Чорная панна Нясвіжа
Шрифт:
Жыгімонт.
Кажу яшчэ раз! Гэта мая жонка.Радзівіл Руды.
Калі ўсё так… Тады я на каленях. Пакорліва прашу мне дараваць, Хоць вы мяне і закалоць хацелі.Жыгімонт.
А я й напраўду мог вас закалоць.Радзівіл Руды.
Што да мяне, скажу вам вельмі шчыра: КрывіЖыгімонт.
Я ўсё разумею.Радзівіл Чорны.
Вы павянчаліся? Паклікаць святара?Жыгімонт.
Мне ўсё адно.Барбара.
I мне.Радзівіл Чорны.
Тады паклічам.Радзівілы выходзяць. Жыгімонт і Барбара становяцца на калені.
Жыгімонт.
Прымі нас, Уселітасцівы Божа…Барбара.
Прымі, як непадзельнае — Адно…Жыгімонт.
Прымі, як непадзельнае — Адно…Барбара.
Прымі нас, Уселітасцівы Божа…Жыгімонт.
Адна Душа, адно Жыццё і Кроў.Барбара.
Ты ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў.Жыгімонт.
Ты ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў.Барбара.
Адна Душа, адно Жыццё і Кроў.З’яўляюцца Радзівілы.
Радзівіл Руды.
Нас ненавідзіць каралева Бона.Радзівіл Чорны.
Але цяпер у нас… у нас яе карона!Кракаў. Палац на Вавелі. Пакоі каралевы Боны.
Каралева Бона і Мнішак.
Мнішак.
Вітаю на каленях каралеву. Вітаю і паведаміць хачу, Што каралевіч едзе з Вільні ў Кракаў Па выкліку. Ён хутка будзе тут.Бона.
У Вільні не змянілася нічога? Яна не надакучыла яму?Мнішак.
Хто?Бона.
Так, гэтая… Барбара…Мнішак.
Я засмуціць баюся каралеву, Ды там хутчэй усё наадварот. Каб не мазоліць вочы гараджанам, Ён паміж замкамі зрабіў таемны ход. I гэтым ходам ходзідь да Барбары. I кажуць людзі: прынц наш крот і кот.Бона.
О Божа, каб так нізка апусціцца!Мнішак.
Яшчэ даруйце…Бона.
Ну, кажыце, што там…Мнішак.
Ды гэта толькі плётка можа быць.Бона.
Заўсёды плётка — маці чыстай праўды. Што там яшчэ?Мнішак.
Ды ў горадзе балбочуць, Што сын ваш абвянчаўся тайна з ёй. Кажу яшчэ раз: гэта толькі чуткі.Бона.
Ды ўжо й ад чуткі можна ашалець.Мнішак.
А вунь і прынц. Я з вашага дазволу Цяпер пайду.Бона.
Я дзякую. Бывайце.Мнішак.
Цалую вашы ногі, каралева…(Выходзіць.)
Уваходзіць Жыгімонт.
Жыгімонт.
Матуля мілая!Бона.
О сын мой!Жыгімонт.
Каралева, Дазвольце мне абняць вас. Божа мой, Як сумаваў я там па роднай маці, Як часта сніў вас.Бона.
Ты ласкавым стаў І памужнеў. Цяпер сапраўдны рыцар. Жыццё у Вільні на карысць пайшло. Ты — не юнак.Жыгімонт.
Чаму ж вы гэтак сумна? Юнак заўсёды робіцца мужчынам, А вось калі мужчына, як юнак…Бона. Я не пра тое. Кароль, твой бацька, занядужаў. Лекары кажуць, што заўтра ці пазаўтра трэба чакаць горшага. Надыходзіць час, калі адказнасць за лёс дзяржавы і людзей яе пераходзіць ад бацькі да сына. Да цябе.
Поделиться:
Популярные книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Феномен
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Архонт
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
Мой личный враг
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Сколько стоит любовь
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Облачный полк
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Часовой ключ
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Мастер Разума VII
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00