Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чорная панна Нясвіжа

Дудараў Аляксей

Шрифт:

Жыгімонт.

Як Бог распарадзіцца. Яго воля.

Бона. Традыцыя нашае дынастыі патрабуе, што кароль павінен узысці на пасад разам з каралевай. Каб сустрэць падрыхтаванымі непазбежнае, я накіравала паслоў да двара Габсбургаў, да імператара Карла…

Жыгімонт. Навошта?

Бона. Прасіць рукі прынцэсы Кацярыны Габсбургскай польскаму каралевічу Жыгімонту… Будучаму каралю Польшчы. Вядома, гэта чыстая фармальнасць, згоду імператара Карла маем даўно. Прызначаны дзень шлюбу.

Жыгімонт.

Калі?

Бона.

Праз
месяц. Дай Божа каралю дажыць да гэтае падзеі.

Жыгімонт.

Паслоў вярнуць ніяк ужо не можна?

Бона.

Яны ўжо там. Ці заўтра будуць там.

Жыгімонт.

Тады і я паслом туды паеду.

Бона.

Навошта?

Жыгімонт.

А каб выправіць памылку, Што ненаўмысна зроблена была. Бо дурань кожны ў гэтым свеце знае: Жанаты муж сватоў не пасылае.

Бона.

Дык ты жанаты?

Жыгімонт.

Так.

Бона.

Калі ж Цябе благаслаўляла я на гэта? I хто яна?

Жыгімонт.

Барбара…

Бона.

Радзівіл?! Пачварная літоўская блудніца?!

Жыгімонт.

Ты абражаеш жонку маю, маці. Мяне таксама. Значыць, і сябе.

Бона.

Якая жонка? Жыгімонт, ты трызвіш!

Жыгімонт.

Я, каралева, абвянчаўся з ёй.

Бона.

Ты абвявчаўся? Без благаславення?

Жыгімонт.

Нас, каралева, Бог благаславіў. Нас абвянчалі, маці, я жанаты. Яна мая… мая на ўсё жыццё.

Бона.

Ты пра Радзіму, ты пра Польшчу думаў, Каго ты на пасад ёй прывядзеш? Каго?

Жыгімонт.

Яе!

Бона.

Паганую ліцвінку?

Жыгімонт.

Кароль Ягайла быў літоўскім князем. Ён продак мой, а значыць, я — ліцвін. Багацце
і вышэйшую уладу
Бог шмат каму дае сярод людзей. Каханне ж — Яго ласка для абраных.

Бона.

На ейным полі пабыло паўкняства!

Жыгімонт.

Ў яе душы нікога не было. Мне ўсё адно, што кажуць злыя людзі, Хто быў — тых не было, нікога больш не будзе.

Бона.

Яна цябе, напэўва, апаіла Чым-небудзь. Гэта зёлкі з іх лясоў!

Жыгімонт.

Я атруціўся, лекараў не трэба! Дазволь ад шчасця мне памерці.

Бона.

Сын! Ты разумееш, за табой краіна!

Жыгімонт.

Адна краіна… Там жа ўвесь Сусвет.

Бона.

Спусціся на зямлю!

Жыгімонт.

Навошта, маці? Шчэ давядзецца быць зямлёю на зямлі! Размову скончым. Зараз я паеду. Сватоў да Габсбургаў павінны мы вярнуць.

Бона.

Яны ўжо там! Вярнуць іх немагчыма. Прынцэса ўжо нявеста для цябе!

Жыгімонт.

Тады я на каленях перад ёй Скажу: «Ты найцудоўнейшая ў свеце! I я люблю цябе, як родную сястру, Ты, можа, прыгажэй, ты лепей за Барбару, Ды з ёй мая душа, маё жыццё і мары. Даруй мне, я ні ў чым не вінаваты, Я не жаніх табе. Прымі мяне як брата». Бывайце, маці.

(Выходзіць.)

Бона. О, як ён змяніўся, Божа літасцівы! Што гэтая літоўская змяя зрабіла з ім! З ціхага, сціплага, пяшчотнага хлопчыка, які так любіў, калі яго гладзілі па галаве, ён ператварыўся ў нейкую жорсткую, непахісную істоту, якой ніхто… ніхто, апроч гэтай нясвіжскай сучкі, не патрэбны! Яна адабрала яго ў мяне! Яна адабрала яго ў Польшчы! Ён стаў прыгожым… Ён мне нават некага нагадвае… З маленства… Каго? Каго? Не помню… Нешта цёплае… Ласкавае… Жаданае… Ведзьма!!! Ведзьма!! Ведзьма!..

Нясвіж. Парк перад палацам Радзівілаў.

Барбара і Радзівілы.

Радзівіл Чорны.

Навошта Жыгімонт у Кракаў з’ехаў? Табе вядома?

Барбара.

Захварэў кароль.

Радзівіл Руды.

I ўсё?!

Барбара.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7