Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

– Клянуся! Так будзе!

Дзве жанчыны на зямлi чакалi ў той час дзiцяцi: у Фiвах царыца Алкмена, якую Зеўс выбраў у мацi вялiкаму герою, i ў Мiкенах аргоская царыца. Тады Гера сваёй уладай затрымала нараджэнне аднаго i паскорыла з'яўленне другога. I вось спачатку нарадзiўся на свет з жаласным плачам кволы i слабы аргоскi царэвiч Еўрысфей, а пасля яго ўжо сын Алкмены. Як толькi нарадзiўся Еўрысфей, Гера сказала Зеўсу:

– Радуйся, Грамавержац: толькi што на зямлi нарадзiўся той, каго ты абяцаў зрабiць гаспадаром усёй Грэцыi!

Зеўс зразумеў, што Гера змахлявала. Твар яго пацямнеў ад гневу. Усе змоўклi, са страхам чакаючы

гразы.

Тады Грамавержац накiнуўся на багiню падману Ату. Ён скiнуў яе з Алiмпа на зямлю i назаўсёды забаранiў з'яўляцца сярод багоў у яго светлым нябесным доме. З таго часу багiня падману жыве сярод людзей на зямлi i сваiмi злоснымi выдумкамi сее варожасць памiж iмi.

Потым уладар свету звярнуўся да Геры i сказаў ёй:

– Я ведаю, цяпер ты будзеш праследаваць сына Алкмены, рабiць усё, каб ён трапiў у небяспеку. Але ён вытрымае ўсе выпрабаваннi, пераадолее ўсе перашкоды, а твае намаганнi перашкодзiць яму толькi павялiчаць яго славу. Ён здзейснiць подзвiгi, якiх да яго не здзяйсняў нiхто, i даб'ецца шмат слаўных перамог. А калi ён закончыць свае зямныя справы, я падыму яго на Алiмп, i ты сама прымеш яго ў круг бессмяротных. I няхай будзе iмя яму Геракл, што азначае "праслаўлены Герай".

Гера хоча загубiць Геракла

Амфiтрыён, цар Фiў, вярнуўся з паходу i адпачываў пасля ваенных бiтваў. Востры меч яго мiрна вiсеў на сцяне над ложкам. А ў глыбокiм шчыце яго, нiбы ў калысцы, спалi Iфiкл i Геракл, два маленькiя сыны Алкмены. Яна заслала шчыт кучаравай шаўкавiстай шкурай белага барана, каб дзецям было мякка спаць.

Была цёплая цiхая ноч, i месяц свяцiў у прачыненыя дзверы. Усе ў палацы спалi - i цар, i царыца, i служанкi, i воiны цара.

Апоўначы пачуўся шоргат на каменных плiтах тэрасы, i ў спальню з саду цiха ўпаўзлi дзве змяi, - лiхiя пасланнiцы багiнi Геры. Яны прапаўзлi мiма пасцелi царыцы i гайданулi шчыт, у якiм спалi дзецi. Круглыя змяiныя галовы ўзнялiся над краем шчыта, змяiныя вочы загарэлiся, увесь пакой напоўнiўся зеленаватым святлом. З лёгкiм свiстам пагойдвалiся змеi над дзецьмi, высунуўшы доўгiя чорныя языкi.

Хлопчыкi раптам прачнулiся. Iфiкл спужаўся, закрычаў, перакулiўся цераз край шчыта i папоўз з плачам, клiчучы мацi. Змеi не кранулi яго; яны запаўзлi ў калыску i абвiлi маленькага Геракла халоднымi слiзкiмi кольцамi. Геракл засмяяўся, працягнуў рукi, нiбы гуляючы, i схапiў змей за шыi. Злосныя гадзiны звiвалiся ў руках дзiцяцi, стараючыся ўкусiць яго, а ён усё мацней сцiскаў iх, пакуль не задушыў зусiм. Сцiхла сiпенне, i святло ў змяiных вачах пагасла.

Плач Iфiкла пабудзiў Алкмену. Яна спалохана ўсхапiлася з пасцелi i паклiкала на дапамогу. Амфiтрыён схапiў свой меч i прыбег у пакой царыцы. Збеглiся служанкi i воiны, прынеслi свяцiльнi i пры святле iх усе ўбачылi: маленькi Геракл ляжаў жывы i здаровы ў сваёй калысцы, трымаючы ў руках задушаных змей, i смяяўся.

Гераклу было ў той час не больш года.

Выбар дарогi

Калi Геракл крыху падрос, Амфiтрыён пачаў вучыць яго ўсяму, што павiнен ведаць i ўмець воiн: страляць з лука, валодаць мячом, кiдаць кап'ё, бiцца кулакамi, кiраваць коньмi. Цар хацеў таксама, каб Геракл вырас адукаваным чалавекам i разбiраўся ў навуках i мастацтвах. Але Геракл не паказваў стараннасцi ў гэтым, i настаўнiкi часта былi незадаволены iм.

Неяк раз настаўнiк музыкi ўзлаваўся на Геракла i стукнуў яго. Хлопчык раз'юшыўся i з такой сiлай шпурнуў у настаўнiка кiфараю,

што той упаў мёртвы.

Амфiтрыён разгневаўся i загадаў судзiць Геракла. Але юны Геракл горача абараняўся:

– Ён першы стукнуў мяне! На ўдар трэба адказваць ударам. Я не хацеў забiваць яго. Я не ведаў, што мой удар такi моцны.

Тады Амфiтрыён пачаў асцерагацца сiлы Геракла i, каб ён не натварыў яшчэ чаго-небудзь, паслаў яго ў горы пасвiць статкi. Там на высокiх горных лугах i ў лесе Геракл правёў некалькi гадоў, жыў як звычайны пастух, працаваў i загартоўваў сваё здароўе.

У дваццаць гадоў ён вярнуўся ў Фiвы, гатовы да подзвiгаў. Ён прагнуў выпрабаваць свае сiлы.

Тым часам у Мiкенах, у Аргосе, рос царэвiч Еўрысфей, якi нарадзiўся раней за Геракла. Нi прыгажосцю, нi розумам, нi сiлаю, нi адвагай ён не вызначаўся. Але паводле слова Зеўса, якое выкрала Гера, ён павiнен быў атрымаць уладу над усёй Грэцыяй, уладу, якая прызначалася Гераклу. I сам Геракл павiнен быў служыць яму.

Калi Еўрысфею споўнiлася дваццаць гадоў, памёр яго бацька, i Еўрысфей стаў царом у Мiкенах.

Яго заступнiца Гера адразу ж загадала яму паклiкаць да сябе Геракла.

Пасланец Еўрысфея выправiўся ў Фiвы i сказаў, што яго гаспадар патрабуе, каб Геракл, выконваючы волю багоў, з'явiўся служыць яму. Дванаццаць разоў павiнен Геракл зрабiць тое, што загадае яму Еўрысфей, - тады цар абяцае адпусцiць яго.

Сябры Геракла, з якiмi ён бавiў час, угаворвалi яго не слухацца Еўрысфея i застацца ў Фiвах.

Геракл ведаў, што сiлаю нельга прымусiць яго служыць Еўрысфею, але думка пра подзвiгi, якiя мог ён здзейснiць, хвалявала яго.

У глыбокiм роздуме вяртаўся ён аднойчы дадому i на дарозе ўбачыў дзвюх жанчын, якiя iшлi да яго з двух бакоў.

Адна была ў простым белым адзеннi, гладка прычасаная. Вочы яе пазiралi ясна i прама, усе рухi яе былi спакойныя i свабодныя. Не спяшаючыся, з пачуццём уласнай годнасцi iшла яна да Геракла i, спынiўшыся перад iм, па-сяброўску прывiтала яго.

Другая жанчына была вельмi прыгожая. Яркае, квяцiстае ўбранне падкрэслiвала яе прыгажосць. Твар яе быў набелены i нарумянены, бровы падведзены i губы падмаляваныя, валасы заплецены ў мноства тоненькiх косак i адмыслова ўкладзены на галаве. На голых руках жанчыны звiнелi залатыя бранзалеты, i яна iшла, быццам танцавала.

Лёгка падбегла яна да Геракла, узяла яго ласкава за рукi i сказала, зазiраючы ў вочы:

– Ты сумняваешся i думаеш, твар твой змрочны, бровы насуплены... Кiнь, не тлумi галаву думамi, паглядзi на мяне i хутчэй усмiхнiся! Жыццё цудоўнае, i ў iм столькi радасцей! Жывi для сябе. Жыццё - вясёлае свята, i адзiны клопат у iм - мець як мага больш асалод: смачна есцi, соладка спаць, прыгожа апранацца i нiчым не стамляць сябе. Шчаслiвы той, хто можа пражыць усё жыццё, як госць на вяселлi: без турбот i клопатаў! Хадзем са мною, i ты будзеш шчаслiвы!

Так гаварыла прыгажуня i цягнула Геракла за сабой.

Зачараваны, збянтэжаны, ён ужо быў гатовы iсцi за ёю, але другая жанчына спынiла яго.

– Пасаромейся!
– сказала яна з пагардаю.
– Багi далi табе такую магутную сiлу, а ты хочаш гультайнiчаць i баляваць, карыстаючыся працай iншых, як бездапаможнае дзiця. Дужы распараджаецца жыццём, як гаспадар, ён сам робiць яго цудоўным - ён змагаецца з лiхам i ачышчае зямлю ад страшыдлаў i ворагаў. Сiла i розум даюцца чалавеку для барацьбы. Чым дужэйшы чалавек, тым цяжэйшае яго жыццё.

Поделиться:
Популярные книги

Шаман. Ключи от дома

Калбазов Константин Георгиевич
2. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Шаман. Ключи от дома

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Господин следователь 6

Шалашов Евгений Васильевич
6. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь 6

Друд, или Человек в черном

Симмонс Дэн
Фантастика:
социально-философская фантастика
6.80
рейтинг книги
Друд, или Человек в черном

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Хранители миров

Комаров Сергей Евгеньевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Хранители миров

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2