Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Не варушыся, — прашаптаў Дзік. — Мы ў адчайным становішчы, і ўсё з-за твайго ўчарашняга свінства. Няўжо, убачыўшы мяне тут, дзе я не маю ні права, ні жадання быць, ты — каб табе здохнуць! — не мог адчуць нядобрае і ўцячы?

— Не, — адказаў Лоўлес, — я думаў, што вы атрымалі весткі ад Эліса і седзіце тут па яго даручэнні.

— Ад Эліса? — спытаў Дзік. — Хіба Эліс вярнуўся?

— Канечне, — адказаў бадзяга. — Ён вярнуўся мінулай ноччу і жорстка адлупцаваў мяне за тое, што я быў п'яны. Такім чынам, вы адпомшчаны, майстар Шэлтан! Шалёны чалавек гэты Эліс Дэкуорт! Ён прыскакаў

сюды з Кравена, каб разладзіць вяселле, а ўжо калі ён што задумаў, то даб'ецца свайго.

— Што датычыцца нас з табою, брат, — стрымана сказаў Дзік, — мы абодва людзі скончаныя. Я сяджу тут у якасці заложніка і павінен адказваць галавой за тое самае вяселле, якое ён збіраецца разладзіць. Клянуся распяццем, у мяне цудоўны выбар — страціць каханую або жыццё! Добра, жэрабя кінута, няхай прападае жыццё.

— Клянуся небам! — усклікнуў Лоўлес, прыўстаючы. — Я пайшоў!

Але Дзік паклаў руку яму на плячо.

— Сябар Лоўлес, сядзі ціха, — сказаў ён. — У цябе ёсць вочы, зірні вунь туды ў кут, за алтар. Хіба ты не бачыш, што пры найменшай тваёй спробе падняцца вунь тыя ўзброеныя людзі падхопяцца і скруцяць цябе? Скарыся, дружа. Ты быў храбры на караблі, калі думаў, што патонеш у моры; будзь храбры і цяпер, калі давядзецца памерці на вісельні.

— Майстар Дзік, — задыхаючыся, сказаў Лоўлес, — ужо вельмі нечакана ўсё гэта абрынулася на мяне. Дайце мне хвілінку перадыхнуць, і, клянуся абедняй, я буду такім жа храбрацом, як вы.

— Я ў храбрасці тваёй не сумняваюся! — сказаў Дзік. — Каб ты ведаў, як мне не хочацца паміраць, Лоўлес! Але калі слязамі гору не дапаможаш, ці варта плакаць?

— Ваша праўда! — згадзіўся Лоўлес. — Э, чаго трывожыцца з-за смерці! Яна ўсё адно прыйдзе, начальнік, рана ці позна! А смерць на вісельні, кажуць, лёгкая, хаця ніводзін павешаны яшчэ не вярнуўся з таго свету, каб пацвердзіць гэта!

Скончыўшы сваю прамову, адважны махляр адкінуўся на спінку лаўкі, скрыжаваў рукі і ўзяўся паглядваць вакол з самым нахабным і незалежным выглядам.

— Зараз трэба весці сябе ціха, — сказаў Дзік. — Мы ж не ведаем, што задумаў Дэкуорт. Калі справа павернецца дрэнна, мы ўсё-такі паспрабуем выбрацца адсюль.

Яны замоўклі і неўзабаве пачулі аддаленыя гукі вясёлай музыкі, якая, набліжаючыся, рабілася ўсё мацней і весялей. Званы на званіцы гулі аглушальна, царква напоўнілася людзьмі, якія стрэсвалі з сябе снег, паляпвалі рукамі і хукалі на замёрзлыя пальцы. Заходнія дзверы шырока расчыніліся, і за імі стала відаць частка залітай сонцам заснежанай вуліцы. Ранішні холад уварваўся ў царкву. Усё гэта сведчыла аб тым, што лорд Шорбі хоча вянчацца як мага раней і што вясельная працэсія набліжаецца.

Воіны лорда Шорбі ўжо вызвалялі праход у сярэднім прыдзеле, адцясняючы народ дзідамі. Затым паказаліся музыкі. Флейтысты і трубачы аж пабарвавелі ад натугі, а барабаншчыкі і цымбалісты лупілі так, быццам стараліся заглушыць адзін аднаго.

Яны падышлі да дзвярэй храма, спыніліся і пастроіліся ў два рады, адбіваючы такт нагамі па мёрзлым снезе. Пышны вясельны картэж прайшоў паміж радамі, уборы былі такія разнастайныя і яркія, столькі было выстаўлена напаказ шоўку і аксаміту, футра і атласу, вышывак і карункаў,

што працэсія гэтая зіхацела на снезе, быццам клумба кветак або размаляванае акно ў сцяне.

Наперадзе ішла нявеста, самотная, белая, як снег. Яна абапіралася на руку сэра Дэніэла; яе суправаджала сяброўка, маленькая лэдзі, з якой Дзік пазнаёміўся мінулай ноччу. Услед за нявестай ішоў у зіхатлівым адзенні сам жаніх, падцягваючы падагрычную нагу. Калі ён ступіў на парог храма і зняў капялюш, стала бачна, як паружавела ад хвалявання яго лысіна.

І вось надышоў час Эліса Дэкуорта.

Аглушаны, разнерваваны супярэчлівымі пачуццямі, Дзік сядзеў, учапіўшыся рукамі ў спінку пярэдняй лаўкі. Раптам ён заўважыў рух у натоўпе. Людзі хіснуліся назад, гледзячы ўгару і ўздымаючы рукі. Дзік падняў галаву, убачыў трох чалавек, якія, нацягнуўшы лукі, схіліліся з хораў. Узляцелі стрэлы, і, перш чым натоўп паспеў ускрыкнуць, невядомыя стралкі, як птушкі, успырхнулі са сваіх жардзінак і зніклі.

У царкве падняўся неймаверны пярэпалах; свяшчэннаслужыцелі з жахам падхапіліся са сваіх месц; музыка змоўкла; званы званілі яшчэ некалькі імгненняў, але чутка аб бядзе хутка даляцела нават да званіцы, і званары, разгойдваючыся на вяроўках, таксама спынілі сваю вясёлую работу.

Прама пасярод царквы ляжаў мёртвы жаніх, пранізаны дзвюма чорнымі стрэламі. Нявеста страціла прытомнасць. Узвышаючыся над натоўпам, стаяў раз'ятраны і ашаломлены знянацку сэр Дэніэл; доўгая страла, трапечучы, тырчала з яго левага перадплечча; другая зачапіла яму цемя, і па твары цурчэла кроў.

Задоўга да таго як пачаліся пошукі, віноўнікі гэтага трагічнага здарэння прагрымелі па вінтавой лесвіцы і ўцяклі праз бакавыя дзверы.

Нягледзячы на тое, што Дзік і Лоўлес былі заложнікамі, яны падхапіліся пры першай трывозе і адважна спрабавалі прабіцца да дзвярэй. Але ім перашкаджалі цесна ссунутыя лаўкі і спалоханыя свяшчэннікі, якія стоўпіліся на дарозе. Уцекачы стаічна вярнуліся на свае месцы.

Раптам сэр Олівер, бледны ад жаху, падняўся на ногі і, паказваючы рукой на Дзіка, паклікаў сэра Дэніэла.

— Вось Рычард Шэлтан! — крыкнуў ён. — О горкая часіна! Ён вінаваты ў пралітай крыві! Хапайце яго! Загадайце яго схапіць! Дзеля выратавання нас усіх хапайце яго і моцна звяжыце. Ён пакляўся нас загубіць!

— Дзе ён? — аж падскочыў сэр Дэніэл, аслеплены гневам і гарачай крывёю, што струменілася па яго твары. — Цягніце яго сюды! Клянуся крыжам Халівуда, ён пакаецца ў сваім злачынстве!

Натоўп расступіўся, і стралкі хлынулі на клірас.

Дзіка схапілі, сцягнулі з лаўкі і павалаклі за плечы па прыступках алтара. Лоўлес сядзеў ціха, як мыш.

Сэр Дэніэл, выціраючы кроў і міргаючы, глядзеў на свайго палонніка.

— А, — сказаў ён, — папаўся, дзёрзкі здраднік! Клянуся самымі страшнымі клятвамі, што за кожную кроплю крыві, якая зараз сцякае мне ў вочы, ты заплаціш стогнам! Вядзіце яго прэч! — працягваў ён. — Тут яму не месца! Цягніце яго ў мой дом! Я замучу катаваннямі кожны вяршок яго цела.

Але Дзік, адпіхнуўшы стражнікаў, узвысіў голас.

— Я ў храме, — усклікнуў ён. — У свяшчэнным храме! Сюды, бацькі мае! Мяне хочуць выцягнуць з храма…

Поделиться:
Популярные книги

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи