Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Ідэі камунізму мелі сваю прыцягальнасць. Некаторых магла вабіць Марксава тэорыя, але ці вабіла канкрэтнае савецкае жыццё? Бадай, не. Я ведаў маладога камсамольца з вытворчасці, які, патрапіўшы ў Парыж па пуцёўцы, назаўсёды ўзненавідзеў савецкі лад. Гэтая шэрасць, гэтае ачмурэнне, гэтая тупая дысцыпліна, наказы і забароны, калупанне ў асабістым жыцці кожнага — тое трэба, таго нельга, гэтае вернае паслухмянства з боязі перад вынікамі і прыгожыя словы на вуснах. А над усім гэтым пачуццё, што не варта быць сабою, кімсьці з уласнай індывідуальнасцю, але трэба патануць у гэтай грамадскай масе.

Калі

д'ябал сядзіць у камунізме, то перш за ўсё ў гэтай шэрасці, якая не дазваляе мысліць не так, як іншыя, якая патрабуе поўнай падданасці, ажно да прызнання няздзейсненай віны за сваю.

Што яшчэ дадаць да гэтага? Кожная спроба вырвацца з масы, нават адзеннем, паводзінамі, лічылася сігналам небяспечнага супраціву. Ці ж не былі мы сведкамі палявання на вузкія, а потым на шырокія калашыны нагавіц у юнакоў ці пасля ўвогуле на жаночыя нагавіцы? А на джаз? На рок? І г.д.

Пры гэтым ладзе калектыў разглядаўся як святыня, толькі ягоная воля, толькі ягоныя інтарэсы былі важнымі. Адзінка, нават геніяльная, не мела такога значэння. Супраціў яе калектыву быў злачынствам. Незалежнасць адзінкі, яе права на ўласныя перакананні былі буржуазнымі катэгорыямі.

Ці ж варта было дзівіцца апатыі савецкага чалавека? За гэтай апатыяй, за словамі «ўсё роўна» ці «ўсё адно» тоіцца ўплыў сістэмы.

Абыякавасць назіралася не толькі з боку аб'екта ўплыву сістэмы. І сістэма абыякава ставілася да людской адзінкі. Калі вязняў на этапах кармілі селядцамі і не давалі вады, то звычайна гэта не было запланаваным катаваннем. Проста ў тыя часы рыба была таннай. Існавала правіла: загадалі карміць — накармілі. Тое, што «зэк» потым пакутуе ад смагі, нікога не цікавіла. Не цікавіў ніколі адзін чалавек, а што там казаць пра вязня? Д'ябал сядзіць не ў гэтым катаванні, ён сядзіць у абыякавасці да чалавека.

А. Абалонскі залічвае ў элементы «кансерватыўнага сіндрому» посттаталітарызму стаўленне да памерлых, якое выражаецца ў прафанаванай трактоўцы смерці, а я дадам: і ў стаўленні да могілак.

Дачыненні між асобаю і грамадствам праяўляюцца перадусім у разнастайным комплексе ніжэйшасці ў розных формах калектыўнага жыцця. Ягонымі аспектамі ёсць агрэсіўнае самапацвярджэнне, стасункі паміж адзінкай і ўладай. Дэспатычны, азіяцкі характар гэтых стасункаў ніколі не эвалюцыянаваў ва ўмовах Расейскай імперыі і яе пераемніка Савецкага Саюза ў бок эўрапейскага абсалютызму, дзе сіла стрымлівалася правам.

Наадварот, права паўсюдна абгароджана недаверам. Адсутнічае павага да права і да іншага чалавека. Паказальнае ў гэтым плане стаўленне да нутраных і вонкавых «чужых». Яго адлюстраванне — «народны імперыялізм» («мы вас освободили, а вы не хотите жить по-нашему»). Тут яскрава выражаны расейскі месіянізм, гэта значыцца вера ў выратавальную для ўсяго свету ролю Расеі.

А ўрэшце існуе арыентацыя на саміх сябе («мы ў свеце сама лепшыя і сама першыя»), што спрычыняецца да трывалага самападману.

НАВУКА І ТАТАЛІТАРЫЗМ

Чаму мы навучыліся пад час мінулай эпохі? Калі б да таго мы ведалі аб'ектыўна напісаную дарэвалюцыйнымі расейскими і ранейшымі ды сучаснымі замежнымі навукоўцамі гісторыю, калі б мы ўважліва чыталі тэксты вялікай літаратурнай

традыцыі ад Сафокла і Шэкспіра да Мак'явэлі і Дастаеўскага, вялікія біблейныя і псіхалагічныя творы, дык нічога новага ў гэты час не даведаліся б. Таталітарызм быў вялікай хлуснёю пра чалавека. Чалавек не воўк другому чалавеку з пункту погляду дзяржаўнай улады. Ён, як ні прыкра гэта канстатаваць, ёсць ім заўсёды і паўсюды, калі толькі пачынае лічыць, што нявартыя патрабаванні маральнасці і наказы сумлення, гэта значыць, тое адзінае што можа зрабіць з яго людскую істоту.

Быць «воўкам» не азначае толькі драпежнічаць без усялякага сораму, але азначае істоту, здольную да ўсялякіх злоўжыванняў і разбэшчвання, калі толькі яна паддаецца спакусе ўлады над іншым чалавекам.

Мы навучыліся адкрыццю таго, якія формы здзічэласці змаглі нарадзіцца ў Эўропе, у яе культуры, якая ганарылася тым, што ўкараніла людзям пачуццё вольнасці духу і маральных патрабаванняў. Пладамі гэтай культуры былі дзве найстрашнейшыя формы таталітарызму: нацызм і камунізм. Памятаючы памеры злачынстваў гітлераўскіх лагераў ці сістэмы, у якой ГУЛаг быў толькі адной з ячэек, можна глядзець на Рычарда III Шэкспіра ці Раскольнікава як на шэраговых бандытаў.

Змяняючы памеры, гэтая праблема змяніла істоту, тым больш што мы дазналіся гэта не з кніжак, а праз жыццё, цярпенне ці смерць тых, хто перанёс гэтую сістэму.

Чаму мы навучыліся? Таму, пра што не варта забывацца, маючы ў памяці традыцыю: чалавек — гэта істота, якая можа ўсё сказіць, бо дух, які сведчыць пра ягоную веліч, здольны таксама на ліха і разбэшчанне. Іншымі словамі, сіла і вялікасць чалавека паходзяць з яго выключнай уражлівасці, а найбольшай пагрозай для чалавека становіцца ўрэшце ён сам і вольнасць, якой ён слушна дамагаецца. Сама істота чалавека змяшчае ў сябе патрэбу вольнасці, якой нельга выкараніць.

Паводле эфекту бумеранга, менавіта сутнасць сталінска-брэжнеўскага рэжыму выклікала ў людзей непераможнае імкненне жыць па-новаму. Але свабода, як і розум, можа быць шалёнай і разбэшчанай.

Ад перыяду Асветніцтва мы жывем у Эўропе, лічачы, што крыніцаю і свабоды чалавека ёсць розум — сіла, што прыводзіць у рух гісторыю, які імкнецца да шчаслівейшай будучыні. Розум імкнуўся распазнаваць у гісторыі кожнага грамадства прагрэс. Жылі пакаленні, перакананыя ў гэтым, але яны не ўсведамлялі, што гэта ілюзія, і меркавалі, што пазбавіліся каранёў ліха, якія існуюць у людской істоце, як трывожная магчымасць.

На пачатку новай гісторыі Рабле пісаў, засцерагаючы, што «навука без сумлення — гэта толькі руіны душы». У імя надта ўпэўненага ў сабе розуму мы дапусцілі да разрыву паміж развіццём нашых ведаў і патрабаваннямі сумлення. Гэта небяспечна, бо пры гэтым можа развівацца існая ў чалавеку супярэчнасць. Чалавек не анёл і не д'ябал. Але хочучы лічыць сябе анёлам, ён несвядома паводзіць сябе дэманічна, становячыся здольным чыніць ліха і знаходзіць у гэтым асалоду. Філасофская традыцыя пазбягала ў бальшыні выпадкаў пытання, якое рэальнае існаванне ліха ставіць людскому сумленню. Калі ж яна і ставіла такое пытанне, то ў сэнсе ліха, ахвяраю якога станавіўся чалавек, хаваючы тое, што ён можа адкрыць у самім сабе.

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Законы Рода. Том 13

Андрей Мельник
13. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 13

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни