Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

На двойчы сёмым небе

ў Алега Маціевіча

Вока жмурыцца. Душа піцуе. Пасмы ўгору. Барада набок. Толькі пэндзаль у руках гарцуе, Як перастаялы жарабок. Змрок Па апраметнай цемры тужыць. А вагар святла журбу хіне, То раздзьмухвае, То цішыць, тушыць Фарбавы пажар на палатне. Успамінам цесна, І цяперака Хочуць як даўжэй застацца там З Елісейскіх поймаў мільянерка І змяя пяшчоты
з менскіх дам.
Таямніца прыцемку і зерня. Цені на калінавых мастах. Містыка. Містэрыя. Майстэрня. Маці, Маціевіч. Маг. Мастак.

* * * Калі на ўчарнелым лёдзе класнае дошкі…

Калі на ўчарнелым лёдзе класнае дошкі, Нібы скарчанелым пальцам завеі, Я крэйдай выводзіў бяскроўныя літары, Надзею цепліў сагрэцца агнём, Што сухім і ўедлівым прыскам Бяліў, нябачны, наіўныя пальцы. Запылены, як размазняваты млынар, І чуць не чуў, І слухаць не слухаў Скрыпучую крыўду крэйды, Якую зразаў нашчэнт, Выкрасаючы белыя іскры.

Ледзь не забытае

Іскры гуляюць у жмуркі, Не турбуючы цішыню. Нацешыўшыся — бо распрэжаныя — Подбрыкамі ды галопамі, Утуманелыя коні Падыходзяць бліжэй да агню І па-буслінаму згодліва Матляюць галовамі. А полымя гарачагрывае Вывіваецца — віх ды віх. У дол узіраюцца зоркі Позіркамі неатухлымі. І коней зоркі шкадуюць, Думаючы, што ў іх Забралі белыя крылы Разам з хамутамі й цуглямі.

Зразумеў

Я цяпер зразумеў, Што такое Засохлыя карані — Гэта, калі вада Іх пакідае. Ты паехала, Мне засталося Стаць вартаўніком цішыні. Я пастарэў, Я бяда Засталася са мной, Як і ты, Маладая.

* * * Час паветра не знішчыў…

Час паветра не знішчыў. І вякуюць вякі Жывадухі гарышчаў — Галубы й мастакі. Неба стомленым дахам І памостам цвярдым. Перамогу над страхам Святкаваць будзе дым. З воблакамі, з кастрою Тут усе як свае. Міласціну настрою Вышыня падае.

* * * Надзея абяцаць умее…

Надзея абяцаць умее, Як не ўлашчвай і не гневай, Надзея падвучыла змея, Як спакусіць Адама Евай. Надзея — Цёплая завея Развідніць шлях блуканца Горкі І так да дрыжыкаў сагрэе, Што ў небе пералічыш зоркі. Хінецца да надзеі вера, Але жартуюць англічане: Надзея — добрае сняданне, Ды незайздросная вячэра.

Якубу Коласу

Зарнятка просіцца ў раллю з сяўні, Каб стаць увосень коласам шурпатым, Каб стомлены ўраджай вусатым сватам Яго
вагу адчуў на далані.
Вітае хмара колас з вышыні, І вецер горнецца крылатым братам. Алмазнасць зерня дарагім каратам Не ацаніць на вечнасць дабрыні.
У коласа не пра сябе самога — Пра хлеб надзённы клопат з даўніны, Калі праснак рукою пана Бога Надлоемлены насыціць род зямны. Сярпы, цапы, залеваў бізуны Катуюць колас, ды ў яго святога Займаюцца нябеснай рунню сны.

Ды…

Вагаўся, Ці йсці, ці не йсці яму, Ушацкі дождж-марасель. І мне, Не ведаю сам, чаму Прымроіўся млосны Марсэль. Я плыў упоплечкі з хвалямі І ў Падумках у неба заплыў. А ля небакраю быў замак Іў І на падумкі рабіў уплыў. Ці я, ці вецер хакаў, як Хорт? Я чуў і подых, і потых вады. І спіну вечна мокрую Порт Хацеў бы выпрастаць, Ды…

Філалагічны дыпціх

а
Імгненне — І я слязой пацяку І знікну ў расчуленай гліне. Пацалавала мяне ў шчаку Студэнтка-філалагіня. Яшчэ не зусім такі карчаку, Мне стала для радасці мала. Пацалавала мяне ў шчаку, Як дзеда, пацалава…
в
Тры цюльпаны ад філалагіні, Як намёк сівому цельпуку, Што твая магчымасць ва ўспаміне Выбрыкам ды подбрыкам ку-ку. Тры… Трохкроп’е нецярплівых знічак На зялёнай прывязі журбы. Задзірае кпіна ўпарта лычык: Не забудзься на часціцу бы.

Цяцівіна

Чытаю: Іна — і на Імгненне ціхае нейкае Пачую, як даўніна Іначыць усё і некае. Не! — кажу забыту вякоў Шляхетнага роду цяцівіна. І мутныя вочы крукоў Святлеюць — з смеласці дзівяцца. І памяць кросны снуе, І лесуны барукаюцца. Шляхі разышліся яе З бязроднымі выраканцамі. У прышласць цячы шпарчэй, Грамнічная кроў крывіцкая! Сінечу іконных вачэй Сабачая зграя не выцкуе. У Полацку ціхнуць званы. Пан гром пярсцёнак ёй З мар скуе. І сняцца вешчыя сны. Яна ж недарэмна Снарская!

Васіль ды Васілішка

Дачушка з бацькам праз акіян Усхліпваюць у тэлефонныя трубкі. Сям’ю, Быццам яйка з гняздзечка бацян, Хто скінуў? Каму падбіраць шкарлупкі? Ці ўсё пачынаць нанова з канца, Як тую куртатую казку пра Бая. Чуллівая хваля Дрыжыць за плыўца… Самота пра страх свой Пакуль што не дбае…
Поделиться:
Популярные книги

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Майер Кристина
2. Нищенка а Академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Нищий

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Нищий
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Нищий

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!