Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Цемра зямлю ахінае

Анджаеўскі Ежы

Шрифт:

Дыега стаяў нерухомы. Не думаў зусім. Усё яшчэ адчуваў халодны пот на скронях і камяк у горле.

— Чакае цябе, мой сыне, вялікая будучыня, — сказаў падрэ дэ ла Куэста.

Брат Дыега толькі цяпер адважыўся паглядзець на яго. Прыёр стаяў за некалькі крокаў ад яго. Усміхаўся лагодна, а ў вачах у яго гарэла нянавісць.

Раптоўны спакой ахапіў Дыега.

Раздзел другі

Аўтар старой кронікі натуе, што Вялікі інквізітар, падрэ Томас Тарквемада, пакінуўшы Віла-Рэал, падаўся ў Таледа, а адтуль, у атачэнні яшчэ большага почату служак Святога афіцыума, скіраваў у каралеўства Арагон, у Сарагосу. Забавіўся там нейкі тыдзень, кіруючы следствам, што мела на мэце выкрыццё змовы, ахвярай якой стаў вялебны Пэдра д'Арбуэз, і, зрабіўшы ў гэтым больш, чым хто іншы, — паспяшаўся найкарацейшай дарогай у Валадолід,

бо чакалася, што Іх Каралеўскія Мосці, кароль Фердынанд і святая каралева Ізабэла, меліся пад канец верасня пакінуць ваенны лагер пад Малагай і вярнуцца ў сталіцу.

Брат Дыега, пабраўшы ганаровыя абавязкі сакратара Вялікага інквізітара, быў з гэтага часу блізкі да асобы кіраўніка і ўдзельнічаў ва ўсіх нарадах, нават сама сакрэтных, якія падрэ Тарквемада праводзіў у вузкім коле сваіх правовых дарадцаў, дактарамі донам Хуанам Гуціэрасам дэ Шабесам і донам Трыстанам дэ Медына. Так, апынуўшыся ў самым сэрцы найважнейшых дзяржаўных і рэлігійных падзей, брат Дыега хутка пачаў арыентавацца і разумець, што толькі праз сваё датыхчасовае адасабленне і праз несвядомасць ён бачыў у дзейнасці Святой інквізіцыі трыумф беззаконня. Не спатрэбілася шмат часу, каб ён зразумеў, што апынуўся не ў гушчы варожага хаосу, а наадварот: не абазнаны ў многіх складанасцях гэтага свету, ён стаяў цяпер перад зрубам новай законнасці, якую Святая інквізіцыя ўводзіла разважна і вельмі дальнабачна, і перш за ўсё абапіраючыся на сама дасканалае веданне сапсутасці людскіх душ і на клопат пра іх выратаванне.

Застаючыся ў ролі маўклівага сведкі, якому вялебны айцец даручыў толькі запісваць сама істотнае з вядзення судоў і рашэнняў тайных нарад, ён з вялікай увагай прыслухоўваўся да ўсяго, пра што там гаварылася, і, усё яшчэ шукаючы слядоў жахлівых гвалтаў, не сутыкнуўся з ніводным рашэннем, якое б супярэчыла закону або вынікала з бунтарскіх падступных намераў. Але, устаноўліваючы новы парадак, задумваўся, — адкуль браліся, як нараджаліся ўсе тыя статуты, што фармавалі гэты лад? Вырашаючы гэтае прынцыповае пытанне, брат Дыега пераканаўся, што кожны прыняты статут, без увагі на тое, ці ён вынікаў з традыцый, ці духу новых паняццяў, — лагічны і найперш адпавядаў патрэбам, вынікаў з падзеяў жыцця; у настойлівым імкненні да ўпарадкавання і пераацэнкі ў імя найвышэйшага боскага сэнсу законы так хутка і рашуча мяняліся і пераўтвараліся ў формуле кожнай літары, што беспамылкова і цалкам патраплялі апярэджваць усё тое, з чаго яны вынікалі і нараджаліся, робячы ўражанне, што яны, законы, насуперак сваім крыніцам самі ў сабе рабіліся абсалютам і ўжо хоць бы з гэтай прычыны былі абсалютам, неабходным для жыцця, хоць адначасова і непарыўна звязаным з асэнсаваннем яго прыроды.

Празрыстасць, а таксама агульны характар гэтых законаў, якія складалі прынцыпы існавання ў маналітную і ўсёвытлумачальную цэласць, абуджалі ў маладым браце подзіў і павагу, хоць вынікі дзеяння законаў па-ранейшаму, здавалася, супярэчылі рэфлексам яго сумлення. І таму ён адчуваў сябе ў гэты час асабліва самотным і быў разгублены і ўзрушаны. Ён намагаўся забыцца, не ўспамінаць мінулае, але і пра будучыню стараўся не думаць.

