Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

— абуджаць цікавасць да свету, палягчаць яе задавальненне, даваць адпаведны інтэлектуальны занятак для тых, хто бачыць у гісторыі паратунак ад нудоты (забаўляльная функцыя).

СПОСАБЫ НАВУКОВАГА ГІСТАРЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ

Сярод задач навучання гісторыі ў школе найбольш важным мне ўяўляецца прышчапленне моладзі асноваў навуковага гістарычнага мыслення. Хочацца падкрэсліць важнасць у гэтым менавіта навуковага мыслення, бо ёсць і іншыя формы гісторыі, якія ўплываюць на вучняў па-за школаю. Гэткія формы кіруюцца ўласнымі правіламі, якія маюць мала агульнага з патрабаваннямі навуковага мыслення.

Як прыклад можна прывесці гутаркавую, побытавую, размоўную гісторыю, якая прасякнута міфамі і стэрэатыпамі.

І ў гэтым раздзеле, як і ў папярэднім, мною выкарыстаны пэўныя думкі польскага метадолага гісторыі Я. Матэрніцкага.

Паводле меркавання Я. Матэрніцкага, можна вылучыць шэсць асноўных спосабаў навуковага гістарычнага мыслення: дынамізм, глабалізм, номатэтызм, актывізм, генетызм і ўніверсалізм [40].

Дынамічнае мысленне. Чалавек, які мысліць дынамічна, усведамляе магчымасць зменаў і, дзейнічаючы, бярэ пад увагу сфармаваную сітуацыю. Чым лепшая гістарычная адукацыя, тым больш адэкватнае гістарычнае мысленне і тым больш дынамічнае дзеянне. Толькі грамадства, якое можа мысліць дынамічна, падрыхтавана да перспектыўнасці мыслення, бо яно можа ставіць перад сабою смелыя задачы і паслядоўна іх рэалізоўваць.

Глабальнае мысленне. Другая якасць гістарычнага мыслення — гэта ягоная інтэгральнасць, ці глабальнасць. Глабальнае мысленне ёсць адной з асноўных умоваў ацэнкі сітуацыі ў грамадскім жыцці і эфектыўнасці дзеяння.

Сярод усіх грамадскіх навук адна гісторыя (а не марксісцка-ленінская імітацыя філасофіі, як вучылі нас пакаленне за пакаленнем) мае сваім прадметам усе бакі жыцця грамадства. Толькі яна паводле характару свайго прадмета можа стварыць аб'яднальны пункт гледжання на разважанні пра мінулае. Гісторыя дае магчымасць кантакту з усімі формамі жыцця грамадства і мінулага: з дзеяннем палітычным, гаспадарчым, культурна-мастацкім ды іншым.

Гэта мае ўплыў на разуменне сучаснага сацыяльнага жыцця. Людзі, што мысляць гістарычна, а гэта значыць глабальна, бачаць повязі між рознымі бакамі сучаснага грамадскага жыцця, лепей разумеюць ягоную абумоўленасць, патрэбы, а таксама магчымасць далейшага развіцця.

Номатэтычнае мысленне. Номатэтызм гістарычнага мыслення (ад грэцкага «номас» — закон) азначае разуменне гістарычнай зменлівасці і яе механізму, разуменне заканамернасцяў гістарычнага працэсу як правільнага. Гэтая якасць дае магчымасць зразумець складаныя механізмы развіцця гісторыі.

Дзякуючы сваёй канкрэтнасці, гісторыя ёсць найлепшымі ўводзінамі да разумення складаных механізмаў грамадскага жыцця. Важна зразумець гістарычную зменлівасць. Трэба ўлічваць, што жалезных законаў гісторыі няма. «Единственно верного учения» (як іранічна акрэсліў камуністычнае вучэнне А. Салжаніцын) не існуе, бо кожная філасофія гісторыі зыходзіць не ад гісторыкаў-прафесіяналаў, а навязваецца ім звонку, не адлюстроўваючы аб'ектыўных заканамернасцяў. Яны маюць пярэсты характар, але глабальных заканамернасцяў не існуюць увогуле.

Гісторыя можа навучыць лепей разумець розныя абумоўленасці сучаснасці, сярод якіх навука і шырокае распаўсюджанне культуры займаюць істотнае месца. Разуменне складанасці гістарычных працэсаў можа палегчыць трапную ацэнку сучасных магчымасцяў і патрэбаў будучыні. Моладзь беспасярэдне, але з дапамогаю гісторыі, зможа ўбачыць, колькі намаганняў асобаў і групаў, колькі гадоў няўдзячнай працы патрабавалася для стварэння новых каштоўнасцяў.

Яна здолее ўбачыць, як шмат задумаў, у перспектыве часу прызнаных простымі, узнікала ў атмасферы варожасці і неразумення. Можа быць, разуменне гэтых працэсаў зробіць яе больш уражлівай да сучасных праблем культуры і вяртання паўнавартаснасці сэнсу працы. Дзякуючы пазнаванню мінулага сённяшні чалавек можа выпрацаваць у сябе «гістарычнае пачуццё», якое дазваляе разумець зачыненыя для іншых механізмы, што фармуюць грамадства.

Актыўнае мысленне. Выяўленне заканамернасцяў, гістарычных працэсаў не павінна засланяць чалавека, які стварае гісторыю ў сваім жыцці. Больш-менш поўная рэканструкцыя гістарычнага працэсу і ягонае высвятленне немагчымыя без звароту да сферы людской свядомасці. Мадэль гуманістычнага тлумачэння канцэнтруецца на рэканструкцыі мэтаў дзеянне асобаў і грамадскіх групаў.

Большы акцэнт на суб'ектыўны (свядомасны) бок гістарычнага працэсу, на актыўную ролю адзінкі ў гісторыі і гуманістычную інтэрпрэтацыю людскіх дзеянняў павінны схіляць да паўторнага прадумвання гісторыясафічных бакоў гістарычных ведаў, набытых у школе.

У школьным навучанні яшчэ гучыць рэха спрошчанай, вульгарызатарскай версіі марксізму. Згодна з ёю гістарычны працэс — гэта вынік дзеяння «аб'ектыўна дзейных законаў», ананімных сілаў, тэндэнцый ці абстрактна зразуметых гістарычных заканамернасцяў.

Фаталістычная гістарыясофія адмаўляла сэнс людской актыўнасці. Яна пазбаўляла чалавека ўплыву на ход гісторыі, асуджала яго на ролю выканаўцы аб'ектыўных гістарычных неабходнасцяў. Гэта вяло да таго, што са школьнай гісторыі знікалі жывыя канкрэтныя людзі. Вынікі гэтага былі розныя. Гэтак зразуметая гісторыя станавілася для вучняў сур'ёзным выпрабаваннем, страчваючы ўсю сваю магчымую прывабнасць. «Фаталізм» рабіў немагчымым разуменне гістарычнага працэсу, ягонай сапраўднай формы, паслабляў актыўнасць людзей, вымушаў іх займаць пасіўную пазіцыю. Ён адлучаў чалавека ад упэўненасці мэтазгоднасці ўдзелу ў якіх-небудзь грамадскіх дзеяннях і спрычыняўся да эфекту, які сацыёлагі ведаюць пад назовам «комплекс ліліпутаў», і да ўпэўненасці ў амаральным характары людскіх дзеянняў (калі хода падзеяў перадвызначаная па-за нашай воляй і свядомасцю, то мы не можам несці за яго адказнасці).

У выхаванні пасіўнай пазіцыі ў жыхароў Беларусі пэўнае значэнне мелі традыцыі, цесна звязаныя з двухвяковым знаходжаннем нашай краіны ў складзе Расейскай імперыі і яе спадкаемцы — Савецкага Саюза. Гэта традыцыя «дзяржаўнасці» (згодна з поглядамі пецярбургскага гісторыка Барыса Каланіцкага) [41]. У масавым уяўленні дзяржава ўсемагутная і ўсепранікальная. Калі дзяржава не такая, то ў гэтым ейная слабасць. Паколькі дзяржаўная царква паводле сваёй арганізацыі была толькі дэпартаментам пры ўладзе, то манарх быў фактычным галавою і царквы.

Другая традыцыя — гэта «партыйнае» стаўленне да дзяржавы. Калі ў пэўных традыцыях ідэальную дзяржаву бачаць нейтральнай, бесстаронняй, то ў нас дамінаваў падыход «наш» — «чужы». Калі «чужыя» кантралююць дзяржаву, то яе трэба развальваць, калі «нашы», то не чапаць рукамі.

Да традыцыі Расеі і СССР характэрнае імкненне персаніфікаваць палітычны курс. Культ імператара змяніўся культам рэвалюцыйных правадыроў. У савецкі перыяд з'явіўся культ рэвалюцыі, а яна разглядалася як найважнейшая мэта, як найвышэйшая каштоўнасць і эфектыўны сродак развязання ўсіх праблем. З'явілася рамантызацыя грамадзянскай вайны, якая спрыяла і спрыяе прыдушэнню слабой традыцыі палітычнага кампрамісу.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Хозяйственная помощница для идеала

Свободина Виктория
15. Помощница
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хозяйственная помощница для идеала

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Прививка от стресса, или Психоэнергетическое айкидо

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
6.25
рейтинг книги
Прививка от стресса, или Психоэнергетическое айкидо

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3