Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Адмет паабяцаў нiколi не прыводзiць у дом другой жонкi.

Алкеста прыбралася ва ўсё чыстае, легла на пасцель i пачала чакаць Смерць, якая павiнна была прыляцець па яе. Моўчкi стаялi вакол яе дзецi, муж i ўсе блiзкiя i з сумам пазiралi на яе апошнi раз. I вось чорны цень упаў на твар царыцы, вочы яе заплюшчылiся, замерла дыханне.

Плач i стогны запоўнiлi палац i горад. Жыхары Фер у знак жалобы астрыглi коратка свае валасы i грывы сваiх коней. За горадам пабудавалi прыгожую грабнiцу i прызначылi дзень пахавання.

Якраз у гэты

дзень Геракл, нiчога не ведаючы, прыйшоў у палац Адмета i, як падарожнiк, папрасiўся пераначаваць. Адмет, хоць i смуткаваў па жонцы, не мог адмовiць Гераклу ў гасцiннасцi; ласкава сустрэў яго, загадаў падрыхтаваць яму пакой у палацы i добра пачаставаць героя, а сам пайшоў на пахаванне Алкесты.

Стомлены Геракл адпачываў у чыстым пакоi, а падсiлкаваўшыся i выпiўшы вiна, развесялiўся, пачаў шумець, а потым зазлаваў, што няма з кiм яму пагутарыць.

Стары слуга, якi прыслужваў яму за сталом, глядзеў на яго сурова i не мог прыхаваць свой смутак.

Геракла ўзлаваў яго змрочны выгляд.

– Чаго ты пазiраеш на мяне гэтак строга?
– спытаў ён.
– Твой гаспадар сустрэў мяне як сябра, а добры слуга павiнен прывецiць таго, каго ласкава сустракае гаспадар. Падыдзi да мяне, выпi са мной, каб мне не было сумна пiць аднаму. Выпi са мной i развесялiся!

Але стары слуга з дакорам пакiваў галавой i сказаў:

– Нядобра смяяцца i пiць, калi ў доме гора.

– Гора?
– здзiвiўся Геракл.
– А што здарылася ў гэтым шчаслiвым доме?

I пачуў у адказ, што жонка Адмета памерла i якраз цяпер яе хаваюць.

Загарэлася сэрца Геракла, i ён адважыўся на небывалы подзвiг.

Хутка накiнуў ён на плечы свой плашч i заспяшаўся на магiлу царыцы. Там ён спынiўся воддаль i пачаў чакаць.

Калi родныя, сябры i землякi беднай Алкесты разышлiся ў жалобе, Геракл падышоў да магiлы i схаваўся за дрэвам каля ўвахода. I як толькi Смерць з'явiлася на магiлу, каб аднесцi ў падземнае царства бледны цень нябожчыцы, Геракл выйшаў з засады i рынуўся ў бой са Смерцю. З такой сiлай напаў ён на яе, што Смерць разгубiлася i ўпусцiла свой меч на зямлю. Геракл схапiў Смерць за плечы сваiмi магутнымi рукамi i не адпускаў да таго часу, пакуль яна не згадзiлася аддаць яму Алкесту.

Адзiнока сядзеў Адмет у сваiм апусцелым доме. Раптам шумна i весела ўвайшоў Геракл, ведучы за сабою жанчыну пад доўгiм пакрывалам.

– Годзе, Адмет, - сказаў Геракл цару, - чаго табе сумаваць? Суцешся! Паглядзi, я прывёў табе гэту жанчыну. Я адваяваў яе для цябе ў баi. Яна суцешыць цябе. Развесялiся ж i будзь шчаслiвы, як i раней.

Адмет адказаў Гераклу:

– Я абяцаў сваёй каханай, што нiколi не вазьму сабе другую жонку. Выведзi гэту жанчыну з майго дома. Я не хачу глядзець на яе.

Тады Геракл зняў з жанчыны пакрывала, i Адмет убачыў Алкесту. Ён кiнуўся да яе i спынiўся, бо страшна спалохаўся: яна ж памерла, ён сам пахаваў яе!

– Не бойся, - супакоiў яго Геракл.
– Яна жывая, Смерць аддала яе мне, i я вяртаю табе тваю

сяброўку. Жывiце i будзьце шчаслiвыя доўгiя гады!

Радасныя, цар i царыца абнялiся.

Дзiвосная чутка iмгненна разнеслася па палацы i па ўсiм горадзе. Весялосць змянiла жалобу, жыхары Фер надзелi на свае астрыжаныя галовы ўборы, прыгожа аздобiлi сваiх коней i наладзiлi вясёлы баль.

А Геракл ужо крочыў далей, задаволены, што яму ўдалося прынесцi радасць людзям.

Ён дайшоў да мора, сеў на карабель i паплыў у Фракiю. Маракi, якiя вандруюць па ўсiм свеце i ведаюць больш за iншых людзей, расказалi Гераклу ўсё, што ведалi пра фракiйскага цара Дыямеда i яго коней.

Гэты цар быў жорсткi i люты i не любiў чужаземцаў. Ён пабудаваў каля мора крэпасць з высокiмi мураванымi сценамi i глыбокiм ровам вакол яе i жыў там сярод воiнаў, якiя ахоўвалi яго.

Калi незнаёмы карабель паказваўся каля берага, Дыямед пасылаў сваiх слуг, каб яны запрасiлi прыезджых у госцi. Ён частаваў iх у сваiм палацы i выхваляўся сваiмi коньмi.

Чацвёра дзiкiх коней меў цар Дыямед. Нiхто не мог нi ўтаймаваць iх, нi запрэгчы ў каляснiцу. Жалезнымi ланцугамi яны былi прыкуты да стойлаў. Агонь i дым выляталi з iх пашчаў. Кармiлi iх не травою, не збажыной, а свежай чалавечынай. Але пра гэта Дыямед не гаварыў гасцям. Калi ж госцi выказвалi жаданне паглядзець на дзiвосных коней, цар заводзiў чужаземцаў у канюшню i аддаваў iх на з'ядзенне сваiм любiмцам.

Вось што расказалi маракi Гераклу.

Цяпер Геракл больш не вагаўся: пазбавiць свет ад страшыдлаў коней i ад жорсткага цара Дыямеда было справай, вартай героя.

Калi Геракл падплываў да Фракiйскай зямлi, ён сабраў самых смелых маракоў i, сышоўшы на бераг, загадаў цару Дыямеду аддаць яму коней. Цар паслаў супраць, Геракла войска, але Геракл з таварышамi перамог яго, забiў Дыямеда i кiнуў цела лiхога цара яго коням-людаедам.

Потым ён пагрузiў коней на карабель i завёз цару Еўрысфею. Еўрысфей загадаў адвесцi коней у Аркадзiю, у Лiкейскiя горы, i выпусцiць у лесе. Там iх разарвалi дзiкiя звяры.

Дзевяты подзвiг

Геракл заваёўвае пояс Iпалiты

У цара Еўрысфея была юная дачка Адмета. Аднойчы яна прыйшла да бацькi i сказала:

– Кажуць, далёка на ўсходзе ёсць царства, дзе пануюць жанчыны. Там жанчына - галава i апора сям'i i гаспадыня ў доме. Жанчыны там кiруюць гарадамi, гандлююць i судзяць, прыносяць у храмах ахвяры багам i вырашаюць дзяржаўныя справы. Узброеныя, iмчацца яны на баявых конях i храбра ваююць з ворагам. Яны называюць сябе амазонкамi, пагарджаюць мужчынамi i выхваляюцца, што яны непераможныя. Мая заступнiца Гера, жонка вялiкага Зеўса, адкрыла мне, што ўся сiла ваяўнiчых амазонак у скураным поясе, якi бог вайны Арэс падарыў царыцы Iпалiце. Пакуль яна носiць гэты пояс, нiхто не можа перамагчы яе, а з ёю i ўсiх амазонак. Бацька! Я хачу быць непераможнай, як гэта жанчына, i цараваць, нi з кiм не дзелячы ўлады. Я хачу мець пояс Iпалiты!

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3