Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

Дарога, якая вяла да замка, была крутая і вузкая, коні слізгаліся на ёй, мгла, праўда, трошкі ўжо разышлася, затое пранізлівы вецер дзьмуў проста ў твар. Некалькі лучнікаў спешыліся, каб плячыма падтрымаць цяжкі воз.

Апынуўшыся перад мурамі замка, падрэ Дыега, прыгнечаны іх змрочнасцю, пашкадаваў аб сваім рашэнні. Але вяртацца назад было позна. Якраз ужо адзін з дамоўнікаў затрубіў у рог, і, перш чым заціхлі яго гукі, з вышыні пачуўся зычны голас:

— Хто вы такія і што вам трэба?

Пан дэ Мантэса выехаў наперад. Крыкнуў:

— У імя караля

і каралевы — адчыніце!

Праз нейкую хвіліну ўжо другі голас, малады і гучны, запытаўся:

— Хто гаворыць ад імя караля і каралевы?

Пан дэ Мантэса адказаў:

— Яго дастойнасць, вялебны айцец Вялікі інквізітар.

— Падрэ Тарквемада? — здзівіўся ў цемры юначы голас. — Які ж інтэрас, ды яшчэ так позна, мае да мяне дастойны пан Вялікі інквізітар?

Пан дэ Мантэса, нецярпліва гарцуючы на сваім андалузцы, ужо хацеў востра адказаць, але падрэ Дыега паклаў яму далонь на плячо.

— Не варта нам, дон Ларэнца, гаварыць ганарыста і пыхліва, — сказаў напаўголаса.

І са спакойнай годнасцю, трохі павысіўшы голас, сказаў у цемру:

— Хай будзе пахвалёны Ісус Хрыстос.

Было ціха. Спытаўся:

— Ці з панам дэ Лара гаворым?

— Так, я пан дэ Лара, — адказалі з муроў.

Падрэ Дыега павінен быў зрабіць вялікае намаганне, каб не выказаць сваю антыпатыю, якую абуджаў у ім гэты дзёрзкі голас. Сказаў:

— Цяжкая і смутная неабходнасць прымушае нас шукаць гасціны ў вашым доме, пане. Вялебны айцец, пакутуючы ад цяжкай хваробы, едзе ў Авілу, але мы баімся, што можа не вытрымаць цяжкай дарогі, калі не адпачне гэтай ноччу.

— Няўжо пан Вялікі інквізітар сапраўды так цяжка хворы? — спытаўся пан дэ Лара, не вельмі ўдаючыся ў смутак.

Падрэ Дыега памаўчаў хвіліну. Нарэшце сказаў:

— Усё так, як я сказаў.

— Тады заходзьце, — адказаў пан дэ Лара. — Ці пану Вялікаму інквізітару будзе дастаткова, калі яго будуць суправаджаць дзесяць вашых рыцараў?

На гэты раз падрэ Дыега не стрымаў абурэння і ўсклікнуў:

— Божа мой! Не з мечам прыйшлі мы да гэтага дома, а з жальбай і з мірам.

— Тады добра, — адказаў той, — будзьце маімі гасцямі ўсе.

Прайшло шмат часу, перш чым апусцілі развадны мост і адчынілі браму. Калі ўсё гэта нарэшце зрабілі, падрэ Дыега разам з панам дэ Мантэса, апярэдзіўшы воз, першыя ўехалі пад нізкае скляпенне вежы. І як толькі ўехалі, вочы іх, прызвычаеныя да цермы, асляпіў бляск паходняў і смалістых лучын. Толькі праз хвіліну яны змаглі зарыентавацца, як многа нерухомых рыцараў і ўзброеных пахолкаў атачала з усіх бакоў шырокі надворак. І хоць людзей было вельмі многа, цішыня стаяла на дзядзінцы, ціха было і на змрочных мурах і замкавых вежах, чуўся толькі трэск агнёў.

Малады дон Мігуэль, акружаны гайнёй паляўнічых сабак, усміхаўся і чакаў гасцей каля анфілады, якая вяла ў замкавыя пакоі. Ён быў без зброі, меў на сабе прасторны, глыбока выразаны на шыі чырвоны каптан і светла-блакітныя, скроеныя па арабскай модзе штаны. Як гэтым уборам, так і смуглявасцю скуры і разрэзам цёмных, гарачых вачэй ён больш нагадваў нявернага маўра, чым кастыльскага

рыцара.

Падрэ Дыега, сыходзячы з каня, зноў мусіў стрымацца, каб не выдаць варожых пачуццяў, якія абуджаў у ім гэты малады галава роду дэ Лара. Ён думаў, што па заведзеным парадку яго прывітаюць адпаведна яго сану і годнасці. Але дон Мігуэль, усё яшчэ ўсміхаючыся, маўчаў і, здавалася, зусім не збянтэжаны зацягнутай цішынёй, бестурботна лашчыў рукою сабак. Тады падрэ Дыега наважыўся загаварыць першы.

— Мір з табою, сыне мой, — сказаў ён.

Той моўчкі пакланіўся, не адпускаючы сабак. Воз вялебнага айца спыніўся непадалёк, і пусты двор пачаў запаўняцца тлумам фамільянтаў. «Дурніца, — падумаў падрэ Дыега, — і так рана ці позна дастане цябе рука справядлівасці». А ўголас сказаў:

— Думаю, сыне мой, ты разумееш, які табе і твайму дому гонар прымаць госцем асобу айца Вялікага інквізітара.

Дон Мігуэль адпіхнуў вялізнага харта, які лапамі ўспяўся яму на грудзі.

— Пайшоў! — сказаў мякка і лагодна.

Пасля павярнуўся да айца Дыега:

— Я не ганюся, дастойны пане, за гонарам. Навошта мне той гонар? Маю, як бачыце, усё.

І з гасцінным жэстам дадаў:

— Заходьце, аднак, дастойны пане. Мае людзі пакажуць вам дарогу. А можа, вы хочаце быць з панам Вялікім інквізітарам?

— Так, — сказаў падрэ Дыега, — стан вялебнага айца патрабуе гэтага.

Дон Мігуэль павярнуўся да капітана, які стаяў побач, пануры і маўклівы:

— Вы пан дэ Мантэса?

Дон Ларэнца ўздрыгнуў.

— Адкуль вы мяне ведаеце?

— А хто ж вас не ведае? — адказаў той. — Заходзьце, калі ласка.

І, адагнаўшы сабак, сышоў з вузкіх сходаў, каб даць дарогу людзям, якія здымалі з воза цела Вялікага інквізітара.

Цень смерці спачываў на твары айца Тарквемады. Ужо ў дарозе, у першую ноч, яго хапіў частковы паляруш, і падрэ страціў мову і прытомнасць. Цяпер, калі яго на плячах неслі дамоўнікі, ён таксама здаваўся непрытомным. Ад святла паходняў, што калыхаліся на ветры, на яго схуднелы твар падалі водбліскі і цені, а сам твар быў нерухомы і немы. Адно толькі вока падрэ Тарквемады было адкрытае, але і яно, пакутліва гледзячы ў бяздоннае неба, здавалася, нічога не бачыла ў гэтым свеце.

Пан дэ Мантэса зняў з дапамогай чалядніка зброю і адправіў таго. Ён хацеў пабыць адзін. Сеўшы перад камінам сагрэцца, ён зразумеў, што застанецца сам-насам аж да світання, неабходнасць адзіноты занепакоіла яго. І хоць быў стомлены, спаць не хацелася.

Адведзены пакой быў не шырокі, але, як і ўсе астатнія, праз якія ён праходзіў, абсталяваны з пышнасцю, якое ён не сустракаў нават у сама багатых і магутных паноў каралеўства. Усё тут ішло насуперак рыцарскай суровасці і аскетызму. Дарагія дываны на падлозе, старажытныя муры расквечаны каляровымі мазаікамі, нізкі і шырокі ложак займаў, як на злосць добрым звычаям, занадта шмат месца, а насупраць каміна сафа, засланая ўзорыстым палатном, уся ў мяккіх падушках, паўколам акружала інкруставаны стол. Усход адчуваўся нават у паветры, насычаным пахам ружовага алею.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж