Чтение онлайн

на главную

Жанры

Гісторыя і міфы

Грыцкевіч Валянцін

Шрифт:

Каб такое адбылося, спатрэбілася беспрэцэдэнтная ў гісторыі чалавецтва праца — стварэнне феномена рэпрэсаванай навукі. Аб'ектам рэпрэсій пры таталітарным рэжыме сталася навуковая супольнасць у цэлым, ягоная ментальнасць, ягонае жыццё ва ўсіх праявах. Адны навуковыя дысцыпліны — генетыка, педалогія — забараняліся, другія дэфармаваліся, трэція — асабліва гісторыя і філасофія — скажаліся [10].

Навуковая супольнасць пад уздзеяннем ідэалагічнага дыктату перажыла глыбокую дэфармацыю. Бальшыня навукоўцаў падпарадкавалася партыйна-бюракратычнаму дыктату, захоўваючы, з аднаго боку, успрымальнасць

да голасу навуковага сумлення, а з другога, вымушаная жыць з расшчэпленай свядомасцю, падвойнай мараллю.

Гістарыяграфія (гістарычная навука), якая заклікана сумленна адлюстроўваць падзеі мінулага, ператварылася ў кампанент рэпрэсаванай навукі. Атручаная ленінізмам-сталінізмам гістарыяграфія не магла адэкватна рэканструяваць мінулае. Між тым, як вядома, веды пра мінулае служаць абавязковаю ўмоваю разумення таго, адкуль мы ўзяліся і з чым належыць ісці ў будучыню.

Адміністрацыйна-карныя захады былі (ці не ўпершыню?) ужытыя да іншадумцаў, якія не рабілі ўчынкаў, накіраваных на гвалтоўнае звяржэнне тагачаснага ладу, у верасні 1922 года. Тады болей за сотню навукоўцаў-гуманітарыяў былі высланыя з Савецкай Расеі за мяжу.

Звычайна пры гэтым цытаваўся надрукаваны ў Поўным зборы твораў У. І. Леніна ліст Ф. Э. Дзяржынскаму за 10 траўня 1922 года, у якім Ленін прадстаўлены як чалавек, які прапануе абмеркаваць усе «захады падрыхтоўкі да іхнай высылкі». Вядома, высылка — гэта не турма, не лагер, не расстрэл. Але калі ўдумацца, то ці магчыма такое ў цывілізаваным свеце толькі за іншадумства, за тое, што навукоўцы выказвалі свае навуковыя, а не палітычныя разважанні аб новым савецкім ладзе, разглядалі яго з навуковых, а не палітычных бакоў?

Для нецывілізаванага ж свету высылка, як і рэпрэсіі і нават пагібель асобаў, якія самастойна мысляць, наканаваная, бо таталітарызм у прынцыпе выкараняе інтэлігенцыю, як сілу, здольную да крытычнага творчага мыслення («рознадумнасці») і да незалежнай творчай ролі.

Ленін не быў бы самым сабою, калі б абмежаваўся гэтакім стаўленнем да тых, каго высылалі. Бо ён як увасабленне радыкальнай часткі расейскіх марксістаў быў вытокам татальнай ідэалагічнай неталерантнасці. Ён зрабіў сваім улюбёным дзіцём ЧК і здолеў пераканаць партыю ў тым, што амаральнасць, калі яна ў інтарэсах справы, можа быць «маральнай». Ягоны вучань С. І. Гусеў на XIV з'ездзе партыі казаў:

«Ленин нас когда-то учил, что каждый член партии должен быть агентом ЧК, то есть смотреть и доносить… Можно быть прекрасными друзьями, но раз мы начинаем расходиться в политике, мы вынуждены не только рвать нашу дружбу, но идти дальше — идти на доносительство» [11].

Перад разгонам Устаноўчага Сходу адна з кіраўнікоў левых эсэраў М. Спірыдонава прыгадала ў размове з Леніным пра мараль. Той, згодна з успамінамі левага эсэра, пазней пісьменніка С. Мсціслаўскага, «узняў бровы: «Маралі ў палітыцы няма, а ёсць толькі мэтазгоднасць» [12].

Вяртаючыся да высылкі навукоўцаў у 1922 годзе, варта адзначыць, што зараз рассакрэчаны іншы ліст Леніна, апроч папярэдняга, але ўжо не Дзяржынскаму, а Сталіну (за 17 ліпеня 1922 г.). Ліст з той жа нагоды, дзе «самы чалавечны чалавек» піша будучаму правадыру ўсіх часоў і народаў: «выслать за границу безжалостно», «всех их — вон из России», «арестовать несколько сот

и БЕЗ ОБЪЯВЛЕНИЯ мотивов — выезжайте, господа!», «очистим Россию надолго» [13].

Ачысцілі… Але не толькі Расею, але і Беларусь. Мала вядомы той факт, што тым жа часам з нядаўна створанага Беларускага ўніверсітэта выслалі за мяжу прафесараў-гісторыкаў [14]. Тым больш што мяжа ад Менска была больш дасягальнай, чым ад Петраграда. А колькі навукоўцаў Беларусі яны маглі выхаваць! Прозвішчы іх высветліць пакуль што мне не ўдалося.

І было за што такіх прафесараў высылаць з краіны. Прывяду як прыклад лісты Піцірыма Аляксандравіча Сарокіна (1889–1968), «карысныя прызнанні» якога, дзякуючы цытаванню Леніным, болей вядомыя палітычна адукаванаму чалавеку [15]. Вучоны славуты сваёй працаю «Голод как фактор. Влияние голода на поведение людей, социальную организацию и общественную жизнь» (Пг., 1922), якая была напісана па слядах рэвалюцыі і выклікала раздражненне бальшавікоў[16], бо аўтар паказваў там механізмы дзеяння масаў пад уплывам рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Пасля высылкі гэты сацыёлаг працаваў у Гарвардскім універсітэце. Прафесар Сарокін быў адным з лідэраў партыі сацыял-рэвалюцыянераў і галоўным публіцыстам яе газеты «Воля народа» (1917–1918).

Свайму аднадумцу, кнігавыдаўцу П.Віцязеву навуковец пісаў у адказ на пытанні пра «апраўданне ліха і гвалту» яшчэ 2 снежня 1913 года:

«Мне думается, что вопрос об оправдании чего бы то ни было — вопрос научно не разрешимый и не доказуемый. Наука вообще с оправданием или с обсуждением чего бы то ни было дела не имеет и не может иметь.

Весь грех старых моральных систем в том именно и заключался, что они хотели оправдать или осуждать что-нибудь вместо того, чтобы объективно изучать и устанавливать законы явлений. Отсюда — бесплодность этих попыток, отсюда же и их современный крах… Вам не удастся «оправдать» насилие или вернее — его с таким же успехом можно оправдывать, как и осуждать. Это область произвола».

12 снежня 1921 года Саўнарком РСФСР пастанавіў перадаць усе прыватныя выдавецтвы дзяржаве і ўвесці цэнзуру.

На пачатку 1922 года П. Віцязеў разаслаў сваім аўтарам анкету аб нацыяналізацыі прыватных выдавецтваў і перадачы ўсёй выдавецкай справы ў Дзяржаўнае выдавецтва. П. Сарокін паслаў яму адказ, які варты таго, каб яго цытаваць не ўрыўкамі, а з нязначнымі купюрамі цалкам, бо сведчыць аб паўніні аналізу і прадбачлівасці аднаго з тых, хто перашкаджаў індактрынізаваць бальшавіцкую ідэалогію ва ўсёй таталітарнай краіне, улучаючы Беларусь.

Вось што пісаў навуковец:

«Закрытие частных издательств… с моей точки зрения, будет иметь совершенно определенные следствия… Главные из этих последствий таковые:

1) еще большее падение издательского дела…

2) дальнейшее подавление научного творчества и распространение его результатов, ибо при ликвидации частных издательств не могут быть опубликованы и те работы, которые до сих пор издавались благодаря им;

3) рост «религиозной ортодоксии и догматизма» (хотя бы и коммунистического), ибо наука без свободы мысли, критики и свободы мнений существовать не может, а государственные монополизаторы… издавать работы, противоречащие их догме и почему-то им неугодные, не будут.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Империя Хоста 3

Дмитрий
3. Империя Хоста
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.50
рейтинг книги
Империя Хоста 3

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Честное пионерское! Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 1

Блуждающие огни 5

Панченко Андрей Алексеевич
5. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 5

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?