Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Мілы хлопчык, — сказаў Эліс, паціскаючы яму руку, — ты знаходзішся ў гасцях у сябра, які любіў твайго бацьку і ў памяць аб ім любіць цябе. Адпачні крыху, ты яшчэ не зусім апрытомнеў. А потым ты раскажаш мне ўсё, што з табой здарылася, і мы разам падумаем, як дапамагчы табе.

Гадзіны праз дзве, калі Дзік, усё яшчэ вельмі слабы, трошкі выспаўся, Эліс падсеў на яго ложак і папрасіў імем яго бацькі расказаць, як ён уцёк з Тэнстолскага замка Мот. У шырокіх плячах Эліса было столькі сілы, на смуглым твары столькі сумлення, у вачах столькі розуму і яснасці, што Дзік адразу яму

падпарадкаваўся і падрабязна расказаў пра ўсе свае прыгоды за апошнія дні.

— Святыя аберагаюць цябе, Дзік Шэлтан, — сказаў Эліс, калі юнак скончыў. — Яны не толькі вывелі цябе жывым і здаровым з усіх бедаў і небяспек, але ў дадатак прывялі цябе да чалавека, які больш за ўсё на свеце хоча аказаць дапамогу табе. Будзь мне верны, — а я ўпэўнены, што ты чалавек верны, — і мы з табой даб'ёмся смерці паскуднага здрадніка.

— Вы збіраецеся ўзяць яго замак штурмам? — спытаў Дзік.

— Браць замак штурмам — гэта вар'яцтва, — адказаў Эліс. — У замку ён дужа моцны; у яго багата воінаў. Учора міма мяне праслізнуў цэлы атрад — той самы, з'яўленне якога цябе выратавала, — і цяпер сэр Дэніэл знаходзіцца пад надзейнай аховай. Не, Дзік, нам з табою і нашым слаўным лучнікам трэба як мага хутчэй выбрацца адсюль і пакінуць сэра Дэніэла ў спакоі.

— Мяне трывожыць лёс Джааны, — сказаў хлопчык.

— Лёс Джааны? — перапытаў Дэкуорт. — А, разумею, лёс гэтай дзяўчынкі! Абяцаю табе, Дзік, што калі пойдуць чуткі аб вяселлі, мы будзем дзейнічаць без прамаруджвання. А да таго часу мы ўсе знікнем, як цені на світанні. Сэр Дэніэл будзе глядзець на ўсход, будзе глядзець на захад і нідзе не знойдзе ворагаў; клянуся небам, ён вырашыць, што мы яму толькі прысніліся. Але нашы з табою чацвера вачэй, Дзік, будуць уважліва сачыць за ім, і нашы чатыры рукі — хай дапаможа нам святое анёльскае воінства! — адолеюць здрадніка.

Праз два дні гарнізон замка Мот настолькі ўзмацніўся, што сэр Дэніэл рашыўся на вылазку і на чале сарака вершнікаў праехаў, не сустрэўшы супраціўлення, да вёскі Тэнстол. Ні адна страла не праляцела; ні аднаго чалавека не знайшлі ў лесе; мост нікім не ахоўваўся. Калі праехалі цераз мост, сэр Дэніэл убачыў сялян, якія баязліва глядзелі на яго з дзвярэй сваіх хатак.

Раптам адзін з іх, набраўшыся храбрасці, выйшаў наперад, зрабіў нізкі паклон і падаў рыцару якоесьці пісьмо. Сэр Дэніэл пачаў чытаць, і твар яго спахмурнеў. Вось што ён прачытаў:

«Каварнаму і жорсткаму джэнтльмену, сэру Дэніэлу Брэклі, рыцару.

Цяпер я ведаю, што вы вялі сябе каварна і подла з самага пачатку. Кроў майго бацькі на вашых руках; адмыць яе вам не ўдасца. Папярэджваю вас, што надыдзе дзень, калі вы загінеце ад маёй рукі. Папярэджваю вас яшчэ, што, калі вы паспрабуеце выдаць замуж высакародную даму панну Джаану Сэдлі, з якой я сам пакляўся ажаніцца, дзень гэты надыдзе хутка. Першы ваш крок да наладжвання яе вяселля будзе першым вашым крокам да магілы.

Рыч. Шэлтан»

Кніга трэцяя

МІЛОРД ФОКСГЭМ

Раздзел I

Дом на беразе

З таго дня, калі

Рычард Шэлтан вырваўся з рук свайго апекуна, прайшло некалькі месяцаў. Нямала падзей, даволі важных для Англіі, адбылося за гэтыя некалькі месяцаў. Ланкастэрская партыя, якая амаль ужо загінула, зноў падняла галаву. Прыхільнікі Йоркскага дома былі разбіты, іх правадыр засечаны насмерць, і да зімы ўжо здавалася, што Ланкастэрскаму дому ўдалося ўзвысіцца над усімі сваімі ворагамі. Невялікі гарадок Шорбі-на-Ціле быў поўны ланкастэрскіх вяльможаў, што з'ехаліся з ваколіц. Былі тут і граф Райзінгэм з трыма сотнямі воінаў, і лорд Шорбі з дзвюма сотнямі, і сам сэр Дэніэл, магутны, як раней, разбагацелы ад новых канфіскацый; ён жыў ва ўласным доме на галоўнай вуліцы з шасцю дзесяткамі воінаў. Словам, адбыўся новы пераварот.

Быў цёмны студзеньскі вечар; дзьмуў вецер, мароз рабіўся ўсё мацнейшы; да раніцы можна было чакаць снегу.

У невялікай карчомцы, размешчанай у адным з завулкаў, што вялі ў гавань, сядзелі тры чалавекі, запіваючы элем наспех прыгатаваную яечню. Гэта былі дужыя здаровыя людзі з абветранымі тварамі, з моцнымі рукамі, са смелымі вачыма; і хаця яны былі апрануты, як простыя сяляне, нават п'яны салдат падумаў бы двойчы, перш чым пачаць з імі сварку.

Непадалёку ад іх перад ярка палаючым камінам сядзеў малады чалавек, амаль хлопчык; хаця ён таксама быў апрануты па-сялянску, відаць было, што ён чалавек добрага паходжання і варты насіць шпагу.

— Мне гэта не падабаецца, — сказаў адзін з тых, што сядзелі за сталом. — Усё скончыцца кепска. Тут не месца для вясёлых хлопцаў. Вясёлыя хлопцы любяць вёску, густы лес і каб вакол было не надта многа ворагаў; а горад імі кішма кішыць. І вось убачыце, раніцай яшчэ, як на бяду, снег пойдзе.

— А ўсё дзеля майстра Шэлтана, — сказаў другі і кіўнуў на юнака, які сядзеў перад агнём.

— Я на многае згодзен дзеля майстра Шэлтана, — запярэчыў першы. — Але трапіць дзеля яго на шыбеніцу — не, братва, я не жадаю!

Дзверы карчмы расчыніліся; якісьці чалавек забег у пакой і падышоў да юнака, што сядзеў перад агнём.

— Майстар Шэлтан, — сказаў ён, — сэр Дэніэл выйшаў з дому з двума факельшчыкамі і чатырма стралкамі.

Дзік (то быў наш юны друг) адразу падхапіўся.

— Лоўлес, — сказаў ён, — ты зменіш Джона Кэпера на назіральным пасту. Грыншыў, ідзі за мною. Кэпер, вядзі нас. Мы не адстанем ад сэра Дэніэла ні на крок, хоць бы ён ішоў да самага Йорка.

Праз імгненне ўсе пяцёра былі на цёмнай вуліцы. Кэпер — так звалі новапрыбыўшага — паказаў ім два факелы, якія трапяталіся ўдалечыні ад ветру.

Горад ужо моцна спаў; непрыкметна рухацца за маленькім атрадам па пустых вуліцах было зусім няцяжка. Факельшчыкі крочылі наперадзе; за імі ішоў чалавек у доўгім, раскрыленым на ветры плашчы; ззаду крочылі стралкі, трымаючы лукі напагатове. Па крывых, заблытаных завулках яны хутка рухаліся да берага.

— Ён кожную ноч ходзіць у той бок? — шэптам спытаў Дзік.

— Трэцюю ноч запар, майстар Шэлтан, — адказаў Кэпер. — І кожны раз у адзін і той жа час; і заўсёды з вельмі маленькай світай, быццам хоча, каб аб гэтым ведала як найменш народу.

Поделиться:
Популярные книги

Подземелье

Мордорский Ваня
1. Гоблин
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Подземелье

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Ржевско-Вяземские бои. Часть 2

Антонова Людмила Викторовна
6. Летопись Победы. 1443 дня и ночи до нашей Великой Победы во Второй мировой войне
Научно-образовательная:
военная история
6.25
рейтинг книги
Ржевско-Вяземские бои. Часть 2

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!