Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Гэта, шаноўны чытач, не пра наша з вамі грамадства напісана, а пра Лацінскую Амэрыку пад панаваннем гішпанцаў. Але гэта, зразумела, і пра нас. Аднак таталітарызм перарастае падобнае бяспраўе.

Мы не зразумеем прыроды таталітарызму, калі будзем бачыць у ім выключна эканамічны крызіс і ягоныя вынікі. Умоваю заняволення грамадства з'яўляецца спіхванне яго на нізкі ровень існавання. Як лічыць пісьменнік Р. Капусціньскі, паніжэнне роўню жыцця — агульная яго дэградацыя, пагаршэнне яго якасці, памяншэнне выгодаў і памнажэнне небяспекі пры гэтым — рэчы зусім не выпадковыя. Гэта вынікі палітыкі тых, хто імкнецца ўмацаваць сваё панаванне. Ім вядома,

што чалавек аслаблены, змораны барацьбой з тысячай перашкодаў, чалавек, які жыве ў свеце жаданняў, што ніколі не выконваюцца, лягчэй паддаецца маніпуляванню, падпарадкуецца без супраціву. Барацьба за існаванне — занятак, які адбірае шмат часу, занятак усепаглынальны і вычэрпвальны. Стварыце такія антыумовы людзям, і ўлада гарантаваная на дзесяцігоддзі!

Насаджалася ўбоства матэрыяльнае і духоўнае. Беднасць вымотвала і прыгнятала чалавека, рабіла яго пакорлівейшым, узнаўляла адчуванне непаўнавартасці. Чалавек з абмежаванымі патрэбнасцямі нават не здагадваецца пра існаванне належных яму па праве рэчаў, якіх можна патрабаваць і за якія трэба змагацца.

У гэтакім грамадстве татальнай галечы спадарожнічае татальная бяздзейнасць. Спосаб выжывання тут — зусім не барацьба з прыродаю, не актыўная вытворчая дзейнасць, не безупынная праца ў поце чала, а наадварот — мінімальнае выдаткаванне энергіі, сталае імкненне нічога не рабіць. Філасофія, якая апраўдвае такія паводзіны, — фаталізм. Чалавек адчувае сябе не ўладаром абставін, а іх рабом [7].

Менавіта цяжкасці жыцця пры таталітарызме і пасля яго — транспартныя праблемы, чэргі, ушчыльненыя кватэры, запаскуджаныя лесвічныя пляцоўкі — ахоўваюць жыхарства такіх краін ад таго, каб яны задумаліся пра сэнс жыцця, пра яго жудасць, пра тупік кахання, пра непазнавальнасць самага каханага і блізкага чалавека. Калі людзі задумаюцца — яны жахнуцца. Бо экзістэнцыяльны тупік, які на Захадзе мастацтва і філасофія паспелі даследваць і апісаць, у іх яшчэ наперадзе: яны прабіраюцца да яго. Але сапраўдная нармалізацыя жыцця можа абярнуцца і для такіх людзей маральнай катастрофай. Бяздзейнасць — адзіна годнае чалавека становішча толькі тады, калі гэтая бяздзейнасць суправаджаецца працаю духу. Тады чалавеку даводзіцца задумацца ўжо не пра тое, дзе і як знайсці і здабыць кавалак хлеба, але і пра галоўнае і неразвязанае: пра канцоўнасць існавання.

Да капрызаў гісторыі, як і да капрызаў прыроды, такі заняволены чалавек ставіцца аднолькава. Для яго ўсё адно — што змена ўлады, што разводдзе. Для яго гэта перамена натуральная. Ён робіць усё, каб прыстасавацца да іх, і таму тут спробы бунту даволі рэдкія. Бо крыніца бунтоўнай сілы — не няшчасці, якія суправаджаюць галечу (яна хутчэй прыгнятае, чым распаляе энергію пратэсту), а жывая і незалежная свядомасць, упэўненая ў сваёй слушнасці.

Таталітарызм абяцае ліквідаваць нястачу ў краінах, дзе ён яшчэ не захапіў улады. Але ўяўляць сабе, што нястача сама па сабе можа быць скасаваная, гэта значыць не звяртаць увагі на гістарычную практыку. Нястача ж акрэсліваецца патрэбнасцямі. А людскія патрэбнасці могуць расці бясконца — успомніце бабулю з казкі пра залатую рыбку!

Таталітарызм вызваліў у людзях незвычайную лютасць. Яна ж у канчатковым выніку засноўваецца на таямнічай схільнасці чалавека да ліха. Гэта добра паказаў у сваёй жорсткай прозе Шаламаў. Толькі штосьці такое магло спрычыніцца да ўзнікнення канцэнтрацыйных лагераў і лагераў знішчэння, сістэмы грамадскага кантролю, установаў, што выпрацоўвалі хлусню, урэшце, невядомага датуль перманентнага

забойства люду.

Таталітарызм патрапіў здабыць найгоршыя сілы, дзякуючы якім ён трымаўся, існаваў. Як піша пісьменнік В.П'ецух, тысяча гадоў хрысціянства пайшла прахам, як толькі чалавеку дазволілі рабаваць і забіваць [8].

Камуністычная, як і іншая, фашысцкая, таталітарная ментальнасць адпавядае натуры пэўных тыпаў людзей. Яна спрадвечная. Яе можна прасачыць ва ўсёй гісторыі. Гэта адзінаўладства, нянавісць да грамадства, дзяленне яго на антаганістычныя часткі, тэрор, дэмагогія, нігілізм. Атрымліваецца хаос у думках, які ў такіх умовах ствараецца і вядзе да прымітыўнага мыслення. Выхаваны гэтакім чынам фанатызм выклікае ў чалавеку больш энергіі, чым дабрыня і мяккасць. Таму фанатыкам лягчэй навязаць іншым сваю волю і дамагчыся ўлады.

У пэўных пластах нашага грамадства карэніцца такі тып субкультуры, па мерках якой ужыванне фізічнай сілы ў развязанні канфліктаў — геройства. Выхаваныя яшчэ з дзяцінства ў бацькоўскай сям'і, такія ўяўленні жывуць у чалавеку ўсё жыццё.

Таму не трэба здзіўляцца, што пераадоленне таталітарызму мусіць адбывацца наступным шляхам: здабываючы з чалавека лепшае, згодна таму, што казаў апостал Павел: «Перамагай ліха дабром» (Пасланне да Рымлянаў, 12, 21).

ЗРУШЭННЕ МАРАЛЬНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ

Паняцці дабра і ліха былі выкараненыя са свядомасці савецкага чалавека. Мая студэнтка Л. Палякова падала ў якасці кантрольнай працы «Нарыс з гісторыі міфаў народаў СССР (Алегорыя ва «Уладары пярсцёнкаў» Дж. Толкіена і лёс гэтай кнігі ў савецкай таталітарнай дзяржаве)». Кніжка Толкіена — гэта байка. Яе падзеі адбываюцца ў фантастычныя часы. Там паказана адчуванне ліха, каралеўства ліха, у якое адным трэба падарожнічаць, каб знайсці пярсцёнак, а другім потым ісці туды ж, каб кінуць пярсцёнак у жарало вулкана.

Частка трылогіі пра ўладара пярсцёнкаў пісалася пад час вайны пад беспасярэднім уплывам барацьбы дэмакратыі супраць адной з формаў таталітарызму. Толкіен быў хрысціянінам і пісаў свае байкі, каб у межах цывілізацыі, якая страціла ўражлівасць да хрысціянства, перадаваць асноўны хрысціянскі светапогляд. Наша моладзь, да якой першая частка трылогіі трапіла ў 70-х гадах, а іншыя толькі ў 1990–1991 гг., ніколі не чытала Бібліі і атрымала праз папулярныя кніжкі Толкіена мадэль асноўнага адрознення дабра ад ліха, а таксама ўяўленне пра каралеўства ліха: адчуванне сканцэнтраванай аўры ў грамадстве, у якім няма свабоды. Грамадства ліха Толкіена бярэ прыклад з кожнага ладу без свабоды, заснаванага на ўзаемным страху.

Пазбыванне памянёных рысаў таталітарызму — справа даволі цяжкая. Да свабоды мы яшчэ не падрыхтаваныя. Нам хочацца пераскочыць цераз нялёгкую працу выхавання свабоды, цераз берамя развіцця саміх сябе. На працу жыцця адважыцца цяжка. Але толькі гэта і ёсць свабода.

Прага суверэннасці асобы шукае пацверджання ў мінулым. З кожным этапам так званай перабудовы і пасляперабудовачнага перыяду, з кожным крызісам паслякамуністычнай улады пашыраюцца межы пераменаў у грамадскім жыцці. Думка адстае ад гэтага. Прымхі апераджаюць аналіз і здаровы сэнс. Духоўны землятрус стаўся непрадбачаным шмат для каго. Акрамя гэтага, народ не прызвычаіўся да прапанаваных яму дэмакратычных вартасцяў, тым больш што прышчэпліваннем іх у Беларусі «паспяхова» займаліся кіраўнічыя пласты грамадства, якія паказалі, што здолелі фармальна абысціся без КПСС і без СССР.

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Законы Рода. Том 13

Андрей Мельник
13. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 13

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни