Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чорная панна Нясвіжа

Дудараў Аляксей

Шрифт:

Уваходзяць каралева Бона і Мнішак.

Бона.

Што ў Вільні робіцца? I як там каралевіч?

Мнішак.

Жыве, як і належыць маладым. Вясёлы баль змяняецца банкетам, Банкет затым змяняецца на баль. Ды ўсё ж часцей бывае паляванне.

Бона.

Без
рызыкі?

Мнішак.

Без рызыкі, вядома. Зуброў ён лічыць сімвалам і іх Ніколі не чапае, а касулі, Ласі, алені, козы, вепрукі… Для рыцара ці будуць небяспекай?

Бона.

Ён п’е зашмат?

Мнішак.

Не дужа. Нейкі келіх.

Бона.

Ці мае ён жанчын?

Мнішак.

О каралева! У такім узросце…

Бона.

Мне ўсё вядома пра ягоны ўзрост, Пытаюся: жанчыны ў яго ёсць?

Мнішак.

Так, ёсць ужо.

Бона.

І хто ж яны?

Мнішак.

Яны?.. Гэта яна. Брыльянт найпершы у Вялікім княстве, Як каралевіч кажа.

Бона.

Што… брунетка?

Мнішак.

Не, каралева…

Бона.

Ды няўжо бландзінка?

Мнішак.

Незразумела. Валасы ў яе Нібы святлом пранізаны. Такія Бываюць, мабыць, толькі у русалак.

Бона.

Або ў вядзьмарак…

Мнішак.

Мусіць, так і ёсць.

Бона.

Яна адна ў яго?

Мнішак. Мая нябожчыца маці, калі добразычлівыя суседзі сказалі, што ў яе мужа (майго, спадзяюся, бацькі) вельмі багата жанчын, сказала мудра і глыбока: «Чым больш, тым менш. Абы адна не завялася».

Бона.

Яна адна ў яго?

Мнішак.

Яна ў яго адна.

Бона.

Відаць, дурная пакаёўка з замка, Ім аддаюць каханне
хлапчукі.

Мнішак.

Ваш сын высакародяы, каралева. Высакародныя ж кахаюць каралеў Або нікога.

Бона.

У Вільні каралева? Там нават роду добрага няма.

Мнішак.

Той род магутны. Гэта Радзівілы.

Бона.

Што? Радзівілы? Хочаш ты сказаць… I хто ж яна?

Мнішак.

Барбара.

Бона.

Не!

Мнішак.

Барбара… Ён трэці месяц з ёй ужо шчаслівы… ёй вершы піша.

Бона.

Ўсемагутны Бог! Як ты дазволіў?! Чорная блуднідаі Нікчэмнасць! Ведзьма дзікае Літвы. Разбэшчаная дрэнь майго дзіцёнка Спіхнула ў багну бруду і граху. Яна звяла ў магілу свайго мужа, Ёй не хапае соцень мужыкоў, Каб спаталяць юрлівыя жаданні. I ёй цяпер патрэбны Жыгімонт?! Я сына ад цябе абараню! Перад табой сцяна агню паўстане! Або адыдзеш прэч, або цябе не стане!

Вільня. Спальня Барбары.

Жыгімонт і Барбара на ложы. Ноч.

Жыгімонт.

Ці дзень ці ноч цяпер на белым свеце?

Барбара.

Цяпер на свеце толькі ты і я, I зоркі ўсе на наша ложа свецяць.

Жыгімонт.

Каханая, каханая мая.

Барбара.

Здаецца мне — я толькі што памерла I нарадзілася… Мінулае маё Ляжыць цяпер на могілках далёка. I там не я… I там не я…

Жыгімонт.

Барбара…

Барбара.

Я толькі-толькі вершы раз дыхнула, Заплакала… і я яшчэ дзіця. Жывая мама… Бацька на руках Мяне ласкава гушкае… А потым Бягу па парку… Родны мой Нясвіж! Мая Літва, мае лясы і пушчы… Я — чыстая… Нічога не было, Што без цябе… Сплыло… Сплыло… Сплыло…
Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7