Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чорная панна Нясвіжа

Дудараў Аляксей

Шрифт:
Цішэй… Заснуў… Заснуў нарэшце ён.

Радзівіл Чорны.

І дзякуй Богу… Доўгім будзе сон…

Выносяць караля.

Мнішак (Бжэнцы).

А ты ідзі цяпер гуляць па парку. Ды блізка да людзей не падыходзь, Спявай ціхутка… Можаш і паплакаць, I застагні, усхліпні мімаходзь. Хай
думаюць, Барбара зноў прыйшла
I ў замку тут прытулак свой звайшла.

Выходзяць.

Частка другая

Каханне

Вільня, 1543 год. Сад перад палацам Барбары Радзівіл. Ноч.

Уваходзіць Барбара.

Барбара.

Баль адшумеў, і ціша навакол. У чорным небе дрэмле ясны месяц, Абліты цьмяным срэбрам лес і дол, I болей не чутно птушыных песень. Усімі зоркамі мяне цалуе ноч, Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі, I гладзіць цемра мне павейкі воч… Я зведаю… чаго не зведаць людзям…

З’яўляецца каралевіч Жыгімонт.

Жыгімонт.

А я ўжо зведаў…

Барбара.

Божа!

Жыгімонт.

Я пабачыў… Што ўбачыць хіба можа толькі Бог.

Барбара.

Як вы пасмелі?!

Жыгімонт.

Гэта абурэнне… Прымусіла прыстойнасць растаптаць. Зірнуць на тое, ад чаго аслепнуць Навекі можна…

Барбара.

Значыць, вы сляпы… Цяпер кажыце ваша абурэнне, А потым абурацца буду я…

Жыгімонт.

Як дазваляць, каб цемра цалавала Такія вусны… Каб вятрыска мог Брыльянты найкаштоўнейшыя лашчыць? Ці ноччу вас кахае толькі ноч? Куды ж глядзяць прыгожыя ліцвіны?

Барбара.

Усё! Даволі! Прэч! Сыдзіце з воч! А то я закрычаць павінна буду.

Жыгімонт.

Ды вам нашто крычаць? Я закрычу: Літва! Твая багіня сёння ноччу Кахала месяц, той кахаў яе. Я ўбачыў нерэальнае каханне I з зайздрасці свяціла захінуў Свінцона-чорнай хмарай.

Барбара.

Ён заходзіць…

Жыгімонт.

Я
перамог…

Барбара.

Ну, а цяпер пайшоў… Да сціплых паннаў ходзяць госці ранкам.

Жыгімонт.

Дык запрасіце, панна, калі ласка, I я прыйду за некалькі гадзін Да часу запрашэння і чакаць Ля брамы буду… Гэта асалода — Чакаць хвіліны, каб убачыць вас.

Барбара.

Ой, майстра гаварыць…

Жыгімонт.

Зусім не ўмею! Ні гаварыць, ні на жанчын глядзець.

Барбара.

А што ж цяпер вы робіце?

Жыгімонт.

Малюся.

Барбара.

Я не святая…

Жыгімонт.

I таму вышэй…

Барбара.

Усё… Ідзіце, хлопчык мой…

Жыгімонт.

Бывайце… Даруйце мне… Я болей не прыйду…

Барбара.

Не прыйдзеце? А як жа запрашэнне? Ці ветліва?

Жыгімонт.

Дык запрашэнне ёсць?!

Барбара.

Прыходзьце заўтра да мяне апоўдні Не праз акно, вядома, як цяпер.

Жыгімонт.

Ды не, вы што… ды я прыйду праз дзверы.

Барбара.

Вы неяк разгубіліся?

Жыгімонт.

Ага…

Барбара.

Чакаю вас…

Жыгімонт.

Бывайце, мая панна…

Накіроўваецца да выхада.

Барбара.

Скажыце мне, каго я запрасіла.

Жыгімонт.

Я — Жыгімонт.

Выходзіць.

Барбара.

О Божа! Каралевіч! Я чую грозны голас твой, о лёс. Ці на дабро ты мне яго прынёс?

Кракаў. Палац на Вавелі. Пакоі каралевы Боны.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7