Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дзік не стаў марудзіць; развітаўся і паспешліва пайшоў праз непагадзь да «Казла і валынкі». Адтуль ён паслаў паведаміць лорду Фоксгэму, што вечарам у іх распараджэнні будзе вабны карабель. Потым, захапіўшы з сабою двух разбойнікаў, якія крыху кумекалі ў марской справе, ён выправіўся ў гавань на пясчаную касу.

Шлюпка з «Добрай Надзеі» стаяла сярод мноства іншых шлюпак, але яны пазналі яе адразу, таму што яна была самая маленькая і самая горшая за ўсе. Калі Дзік з двума сваімі спадарожнікамі сеў у гэтую мізэрную шкарлупку і яны адчалілі ад берага, хвалі і вецер накінуліся на іх з такой сілай, што здавалася, яны вось-вось пойдуць на дно.

Як мы ўжо зазначалі, «Добрая

Надзея» стаяла на якары далёка ад берага, і хвалі там былі яшчэ большыя. Бліжэйшыя караблі знаходзіліся ад яе на адлегласці некалькіх кабельтавых, але і на іх не было ніводнага чалавека; у дадатак паваліў густы снег і стала так цёмна, што ніхто пры ўсім жаданні не мог бы заўважыць Дзіка і яго таварышаў. Імкліва ўскарабкаліся яны на палубу, пакінуўшы прывязаную да кармы шлюпку скакаць на хвалях. Так была захоплена «Добрая Надзея».

Гэта было слаўнае, моцнае судна, закрытае палубай на носе, пасярэдзіне і адкрытае на карме. Аднамачтавае, яно па роду сваёй аснасткі было чымсьці сярэднім паміж фелюгай [3] і люгерам [4] . Відавочна, справы шкіпера Арблестэра ішлі цудоўна, таму што бочачкі з французскім віном запаўнялі ўвесь трум. А ў маленькай каюце, акрамя абраза Дзевы Марыі, які наводзіў на думку аб набожнасці капітана, знаходзіліся замкнутыя куфэркі — сведчанне аб яго багацці і запаслівасці.

3

Фелюга — вузкае паруснае судна, якое можа ісці на вёслах.

4

Люгер — невялікае паруснае судна.

Сабака, адзіны жыхар карабля, люта брахаў і хапаў зладзеяў за пяткі; выспяткам нагі яго загналі ў каюту і там зачынілі разам з яго справядлівым гневам. Піраты запалілі ліхтар і паднялі яго на ванты, каб карабель быў відзён з берага; потым адкрылі адну з бочачак і выпілі па кубку цудоўнага гасконскага віна за поспех сваёй справы. Затым адзін з разбойнікаў падрыхтаваў лук і стрэлы на выпадак нападу, а другі падцягнуў шлюпку і саскочыў у яе.

— Каравуль добра, Джэк, — сказаў малады камандзір, рыхтуючыся спусціцца ў шлюпку. — Я вельмі на цябе спадзяюся.

— Пакуль карабель стаіць тут, усё будзе ў парадку, — адказаў Джэк. — Але як толькі мы выйдзем у мора… Бачыце, як ён задрыжаў! Няшчасны карабель пачуў мае словы, і сэрца яго затрапятала ў дубовых рабрынах. Паглядзіце, майстар Дзік, як стала цёмна!

І сапраўды, вакол запанавала незвычайная цемра. І ў гэтай цемры адна за адной уздымаліся хвалі, і «Добрая Надзея» бадзёра перавальвалася з хвалі на хвалю. На палубу падаў снег, марская пена залівала яе; снасці панура скрыпелі пад ветрам.

— Злавесная пагода, — сказаў Дзік. — Але не бяды! Гэта ўсяго толькі шквал, а шквалы не бываюць доўга.

Тым не менш панылы беспарадак у небе, вісклівыя завыванні ветру міжволі прыгняталі яго дух. Калі Дзік спусціўся ў шлюпку і адчаліў ад «Добрай Надзеі», ён набожна перахрысціўся, молячы Бога заступіцца за ўсіх, хто пускаецца ў плаванне сягоння ноччу.

На пясчанай касе сабралася ўжо каля тузіна разбойнікаў. Дзік аддаў ім шлюпку і загадаў зараз жа адправіцца на карабель.

Дзік прайшоў некалькі крокаў у глыб берага і ўбачыў лорда Фоксгэма, які спяшаўся яму насустрач; твар лорда быў захінуты капюшонам; просты сялянскі плашч хаваў ад старонніх позіркаў яго зіхоткія латы.

— Юны Шэлтан, — сказаў ён, —

няўжо вы сапраўды наважыліся выйсці ў мора?

— Мілорд, — адказаў Дзік, — дом вартуюць вершнікі; падысці да яго з сушы, не падняўшы трывогі, немагчыма; цяпер, пасля таго як сэр Дэніэл даведаўся аб нашай прыгодзе, лягчэй асядлаць вецер, чым незаўважна падкрасціся да гэтага дома з сушы. Адправіўшыся морам, мы, канечне, рызыкуем патануць; але затое, калі не патонем, мы вывезем дзяўчыну.

— Вядзіце мяне, — сказаў лорд Фоксгэм. — Я пайду за вамі, каб пасля не давялося саромецца сваёй баязлівасці; але, прызнацца, я хацеў бы ляжаць зараз у сябе дома ў пасцелі.

— Хадземце, — сказаў Дзік. — Я пазнаёмлю вас з чалавекам, які павядзе наш карабель.

І ён павёў лорда ў той нікчэмны шынок, дзе прызначыў спатканне сваім падначаленым. Некаторыя з разбойнікаў сноўдаліся звонку, каля дзвярэй; іншыя зайшлі ўжо ўсярэдзіну і стоўпіліся вакол Лоўлеса і двух маракоў. Мяркуючы па іх расчырванелых тварах і мутных вачах, яны даўно перайшлі межы ўмеранасці; калі Дзік, якога суправаджаў лорд Фоксгэм, з'явіўся ў шынку, яны разам з Лоўлесам спявалі старадаўнюю тужлівую марскую песню, і ўраган падпяваў ім.

Малады важак акінуў позіркам шынок. У агонь толькі што падкінулі дроў, і чорны дым валіў так густа, што куткі прасторнага пакоя патанулі ў мораку. І ўсё ж ён адразу пераканаўся, што разбойнікаў тут намнога больш, чым выпадковых наведвальнікаў. Супакоіўшыся на гэты конт, Дзік падышоў да стала і заняў сваё ранейшае месца на лаўцы.

— Гэй, — крыкнуў шкіпер п'яным голасам, — хто ты такі?

— Мне трэба пагутарыць з вамі на вуліцы, майстар Арблестэр, — сказаў Дзік. — А размова будзе вось аб чым.

І ён паказаў яму залатую манету, якая ярка бліснула пры святле вогнішча.

Вочы марака ўспыхнулі, хоць ён так і не пазнаў нашага героя.

— Добра, хлопчык, — сказаў ён, — я пайду з табою… Кум, я зараз вярнуся. Пі на здароўе, кум!

І, трымаючыся за Дзіка, каб не ўпасці, ён рушыў да дзвярэй.

Ледзь ён пераступіў цераз парог, дзесяць дужых рук схапілі яго і звязалі; праз дзве хвіліны, звязаны, з затычкай у роце, ён ужо ляжаў на сенавале, засыпаны сенам. Побач з ім кінулі яго матроса Тома; ім далі магчымасць да самай раніцы раздумваць аб сваім самотным лёсе.

Хавацца больш не было чаго, і лорд Фоксгэм умоўным сігналам выклікаў сваіх воінаў; захапіўшы патрэбную колькасць лодак, яны цэлай флатыліяй рушылі на святло ліхтара, прымацаванага да мачты. Не паспелі яны ўзлезці на палубу, як з берага даляцеў раз'ятраны крык маракоў, якія заўважылі прапажу сваіх лодак.

Але ні вярнуць свае лодкі, ні адпомсціць за іх маракі не маглі. З сарака воінаў, што сабраліся на ўкрадзеным караблі, восем чалавек хадзілі раней у мора і адразу ператварыліся ў матросаў. З іх дапамогай паставілі ветразі. Паднялі якар. Лоўлес, няцвёрда трымаючыся на нагах і ўсё яшчэ напяваючы нейкую марскую баладу, узяўся за руль. І «Добрая Надзея» праз начную імглу рушыла ў адкрытае мора насустрач велізарным валам. Дзік стаяў каля штармавых снасцей. Непраглядную цемру ночы прарэзвалі толькі святло агнёў «Добрай Надзеі» і асобныя мігатлівыя агеньчыкі домікаў у Шорбі, што адплывалі ўдалячынь; ды яшчэ зрэдку бачыліся грабяні белай пены, калі «Добрая Надзея» правальвалася паміж хвалямі; на імгненне яны ўздымаліся снежным каскадам і гэтак жа хутка знікалі за кармою. Некаторыя з разбойнікаў ляжалі на палубе, трымаючыся за што папала, і гучна маліліся, іншыя пакутавалі ад марской хваробы і, залезшы ў трум, разлегліся там сярод усялякай паклажы. Гэтая страшная гайданка ды п'яная зухаватасць Лоўлеса прымусілі б хоць каго засумнявацца ў шчаслівым зыходзе плавання.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Облачный полк

Эдуард Веркин
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Облачный полк

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Вспомнить всё (сборник)

Дик Филип Киндред
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Вспомнить всё (сборник)

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Восход Эндимиона

Симмонс Дэн
4. Гиперион
Фантастика:
космическая фантастика
9.00
рейтинг книги
Восход Эндимиона

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Глубина в небе

Виндж Вернор Стефан
1. Кенг Хо
Фантастика:
космическая фантастика
8.44
рейтинг книги
Глубина в небе

Работа для героев

Калинин Михаил Алексеевич
567. Магия фэнтези
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
6.90
рейтинг книги
Работа для героев

Николай I Освободитель. Книга 2

Савинков Андрей Николаевич
2. Николай I
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 2