Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Між тым наша стагоддзе выявіла тое ліха, на якое чалавек здольны, становячыся адзіным гаспадаром свабоды жыцця людзей, такіх як ён. Гэта стагоддзе, якое распачалося гвалтам Першай сусветнай вайны і генацыдам армян, а потым несла з сабою вынішчэнні ў Дахаў, Асвенцыме, Катыні, гета, ГУЛагу і шмат дзе яшчэ: гісторыкі поўнасцю складуць гэты спіс. Кожны з нас мусіць разважаць пра тое, чым сапраўды з'яўляецца чалавечая істота. Бо спрэчнасць захоўваецца ў самім чалавеке. Гэта лепей вядома з часоў Фройда, які знаходзіўся ў нас пад забаронай. Ведалі б тое лепш, калі б чыталі і Фройда, і забароненага таксама святога Аўгустына, Паскаля ці Дастаеўскага. Яны распавядаюць на тэму трагізму

людской істоты.

Людзі былі здольныя вызваліцца ад свайго лёсу. Пытанне, ці рабілі яны горшае ў жыцці — гвалт над іншай асобай — з пераканання ці з цынізму, другаснае. Важна, што мы распазнаем у іх падобных да нас людзей. Ці ж камендант з Асвенцыма не быў таксама прыкладным мужам і добрым бацькам для сваіх дзяцей? Так, у таталітарнай сістэме ёсць нешта дэманічнае. Але дэманізаванне і шуканне дэманізму ў ім і толькі ў ім — гэта супакаенне сумлення малым коштам і незаўважанне таго, што кожны чалавек здольны чыніць ліха, калі толькі адчувае сябе звольненым ад выканання маральных патрабаванняў. Сумленне (а такога слова не было ў лексіконе таталітарных краінаў) не дыктуе падрабязна паводзін у кожны момант жыцця, але засцерагае, што ёсць рэчы, якіх нельга рабіць беспакарана. А найперш, што чалавеку не ўсё дазволена.

Калі таталітарызм не быў толькі нечым па-за дужкамі развіцця эўрапейскай культуры, то таму, што ён паставіў перад чалавекам пільнае заданне распазнаваць рэчаісныя памеры ўласнай слабасці. Паскаль называў чалавека трыснягом, які мысліць. Ён слабы толькі таму, што ведае, што мусіць памерці і што ягоная ўлада ў вачах свету смешная. Ён такі смешны таму, што здольны вынішчыць сабе падобных, здольны навязваць іншым уласную волю ў імя ўласнай свабоды.

Адным словам, мы спазналі глыбіню і працягласць гэтай супярэчнасці, зародкі цемры, якія носім у сабе. Там, дзе дух можа дасягнуць найвышэйшага ўзлёту, ён можа таксама разбэсціцца і даць злачыннаму інстынкту трымання ўлады панесці сябе. Разуменне нядаўняга мінулага не можа абысціся без разважанняў над прыведзенымі вышэй тэкстамі, калі мы не захочам пісаць надта павярхоўную гісторыю.

Роздум над гэтымі тэкстамі (і над найноўшай гісторыяй, зразумела, не ў выглядзе марксісцкіх падручнікаў ці манаграфій, якія толькі цяпер на дасягальных нам мовах і існуюць) дазволіць урэшце адкрыць абодва абліччы чалавека і зразумець, што таталітарызм, які быў пошасцю нашых часоў, не збег абставін і не выпадак нашай гісторыі, а толькі рэалізацыя адной з магчымасцяў нашай цывілізацыі.

УРОКІ ГІСТОРЫІ

Дык чаму нас можа навучыць сучасная гісторыя? Таму, што таталітарны лад можа быць адкрыццём адной з наймагутнейшых трывожных магчымасцяў чалавека і грамадства. Гэты лад адкрывае цёмнае, злачыннае, барбарскае аблічча таталітарызму. Ён нам адкрывае, да чаго чалавек здольны, кім ён можа стаць. Гэта нам паказваюць не кніжкі, а знішчаны ландшафт, гаспадарчая бяда, смерць незлічоных ахвяраў, спусташэнне ў целах і душах. Хто можа паручыцца, што ўсё гэта не адродзіцца ў якой-небудзь іншай форме, калі людзі не будуць уважлівымі і пільнымі?

Адчуваецца пэўная аналогія паміж сітуацыяй народаў Усходняй Эўропы і сітуацыяй нямецкага грамадства пасля Другой сусветнай вайны. Быў такі ж, а можа й больш панішчаны край, такая ж размытая, цяжкая для прыняцця віна, якая можа павесці да самараспаду. Але падабенства на гэтым канчаецца. У нас ніхто не забараніў камуністычныя партыі як злачынныя арганізацыі. Для нас ніхто не арганізуе нюрнбергскага працэсу над злачынцамі. Нам ніхто не падрыхтуе план Маршала (які, насуперак сцверджанням савецкіх гісторыкаў, дапамог Заходняй Эўропе стаць

на ногі).

