзякуючы ёй і праз яе стварыў таксама людзей сістэмы. Што рабіць з імі, калі сістэма аказалася згубным шаленствам? Як адкінуць тэрор, калі ён ужо здолеў нарадзіць людзей, якія ў ім толькі знаходзяць рацыю і сэнс свайго існавання? Знішчыць іх пры дапамозе таго ж тэрору?»

Праз хвіліну блізкі голас азваўся:

— Я маўчаў. Але ты чуў мяне?

Тарквемада ўзвёў вочы.

— Так, — шапнуў, — я чуў цябе.

— І што?

— Маніш. Людзі не хочуць тэрору.

— Бедакі! Нявінныя ягняты!

— Не кпі.

— Значыцца, чалавек для цябе, ойча, ужо не слабая, гаротная, вартая пагарды істота?

— Мы зрабілі людзей яшчэ горшымі. Я памыляўся.

— У чым, калі можна даведацца?

— Ва ўсім.

— Гэта гучыць горда. Ты заўсёды быў максімалістам. Усё! Ці не хочаш ты сказаць гэтым, што і змяніць трэба ўсё? Але ж не, не думай, мой ойча, што мяне гэта нібыта занепакоіла. Змены ўваходзяць у прыроду гэтага свету. Іх толькі трэба правільна інтэрпрэтаваць. На мой, напрыклад, погляд памылак як памылак наогул не існуе. Што такое памылка? Гэта паняцце няправільнае, якому я супрацьпастаўляю паняцце правільнае. А што ж тады ёсць рэчаіснасць? Відавочна, паняцце, правільнае цяпер, у гэтую хвіліну. А чаму? Таму што правільнае паняцце, правільна фарміруючы рэчаіснасць, само — рэчаіснасць. А таму толькі актуальная правільнасць можа быць рэчаіснасцю, затое тая ж самая правільнасць з часам, калі будзе акрэслена як няправільная, страціць субстанцыю ўласцівасці быцця і з гэтага пункту погляду, што па-свойму вельмі проста, наогул перастае ёю быць. Не ведаю, мой ойча, ці ўваходзіла гэта ў твае намеры, калі ты закрануў пытанні, якія даўно мяне хвалююць. У гэтым правільным адміранні рэшткавых або наогул мёртвых зместаў і ў нараджэнні новых бачу я, павінен табе прызнацца, прынцыповую аснову дзеяння і падзей. Усё залежыць, як я ўжо сказаў, ад правільнага наймення фактаў. Я б у гэтым сэнсе пайшоў, можа, на крок далей і сказаў бы, што ўсё залежыць ад правільнага дэкрэтавання. Разумееш, што я хачу гэтым сказаць. Трансфігурацыя існага ў няісным павінна, і нават мусіць, мець адметы ўсеагульнасці, і яна, згодзішся з гэтым, не можа быць аднесена на жывёл, наадварот, яе трэба планаваць і кіраваць ёю. Апрача таго, я хацеў бы хоць пабочна выказаць адно дробнае засцеражэнне. Мы пагадзіліся, што правільная рацыя, прызнаная правільнай, траціць тым самым аб'ектыўную экзістэнцыю. Але гісторыя, мой ойча, не выносіць пустаты. Толькі новая правільнасць можа знішчыць старую. Каб усмерціць ідэю, патрэбна ідэя. Здагадваюся, што неўзабаве ты абвесціш свету новую ідэю.

— Не муч мяне, — шапнуў Тарквемада, — я і так змучаны.

