Чорная панна Нясвіжа
Шрифт:
(Засынае.)
Жыгімонт.
Спі, любая… Хай прыляціць анёл… Не! Не хачу! Ён будзе любавацца Тваім празрыстым целам… Толькі змрок Цябе схавае ад вачэй нясціплых. Але ж тады не буду бачыць я… Як мне цябе схаваць, але каб бачыць. Самому… Трэба ў сэрца увабраць, З табою зліцца і адзіным стаць.Засынае. Грукат у дзверы.
Голас Радзівіла
Рудога.
Барбара.
Хто там?Радзівіл Чорны.
Не прыкідвайся, ты пазнала нас. Адчыні!Барбара.
Што вам трэба?Радзівіл Руды.
Нам трэба, каб ты адчыніла дзверы.Барбара.
Навошта?Радзівіл Чорны.
Пагаварыць.Барбара.
Пагаворым заўтра.Радзівіл Чорны.
Сёння. Толькі сёння.Радзівіл Руды.
Калі ты не адчыніш сама, клянуся, я ўзламлю дзверы.Барбара (ціха Жыгімонту).
Ідзі.Жыгімонт.
Бывай.Барбара.
Бывай.Радзівіл Руды.
Барбара!Жыгімонт выскоквае праз акно. Барбара адчыняе дзверы. Заходзяць Радзівілы.
Барбара.
Што адбылося, каб сярод начы Ламіцца ўпарта ў дзверы да жанчыны?Радзівіл Чорны.
Не да жанчыны, Барба! Да сястры!Радзівіл Руды.
Так, да сястры, што гонар свой згубіла!Барбара.
Брат мой…Радзівіл Руды.
Маўчы! Няхай бы толькі свой… Ты гонар роду збэсціла!Барбара.
Пра што ты?Радзівіл Руды.
У княстве сёння кожны дурань знае: Што ты наложніца! Ты дзеўкаЖыгімонт (з’яўляецца ў акне і з кінжалам кідаецца на Радзівіла Рудога).
Вы за абразу сплоціце спаўна!Б’юцца.
Радзівіл Чорны.
Ваша высокасць! Хто ж вас абражае?Барбара.
Спыніцеся!Жыгімонт.
Прасіце прабачэння!Радзівіл Руды.
За што прасіць? Ці я сказаў няпраўду? Тады чаму вы тут сярод начы?Б’юцца. Барбара хапае са століка штылет і прыціскае вастрыём да грудзей.
Барбара.
Спыніцеся! Ці я сябе зарэжу!!! Жыгімонт і Радзівіл Руды апускаюць зброю. Мой брат… Дазволіць можа гэта Раўнівы муж… Але ж ты мне не муж!Радзівіл Руды.
Я і шкадую, што яго няма. Інакш бы ён абараняў твой гонар! Абараняў бы гонар Радзівілаў.Барбара.
Што ж я такога грэшнага зрабіла? Хіба ў мяне каханкаў не было? I хіба ты пра іх зусім не ведаў?Радзівіл Чорны.
Яны былі ніжэйшымі за вас! Яны заўжды былі для вас як слугі, Як цацкі, як забава, як капрыз, Як неабходнасць маладой жанчыны.Барбара.
I ты на іх увагі не звяртаў? Глядзеў спакойна, як сястра грашыла?.. Калі ж на гэта ложа ласкай Божай Ўзышоў вось ён, адразу ж вы прыбеглі? Каго мой брат забіць тут зараз хоча? Яго? Забі. Але заб’еш мяне. Я ў ім уся. Крывінкі нашы разам. Я зараз побач Бога адчуваю… Кахаю, мілы брат мой, я кахаю…Радзівіл Чорны.
Ты нарадзілася, сястра, не для таго, Каб некаму быць простаю каханкай, Хай ён хоць каралевіч! Хоць кароль!Жыгімонт.
Я вас прашу: пакіньце маю жонку. Прашу, браты, бо я вам дараваў. Даруй і ты, Барбара, за абразу. Цябе абразіла братэрская любоў, А не браты.Барбара.
Ды я ўжо даравала.Поделиться:
Популярные книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Феномен
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Архонт
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
Мой личный враг
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Сколько стоит любовь
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Облачный полк
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Часовой ключ
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Мастер Разума VII
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00