Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Але свяшчэннік не мог вымавіць ні слова. Яго душыў жах: ён аднолькава баяўся і сэра Дэніэла і клятвапарушэння.

У гэты момант чорная страла, прабіўшы ўзорыстае шкло высокага акна, заляцела ў залу і, трапечучы, уваткнулася ў самую сярэдзіну абедзеннага стала.

Моцна ўскрыкнуўшы, сэр Олівер упаў без прытомнасці на засланую чаротам падлогу. Рыцар жа разам з Дзікам кінуўся ў двор, а адтуль па вінтавой лесвіцы на зубчастую вежу. Усе дазорцы былі на пасту. Сонца спакойна асвятляла зялёныя лугі, над якімі дзе-нідзе ўзвышаліся купы дрэў і лясістыя

пагоркі, што засланялі гарызонт. Нікога не было бачна.

— Адкуль прыляцела страла? — спытаў рыцар.

— Вунь з тых дрэў, сэр Дэніэл, — адказаў вартавы.

Рыцар задумаўся. Потым павярнуўся да Дзіка.

— Дзік, — сказаў ён, — паназірай за гэтымі людзьмі, я даручаю іх табе. А свяшчэнніка, калі ён не запэўніць мяне ў сваёй невінаватасці, я прымушу адказваць. Я пачынаю раздзяляць твае падазрэнні. Ён дасць клятву, ручаюся табе, а калі не дасць, мы прызнаем яго вінаватым.

Дзік адказаў даволі холадна, і рыцар, акінуўшы яго дапытлівым позіркам, паспешліва вярнуўся ў залу. Перш за ўсё ён агледзеў стралу. Ніколі яшчэ не бачыў ён такіх стрэл. Ён узяў яе ў рукі і пачаў круціць; змрочны колер яе ўсяляў міжвольны страх. На ёй быў надпіс, толькі тры словы: «Звер у нары».

— Значыць, яны ведаюць, што я дома, — прамовіў ён. — У нары! Але ў іх няма сабакі, які мог бы выгнаць мяне адсюль.

Сэр Олівер апрытомнеў і з цяжкасцю падняўся на ногі.

— На жаль, сэр Дэніэл, — прастагнаў ён, — вы далі страшную клятву. Цяпер вы пракляты навекі!

— Але, боўдзіла, — сказаў рыцар, — я даў паганую клятву, аднак ты дасі клятву яшчэ горшую. Ты паклянешся святым крыжам Халівуда. Глядзі ж, прыдумай словы самыя пераканаўчыя. Ты дасі клятву сёння ж вечарам.

— Хай прасвятліць Бог ваш розум! — адказаў свяшчэннік. — Хай адверне ён ваша сэрца ад такога беззаконня!

— Паслухайце, найдабрэйшы бацька, — сказаў сэр Дэніэл, — калі вас турбуе ваша набожнасць, мне размаўляць з вамі няма аб чым. Занадта позна, аднак, успомнілі вы аб набожнасці. Але калі ў вас засталася хоць кропля розуму, слухайце мяне. Гэты хлапчук раздражняе мяне, як аса. Ён мне патрэбны, таму што я хачу скарыстаць выгоды ад яго шлюбу. Але кажу вам шчыра: калі ён будзе дакучаць мне, ён адправіцца да свайго бацькі. Я загадаў перасяліць яго ў пакой над капліцай. Калі вы дасце добрую, грунтоўную клятву ў вашай невінаватасці, усё будзе цудоўна: хлопчык крыху супакоіцца, і я пашкадую яго. Але калі вы задрыжыце, або пабляднееце, або запнецеся, ён не паверыць вам — і тады ён памрэ. Вось аб чым вам трэба думаць.

— У пакой над капліцай! — задыхаючыся, прамовіў свяшчэннік.

— У той самы, — пацвердзіў рыцар. — Вось так, калі вы хочаце выратаваць яго, ратуйце. Калі ж не, хай будзе па-вашаму, выбірайцеся адсюль і пакіньце мяне ў спакоі! Калі б я быў чалавек запальчывы, я ўжо даўно пракалоў бы вас мячом за вашу нясцерпную баязлівасць і дурноту. Ну, зрабілі выбар? Адказвайце!

— Я зрабіў выбар, — адказаў свяшчэннік. — Хай даруе мне Бог, я выбіраю зло дзеля дабра. Я дам клятву, каб выратаваць хлапчаня.

Так яно лепш! — сказаў сэр Дэніэл. — Паклічце яго ды хутчэй. Вы застанецеся з ім сам-насам. Але я вока з вас не спушчу. Я буду тут, у тайніку.

Рыцар прыўзняў дыван, які вісеў на сцяне, і ступіў за яго. Пачуўся звон сталёвай спружыны, затым скрып прыступак.

Сэр Олівер, застаўшыся адзін, спалохана паглядзеў на завешаную дываном сцяну і перахрысціўся з журбою і жахам у позірку.

— Калі яго пасялілі ў пакоі над капліцай, — прамармытаў ён, — я павінен выратаваць яго нават цаной маёй душы.

Праз тры хвіліны з'явіўся Дзік, якога прывёў ганец. Сэр Олівер стаяў каля стала рашучы і бледны.

— Рычард Шэлтан, — сказаў ён, — ты патрабаваў у мяне клятву. Гэтае тваё патрабаванне для мяне зневажальнае, і я маю поўнае права табе адмовіць. Але, помнячы нашы ранейшыя адносіны, я змякчыў сваё сэрца; хай будзе па-твойму. Клянуся свяшчэнным крыжам Халівуда, я не забіваў твайго бацькі.

— Сэр Олівер, — адказаў Дзік, — прачытаўшы першае пасланне Джона Помшчу-за-ўсіх, я не засумняваўся ў вашай невінаватасці. Але цяпер дазвольце задаць вам два пытанні. Вы не забівалі майго бацькі, веру. Але, можа, вы прымалі ўскосны ўдзел у гэтым забойстве?

— Ніякага, — сказаў сэр Олівер.

І раптам твар яго таргануўся. Ён перасцерагальна падміргнуў Дзіку. І Дзік зразумеў, што гэтым падміргваннем свяшчэннік хоча сказаць яму штосьці такое, чаго не смее вымавіць уголас.

Дзік зірнуў на яго са здзіўленнем; потым павярнуўся і ўважліва агледзеў усю пустую залу.

— Што з вамі? — спытаў ён.

— Нічога, — адказаў свяшчэннік, спрабуючы надаць твару спакойны выраз. — Мне блага; я не зусім здаровы. Выбачайце, Дзік… мне трэба выйсці… Клянуся свяшчэнным крыжам Халівуда, я не выдаваў і не забіваў твайго бацькі. Супакойся, добры хлопчык. Бывай!

І з неўласцівай яму паспешлівасцю ён выйшаў з залы.

Уважлівы позірк Дзіка слізгаў па сценах; на твары ў яго адно за адным адбіваліся самыя супярэчлівыя пачуцці: здзіўленне, сумненне, падазрэнне, радасць. Але мала-памалу, па меры таго як розум яго прасвятляўся, падазрэнні перамаглі; неўзабаве ён быў ужо зусім упэўнены ў самым горшым. Ён узняў галаву і ўздрыгнуў. На дыване, што закрываў сцяну, была выткана выява лютага паляўнічага. Адной рукой ён трымаў рог, у які трубіў; у другой трымаў дзіду. Твар у яго быў чорны, таму што ён адлюстроўваў афрыканца.

Вось гэты афрыканец і напалохаў Рычарда Шэлтана. Сонца, якое сляпуча зіхацела ў вокнах залы, зайшло за хмарку. Акурат у гэтае імгненне агонь у каміне ярка ўспыхнуў, асвятліўшы столь і сцены, што да гэтага часу былі ахутаны паўзмрокам. І раптам чорны паляўнічы міргнуў вокам, як жывы; і павека ў яго было белым.

Дзік, не адрываючыся, глядзеў у гэтае страшнае вока. Пры святле агню яно зіхацела, як каштоўны камень; яно было вільготнае, яно было жывое. Белае павека зноў закрыла яго на нейкую долю секунды і зноў паднялося. Затым вока знікла.

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Законы Рода. Том 7

Андрей Мельник
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life