— Так, гэта праўда, прашу мне прабачыць, ойча. Зрэшты, стан людской змучанасці таксама мяне вельмі цікавіць. Сапраўднае дазіраванне пакуты належыць да найбольш складаных прэрагатываў майстэрства кіравання. Нельга дапускаць, каб людзі былі спакутаваныя недастаткова, і адначасова нельга ствараць такіх умоў, каб спакутаванне было занадта вялікае. У абодвух выпадках чалавек можа стаць небяспечным. Ты напэўна заўважыў, ойча, што паміж уяўнасцю роспачы людскога розуму і сапраўднай роспаччу можна правесці пэўныя паралелі, я маю на ўвазе, вядома, паралелі вынікаў гэтых зменных дыспазіцый. І што ж? Нас павінны перш за ўсё цікавіць вынікі, бо наогул мы сустракаемся з куды большымі цяжкасцямі пры перайначванні вынікаў, а не прычын, змена гэтых апошніх зазвычай не дае нам асаблівых клопатаў. Калі ж, аднак, ідзе пра тваю стомленасць, вялебны ойча, дык я мяркую, што яна не мае характару, за які варта было б непакоіцца, наадварот, яна бадай што ў самы раз. Зрэшты, я, ойча, дзіўлюся з цябе. Сустракаюцца час ад часу неўраўнаважаныя людзі, якія раптам пачынаюць бунтаваць пасярэдзіне жыцця. Наколькі ты, ойча, больш дальнабачны і больш празорлівы за гэтых шаленцаў! Ты хацеў бы палепшыць свет, сам бадай што толькі адной нагой у ім стоячы. Гэта мудра. Здаецца мне, што, у сутнасці, ты больш цэніш справу свайго жыцця, чым гэта цяпер, аслабеўшы целам, дапускаеш.

Тарквемада хацеў павярнуць галаву, але не хапіла сілы.

— Перастань, — сказаў ён.

— Дурніца! — спакойна адказаў на гэта голас з цемры. — Каго ты, стары пень, хочаш ашукаць, мяне? Што табе з жыцця? Нічога. Дык чаго ж ты тузаешся? Можаш зрабіць адно: памерці. І то як мага хутчэй. Бо ты ўжо непатрэбны, ты зрабіў сваё. Пасля цябе прыйдуць твае выхаванцы.

Тарквемада ляжаў нерухома, халодны пот выступіў на скронях. Голас гаварыў далей:

— Нічога, на шчасце, ты не зможаш змяніць. Усё пойдзе вызначанай табою і адзіна правільнай дарогай. Будзе ўмацоўвацца будова царства божага на зямлі, вялікая справа ўсеагульнай няволі дзеля будучай свабоды і дзеля перамогі тэрору, каб магла зацараваць справядлівасць. Несумненна, час ад часу то тут то там будуць з'яўляцца нейкія маленькія людзі, якія будуць талдычыць пра нейкую там туманную і не з гэтай зямлі свабоду. Але што яны супраць сістэмы, якую ты збудаваў? Ты, мой ойча, лепш за каго б там ні было павінен разумець, што перад родам чалавечым дзве толькі дарогі, дарога ідэі і дарога бяссэнсіцы. Якую трэцюю можаш ты супрацьпаставіць? Аніякую, бо такой дарогі няма. Можна ісці да парадку альбо

да хаосу. Тегtium nоn dаtur. Усякія іншыя імкненні, незалежна ад таго, у якія б эфектныя адзежыны яны ні ўбіраліся, — гэта толькі блазенскае перайманне парадку і хаосу. А таму трэба рашыць і выбраць. Я быў і ёсць за парадак. Вядома, у залежнасці ад акалічнасцяў служыў я розным ідэям, але мой розум і маё сэрца заўсёды былі на баку тых, якія бачылі парадак свету ў адзінай і агульнаабавязковай праўдзе. Людзі такога крою заўсёды былі, ёсць і будуць маімі, так сказаць, духоўнымі сынамі. Праўда, я кажу гэта не дзеля таго, каб пахваліцца. Магчыма, што нечая занадта вытанчаная ўражлівасць угледзіць у маіх словах адценне мегаламаніі ці нават пыхі. Я ўжо сустракаў такія ацэнкі. Тым часам гэта зусім не так, і калі я дазволіў сабе назваць людзей ідэі сваімі духоўнымі сынамі, дык толькі з павагі да гістарычнай праўды. На жаль, чалавечыя веды пра мінулыя часы ўсё яшчэ недастаткова пануюць над фактамі. Ведаеш, мой ойча, напрыклад, я задумваюся над нэдарэчнасцю, з дапамогай якой сама розныя вучоныя спрабуюць на пісьме высветліць пэўны выпадак, прабач, выпадак — гэта не зусім дакладнае азначэнне, бо тут ідзе не так пра факт у будзённым яго разуменні, як пра непаўторную сітуацыю, якая вызначае гістарычны прэцэдэнт. Думаю, мы разумеем адзін аднаго. Але ж так, думаю пра яблык, які Ева ахвяравала Адаму ў раі. Яблык! Праўда, гэта даволі разумная і нават не пазбаўленая прыгажосці паэтычная метафара. Але што яна азначае, што за ёю хаваецца? Вучоныя кажуць, што пад яблыкам трэба разумець свядомасць дабра і зла. Якая наіўная прастадушнасць! Каб ведаць, што такое зло і дабро, патрэбна нешта, што акрэслівае дабро як дабро і зло як зло. А што такое гэтае нешта? Дык вось, перш чым высветліць гэта, хацелася б, вялебны ойча, апісаць рай. На жаль, мае словы занадта недасканалыя, каб імі можна было перадаць гэтую візію ва ўсіх яе прапорцыях. Калі б ты спытаўся ў мяне, ці гэта мясціна горная і лясістая ці, наадварот, гэта шырокая раўніна са спакойнымі рэкамі — далібог, я не патрапіў бы вырашыць гэту дылему. А таму, не хочучы ствараць непатрэбных легенд, скажу табе столькі, колькі я ведаю: быў рай, а ў ім людзі. Ойча вялебны, легенда зрабіла з іх істот, ва ўсякім разе, дасканалых, бязгрэшных, прыгожых і невыказна шчаслівых. Але якія яны былі бедныя і пры сваім знешне бестурботным багацці, якія пахібныя і нябогія! Несумненна, нават з маімі сціплымі здольнасцямі я мог бы пры невялікім намаганні намаляваць табе райскую краіну з музыкай сфераў, а зямлю ў такіх прыгожых формах і колерах, што нават цяпер, сярод гэтай негасціннай начы, ты пачуў бы на твары лагодны павеў цёплага зефіру, а вакол сябе пахі сама цудоўных кветак. Да і людзей здолеў бы ўпрыгожыць. Фантазія? Наогул, не маю нічога супраць фантазіі. Ва ўсякім разе, я думаю, што гэта наша агульная, так сказаць, рацыя абыдзецца і без фантазіі. Будзем рэалістамі! Божа вялікі, яшчэ цяпер, калі я спрабую выклікаць гэтыя змрочныя часы, мяне ахопліваюць узнёслыя дрыжыкі літасці і спачування, ахопліваюць яны мяне не менш, чым у тыя часы, калі я сузіраў бязмежна смутны лёс першых людзей. Яны мелі, здавалася, усё, а ў сутнасці нічога. Былі голыя не толькі ў сэнсе даслоўным. А што яны мелі перад сабою, якія перспектывы на заўтра? На жаль, вельмі мала. Нямую прыроду. Усходы і заходы. Веліч глыбокай начы, асветленай толькі таямнічымі зоркамі. Дзіцячы енк. Буры і дажджы. Заўсёды далёкія гарызонты. Любоўныя пяшчоты. Засухі. Пахаванне мёртвых. Сваю смерць. Што ж яшчэ? Га! Яшчэ можа мужчынскае жаданне схапіць за горла другога чалавека. Можа, багатырскае пачуццё трыумфу, якое распірае грудзі, калі паставіць голую нагу на голы карак ворага? Можа… зрэшты, чаго нам далей гуляць у адгадкі? Будучы людзьмі, яны павінны былі мець перад сабою ўсё, што звязана з чалавечай натурай. І тут пачынаецца дылема. Сэнс, сэнс усяго гэтага! Што гэта ўсё азначае? Што такое жыццё? Што такое смерць? А нянавісць? А ўсе цяжкія думкі, якія прыходзяць ноччу? У той час, кіруючыся хутчэй за ўсё пачуццём, якое вынікала з разумення нэндзы існавання, я даў людзям, прабач, калі гэта зноў прагучыць нясціпла, даў я ў той час людзям ідэю, бо толькі яна можа ўліць патрэбны сэнс у чалавечае існаванне. Чаго ж варты гэты свет, калі ён не мае сэнсу? Права на гвалт і кроў чалавек прагнуў. Марыў, каб асвяцілі злачынства і жорсткасць. Сублімацыя аказалася неабходнасцю. Сапраўды, даючы людзям ідэю, я збавіў іх ад страшнай ялавасці і нуды.

Тарквемада неспакойна заварушыў пальцамі, нібы хацеў скінуць цяжар з грудзей.

— Божа! — сказаў уголас.

— О, менавіта! — адказала цемра. — Папаў у самы акурат.

— Божа! — сказаў уголас.

— Ну але ж! Бо было напісана: «Спачатку стварыў Бог неба і зямлю». Ідэя павінна быць вялікая і ўніверсальная, гэта ясна, ці ж не? Толькі вялікія і ўніверсальныя ідэі могуць рухаць людскую маласць. Пякельна цяжкая гэта маласць.

— Ты быў там?

— Дзе?

— Тады, напачатку?

Залегла цішыня.

— Быў? Кажы.

— Вох, тое было так даўно! Ці я ведаю? Можа, быў, а можа, не быў. Ці ж гэта важна? Я ўжо сказаў табе, што самім сабою зусім не цікаўлюся. Важная ідэя.

— Ты ўсё выдумаў.

— Ты, камедыянт стары! — адказаў на гэта без гневу голас побач. — Ты ж сам даўно жывеш без веры і ў мяне і ў Бога? Перад кім граеш? Перад самім сабой? У ідэю неабавязкова верыць, яна сама — вера.

Тарквемада расплюшчыў вочы. Цемра была пустая і немая. Атачала яго з усіх бакоў. Ён адчуў холад і змрок, яму здалося, што ён памірае. І, напалоханы, уражаны, ён закрычаў.

Падрэ Дыега ехаў бліжэй да воза і першы пачуў крык, незвычайны і доўгі, хутчэй падобны на сковыт звера, чым на чалавечы голас.

Дыега не быў баязлівы, але задрыжаў. Аднак ён адразу апамятаўся і, тузануўшы каня так, што той чэравам зачапіў кола воза, — адхінуў парусіну.

— Ойча мой! — сказаў напаўголаса.

Тарквемада ўздрыгнуў і замоўк. Рот у яго быў адкрыты, вочы таксама.

— Ойча мой, — паўтарыў падрэ Дыега.

Той і ляжаў нерухома і глядзеў у цемру, нічога перад сабой не бачачы.

Нарэшце спытаўся:

— Гэта ты, сыне мой?

— Так, мой ойча. Пастарайся заснуць. На світанні будзем у Авіле.

— На світанні?

— Неўзабаве развіднее.

— Холадна, падай мне руку.

Падрэ Дыега нахіліўся і пашукаў у цемры руку вялебнага айца. Яна была халодная і вільготная. Трымаў яе нейкую хвіліну ў сваёй, паступова заціхала яе слабое дрыжанне.

Яму ўжо здавалася, што вялебны айцец засынае, калі той раптам заварушыўся.

— Не! — усклікнуў. — Не!

— Ойча мой, — шапнуў з мальбою падрэ Дыега.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж