Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

І заспяваў зноў:

Любіш з півам куфляў звон,

Мой таўсцяк, ігумен Джон.

Кожны сам сабе жыве,

Хто спяваць будзе ў царкве?

Лоўлес — на жаль, п'яны да беспрытомнасці — бадзяўся па доме, адшукваючы куток, дзе б праспацца пасля гулянкі. Дзік аж кіпеў ад злосці. Шпіён спачатку спалохаўся, але адразу супакоіўся, зразумеўшы, што мае справу з п'яным; з хуткасцю ката ён выслізнуў з пакоя, і Дзік больш яго не бачыў.

Што было рабіць? Без Лоўлеса Дзіку не ўдасца ні распрацаваць

план выкрадання Джааны, ні гэты план ажыццявіць. З другога боку, шпіён, можа, схаваўся дзе-небудзь паблізу, і ў такім выпадку, калі Дзік загаворыць з Лоўлесам, вынік будзе самы сумны.

Тым не менш Дзік усё ж рашыўся загаварыць з Лоўлесам. Ён выйшаў з-за дывана, спыніўся ў дзвярах і пагражальна ўзняў руку. Лоўлес, барвовы, з налітымі крывёю вачыма, хістаючыся, падыходзіў усё бліжэй. Нарэшце, ён цьмяна разгледзеў свайго начальніка і, не заўважаючы папераджальных знакаў Дзіка, гучна прывітаў яго па імені.

Дзік накінуўся на п'яніцу і пачаў яго шалёна трэсці.

— Жывёліна! — прашыпеў ён. — Жывёліна, а не чалавек! Дурань горш за здрадніка! Тваё п'янства загубіць нас!

Але Лоўлес толькі смяяўся і, пахістваючыся, стараўся паляпаць маладога Шэлтана па спіне.

І раптам тонкі слых Дзіка ўлавіў хуткі шоргат за дыванамі. Ён кінуўся туды. Праз імгненне адзін з дываноў паляцеў са сцяны, і ў складках яго валтузіліся Дзік і шпіён. Яны качаліся моўчкі, блытаючыся ў дыване, хапаючы адзін аднаго за горла са смяротнай лютасцю. Але Дзік быў намнога дужэйшы; і неўзабаве шпіён ужо ляжаў, прыціснуты каленам Дзіка.

Дзік узмахнуў доўгім кінжалам і забіў яго.

Раздзел III

Мёртвы шпіён

Лоўлес бездапаможна сачыў за гэтай раз'ятранай кароткай сутычкай; нават калі ўсё было скончана і Дзік, падняўшыся на ногі, з напружанай увагай прыслухоўваўся да аддаленага шуму на ніжнім паверсе дома, стары бадзяга яшчэ гайдаўся на нагах, быццам куст ад ветру, і тупа глядзеў у твар мёртвага шпіёна.

— Добра, што нас ніхто не пачуў, — сказаў нарэшце Дзік. — Хвала святым! Але што я цяпер буду рабіць з гэтым няшчасным шпіёнам? У любым выпадку я выцягну з яго сумкі кутас ад майго пояса.

З гэтымі словамі Дзік адкрыў сумку; ён знайшоў у ёй некалькі манет, свой кутас, а таксама пісьмо, адрасаванае лорду Ўэнслідэлу і запячатанае пячаткай лорда Шорбі. Гэтае імя нагадвала Дзіку пра многае; ён адразу зламаў сургуч і прачытаў пісьмо.

Яно было кароткае, але, да радасці Дзіка, неабвержна даказвала, што лорд Шорбі па-здрадніцку перапісваўся з домам Йоркаў.

Малады чалавек заўсёды насіў пры сабе рог з чарнілам і іншыя пісьмовыя прылады; апусціўшыся на калена побач з целам мёртвага шпіёна, ён напісаў на шматку паперы наступныя словы:

«Мілорд Шорбі,

ці знаеце вы — той, хто перадаваў пісьмо, — чаму памёр ваш слуга? Дазвольце даць вам параду: не жаніцеся.

Джон Помшчу-за-ўсіх».

Ён паклаў гэтую паперку на грудзі мерцвяка. І Лоўлес, які сачыў за Дзікам ужо з нейкімі пробліскамі свядомасці, выцягнуў з-пад сваёй расы чорную стралу і прыкалоў ёю паперку да грудзей мерцвяка. Убачыўшы такую непавагу і нават, як яму здалося, жорсткасць да мерцвяка, малады Шэлтан спалохана ўскрыкнуў; але стары бадзяга толькі засмяяўся.

— Я хачу падтрымаць гонар свайго ордэна, — сказаў ён, ікаючы. — Маім вясёлым сябрам гэта будзе прыемна…

Заплюшчыўшы вочы і адкрыўшы рот, ён загрымеў страшным голасам:

Любіш з півам куфляў звон…

— Маўчы, боўдзіла! — крыкнуў Дзік і з сілай піхнуў яго да сцяны. — У табе віна больш, чым розуму, але пастарайся зразумець мяне! Імем Дзевы Марыі заклінаю цябе: выбірайся з гэтага дома. Калі ты тут застанешся, ты давядзеш да вісельні і сябе і мяне! Трымайся ж на нагах! Ды хутчэй паварочвайся, а не дык, клянуся небам, я магу забыць і тое, што я твой начальнік, і тое, што я твой даўжнік! Ідзі!

Розум пакрысе вяртаўся да ўяўнага манаха і, бачачы бліскучыя вочы Дзіка, ён пачаў мала-памалу разумець яго.

— Клянуся небам, — закрычаў Лоўлес, — калі я не патрэбны, я магу пайсці!

Хістаючыся, ён павярнуўся, прайшоў калідор і пачаў спускацца па лесвіцы, спатыкаючыся і натыкаючыся на сцены.

Ледзь ён схаваўся за лесвіцай, Дзік вярнуўся ў сваё сховішча і цвёрда вырашыў давесці справу да канца. Хаця розум раіў яму пайсці, але каханне і цікаўнасць перамаглі.

Марудна цягнуўся час для маладога чалавека, які прыціснуўся да сцяны за дываном. Агонь у каміне патухаў, лямпа дагарала і пачала куродыміць. Між тым ніхто не прыходзіў, і аддалены гул галасоў і звон посуду, што даносіўся знізу, усё не спыняліся. А за густой заслонай снегападу ляжаў маўклівы горад Шорбі.

Але вось нарэшце на лесвіцы пачуліся галасы і крокі. Госці сэра Дэніэла падняліся на пляцоўку, рушылі па калідоры, убачылі сарваны са сцяны дыван і труп шпіёна.

Усе замітусіліся, узняўся пярэпалах, усе крычалі.

З усіх бакоў збегліся госці, воіны, дамы, слугі — словам, усе насельнікі вялікага дома; крыку пабольшала. Затым натоўп расступіўся, і да мерцвяка падышоў сэр Дэніэл разам з жаніхом, лордам Шорбі.

— Мілорд, — сказаў сэр Дэніэл, — ці не казаў я вам аб гэтай подлай «Чорнай страле»? Вось вам чорная страла. Вазьміце яе. Няхай яна вам дакажа справядлівасць маіх слоў! Клянуся распяццем, кумок, яна ўваткнута ў грудзі аднаго з вашых людзей, ва ўсялякім выпадку, ён носіць вашу ліўрэю!

Поделиться:
Популярные книги

Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Корнев Павел Николаевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Франк Илья
Научно-образовательная:
языкознание
5.00
рейтинг книги
Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка