Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Вось чаму пытанні спосабаў навучання гісторыі заўсёды застаюцца актуальнымі для кожнага, хто выкладае гісторыю ў вышэйшай ці сярэдняй навучальнай установе.

Разглядзім некаторыя прычыны крызісу ў гістарычнай навуцы і яе выкладанні, характэрныя для гісторыі ў сучасным грамадстве ўсяго свету.

Калі ў ХIХ стагоддзі гісторыя панавала над іншымі навукамі, то цяпер яна шукае натхненння ў сацыялогіі ці эканоміцы, якія развіваюцца дынамічней за яе.

Навукова-тэхнічныя дасягненні, вопыт дзвюх сусветных войнаў і панавання ў шэрагу краін свету таталітарных рэжымаў выклікалі расчараванне шырокіх масаў у магчымай прагнастычнай вартасці гісторыі. Вынікі гістарычных даследванняў ужо не маюць даўнейшага значэння.

Часткова гэта адбылося таму, што гісторыкі, забяспечаныя старымі ўзорамі даследванняў, супакоеныя чытацкім поспехам (дзеля вялікага попыту на апавядальную гісторыю), кінулі з часам звяртаць увагу на тое, што рабілася па-за межамі, на тых участках, якія апрацоўвалі сацыёлагі, эканамісты і г.д.

Што гэтаму спрыяла? Факт асабістай зацікаўленасці гістарычнымі даследваннямі з боку палітычных колаў, якія добра зразумелі дастасоўнасць гісторыі да справы прапаганды. Маніпуляванне гісторыяй з боку тых, хто кіруе, а таксама націск шырокіх колаў, якія чакалі ад гісторыкаў абгрунтавання вышэйшасці ўласнага народа над іншымі, значна знізілі прэстыж музы гісторыі Кліо і сталі нагодаю для шматлікіх з'едлівых выразаў пра яе.

Спад грамадскага прэстыжу гістарычных ведаў таксама можа быць звязаны ў пэўнай ступені з закасцянеласцю школьнай мадэлі гістарычнай адукацыі. Гэтая мадэль была сфармаваная ў ХIХ стагоддзі. Сёння яна часам выглядае анахранічна. Свет змяніўся, а мы па-старому спрабуем навучыць гісторыі так, як рабілі нашыя прадзеды. Гісторыя, якой навучаюць паводле старых узораў, страчвае шмат чаго са сваёй даўняй прыцягальнасці. Школьная гістарычная адукацыя патрабуе сёння грунтоўнай рэформы. У першую чаргу варта перагледзець мэты, змест і метады гістарычнай адукацыі.

ХIХ стагоддзе пакінула нам у спадчыну перакананне, што галоўнае ў навучанні гісторыі — высвятленне паходжання сучаснасці (а гэта значыць — паказу вучням крыніц і вытокаў актуальных у дадзены момант палітычных, культурных ды іншых дачыненняў). Такая праграма здаецца нам даволі вузкай. Яна не выкарыстоўвае ўсіх патэнцыйных дыдактычных вартасцяў, якія датычаць гісторыі. Яна збядняе як мэты, так і сутнасць і метады гістарычнай адукацыі. ХХ стагоддзе не шмат чаго змяніла ў гэтай галіне. Па-ранейшаму дамінуе гэтая генетычная выходная канцэптуальная схема ці парадыгма.

Пачатковым пунктам ўсялякіх разважанняў на тэму мэтаў навучання гісторыі можа стаць запытанне: што гэта значыць — вучыць ці вучыцца гісторыі? Першароўнем школьнай гісторыі ёсць гісторыя навуковая, а не публіцыстычная ці штодзённая (звычайная) гісторыя. Гэта мае значныя вынікі для дыдактыкі прадмета вывучэння. Школьная гісторыя мусіць трымацца правіл гістарычнай навукі, зразумела, у тым абсягу, у якім гэта магчыма ў школе.

Укаранілася перакананне, што навучанне гісторыі складаецца галоўным чынам з пераказвання вучням ведаў пра мінулае, пра гістарычныя падзеі. Гісторыю атаесамляюць тут з гістарычнымі ведамі. Такі спосаб разумення гісторыі адмоўна ўплывае на навучанне прадмета, бо надае яму надта аднабаковы, амаль чыста фактаграфічны характар.

Мне б хацелася выказацца за шырэйшае разуменне гісторыі і гістарычнай адукацыі. У паняцце «гістарычная навука» змяшчае не толькі збор фактаграфічных сцверджанняў рознага роўню ці нават абагульненняў, але таксама, а можа і перадусім, акрэсленую даследніцкую працэдуру, якую ўжываюць гісторыкі, і ўласцівы ім спосаб разумення грамадскіх з'яваў. Пры навучанні гісторыі нам трэба не толькі забяспечыць вучняў навуковымі ведамі пра мінулае, але таксама, а можа больш за ўсё, вучыць навуковаму гістарычнаму мысленню і знаёміць з элементарнымі даследніцкімі працэдурамі, якія даюць магчымасць пошуку праўды пра чалавека і грамадскі працэс.

Прыняцце такога гледзішча грунтоўна змяніла б цяперашні погляд на змест і характар школьнага навучання гісторыі. Аднабаковая арыентацыя

на «фактаграфію», на эрудыцыю абмежавала інтэлектуальныя каштоўнасці гістарычнай адукацыі, прывяла да значнага яе спрашчэння. Патрабуючы рабіць большы націск на развіццё гістарычнага мыслення вучняў, на азнаямленне іх прынамсі з некаторымі даследніцкімі працэдурамі гісторыі, мы не адмаўляем цалам патрабаванні пераказваць веды аб значных гістарычных падзеях і з'явах. «Грунтоўныя» гістарычныя веды, аднак, не могуць вычэрпваць мэты школьнага навучання гісторыі, якія павінны таксама ўлічваць шырокую гаму ўменняў, неабходных чалавеку для жыцця ў «свеце з гісторыяй», гэта значыць з гістарычнай культурай.

Мэты навучання гісторыі можна падзяліць на дзве катэгорыі: пачатковыя, ці асноўныя, да нейкай меры аўтаномныя, і другасныя, інструментальныя. Гэтыя назовы досыць умоўныя, і ня трэба надаваць ім надта вялікую вартасць.

Мэты асноўныя, аўтаномныя ― навучаць моладзь жыць у «свеце з гісторыяй». Справа ідзе не пра падрыхтоўку ў школе гісторыкаў, а пра прышчапленне моладзі «гістарычнага пачуцця», пра падвядзенне саліднага падмурку пад яе гістарычную культуру і рацыянальную гістарычную сведамасць. Малады чалавек мае зараз магчымасць знаёміцца са шматлікімі сродкамі гістарычнай інфармацыі, няраз сутыкаецца з рознага роду няпраўдай і паўпраўдай, знаёміцца з гістарычнымі міфамі і легендамі. Ён часта атрымлівае некарэктныя гістарычныя веды, якія паўсюль вакол яго. Не заўсёды моладзь патрапіць дастасаваць гістарычныя веды, якімі яна валодае, і здабытае раней уменне гістарычнага мыслення для аналізу сучасных палітычных ці гаспадарчых з'яваў. Школа мусіць навучыць гэтаму, інакш яна не здолее выканаць задання падрыхтоўкі моладзі да свядомага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

Так мы падышлі да другасных, інструментальных мэтаў гістарычнай адукацыі. Тут ад яе патрабуецца шмат чаго.

Урокі гісторыі павінны развіваць у моладзі дапытлівасць і крытычнасць, вучыць яе палітычнаму мысленню, узмацняць пачуццё патрыятызму, абуджаць прыхільнасць да такіх вартасцяў, як справядлівасць, дэмакратыя і г. д. Спіс другасных мэтаў невычарпальны. Гэта задачы, якія прымаюцца паўсюль. Мы далёкія ад таго, каб прынізіць іхнае значэнне, залічваючы да другасных мэтаў. Робіцца гэта пераважна дзеля таго, што іх крыніца знаходзіцца звонку «свету гісторыі», гэта значыць гістарычнай культуры.

Аднак тут істотнае значэнне мае іншае. Мэты другаснныя, інструментальныя, рэалізаваныя многімі іншымі прадметамі школьнай адукацыі, процілеглыя мэтам асноўным, аўтаномным, рэалізаваным выключна ў працэсе навучання гісторыі.

Дыдактыкі гісторыі мусяць вылучаць гэтыя мэты навучання, якія маюць спецыфічны, непаўторны, асаблівы характар. Гісторыя ў школе мусіць служыць падрыхтоўцы моладзі да зменлівага жыцця, поўнага разнастайных ускладненняў. Мы мусім гарманізаваць нацыянальную парадыгму з іншымі патрабаваннямі сучаснага свету, такімі, як цывілізацыйнае развіццё, прагрэс у сферы арганізацыі калектыўнага жыцця, гаспадаркі, культуры і г. д. Зараз гаворка пра тое, каб моладзь мела шырока расплюшчаныя на свет вочы, разумела перамены, што адбываюцца ў ім, хацела і магла будаваць лепшую будучыню для сябе і свайго краю.

Грамадскую функцыю гісторыі можна было б акрэсліць наступным чынам. Гэты прадмет павінны:

— даваць інтэлектуальныя прылады, неабходныя для лепшага разумення грамадскага жыцця і пераменаў, якія ў ім адбываюцца (метадалагічная функцыя),

— уводзіць у свет вартасцяў, якія цэняцца ў калектыўным жыцці (аксіялагічная функцыя, ад слова «аксіялогія» — вучэнне аб вартасцях),

— рабіць магчымым карыстанне шматвяковай спадчынай культуры (культурная функцыя),

— забяспечваць асноўнымі «даследніцкімі» метадамі, якія робяць магчымым пошук праўды аб фактах грамадскага жыцця (даследніцкая функцыя),

Поделиться:
Популярные книги

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая