Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * * І раптам хлопец малады…

І раптам хлопец малады З абліччам Міхася Стральцова, Расчырванелы ад хады, Узнікне, Быццам выпадкова. І пацяплеюць халады. Замлеюць
каташкі марцова.
Дамы заселяць гарады, Як д'aмы Міхася Стральцова.
Праступяць праз траву сляды. Ад снегу абтрасецца слова. Пайду да Міхася Стральцова На шклянку думкі. Як тады…

* * * Калі дайсці да рысы…

Калі дайсці да рысы, За якой Сябе самога ўжо не будзе шкода, Душу насмеліцца прыняць спакой, І незямной лагоды ахалода Астудзіць пал, Як на гасцінцы пыл, Дзе дні твае ішлі, Падняўшы крыссе. І прыцемна ўсміхнецца небасхіл, Аб стому баючыся апячыся…

* * * Прашчуры стараліся…

Прашчуры стараліся, Каб прашча Камень гневу кінула далей. Продкі ў попрадкі хадзілі Нашча, Пралі нітку лёсу Ды алей Ціснулі на пост Ды на лампадкі, Каб цяплела На душы ў багоў. Моцна Перавязваліся спадкі Ніткай лёсу, Доўгай ад даўгоў. А каму й за што З нас кожны вінны, Дню —
за тлум
Ці за спакой — начы? Не дадуць адказ, Хоць закрычы, Вусны сціснутыя дамавіны…

* * * Да суму трэба дарасці…

Да суму трэба дарасці, Каб зразумець і тых, Якія Аднойчы ўжо дайшлі ў жыцці Да радасці на помах кія. Ды быць любімцамі ў яе Ім не дазволіў сум раўніва. Ім толькі радасці стае Сніць неўгароджанае сніва. Вір задыхаецца гусці, У глыбакосці глухне яма. Да суму трэба дарасці, Як і да сораму, Таксама…

* * * Дзякуй Госпаду за дазвол…

Дзякуй Госпаду за дазвол Папрысутнічаць на бяседзе, Дзе на ўсіх засцілаўся стол, Дзе прыткнуўся я Збоку недзе. Дзякуй Госпаду за дазвол Слова мовіць на той бяседзе, Дзе стагнаў ад рогату стол, Сум яшчэ не прасіўся ў суседзі. Дзякуй Госпаду за дазвол Затрымацца на той бяседзе, Дзе трымаўся, Як плот за кол, Змрок за зорку ў капытным следзе. Час усё скапыціў наўкол. Свет цямнець навучыўся ў медзі. І прыходзіць канец бяседзе. Дзякуй Госпаду за дазвол!
Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Очкарик 3

Афанасьев Семён
3. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик 3

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11