Мы мусім зрабіць гэта самі. І мусім мець надзею, што нашы пакуты не былі дарэмнымі, не застануцца забытымі і змогуць стаць укладам у мудрасць нашай будучыні.

ТАТАЛІТАРНЫ ЧАЛАВЕК. ЭТЫКА ЦІ ПАЛІТЫКА?

Час таталітарызму паволі становіцца ўспамінам. Ад гэтага таталітарызм не перастаў быць праблемай для асэнсавання. Перад намі стаіць абавязковае заданне зразумець тое, што мы лічым перажытым.

Цяпер у нас выпрацоўваюцца новыя навыкі душэўнага складу і спосабу мыслення. Камунізм, які знікае за імглою, служыць нам для таго, каб зваліць на яго заганы і паскудствы нашага грамадства. Але ж гэтыя заганы складваліся раней. Камунізм паспрыяў іх праяўленню падобна праяўніку, які ўплывае на фотапаперу і выяўляе на ёй пэўны вобраз.

Узяць, напрыклад, такі феномен, як падпарадкаванне этыкі палітыцы, што адкрывае для ўлады шлях да злоўжыванняў. Так, Асветніцтва XVIII стагоддзя ўпэўніла нас у тым, што людская вера ў дабро і ліха ў культурным і гістарычным плане рэлятыўнае. Аднак у гэтым змяшчаецца небяспека. Ці можам мы сцвярджаць, што розніца між вегетарыянцам і канібалам толькі справа густу? Робячы пэўны выбар, даволі часта ўсё ж даводзіцца браць пад увагу маральную цану. Распаўсюджваць цярпімасць нават на фанатызм азначае выступаць у абарону нецярпімасці [5].

Вучэнні эўрапейскіх кантынентальных філосафаў зыходзяць з супольнасці «Бог, гісторыя, права» (у адрозненне ад ангельскай філасофскай школы, у якой адпраўны пункт — чалавек, а ягоная палітызаванасць дабра не прыносіць, нягледзячы на сваю неабходнасць). Чалавек як асоба ў кантынентальнай філасофіі знікае. Прызнанне за гэтай супольнасцю з усімі патрабаваннямі вядучай ролі хавае ў сабе пагрозу таталітарызму.

Таталітарныя сістэмы прад'яўляюць чалавеку высокія, часам непасільныя этычныя патрабаванні. Мала хто можа справіцца з імі, вытрымаць выпрабаванне пеклам.

Нармальныя крытэры чалавечага супольнага жыцця — прыстойнасць, сумленнасць, шчырасць — разглядаліся пры таталітарызме толькі ў аспекце іх класавага ўжывання. Людзі страчвалі неабходныя для чалавека якасці: памяркоўнасць, дружбу, каханне, пачуццё людской узаемадапамогі.

Камунізм быў нечым падобным да хваробы. Тое, што робіцца сёння, — заканамерная рэакцыя на гэтую хваробу. Такое становішча можна параўнаць з жыццём індывіда, калі яно праходзіць у дрэнных умовах. У падобных рэфлексіях нянавісці разраджаецца агрэсія, назапашаная за ўвесь змарнаваны час.

Філосаф Ханна Арэндт у сваіх «Каранях таталітарызму» (1951) пісала, што падзенне рэжыму не пакідае іншых слядоў, апрача знясіленых нацый, эканамічнага хаосу, палітычнай пусткі і духоўнай «табуля раза» (свядомасці чалавека, які не валодае з прычыны адсутнасці вонкавага пачуццёвага досведу якімі-небудзь ведамі, напрыклад толькі што народжанага).

БЯСПРАЎЕ, ЖАБРАЦТВА, ЖОРСТКАСЦЬ

Таталітарызм прынёс незвычайны вопыт ліха. Ягоная істота застанецца незразумелай, калі мы абмяжуем гэты лад бяспраўем. З бяспраўем чалавецтва сутыкалася шмат разоў. Няшчасці, што вынікаюць з яго, добра вядомыя. Жыхарам пэўных вялізных тэрыторый урад «на працягу трох стагоддзяў усяляк не даваў думаць, жадаць і дзейнічаць. Дэспатычная, капрызная і самавольная ўлада, якая так доўга іх душыла, прывучыла іх, з аднаго боку, чакаць усяго ад урада, а не ад асабістай ініцыятывы, а з другога — пагарджаць законнымі шляхамі і трывала спрабаваць так ці іначай — хітрасцю ці сілай — адхіляцца ад выканання закону» [6].

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Законы Рода. Том 13

Андрей Мельник
13. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 13

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни