Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Сённяшняе неўспрыманне значнай колькасцю жыхарства дэмакратыі тлумачыцца і тым фактам, што пры Хрушчове і Брэжневе не забівалі. Гэта для малодшых за маё пакаленне людзей засланяла папярэднія жахі Сталіна.

Бальшавікі праіснавалі за кошт бясплатнай працы і гандлю сыравінай даволі доўга. Савецкі Саюз вырваўся ў космас, па сутнасці распрануўшы да ніткі народ. Яму за гэта была ўдзячна дараваная адсутнасць водаправода і каналізацыі не толькі ў вёсках, а і ў меншых гарадах, незвычайная засмечанасць і дрэнны стан вуліц гарадоў, транспартных прыпынкаў, пад'ездаў і сходаў шматпавярховых дамоў, з поспехам пераўтвораных у грамадскія туалеты. Бальшавікі пакінулі свайму народу магчымасць неабмежавана піць горкую да страты арыентацыі

ў часе і прасторы. Гэтаму народу навязалі такія фантомныя з'явы, як сацыялістычнае спаборніцтва, стаханаўскі ці гаганаўскі рух, якія старанна апявалі як найвышэйшыя дасягненні чалавецтва ў сваіх дысертацыях гісторыкі КПСС і марксісцка-ленінскія філосафы. Дзіву даешся, калі падумаеш, да якой ступені грэбавалі народам ягоныя кіраўнікі, якія выйшлі з гэтага ж народа! Яму паспелі трывала прышчапіць рэальную дэвальвацыю працы, арыентацыю на сацыяльную абароненасць, звужэнне часавага гарызонту, зайздрослівы эгалітарызм, калектыўны эгаізм і арыентацыю на пасрэднасць.

Мы мелі (і зараз маем) такіх неінтэлігентных, неадукаваных правадыроў, што горшых можна было адшукаць, бадай, толькі ва Ўгандзе, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы ці на Гаіці. Новы кіраўнічы клас паступова стаў арганічна аднародным, убогім знізу даверху з той пары, калі былі знішчаныя больш-менш здольныя і адукаваныя бальшавіцкія кадры.

Ніхто ніколі не пераканае мяне ў тым, што слесар чыгуначнага дэпо, тэхнік па будаўніцтве мастоў ці краўчыха з «Чырвонага Кастрычніка», якія б яны ні былі здольныя самародкі, не атрымаўшы нармальнай, а не партыйнай адукацыі, маглі кваліфікавана кіраваць палітыкай і эканомікай цэлай рэспублікі, а то і Саюза. А вось задушыць славянскую «Пражскую вясну» — якраз было пад сілу такім кадрам [3] .

3

 Дарэчы, гэтым задушэннем кіраваў славянін Кірыла Мазураў.

Культурны ўзровень падобных кіраўнікоў мы ўбачылі на свае вочы, калі пачалі назіраць фігуру Хрушчова на тэлеэкране і слухаць ягоныя бясконцыя прамовы па радыё. Тады знікла таямніца, якой прыкрываўся Сталін. А яшчэ Вялікі інквізітар у Дастаеўскага наказваў кіраваць, абапіраючыся на цуд, таямніцу і аўтарытэт.

Найвышэйшы розум сістэмы ніяк не дасягаў узроўню, прыдатнага да вырашэння гістарычных задач. Гэта не выпадковасць, а заканамерны вынік развіцця.

Кіраўнічы пласт ні палітычна, ні інтэлектуальна не быў здольным вырвацца з таго кола, якое сам ён і абвёў вакол сябе. Ён быў засяроджаны на адной мэце і патрабаваў задавальнення сваіх нястрыманых, маніякальных патрэбнасцяў. Аднатэматычнасць, зашоранасць з гадамі прыводзілі прадстаўнікоў гэтага пласта да адрыву ад рэчаіснасці. Падобна наркаману, якому штодня патрабуецца пэўная доза наркотыку, камуністычныя палітыкі рэгулярна ўпырсквалі сабе новыя порцыі свайго палітыканства. Тыя, хто быў здольны зразумець існы стан рэчаў, знішчаўся, абвяшчаўся ворагам менавіта за гэта.

Грамадства было даведзенае да нізкага роўню ведаў (якія кіраўнікі, такія й падначаленыя, і наадварот), да абмежаванасці бачання свету, каб лягчэй было кіраваць. Для людзей не існавала іншага свету, апроч таго, у якім яны нарадзіліся. Іх не выпускалі за межы краіны. У свядомасці такіх людзей лёгка насадзіць стэрэатыпы, спрошчанае бачанне свету без духоўных каштоўнасцяў.

Спачатку знішчалі тых, хто ствараў такія каштоўнасці. Потым тых, хто ведаў ім цану і ведаў, што менавіта знішчаныя раней людзі іх стваралі. Калі страчвалася здольнасць да ацэнак, тады ніхто ўжо не разумеў, што ён рабіў, гэта і завецца барбарствам.

ДЭФАРМАЦЫЯ ПАМЯЦІ

Мэтаю сістэмы быў усеагульны кантроль за дзейнасцю і думкамі людзей. Парушыліся ўзаемадачыненні чалавека з часам. Чалавек

пры гэтым траціў арыентацыю і разгубляўся.

Вобраз мінулага дэфармаваўся з гледзішча палітычных і ідэалагічных патрэбнасцяў. Тым болей што свядомасць фармуюць не толькі гісторыкі (якія дапамагалі містыфікаваць гісторыю), але і пісьменнікі і публіцысты, ідэолагі і палітыкі, агітатары і прапагандысты, якія карысталіся набыткам прэпараванай гістарычнай навукі ў духу сваіх уяўленняў.

Як пісаў гісторык А. Некрыч, партыйная ўстаноўка палягала ў тым, каб стварыць новую калектыўную памяць народа, дашчэнту выкінуць успаміны пра тое, што адбывалася ў рэчаіснасці, выкінуць з гісторыі ўсё, што не адпавядае ці проста зняпраўджвае гістарычныя прэтэнзіі камуністычнай партыі.

Гэтая ўстаноўка галосна нідзе не выказвалася. У мафіёзных структурах, а, згодна з назіраннем Густава Герлінг-Грудзіньскага, партыя адпавядала такой структуры, рашэнні апранаюцца ў імглістую форму, не фармулююцца выразна. Таму нікога з завадатараў схапіць за руку нельга. Падпарадкаваны сам адгадвае думкі свайго шэфа, ніколі не выказаныя напрасткі.

А вынік? Нацыя, якая страчвае памяць, страчвае сумленне. Злачынствы, учыненыя грамадству, застаюцца непакаранымі.

Ачыстка калектыўнай памяці праводзілася перш за ўсё шляхам фізічнага знішчэння жывых сведкаў гісторыі. Сістэматычны тэрор знішчыў паслойна інтэлігенцыю — захавальніцу народнай памяці, улучаючы ўсіх прадстаўнікоў буржуазных партый. За імі пайшлі эсэры, потым марксісты-меншавікі і ўрэшце марксісты-бальшавікі.

Пасля гэтага пачаліся рэгулярныя чысткі сярод новага пакалення гуманітарыяў. І кожны раз народ пазбаўлялі ад часткі ягонай калектыўнай памяці, ад часткі ягонай гісторыі. Замест гэтага насаджалася памяць пра тое, чаго на самой справе не было, — штучная памяць [9].

Мінулае ці адмянялі, ці вярталі, і чалавека пакідала бачанне ў ім трывалай апоры. Улада спыняла час, бо рух часу таіў у сабе перамены. У чалавека кралі час і памяць. Было ўсё роўна, што гаварылася, што абяцалі яшчэ ўчора. Хлусня станавілася непакаральнаю. Адсутнасць памяці адкрывала перад хлуснёю шырокае поле дзейнасці.

Толькі з упадкам камунізму мы вярнуліся ў свет гісторыі. Гэта можа гучаць дзіўна, бо, уласна кажучы, марксізм быў аглядам гістарычнага свету, пабудаваным на разуменні чалавека, якія ўпісваўся ў гістарычны працэс, і на дэтэрмінізме, які гэтым працэсам кіруе. Але калі камунізм стаў панавальным і адзіна слушным светапоглядам, ён увёў сапраўдную феадальную стабільнасць, затрымаў гісторыю.

Яшчэ павінна адбыцца апошняя, канчатковая барацьба між злодзеямі памяці і абкраданымі імі нацыямі, грамадствамі і асобамі.

РЭПРЭСІІ Ў НАВУЦЫ. ЯК РЭПРЭСАВАЛАСЯ НАВУКА

У выпадках, калі выключаюцца дыскусіі, пачынаюцца рэпрэсіі.

А. Белінкоў

Кому быть живым и хвалимым,

Кто должен быть мёртв и хулим,

Известно у нас подхалимам

Влиятельным только одним.

Не знал бы никто, может статься,

В почете ли Пушкин иль нет,

Без докторских их диссертаций,

На всё проливающих свет.

Б. Пастернак

Масы беларусаў на працягу дзесяцігоддзяў выхоўваліся ідэалагічнай машынай «у святле вядучага значэння класавай барацьбы» і неадлучнасці лёсу свайго краю ад лёсу ўсходняга суседа. А што ж спецыялісты гісторыкі — ці ж яны не ведалі праўды пра мінулае, ці ж яны не маглі неяк паспрабаваць давесці яе да шырокіх колаў?

Уся справа ў тым, што між чытачамі і сапраўднымі ведамі пра мінулае знаходзіліся не гісторыкі Беларусі, а гісторыкі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Яны выхоўваліся самі і метадычна выхоўвалі іншых у міфалагічным кірунку. Рабілася гэта дзесяцігоддзямі.

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Законы Рода. Том 13

Андрей Мельник
13. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 13

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни