Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

Хвіліну было ціха, потым Тарквемада пачаў крычаць высокім, поўным роспачы голасам:

— Патушыце вогнішчы, патушыце вогнішчы!

Падрэ Дыега адступіў і хуценька закрыў заслону. Голас вялебнага айца гучаў вельмі моцна, але ніводзін з дамоўнікаў, што стоўпіліся навокал, не паглядзеў у той бок. Твары ў іх былі нерухомыя і не выдавалі ніякіх душэўных пачуццяў.

Недалёка ад падрэ Дыега ехаў дон Ларэнца. Падрэ Дыега крануў яго за плячо.

— Дон Ларэнца!

Той, выпрастаўшыся, глядзеў перад сабой.

— Так, вялебны ойча.

— Вялебны айцец не можа заснуць, ён хацеў бы паслухаць святую песню.

— Так, мой ойча, — сказаў

дон Ларэнца і паехаў на кані наперад атрада.

З-пад парусінавай заслоны ўсё яшчэ даляталі крыкі Тарквемады.

— Патушыце вогнішчы, патушыце вогнішчы!

Але ўжо там, дзе на мяжы сама глыбокай цемры палалі першыя паходні, загучалі цвёрдыя мужчынскія галасы, якія завялі пачатковыя словы гімна інквізіцыі «Ехurgе Domine еt іudіса саusаm Тuаm». Песню падхапілі астатнія фамільянты, і спеў пачаў з усё большай сілай узносіцца сярод цёмнай прасторы, пад велізарным небам ночы.

Як і прадбачылася, да Авілы наблізіліся сапраўды на світанні.

Неўзабаве на небакраі паказаліся муры і вежы горада, падрэ Дыега, каб ухіліцца ад прывітальных урачыстасцяў, выслаў ганца.

Пасля цёмнай ночы ранак уставаў пахмурны, неба зацягнула, цяжкія хмары павіслі нізка над голай і неўрадлівай у тым краі зямлёю.

Нягледзячы на раннюю пару і на тое, што ганец на добрую гадзіну апярэдзіў атрад, вестка пра таго, хто прыбывае, адразу разышлася па ўсім горадзе, бо, калі, праехаўшы міма нядаўна збудаванага кляштара Санта Томас, почат Вялікага інквізітара мінуў мост на рацэ Адаха і ўехаў праз Пуэрта дэль Пуэнтэ ў муры, натоўпы жыхароў Авілы запоўнілі вуліцы і плошчы, якія вялі да кляштара Сан-Віцэнтэ.

Згодна з атрыманай інструкцыяй ніякія ўлады, ні свецкія, ні духоўныя, не віталі поезд.

Маўчалі званы. Такі ўсюды панаваў спакой і парадак, што гарадскія вартавыя Святой эрмандады не мелі чаго рабіць.

Натоўпы стаялі ў поўнай цішыні, моўчкі расступаючыся перад павольным атрадам, а калі паказваўся воз, акружаны коннымі рыцарамі, людзі станавіліся на калені і схілялі галовы.

Падрэ Дыега ехаў каля воза, злева ад дона Ларэнца. Нахіліўся да яго і спытаўся:

— Ці задумваўся ты, дон Ларэнца, што на сэрцы ў гэтых людзей, якіх тут так многа сабралася?

— Так, ойча, — адказаў дон Ларэнца, як звычайна, гледзячы перад сабою. — Прысутнасць гэтых людзей сведчыць пра іх бязмежную любоў да асобы вялебнага айца.

На гэта падрэ Дыега сказаў:

— Правільна. Свет ідзе наперад. Сапраўды, мы здабылі любоў і давер народа.

Задумаўся, а праз хвіліну дадаў:

— Шкадаваць нам толькі трэба, што вялебны айцец не бачыць усяго гэтага.

Зноў змоўк, потым сказаў:

— Дон Ларэнца!

— Так, шаноўны ойча.

— Сённяшняй ночы, як ведаеш, вялебны айцец зноў, на шчасце ненадоўга, страціў прытомнасць.

Дон Ларэнца маўчаў. А той казаў далей:

— Страшная і надзвычай балесная безабароннасць чалавека, якога зваліла хвароба. Было б вартым вялікага шкадавання, калі б да людзей не пакліканых дайшлі якія-небудзь звесткі пра стан, у якім у выніку хваробы апынуўся вялебны айцец.

На гэта пан дэ Мантэса сказаў:

— Разумею, шаноўны ойча. Можаш быць спакойны, такога не здарыцца. Вушы маіх людзей — мае вушы. Языкі іх — таксама.

Падрэ Дыега, усё яшчэ задуменны, глядзеў на яго хвіліну, пасля, не сказаўшы нічога, адвярнуўся. «Я прапаў, — падумаў дон Ларэнца. — Паказаў недаравальную ўпэўненасць у сабе. Я прапаў». Стаў паспешна шукаць словы, якімі яшчэ мог бы завязаць і ўратаваць перапыненую гаворку, але нарэшце,

калі яму ўжо здалося, што знайшоў патрэбныя, яго ахапіла ніякавасць. «Я прапаў», — падумаў яшчэ раз. І, на сваё здзіўленне, замест страху, якога чакаў, адчуў вялікую палёгку. Зусім спакойны і насуперак сваім звычаям ён пачаў азірацца па баках, каб адгадаць, хто з бліжэйшых яго таварышаў зойме ў недалёкім часе яго пасаду. Без цяжкасці і толькі на аснове вядомай яму нянавісці налічыў пяцёра. Падумаў, што, калі б захацеў, мог бы іх усіх пацягнуць за сабой у прорву, але адразу зразумеў, што цяпер ён не вельмі важная пешка, бо, раз узяты пад падазрэнне, не мае права вызначаць ні характару, ні памераў віны.

Тым часам першыя дамоўнікі набліжаліся да Сан-Віцэнтэ.

Першы, хто вельмі рана прыбыў у Сант-Віцэнтэ, быў Яго Эміненцыя біскуп Авілы дон Бласка дэ ла Куэста. Вялебны падрэ Дыега, якому паведамілі пра гэта, пакінуў вялебнага айца і, абмяняўшыся ў суседняй цэлі некалькімі словамі з доктарам Гарсія і з прызначаным для супольнага чування братам, пайшоў у рэфекторый.

Яго Эміненцыя, хоць і прыехаў з вялікім дваром у атачэнні многіх прыёраў, прэлатаў і канонікаў капітулы, адразу пасля прыбыцця ў кляштар і пасля размовы з абатам пакінуў усіх і чакаў айца Дыега адзін. Убачыўшы яго, паспяшаўся насустрач, шалохцячы сваімі дарагімі фіялетамі.

Мінулыя гады дадалі яго целу паўнаты, быў ён вялікі, вельмі тоўсты, шырокі ў плячах, але пры ўсёй гэтай надмернай паўнаце поўны годнасці.

— Вітаю цябе, мой ойча, — сказаў гучным, яшчэ не старым голасам. — У якіх смутных акалічнасцях сустракаемся праз столькі гадоў! Ці праўда, што стан вялебнага айца такі цяжкі?

— Праўда, — адказаў падрэ Дыега, — толькі на Бога можам ускладваць надзею.

— Ён прытомны?

— Спіць.

Пан біскуп задумаўся.

— Так, цяжкія гэта для ўсіх нас хвіліны. Калі прачнецца вялебны айцец, я змагу яго ўбачыць?

— На жаль, — адказаў падрэ Дыега, — хай прабачыць Ваша Эміненцыя, але гэта не здаецца магчымым пры стане, у якім цяпер вялебны айцец. Лекар наказаў аберагаць яго ад усякіх узрушэнняў. Спакой, спакой і яшчэ раз спакой патрэбен яму больш за ўсё.

Яго Эміненцыя не налягаў.

— Гэта праўда, маеце рацыю, мой ойча. Сапраўды, гукі свету не павінны ў такую хвіліну муціць яго розум. Калі, аднак, ты ўспомніў пра спакой, то, разумеючы яго глыбокі і істотны сэнс, нельга ўявіць сабе, каб хто-небудзь з нас мог перад абліччам смерці мець спакой больш дасканалы, чым той, які заслужыў сабе вялебны айцец. Сапраўды, мала каму дадзена пакідаць гэты часовы свет са свядомасцю спаўнення справы дасканалай і трывалай. Ты, зрэшты, вялебны ойча, столькі гадоў прабыўшы ля яго, найлепей можаш зразумець і ахапіць тое, што нам, якія стаяць далей ад яго асобы, уяўляецца толькі ў недакладных формах. З сапраўднай узрушанасцю гляджу я на цябе, мой ойча, колісь мой сыне. Калі я вяртаюся ў памяці ў тыя дні, як мы жылі побач і разам, мне здаецца, нібы ад тых хвілін сплыў цэлы век.

— Так, — сказаў падрэ Дыега, — час той дзякуючы велічы падзей сапраўды можа здавацца вельмі значным.

— Ён значны! Калі ў дзеях вера і праўда абаперліся на падмуркі такія роўныя і моцныя, як у нашыя часы і на нашых вачах? Немалое табе, мой ойча, выпала шчасце, што ў гэтай справе давялося табе браць удзел такі непасрэдны і важны. Памятаеш той дзень, калі я быў тым першым, хто прыйшоў перадаць табе вялікую навіну?

Падрэ Дыега паглядзеў пану біскупу проста ў вочы.

— Памятаю, Ваша Эміненцыя.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж