Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * * У глыбіні не мае дна…

У глыбіні не мае дна, Ірвецца — не парвецца, Бо неўміручая яна, Таму й душой завецца. Ідзе балюча па жарстве Да берагоў Элады. І той, У кім душа жыве, Над ёй не мае ўлады. Яна парчу, Як і паршу, Умее зрынуць смела. І нельга вынесці душу, Як дамавіну, З цела.

Даенне аблокаў

Воўна —
аблачына,
Прывязаная чынна Да прасніцы. І пралля Цягне аблачыну за вымя, Доіць і доіць яе Пад вуркатанне Калаўрота й ката. Цупкі, асачысты струмок Цячэ й цячэ, Рэжучы пальцы пралліны На скіпучыя каляінкі. І пасля з каляных цуркоў Цёплае аблачыны Ткуць адзенне, аблачэнне, Абвалачэнне, Пасланае небам самім Праллям, ткаллям І ўсім-усім…

Радня

І адварочваецца спіной — Не цырымоніцца літасць скупая. І адчуваю, як смела за мной Блізкай раднёй Галеча ступае. Крыўдзіцца дарагая радня, Што на яе забыўся… да часу! Хоць, як казалі, радня да дня. Нішчымніца толькі Помніць закрасу. Ад роду не ў воду! З пустых каўшоў Накорміш голад хіба дакорам. Галечу помню — З галечы прыйшоў, Ды зноў Прызнаваць за радню яе — Сорам!

* * * Я па чарзе зняволенай вадзе…

Я па чарзе зняволенай вадзе Па-хрысціянску падстаўляю шчокі. Наводліў б’е струмень, Пачаўшы скокі, І ад яго халоднасці нідзе Я не схаваюся ні на зямлі, Ні пад зямлёй, Пакуль патрэбен стоме І цень мой не спадобіўся саломе, Што сціснулі ў аглухлыя кулі. За ўсіх, хто змоўкнуў, Гаварыць вадзе, Пакуль туман ідзе, Плывуць аблокі. Падставім шчокі, Дзень мой яснавокі: Ручнік дадуць На незямным судзе…

* * * Пачынаю восень адчуваць…

Пачынаю восень адчуваць І вясне не верыць паступова. І гусцей смуга, І пастухова Мне туга нашчадная чуваць. Кожны з нас, ці ўдачлівы пастух, Ці няўдаліца, Сваю радоўку Адбываць памалу ці падоўгу Мусім, Покуль прысак не патух. Грэецца ля вогнішча бяда, Лёс пасём свой, Парабкуем, княжым. І, галодная, за лёсам нашым Сочыць ваўкарэзінай жуда. Выскачыць з рабінавых начэй Радасці маланка шаравая. Пераміргваецца з журавамі Вогнішча самотнае вачэй.

Датрачваю

Спадчыну апошнюю датрачваю, Спадчыну датклівага маленства. З рупнасці скупечага шаленства Я дрыжу над рэштай, Над
астачаю.
Не стае блакітнага, рудовага Колераў нябеснага спакою. Крыўда рэжа злою асакою, Здрада, дзе ні ступіш, Вывіжоўвае. Тым жыву, Што спадчыну датрачваю. Старасць без пасагу пакідаю. А душа, вядома ж, маладая Не жадае Долю мець жабрачую.

Непадуладны

Жыццю непадуладны сон, Што снёны кімсці, Новым стане. Каб спачувала ране ранне, За сон схавацца хоча скон. Бо прыручае сон зямны Да непрабудна-незямнога. І сніць груклівы сон дарога, І сняць павеўны сон званы. І яўна ведаюць яны: Ёсць толькі сон І больш нічога…

* * * Нада мной дагарэла знічка…

Нада мной дагарэла знічка, Загадаць толькі я й паспеў, Ці не мерзне мая сінічка, Ці звініць яе сіні спеў. Сіні-сіні, як тыя хвалі, Што прысніцца могуць адно. Сіні, як нябесныя палі, Што пярун забівае ў дно. І пакуль чарнатою жычка Дом глухі мой не абаўе, Мне звініць у душу сінічка, Дамінічкай завуць яе…

* * * Каб светла стала, так трэба мала…

Каб светла стала, так трэба мала, Бо радасць сочыць за словамі. Мне Дамінічка прапанавала: — Давай мяняцца галовамі! Трымае досыць змроку густога Мая сівая, балючая. Хапала шуму, ставала стогну, Як той вярбіне над кручаю. Вядома, гэта незразумела Усмешцы лагоды — Унучачцы. Сваю галоўку мяняе смела, Каб з дзедавай мулкай мучыцца. Ды, як шчаслівы дурань з дзвярыма, Нашуся я з прапановаю. Шкадую ўпотай, што немагчыма Пабыць з галавою новаю. А старасць — хцівая маладзіца Свой клопат адно і ведае. І Дамінічцы магла б згадзіцца Яе галоўка светлая.

* * * Бабульцы нялёгка стаіць…

Бабульцы нялёгка стаіць Сваю непатрэбнасць, галечу. А дзе мая старасць стаіць, Ці з хлебам, Ці з торбай заплеччу? Ці недзе на познім таргу Лягчэйшы кіёк выбірае? І сам адказаць не магу, Не скажа й дамоўка сырая. Ці гэта на кожным рагу Я старасць сваю сустракаю, Ўступаю чаргу па тугу, За ёй назіраючы з краю. А старасць шукае мяне, Я выгляд раблю, што не тая, Якую, сівеючы ў сне, Прысніў, Неадступна ступае. Мне сталасцю старасць лягчэй Назваць І спагадней для слыху. Змаўкай Ці, як шлях, язычэй, Аднолькава радасці й ліху.
Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Planescape: Torment: "Пытка Вечностью"

Хесс Рисс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Planescape: Torment: Пытка Вечностью

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9