Аднак час не стаяў на месцы, і кожная гадзіна, насуперак таму, чаго ён хацеў, была даверху запоўнена мінулым і тымі рэчамі, якія ў сваіх разнастайных, але туманных формах насялялі мінулае. Зрэшты, заняты сваімі цяперашнімі абавязкамі, ён хутчэй меў дачыненне да чыстага механізму законаў, чым да іх дзеяння сярод людзей. Адзіныя ж хвіліны раўнавагі і ўнутранага спакою ён меў тады, калі, разважаючы над складанай структурай кіруючай улады, адказнай перад богам і народам, заставаўся сам-насам з адназначным сэнсам літар права.

Першыя весткі пра падзеі, якія пасля смерці вялебнага Пэдра д'Арбуэза разыграліся ў Сарагосе, дайшлі да каралеўскага двара яшчэ да прыезду Вялікага інквізітара ў Валадолід. Стала вядома, што змова, якая спачатку, паводле не вельмі дакладных і нават супярэчлівых у некаторых падрабязнасцях данясенняў, здавалася выбрыкамі некалькіх залішне экспансіўных і авантурных асоб, што такім дзіўным чынам пратэставалі супраць канфіскацыі маёнткаў Святой інквізіцыяй, на самай справе аказалася змовай, што пагражала бяспецы каралеўства і царквы. Адзін з забойцаў вялебнага д'Арбуэза, малады Відаль д'Уранса, думаючы, што прызнаннем уратуе жыццё (пазней яго коньмі вазілі па вуліцах Сарагосы, чвартавалі, а рэшткі цела выкінулі ў Эбра) — назваў шмат вядомых асоб, якія былі ў прыязных стасунках з яго сеньёрам донам Хуанам дэ ла Абадыя. А ён, як зноў жа казалі пагудкі, у турме скончыў самагубствам. Некалькім іншым, абвінавачаным ва ўдзеле ў змове, і сярод іх слаўнаму рыцару дэ Санта Круз, удалося ўцячы ў Тулузу. Былі гэта, аднак, выпадкі адзінкавыя.

Рука Святога афіцыума дзейнічала хутка і спраўна. Пазбаўлялі волі не толькі тых, каго падазравалі ў змове, але і памагатараў уцекачоў. Вязьнілі ў турму таксама сем'і і родзічаў вінаватых, асабліва тых, чые бацькі або сыны паспелі ўцячы. І толькі

цяпер стала шырока вядома, як многа знакамітых, славутых сеньёраў каралеўства Арагон, што карысталіся агульнай павагай і мелі высокія званні, былі сапсуты жыдоўскім паходжаннем. Сапраўднае аблічча гэтых людзей адкрылася ва ўсёй іх злачыннай і хітра замаскаванай аблудзе. У гэтай выключнай сітуацыі належала ўвесці новыя законы, і падрэ Тарквемада, дбаючы пра канчатковае выкараненне зла, неадкладна выдаў на патрэбы Святых трыбуналаў дэкрэт, які дзякуючы некалькім дзесяткам дакладна сфармуляваных параграфаў дазваляў беспамылкова выкрываць людзей, якія ўтойвалі свае сапраўдныя перакананні і паціхеньку вызнавалі жыдоўскую веру. Зрэшты, цень злачынных інтрыг і падкусаў упаў і на асоб lіmріеsа dе sаngrе, інакш кажучы, на тых, сведчанне чысціні крыві чыёй гаварыла за тое, што яны не мелі ніякіх жыдоўскіх ці маўрытанскіх дамешак. Падступны вораг здолеў глыбей, чым гэта мог хто-небудзь уявіць, уліць атруту ў людскія помыслы і душы. Як высока здолела сягнуць злачыннасць, сведчыў факт, многімі прызнаны малаверагодным, але ў святле прыведзеных Святым трыбуналам доказаў — дакладны, што ў арагонскай змове быў замяшаны, між іншым, нават адзін каралеўскі сямейнік, сястранец караля Фердынанда, малады гідальга дон Хаім, сын каралевы Элеаноры.

І ўсё-такі, нягледзячы на такія трывожныя маральныя спусташэнні, непераможнае свяціла каталіцкай веры вышэй чым калі-небудзь узнеслася менавіта ў тыя дні над бруднымі адкідамі ератыцкіх злачынстваў. Браты дамініканцы, прамаўляючы да прававерных з амбонаў, пераканаўча павучалі люд, што ў забойстве, учыненым на асобе святога слугі Бога, лёгка распазнаць мудрае дзеянне божай абачлівасці, бо, калі б гэтай збродні не зрабілі, ворагі веры не былі б выкрытыя і, карыстаючыся свабодай і належнымі прывілеямі, колькі ж яшчэ агідных злачынстваў маглі б учыніць беспакарана, колькі ліха маглі б пасеяць у душах людзей!

Словы псалмы, напісаныя на гербах і на пурпуровых пратэсах і харугвах Святой інквізіцыі, «Ехurgе Dоmіnе еt іudіса саusаm Тuаm» ззялі ў сувязі з апошнімі падзеямі асаблівым бляскам. Бо і сапраўды, сам Бог сышоў, каб змагацца за сваю справу.

У некаторых гарадах каралеўства, у Севіллі, у Хаэне і ў Куэнцы, якія ўжо па некалькі гадоў мелі свае інквізіцыйныя трыбуналы, прыспешылі ўрачыстыя аўтадафэ, — і працэсіі асуджаных, убраных у ганебныя высокія каптуры і жоўтыя замары, у санбеніта і карозы, з камянямі і ланцугамі на шыі, з мёртвымі зялёнымі свечкамі ў руках, рушылі пад званы ўсіх цэркваў на пляцы пакарання — квамадэра — раней, чым гэта было прадугледжана. Палалі вогнішчы, жалезныя ланцугі душылі ератыкоў, якія пакаяліся ў апошнюю хвіліну, сотні меншых грэшнікаў выслалі на галеры, а апусцелыя турмы хутка запоўнілі новымі вінаватымі. З жадання дапамагчы зблуджаным у цэрквах абвяшчалі святочныя дні і пасля зачытання з амбонаў актаў веры заклікалі ўсіх парафіян, каб яны, калі вінаватыя або ведаюць што-небудзь пра віну іншых, самі на працягу трыццаці дзён абвінавацілі сябе перад адпаведным трыбуналам. Адны рабілі гэта, другія падалі ахвярамі першых, і ўжо ніхто не быў пэўны за сваё жыццё, гонар і маёмасць. Нават нябожчыкаў даставала карная правіца святых трыбуналаў, і, калі ў выніку чыйго-небудзь даносу імя нябожчыка трапляла ў няславу, яго цела выкопвалі з асвянцонай зямлі і палілі іn effigiе на вогнішчы, родзічаў нябожчыка пазбаўлялі маёмасці, годнасці і ўсіх прывілеяў. Так расла ў народзе набожнасць, і шырэў яе верны цень — страх.

Тым часам сталіца каралеўства рыхтавалася да ўрачыстага прыёму Вялікага інквізітара. Меркавалася, што згодна з даўнім звычаем спецыяльны ганец загадзя папярэдзіць гарадскія і духоўныя ўлады пра набліжэнне поезда вялебнага айца. Аднак на гэты раз усё выйшла інакш, падрэ Тарквемада прыехаў у Валадолід зусім неспадзявана, без папярэджання, прынамсі, на дзень раней, чым яго чакалі ў горадзе.

Уехаў ён у горад са сваёй світай позняй ноччу, даручыў брату Дыега, а не капітану фамільянтаў, дону Карласу дэ Сігуру, некалькі заданняў, замкнуўся ў кляштарнай цэлі пры храме Санта Марыя ла Анцігуа, дзе, бываючы ў сталіцы, прывык спыняцца.

Зацішны кляштар за некалькі гадзін ператварыўся ў ваенны лагер. Пасярод дзядзінца, пад начным небам, разбілі бівакі фамільянты Святога афіцыума. Ля муроў паставілі ўзброеную варту. Нікому нельга было пакідаць кляштар, уваход у яго таксама быў сурова забаронены, і з той часткі старажытнага будынка, дзе пасяліўся падрэ Тарквемада, паспешна выбраліся браты, а іх келлі занялі вышэйшыя рангам фамільянты. Гарадскім дастойнікам і спецыяльным пасланцам Двара, якія яшчэ начной парой пачалі сцякацца ў Санта Марыя ла Анцігуа, казалі каля кляштарнай брамы, што Вялікі інквізітар доўжыць час у модлах, замкнуўшыся ў келлі, і як сёння, так і заўтра нікога прыняць не зможа. Сапраўды, вялебны айцец некалькі дзён не пакідаў келлі, і адзінымі асобамі, якія мелі да яго доступ, былі брат Дыега і малады дон Радрыга дэ Кастра, які якраз у той час і пры вельмі драматычных акалічнасцях быў прызначаны капітанам ахоўнікаў Вялікага інквізітара.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж