Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Драбы (на белорусском языке)
Шрифт:

Грыпiна й Якуб круцiлi кола штораз павальней, але на столькi, каб ня даць канату аслабнуць, i паром прыстаў да прычалу амаль без штуршка. Моцныя рукi Якуба хутка замацавалi канат, кiнуты Мацеям, за ўбiтую ў зямлю палю. Убраўшы жордку, творачую поручнi на пароме, на бераг сыйшлi, вядучы ўповад каней, восем узброеных людзей.

– Цi шмат там яшчэ?
– пацiкавiлася Грыпiна.

– Чатырох...
– буркнуў у адказ Кiрыла, адштурхаючы доўгiм вяслом паром ад берагу.

Перавёзшы рэшту падарожных, Мацей запрасiў iх у хату - пагрэцца й абсушыцца. Рыцар, зiрнуўшы на неба, запытаў:

– Цi Князь Вiтаўт ужо

ў Тураве?

– Чаго-ж бы яму тут быць?
– зьдзiвiўся Мацей.
– Яго чакаюць у Мозыры. Будзе там днi праз два, а мо й раней.

Госьцi моўчкi перазiрнулiся...

– Вядзi, хаме, у хату!
– загадаў Рыцар, перадаючы каня свайму збраяносцу.

Мацею не спадабаўся гэты пыхаты госьць, але, будучы чалавекам набожным i гасьцiнным, прамаўчаў i, зварочваючыся да старэйшага сына, прамовiў:

– Ты, Якуб, дапамажы там з коньмi. Завядзi там у стайню й сенца падкiнь, бач як змарылiся бедныя. Хай паастынуць трохi, тады напоiш.

Падарожнiкi разьмясьцiлiся ў хаце, як у сябе ўдома, не пакiнуўшы мейсца гаспадарам i не пытаючыся дазволу. Паразьвешвалi мокрыя плашчы й папоны, панцыры, зброю, шчыты. Расьселiся й разьляглiся, хто дзе змог: на лавах, на печы, на палку й нават на падлозе. Мацей, абапёршыся плячом на касяк, пахмурна назiраў за нахабнымi гасьцямi.

– Чаму, пане, пiўцом не частуеш?
– зьвярнуўся да яго падарожнiк у чорнай расе.

– Хто пачувае сябе ўдома ў чужой хаце, той павiнен сваё мець, а я частую толькi гасьцей, Богам пасланых!

– А ты ведаеш з кiм ты гутарыш?

– Усё роўна! Я гэтак i з самiм Мiтрапалiтам Маскоўскiм i Наваградзкiм Фоцiем гутару!
– адрэзаў Мацей, рашыўшы сабе, што мае справу з ксяндзом цi нейкай iншай духоўнай асобай.

– Я не пра сябе кажу - зьмяшаўся ксёндз.
– Я пра Яснавяльможнага пана... i ён указаў на Рыцара, каторы, прытулiўшыся сьпiнай да гарачай печы, праз апушчаныя павекi назiраў за Мацеям.

Мацей зьмерыў яго паглядам i адказаў:

– Шмат людзей я перавозiў на сваiм вяку праз Прыпяць, i з залатымi шпорамi й бяз шпораў, i мужыкоў, i шляхцiцаў, i Ваяводаў, i Князёў, i нiколi нiхто не назваў мяне хамам. Нiколi не было такога, каб мне не было мейсца ў маёй хаце. У нас на Белай Русi прызвычаiлiся шанаваць гаспадара, а ў адказ i гаспадар шануе госьця. Так-та яно!

Ксёндз ужо адчынiў рот, каб нешта адказаць на такую дзёрзкасьць, як маўчаўшы дасюль Рыцар спынiў яго гнеўным жэстам, i, зварочваючыся да Мацея прамовiў:

– На сёньня досыць! Трэба спаць! Заўтра пагутарым болей!...

У гэту ноч сямья Вадзянiка спала ў хляву на сене.

Уночы ўдарыў першы мароз. Скаваў лужыны звонкiм лядком i пакрыў усё наўкола крохкай намаразьзю. Неба праясьнiлася й адкрыла бяздонную блакiтную далячынь, ад якой аж рэзала ў вачах.

Мацей цiхенька, каб не пабудзiць сьпячых сыноў i жонку, выйшаў з хлява i, удыхаючы поўнымi грудзьмi сьвежае марознае паветра, стаў над берагам Прыпяцi. Акiнуў вачамi яе вольныя магутныя воды, прыбярэжныя дрымучыя лясы, i ўчарашняя крыўда яшчэ з большай гораччу падступiла к горлу ды сьцiснула сэрца.

– Эх, крумкаччо, ненавiснае! Няма ўправы на вас... Але дачакаецеся...

– Не журыся, бацька!
– пачуўся голас Якуба.
– Пацярпi! Пагуляем яшчэ й мы ў гэтых паноў на трызьне!

Мацей са зьдзiўленьнем глянуў на сына, каторы, апрануты ў кальчугу i

падпярэзаны мячом, нячутна падыйшоў ззаду.

– А адкуль ты ведаеш мае думкi?

– Бо яны й мае! Вось толькi ты, бацька, затрымлiваеш гэты момант...

Памiж бацькам i сынам завязалася гутарка, якая адбывалася кожную ранiцу, ад таго часу як Вiтаўт вырушыў з войскам насустрач мангольскай Гардзе.

– Як-жаж гэта?
– схiтрыў Мацей, робячы выгляд, што не разумее нацяку сына. Яму было радасна на душы, што сын не адракаецца ад раз вызначанай мэты й усёй сваёй iстотай iрвецца да яе, але аслухацца бацькавай волi не адважваецца.

– Звычайна! Гнаць трэба ўсякую пошасьць з нашай зямлi!
– ухiлiўся i Якуб ад простага адказу.

– Але-ж, але! Гнаць iх у шыю! Вось Гаспадар Вялiкi Князь i гонiць iх. Крыжакоў пагнаў з-пад Вiльнi, Татарву спынiў на Ворскле, Маскалям строга заказаў не патыкацца да Смаленску, пагонiць i гэтых панкоў, толькi шэрсьць на iх закурыць! Дачакаюцца!

– Эх, бацька, бацька, ведаеш добра, аб чым я кажу, - уздыхнуў Якуб.

– Нiчога я ня ведаю. Не разумею, што ты круцiш i куды гнеш...

– Пусьцi мяне да Гаспадара! Ня будзе табе сорамна за Якуба! Вось на гэты меч прысягаю...

– Э не! Калi так кажаш, то прыпомнi наказ Самаго Гаспадара!

А наказ гэты Вялiкакняжы Якуб добра памятаў:

"Каб стаяў Вадзянiк на мейсцы сваiм! Каб працаваў перавоз iспраўна, i не было-бы затрымкi нi ў дзень, нi ў ночы, бо на карацейшым шляху стаiш да земляў Кiеўскiх, i службу нясеш дзяржаўную, i ня менш адказную чым найадважнейшы з Драбаў маiх! I карысьць Вялiкаму Княству Лiтоўскаму прыносiш вялiкую!"

Нiчога тут ня зробiш, супраць волi бацькi й Гаспадара ня пойдзеш. Пастаяўшы трохi на мейсцы, як бы спадзяючыся, што бацька перадумае й што-небудзь пацяшальнае скажа, але не дачакаўшыся, Якуб уздыхнуў, пайшоў пад паветку, набраў абярэмак дроў i панёс у хату.

Мацей, правёўшы сына вачамi, поўнымi пяшчоты й гонару, узвалiў сабе на плечы торбу з воўчымi пасткамi й рушыў уверх уздоўж берагу, абiваючы лапцямi крохкую намаразь.

Як раптам, з грукатам адчынiлiся дзьверы, i з хаты выскачыў Якуб зь мячом у руцэ. Адразу-ж за iм сталi выбягаць узброеныя госьцi. Мацей спачатку не зразумеў, у чым рэч, але, убачыўшы, як чатырох ваяроў акружылi Якуба й, размахваючы мячамi, пачалi насядаць на яго, Мацей шпурнуў убок торбу з воўчымi пасткамi й рынуўся на дапамогу сыну, ухапiўшы на хаду першую трапiўшую пад руку жэрдку.

Якуб адбiваўся моўчкi, удала адводзячы ўдары й адступаючы ў напрамку Прыпяцi. Мячы зь ляскам i скрыгатам высякалi снапы iскраў. Мацей падбег у той момант, калi Якуб, ужо на самым беразе, вялiзарным скачком адхiлiўся ад астрашэннага ўдару ў сьпiну ды з усяе сiлы сякануў па галаве аднаго з нападальнiкаў. Жордка Мацея аж сьвiснула ў паветры, калi ён, напружыўшы ўсе свае сiлы, апусьцiў яе на галовы напасьнiкаў. Адзiн зь iх адразу-ж павалiўся, як калода, з разьбiтым чэрапам, другi, закруцiўшыся на мейсцы, з прарэзьлiвым енкам пакацiўся па абмерзлай траве. У гэты момант павалiўся й Якуб, глуха войкнуўшы. Мацей разгублена глянуў на сына, каторы, разьцягнуўшыся ўва ўвесь рост, прымяў да зямлi стралу з татарскiм апярэньнем. Не пасьпеў Мацей нiчога й падумаць, як ацалелы з напасьнiкаў секануў яго па галаве, зьнёсшы адным ударам палову чэрапа й плячо.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
2. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.61
рейтинг книги
Битва королей

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II