Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Як ім затрымацца, калі ноччу прыціскае страшэнны мароз! — адказаў Светазар. — Наогул недарэчная краіна. Зусім незразумела, чаму гэта нашы людзі насялялі яе звышразумнымі істотамі. Давай спынімся лепш ля таго возера.
Далека на гарызонце паблісквала на сонцы досыць значнае возера. Яны пад'ехалі да яго, але близка дастуглцца не маглі: усе подступы былі балоцістыя. На права было сушэй, тут пачыналіся ўзгоркі, а за імі ўздымаліся горы. Налева ад возера ішла вялікая раўніна, накрытая той самай тундравай расліннасцю, якую падарожнікі наглядалі зверху.
Яны пайшлі туды, каб
— Кактус нейкі, ці што? — заўважыла Святлана.
— Мы назавем гэта палярным кактусам, — сказаў Светазар.
— Мы маем права даваць назвы ўсяму, што ўбачым першымі.
Пад гэтымі кактусамі туліліся яшчэ расліны, больш падобныя да моху. Раптам у паветры пачуўся свіст, як быццам нехта моцна маха ў пугаю. Першая жывая істота! Яна толькі што ўзнялася з балота і ля цела да гор, марудна, нязграбна. Кідалася ў вочы, што крылы яе надта вялікія, доўгія, а цела пакрыта не пер'ем, а поўсцю.
— Дзе ж яна сядзіць у начныя маразы? — зацікавілася Святлана.
— Ды, мусіць, у гэтых гарах, — адказаў Светазар. — Там знойдуцца такія норы, куды ніякі мароз не дабярэцца. А крылы такія доўгія яна павінна мець таму, што, як бачыш, паветра тут рэдкае, і ёй абаперціся на яго вельмі цяжка.
— А чым яна жывіцца?
— Трэба думаць, што ў балоце водзяцца якія-небудзь жывёлінкі,— тлумачыў Светазар, — можа, якія-небудзь жабы ці рыба. Яны могуць ноч перажыць і пад лёдам. Шкада, што мы не можам падысці бліжэй да вады.
— Глядзі, глядзі! — закрычала Святлана. — Па тым беразе нехта ідзе.
— Дзе? Хто?! — усхашўся Светазар.
3 ара вага боку па беразе возера ішла, матляючы галавой, жывёліна, падобная на белага мядзведзя, толькі шэрая. Апрача та го, галава гэтай жывёліны больш была надобна да галавы малпы, чым мядзведзя. Іншыя асаблівасці здалёк нельга было разгледзець.
Але самым цікавым было тое, што на спіне яе была нібы вязанка галл я. Мала та го, можна было эаўважыць, што гэта былі дзве вязанкі, звязаныя разам і перакінутыя праз пину, як у нас часам нагружаюць каня, а часцей за ўсё мула. У падарожнікаў захапіла дух. — Значыцца, гэта мядзведзь хатні…— прашапталі яны. — Значыцца, тут недзе ёсць люди.
Іх ахапіла такая цікаўнасць, што па ўсім целе пайшлі нервовыя дрыжыкі. Людзі!!! Сапраўдныя марсіяне! Якія яны?.. Як яны жывуць у гэтых незвычайных умовах?.. Щ можна будзе з імі мірна пазнаёміцца? I многа падобных пытанняў закружылася ў галовах нашых падарожнікаў.
Мядзведзь тым часам падышоў да ўзгоркаў 1 знік за імі. Падарожнікі ўвесь час сачылі за ім і паварочваліся ў той бок, куды ён ішоў. Калі ён зшк, яны якраз глядзелі ў той бок, дзе стаяла іх машына, і некалькі хвілін не заўважалі, што яе ўжо няма.
Такога крыку, які вырваўся ў дзяцей, не чулі не толькі на Марсе, але, мусіць, і на Зямлі. Не толькі ў Святланы, але і ў Светазара наліліся з вачэй слёзы. Хлопчык на гэты раз зусім забыўся, што ён «мужчына». Яны пабеглі да таго
Сляды колаў вялі да тых узгоркаў, дзе знік заўважаны імі мядзведзь. Значыцца, там жыло іх некалькі. Як жа цяпер ісці ў лога па мядзведзяў па машыну? Праўда, у Светазара за поясам быў браўнінг, але нідзе яшчэ не было чуваць, каб паляўнічы ішоў у бярлогу мядзведзяў з маленькім рэвальверам. Тым больш калі паляўнічы меў усяго пятнаццаць гадоў. Смяротны жах сціснуў сэрцы падарожнікаў. Вечар, хутка зойдзе сонца, пачнуцца маразы, і яны застануцца на голай зямлі… пад адкрытым небам… Якая жахлівая смерць!.. Светазар нахмурыў бровы, узяў у рукі рэвальвер і сказаў:
— Усё роўна смерць, дык лепш запнуць у баі. Развітаемся, сястрычка. — I ён нахіліўся, каб яе па пала ваць.
Але яна эапратэставала:
— Не, не, і я з та бой найду.
— Ды чым жа ты дапаможаш?
— Калі прыйдзецца, то загінем разам, але а дна я тут не застануся.
I яны ціхенька йайшлі па слядах машыны. Вось ужо і ўзгоркі, за якімі нешта павінна быць. След колаў абмінуў адзін узгорак, за ім — нічога; след пайшоу да другога, там — кібы ўваход у пячору. Але таксама — шкога не відаць. След пайшоў далей, да падножжа пары. Адтуль чуўся шолах і ціхія глухія гукі.
Светазар даў знак сястры, лёг сам на зямлю і зазірнуў наперад. Святлана бачыла, як ён са страхам адхіснуўся, але потым зноў стаў напружана глядpець. Дзяўчынка аж млела ад цікаўнасці і таксама стала высоўваць наперад галаву.
Яна ўбачыла бок гары, у якой відаць быў уваход у пячору. Перад уваходам стаяў фантамабіль, а вакол яго было не менш дзесятка мядзведзяў. Адны з іх хадзілі вакол машыны, краталі яе лапамі, другія сядзелі на задніх лапах і ўважліва разглядалі дзіўную рэч. Іх малпавыя морды здаваліся сур'ёзнымі, свядомымі.
Час ад часу яны буркалі, нібы нешта казалі адзін аднаму. Наогул гэтыя марсіяне стваралі мірнае ўражанне. Але як да іх падступіцца? Щ страляць адразу?.. Ці напалохаць як-небудзь?..
Светазар выбраў апошні варыянт. Ен шапнуў сястры:
— Мы раптам выскачым і начнём махаць рукамі, шумець, крычаць з усяе сілы. А я буду страляць уверх. Памятай, што ад твайго крыку і страшэннага выгляду будзе залежаць тваё жыццё.
Яны так і зрабілі. Светазар грозна замахаў рэвальверам і страляў уверх. Рэха павялічыла грукат у шмат разоў. Святлана не толькі махала рукамі, а яшчз і падскаквала. Крычала яна так, шбы мядзведзі ўжо душаць яе.
Такі незвычайны канцэрт, вядома, уразіў мядзведзяў, але цяжка было сказаць, ці больш яны напалохаліся, ці больш здзівіліся. Дзве белыя, кволыя iстоты не здаваліся ім магутнай о лап. але нечаканасць і незвычайнасць збянтэжылі мядзведзяў, і яны задам пачалі адступаць да ўвахода ў пячору.
Тады падарожнікі падбеглі да машыны, хуценька селі ў яе.
— Ура! Цяпер усё ў парадку! — крыкнуў Светазар.
— Цяпер мы можам і пасядзець тут, адпачыць ды паглядзець, што будуць рабіць гэтыя марсіяне! — радаваліся дзеці.