Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Ва ўсіх такіх дыскусіях і спрэчках культываваўся стыль «чорна-белага» мыслення. Адзін бок разглядаўся як «чорны», другі як «белы». Тых, каго далучалі да першага, трэба было ачарняць і выкрываць як ідэйных ворагаў. Тыя ж, хто выступаў у ролі выкрывальнікаў, былі апрыёрна правымі. Тым самым удзельнікі дыскусій пачаткова ставіліся ў няроўнае становішча. Дачыненні між імі нагадвалі судзілішча, у якім адны гралі ролю абвінавачаных, другія — абвінаваўцаў. Становішча тых, хто трапіў у «чорны спіс», станавілася трагічным. Ім даводзілася або каяцца, або, захоўваючы свае перакананні, станавіцца ахвярамі дыскрымінацыі, адміністрацыйных рэпрэсій, што пазбаўляла

кавалка хлеба.

Гэта толькі ў Італіі адзінаццаць прафесараў з тысячы двухсот пяцідзесяці знайшлі ў сабе мужнасць 8 кастрычніка 1931 года адмовіцца ад прысягі на вернасць фашысцкаму рэжыму. Ніхто з іх не быў арыштаваны, абмежаваліся толькі тым, што іх звольнілі з універсітэтаў [19]. Але яны маглі існаваць на даходы ад сваёй прыватнай маёмасці. Іхныя імёны зараз пералічваюцца ў школьных падручніках.

А што казаць пра савецкіх навукоўцаў, якія, як і іншыя месцічы ў савецкай бальшавіцкай імперыі, не мелі свайго ўласнага дома? Яны ж былі ў такім разе асуджаныя на галодную смерць. Ці ж не такое галоднае існаванне напаткала Міхаіла Зошчанку пасля ягонага асуджэння Жданавым?

Сучасніца падзей 1930-1980-х гадоў у гуманітарных навуках літаратуразнавец з Пецярбурга Лідзія Гінзбург пісала, што ў гэтых умовах «гуманитарная интеллигенция, занятая собою, самонадеянная и безрассудная, думала смутно: так себе, неотесанные парни… (пра тых, хто яе граміў у 1949 г. — В. Г.). А там шла между ними своя внутренняя жизнь — к ней никто не считал нужным присмотреться — исполненная злобы и вожделений. Интеллигенты думали сквозь туман: ну, при всей неотесанности, они не могут не понимать, что науку делают образованные люди. Эту аксиому пришлось как-нибудь признать.

Доверие к непризнанной аксиоме погубило многих. Своевременно не угадавших, что люди 49-го не были самотеком, но людьми системы, которая, включив гуманитарию в свой идеологический механизм, меньше всего нуждается в ее научной продукции.

(…). Люди фланировали над бездной, кишевшей придавленными самолюбиями. Пробил час — они вышли из бездны. Проработчики жили рядом, но все их увидели впервые — осатаневших, обезумевших от комплекса неполноценности, от зависти к профессорским красным мебелям и машинам, от ненависти к интеллектуализму, от мстительного восторга… увидели вырвавшихся, дорвавшихся, растоптавших» [20].

Міжволі напрошваецца параўнанне «навуковых» дыскусіяў сталінскіх часоў з «тэхнікай» арганізацыі працэсаў, на якіх тым, каго падазравалі ў палітычнай нелаяльнасці, інкрыміраваліся шкодніцтва, шпіянаж, тэрарыстычныя акты. Уся розніца ў тым, што «тэхніка» пераносілася з падвалаў НКВД у сферу дачыненняў між навукоўцамі.

МАРАЛЬНЫЯ ВЫНІКІ РЭПРЭСІЙ

Юрий Олеша стал бояться не лжи, а неприятностей.

Он пересматривал концепцию не потому, что она была ложной, но потому, что она становилась опасной.

Истина в эти годы как-то сразу перестала интересовать Юрия Олешу, если из-за нее могли быть неприятности. Такая истина была плохой, вредной и никому не нужной, с ней просто не стоило связываться.

А. Белинков

Глыбокую душэўную траўму нанёс «розум, гонар и сумленне эпохі» савецкаму народу і ў тым ліку навукоўцам. У іх з'явіліся спецыфічныя, «савецкія» рысы, якія саветолаг А. Аўтарханаў пералічвае ў сваёй працы «Імперыя Крамля»:

— абсалютная апатыя да духоўных пошукаў,

— атрафія ўсялякага грамадзянскага

пачуцця і грамадзянскай годнасці,

— панічная прыхільнасць да страху перад начальствам,

— рабская пакора самым дзікім актам самавольства рэжыму,

— геніяльная палітычная крывадушнасць і мэтанакіраваная хлусня як сродак самазахавання,

— абагаўленне ўласных катаў як вялікіх мудрацоў, асуджэнне іхных ахвяраў як вылюдкаў роду чалавечага.

Гэтыя рысы нарадзілі масавую псіхалогію маўклівых рабоў [21]. Рабоў у жыцці, у палітыцы, навуцы, у тым ліку і ў гістарычнай навуцы.

Фальшывае разуменне самабытнасці расейскай навукі, якое адлюстроўвала сталінскія ўстаноўкі, спрычынялася да надта небяспечнага адрыву яе ад сусветнай навукі.

Ідэі марксізму набывалі дагматызаваныя формы. Асноўная бяда яго, паводле меркавання польскага тэарэтыка гісторыі Е. Тапольскага, у тым, што Маркс быў інтэрпрэтаваны па-пазітывісцку, у рамках канцэпцыі стадый гістарычнага развіцця. Ягоныя паслядоўнікі ўзялі з канцэпцыі Маркса толькі тое, што датычыла ідэалогіі. Але канцэпцыя Маркса глыбейшая за ідэалогію. Яна была глабальнай, бо амаль уся гістарыяграфія ХХ стагоддзя дапаўняла або карэктавала яе. Без Маркса не было філасофіі гісторыі ані нямецкага гісторыёсафа Макса Вэбэра, ані славутых французскіх тэарэтыкаў гістарычных ведаў Марка Блока і Люсьена Фэўра [22].

Але навуковая гісторыя, як было даведзена вышэй, не можа быць працягам ідэалогіі. Пераўтварэнне марксісцкай навукі ў дзяржаўную канцэпцыю было для яе згубным. У шматлікіх сацыялістычных краінах гэта прывяло да страты агульнай мовы з сусветнай гістарыяграфіяй. Да гістарычных ды іншых гуманітарных ведаў цалкам можна аднесці тое, што сказаў А. Камю пра літаратуру: «У краінах з таталітарным рэжымам літаратура гіне не толькі з прычыны, што яна адрэзана ад іншых літаратур. Кожны мастак, ад якога хаваюць рэальнасць ва ўсёй паўніні, становіцца калекам» [23].

Дагматызацыя марксізму вяла да таго, што ягоныя дагматызаваныя формы былі няздольнымі прадуктыўна ўздзейнічаць на творчую актыўнасць навукоўцаў, бо паралізавалі яе пагрозай адступлення ад прадпісанняў і заклінанняў «папоў марксісцкага прыходу» — партыйных функцыянераў, якія вызначалі, што пісаць і як пісаць.

Л. Гинзбург наконт гэтага піша: «В ХХ веке наука о поведении любила орудовать механизмами… В данном случае работает простой социальный механизм, хотя иногда и дающий довольно сложные психологические последствия. От гуманитарных деятельностей хотели отнюдь не их существа, но совсем другого. И соответственно поручали их людям, приспособленным к другому и полностью неспособным, а потому полностью равнодушным к выполняемому. Это непреложный закон, ибо способные непременно внесли бы в дело нежелательную заинтересованность по существу. Талант — это самоотверженность и упрямство. Так бездарность стала фактом огромного, принципиального общественного значения.

Но тут начинается драма этих людей и, уж конечно, тех, кто попадется им на дороге. Самодовольство — чаще всего только оболочка. Усилия удержаться (чтобы не заменили случайно умеющими) — это непрерывное зло и обман, от больших преступлений до малых бессовестностей.

Но механизм применения неподходящих втягивает всех — обыкновенных людей, хороших людей, к какому-то делу способных. Он прежде всего умерщвляет в них волю к продуктивному труду, тем самым и совесть. Как знать, может быть, бездарные молодые поэты могли бы стать настоящими рабочими, инженерами, летчиками, моряками» [24].

Поделиться:
Популярные книги

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Законы Рода. Том 4

Андрей Мельник
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Жатва душ. Остров мертвых

Сугралинов Данияр
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.20
рейтинг книги
Жатва душ. Остров мертвых

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV