Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дзень ужо канчаўся, калі дзверы адчыніліся і Дзіка павялі ўверх па лесвіцы ў цёплы пакой, дзе граф Райзінгэм у роздуме сядзеў ля агню.

Калі палоннік зайшоў, граф узняў галаву.

— Сэр, — сказаў ён, — я ведаў вашага бацьку. Ваш бацька быў высакародны чалавек, і гэта прымушае мяне аднесціся да вас паблажліва. Але я не магу ўтойваць, што цяжкія абвінавачванні павісаюць над вамі. Вы водзіцеся з забойцамі і разбойнікамі; ёсць абсалютна відавочныя доказы, што вы парушалі грамадскі парадак; вас падазраюць у разбойніцкім захопе судна; вас знайшлі ў доме вашага ворага, дзе вы хаваліся, пераапрануўшыся ў чужое

аблічча; у той жа вечар быў забіты чалавек…

— Калі дазволіце, мілорд, — перапыніў Дзік, — я хачу адразу прызнацца ў тым, у чым вінаваты. Я забіў гэтага Прайдоху, а ў доказ, — сказаў ён, капаючыся за пазухай, — вось пісьмо, якое я выняў з яго сумкі.

Лорд Райзінгэм узяў пісьмо, разгарнуў і двойчы прачытаў яго.

— Вы яго чыталі? — спытаў ён.

— Але, я яго прачытаў, — адказаў Дзік.

— Вы за Йоркаў або за Ланкастэраў? — спытаў граф.

— Мілорд, мне зусім нядаўна задалі гэтае самае пытанне, і я не ведаў, як на яго адказаць, — сказаў Дзік. — Але адказаўшы аднойчы, я адкажу гэтак жа і другім разам. Мілорд, я за Йоркаў.

Граф пахвальна кіўнуў.

— Сумленны адказ, — сказаў ён. — Але тады навошта вы перадаеце гэтае пісьмо мне?

— А хіба не ўсе партыі змагаюцца супраць здраднікаў, мілорд? — ускрыкнуў Дзік.

— Хацеў бы я, каб было так, як вы гаворыце, — адказаў граф. — Я ўхваляю вашы словы. У вас болей юнацкага запалу, чым злосных намераў. І калі б сэр Дэніэл не быў магутным прыхільнікам нашай партыі, я абараняў бы вас. Я пашукаў даведкі і атрымаў доказы, што з вамі абышліся жорстка, і гэта апраўдвае вас. Але, сэр, я перш за ўсё правадыр партыі каралевы; і, хаця я па натуры, як мне здаецца, чалавек справядлівы і нават схільны да залішняй міласэрнасці, зараз я павінен дзейнічаць у інтарэсах партыі, каб утрымаць у нас сэра Дэніэла.

— Мілорд, — адказаў Дзік, — не палічыце мяне дзёрзкім і дазвольце мне перасцерагчы вас. Няўжо вы разлічваеце на адданасць сэра Дэніэла? Па-мойму, ён занадта часта пераходзіў з партыі ў партыю.

— Сёння ў нас у Англіі гэта ўвайшло ў звычай, чаго ж вы хочаце? — спытаў граф. — Але вы несправядлівыя да тэнстолскага рыцара. Ён адданы нам, ланкастэрцам, наколькі адданасць наогул уласціва цяперашняму нявернаму пакаленню. Ён не здрадзіў нам нават у час нашых нядаўніх няўдач.

— Калі вы, — сказаў Дзік, — зірнеце на гэтае пісьмо, вы крыху пераменіце сваё меркаванне аб ім.

І ён працягнуў графу пісьмо сэра Дэніэла да лорда Ўэнслідэла.

Граф змяніўся з твару; ён стаў грозны, як раз'ятраны леў, і рука яго міжволі схапілася за кінжал.

— Вы і гэта чыталі? — спытаў ён.

— Чытаў, — сказаў Дзік. — Як бачыце, ён прапаноўвае лорду Ўэнслідэлу ваш уласны маёнтак.

— Але, ваша праўда, мой уласны маёнтак, — адказаў граф. — Я павінен з гэтага моманту маліцца за вас. Вы паказалі мне лісіную нару. Скажыце, чаго вы хочаце, майстар Шэлтан! Я не замаруджу аддзячыць вам і — йоркіст вы або ланкастэрац, сумленны чалавек альбо злодзей — пачну з таго, што вярну вам волю. Ідзіце, у імя Святой Дзевы! Але не наракайце на мяне за тое, што я затрымаю і павешу вашага прыяцеля Лоўлеса. Злачынства здзейснена публічна, і пакаранне таксама павінна быць публічным.

— Мілорд, вось першая мая просьба да вас: злітуйцеся і над ім, — сказаў Дзік.

— Гэта стары нягоднік, злодзей і бадзяга, майстар Шэлтан, —

сказаў граф. — Ён ужо даўно саспеў для вісельні. Калі яго не павесяць заўтра, ён будзе павешаны на дзень пазней. Дык чаму ж не павесіць яго заўтра?

— Мілорд, ён прыйшоў сюды з-за любові да мяне, — адказаў Дзік, — і я быў бы жорсткі і няўдзячны, калі б не заступіўся за яго.

— Майстар Шэлтан, вы ўпарты, — строга заўважыў граф. — Вы абралі ненадзейны шлях для поспеху на гэтым свеце. Але для таго каб пазбавіцца ад вашай надакучлівасці, я яшчэ раз дагаджу вам. Ідзіце разам, але ідзіце асцярожна і як хутчэй выбірайцеся з Шорбі. Бо гэты сэр Дэніэл — ды пакараюць яго святыя! — прагне вашай крыві.

— Мілорд, дазвольце пакуль выказаць вам маю ўдзячнасць словамі; спадзяюся ў самы бліжэйшы час хоць бы часткова аплаціць вам паслугай, — адказаў Дзік і выйшаў з пакоя.

Раздзел VI

Зноў Арблестэр

Ужо надышоў вечар, калі Дзік і Лоўлес заднім ходам ціхенька выслізнулі з дома, дзе стаяў лорд Райзінгэм са сваім гарнізонам.

Яны схаваліся за садовай сцяной, каб абмеркаваць, як ім быць далей. Небяспека была надзвычай вялікая. Калі хто-небудзь з чэлядзі сэра Дэніэла ўбачыць іх і ўзніме трывогу, збяжыцца варта, і іх заб'юць. Да таго ж для іх было аднолькава небяспечна, заставацца ў Шорбі, гэтым горадзе, які кішыць ворагамі, і спрабаваць уцячы адкрытым полем, дзе яны рызыкавалі наткнуцца на варту.

Непадалёк ад сцяны саду яны ўбачылі ветраны млын і побач з ім велізарны збожжавы свіран, дзверы якога былі расчынены насцеж.

— А ці не схавацца нам тут да надыходу ночы? — сказаў Дзік.

Паколькі Лоўлес не мог прапанаваць нічога лепшага, яны бягом кінуліся да свірна і схаваліся ў саломе. Дзённае святло неўзабаве патухла, і месяц асвяціў срэбраным ззяннем мёрзлы снег. Цяпер нарэшце можна было незаўважна дабрацца да «Казла і валынкі» і зняць гэтыя расы, якія ўжо сталі небяспечнымі. З асцярожнасці яны пайшлі ў абыход горада, ускраінамі, мінуўшы базарны пляц, дзе іх маглі пазнаць і забіць.

Дарога, якую яны выбралі, была доўгая. Яны павярнулі да мора, пайшлі цёмным і ў гэты позні час бязлюдным берагам, пакуль не дасягнулі гавані. Пры ясным месячным святле яны ўбачылі, што многія караблі паднялі якары і, карыстаючыся спакойным морам, паплылі. Берагавыя шынкі (ярка асветленыя, нягледзячы на тое што закон забараняў па начах запальваць агні) пуставалі; не чутно ў іх было харавых песень маракоў.

Высока падабраўшы крыссе сваіх доўгіх расаў, Дзік і Лоўлес паспешліва, амаль бягом, рухаліся па глыбокім снезе, прабіраючыся праз лабірынты хлуду, выкінутага морам на бераг. Яны ўжо амаль мінулі гавань, як раптам дзверы аднаго шынка расчыніліся і асляпляльны паток святла ярка асвяціў іх імклівыя фігуры.

Яны адразу спыніліся і зрабілі выгляд, што захоплены размовай.

Адзін за адным выйшлі з шынка тры чалавекі і зачынілі за сабою дзверы. Усе трое пахістваліся — відаць, яны п'янствавалі ўвесь дзень. Яны стаялі, разгойдваліся ў месячным святле і, здавалася, не ведалі, што ім рабіць далей. Самы высокі з іх гучна скардзіўся на лёс.

— Сем бочак самага лепшага гасконскага, — казаў ён, — лепшае судна Дартмуцкага порта, пазалочаная выява Святой Дзевы, добрых трынаццаць фунтаў залатых манет…

Поделиться:
Популярные книги

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи