Чтение онлайн

на главную

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

На стале стаяў прыгатаваны госцю посілак: трохі халоднага мяса, хлеб і садавіна. Дон Ларэнца адсунуў ежу, пацягнуўся па віно. Яно было салодкае, пахучае і вельмі моцнае. Але не дало таго, чаго ён хацеў. Пасля некалькіх кубкаў яму стала яшчэ цяжэй на сэрцы, і думкі, ад якіх ён хацеў уцячы, пачалі няўмольна даймаць яго.

Навокал панавала цішыня, бляск агню, які мігацеў на пастаўленай каля каміна зброі, здаваўся адзінай адзнакай жыцця. Замак, хоць было яшчэ не надта позна, здавалася, увесь забыўся ў глыбокім сне.

Пан дэ Лара ўвайшоў

так ціха, што дон Ларэнца толькі тады павярнуў ад агню твар, калі ў бляску перад сабой разгледзеў цень чалавечай постаці. Убачыўшы пана дэ Лару, які стаяў непадалёк, падхапіўся надта паспешна і раптоўна. Але дон Мігуэль трымаўся так, нібы не заўважыў гэтага. Ён сказаў:

— Я прыйшоў спытацца ў вас, ці не бракуе вам чаго?

На ім была адзежына з цёмна-пунсовага шоўку, багата патканая золатам, і ў гэтай хатняй вопратцы ён здаваўся дону Ларэнцу яшчэ больш чужы. Праз хвіліну ён адчуваў сябе побач з гэтым маладым чалавекам амаль варварам. Але горда адразу адагнаў гэтае пачуццё.

— Цудоўнае віно, дон Мігуэль, — сказаў лёгка. — Сядай і выпі са мной. Жывеш на гэтым адлюддзі, бы ў казцы.

— Вы так думаеце, пане? Цяжка мне, праўда, вызначыць, што ёсць, а што не ёсць казка. А пакуль што жыву, як мне падабаецца.

Дон Ларэнца ўголас засмяяўся.

— На лішак сціпласці не можаш паскардзіцца. Гаворыш такім тонам, нібы хочаш даць зразумець, што толькі ты адзін умееш жыць паводле свайго жадання. Няўжо ты так думаеш?

— Не, — адказаў дон Мігуэль, — я не лічу сябе чалавекам, якому дадзена шмат прывілеяў. Проста адны жывуць згодна са сваімі жаданнямі, другія насуперак ім.

— І напэўна, як я здагадваюся, прыпісваеш гэтым першым розныя цноты і дабрачыннасці і, перш за ўсё, асабліва вялікую адвагу?

— Правільна, пане, здагадваецеся. Сапраўды, у наш час, каб думаць, трэба мець адвагу.

— Бачу, не вельмі табе даспадобы наш час?

— Наадварот, захапляюся яго дасканалай справядлівасцю.

— Няўжо? Няўжо?

— Да гэтага часу, як вядома, людзей падзяляла страшэнная няроўнасць. Адны выйгравалі сваё жыццё, другія яго прайгравалі. Цяпер паражэнне церпяць усе аднолькава.

Дон Ларэнца паморшчыўся.

— Гаворыш, як ератык.

— Гавару, як думаю.

— Тым горш, калі так думаеш.

— А вам не здаецца, пане, што ад паражэння найменш пацерпіць той, хто яго прадбачыць?

— Не ведаю. Я прывык думаць, што той перамагае, хто наогул не бярэ паражэння ў рахубу.

— Не сумняваюся, пане, што менавіта так вы і думаеце. Але надзея заўсёды каштуе даражэй.

Дон Ларэнца наліў у кубак і, перш чым паднесці яго да вуснаў, сказаў цвёрда:

— Надзея не церпіць паражэння.

На гэта дон Мігуэль адказаў:

— Тым горш.

— Надзеі?

— Тым, хто ёю цешыцца.

Дон Ларэнца нецярпліва паварушыўся.

— Верыць мне не хочацца, дон Мігуэль, каб ты, такі малады, свайму толькі вопыту ўдзячны быў за такое дасканалае веданне жыцця. Незвычайныя павінны былі быць у

цябе настаўнікі, прызнайся.

— Не ведаю, ці такія ўжо незвычайныя. Бадай што, звычайныя. Затое ўвагі і памяці напэўна вартыя. Можа, вас гэта і здзівіць, але калі з адным з іх звёў мяне лёс, дык гэтым я ў пэўнай меры абавязаны вам.

Дон Ларэнца павярнуў да яго пацямнелы твар.

— Дон Мігуэль, калі ты не хочаш, каб я забыўся, што я ў тваім доме госць, пакінь гаварыць загадкамі.

— Не меў ніякага намеру зачапіць вас, пане, — спакойна адказаў дон Мігуэль. — Вы спыталіся пра маіх настаўнікаў, і я хацеў расказаць пра аднаго з іх.

— Не я ім, як думаю, быў.

— Праўда, не вы.

— Чаго ж тады ўмешваеш мяне?

— Гэта, бадай што, мяне ўмяшалі. Паслухайце. Некалькі гадоў назад, у такі самы, як і сёння, дождж мае людзі знайшлі ніжэй перавалу Санта Ана чалавека, які быў дарэшты змучаны і знясілены. Прывялі яго сюды. Ён хварэў некалькі тыдняў, але нам не ўдалося яго ўратаваць. Праз некалькі месяцаў ён памёр.

Настала цішыня.

— Хто быў гэты чалавек? — спытаўся дон Ларэнца.

— Імя яго напэўна вам добра знаёмае. Гэта быў пан Радрыга дэ Кастра.

Дон Ларэнца не змяніўся ў твары, ён павольна дапіў кубак.

— Цікавыя рэчы ты мне кажаш, дон Мігуэль, — сказаў нарэшце абыякава. — Не думаў я, што пан дэ Кастра асмеліцца вярнуцца. І што ж ён табе паведаміў? Пэўна, строіў з сябе ахвяру нікчэмнай падступнай несправядлівасці?

— Наадварот, — адказаў дон Мігуэль, — даводзіў, што Святыя трыбуналы ніколі не памыляюцца. Сапраўды, толькі збег акалічнасцяў змусіў яго быць у гэтым доме, але ён не ўтойваў, якая непрыемная яму была неабходнасць карыстацца гасціннасцю чалавека, які думаў інакш за яго. Думаю нават, ён шчыра пагарджаў мною.

— Значыцца, не выракся сваёй д'ябальскай пыхі?

— Перш за ўсё ён збярог веру, як мне здаецца.

— Ён веру? У што?

— Вы ў мяне, пане, пра гэта пытаецеся?

Дон Ларэнца паціснуў плячыма.

— Да гэтага часу я лічыў пана дэ Кастра нягоднікам. Калі сапраўды ўсё было так, як ты расказваеш, то ён проста ашуканы дурань, і не больш. На што ён спадзяваўся? Навошта вярнуўся? Ужо ці не такі быў наіўны, каб спадзявацца на дараванне?

— Не. Ён прагнуў служыць. Быў упэўнены, што неўзабаве вернуцца сілы. Хацеў пад чужым імем паступіць на карабель пана Калумба. Таму і вярнуўся з выгнання. Гэта ўсё.

Дон Ларэнца хацеў устаць, але пачуў сябе занадта ацяжэлым, каб зрабіць гэта. «Замнога выпіў», — падумаў. Аднак спытаўся трохі ахрыплым голасам:

— І чаму ж, нарэшце, навучыў пан дэ Кастра?

— Я ўжо сказаў, вы яшчэ запярэчылі мне, надзея заўсёды каштуе даражэй. Ніхто, я думаю, не мог бы лепш і мацней уцвердзіць мяне ў гэтым перакананні, чым гэта зрабіў пан дэ Кастра. Разумееце цяпер, чаму я сказаў, што непасрэдна і вы дачыніліся да маёй адукацыі.

Дон Ларэнца не зусім упэўненай рукой пацягнуўся да віна.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж