Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Цар загадаў Гераклу выпраўляцца ў краiну амазонак i здабыць пояс царыцы Iпалiты.

Царства амазонак было далёка на ўсходзе, у Малой Азii.

Геракл падрыхтаваў у дарогу карабель, паклiкаў з сабой сваiх верных сяброў - Iалая, афiнскага царэвiча Тэзея i iншых. Яны паплылi той дарогай, якая была адкрыта для ўсiх мараплаўцаў адважнымi арганаўтамi. Доўга плылi яны; нарэшце па бурным Чорным моры прыплылi да ракi Фермадонту, паднялiся па цячэнню i даплылi да горада Фемiскiры - сталiцы амазонак.

Каля варот стаялi ўзброеныя жанчыны, скураныя

шлемы былi на iх, кароткiя кашулi i вузкiя доўгiя штаны да шчыкалатак; цераз плячо ў амазонак вiселi шчыты ў выглядзе месяца, а ў руках яны трымалi сякеркi з двума лязамi.

Варта не пусцiла Геракла з таварышамi ў горад, i яны размясцiлiся на беразе ракi, што цякла паблiзу гарадской сцяны.

Неўзабаве да iх прымчалася на цудоўным канi сама царыца Iпалiта з атрадам узброеных дзяўчат. Сярод iх была прыгажуня Анцiопа, любiмая сяброўка царыцы.

Яе прыгажосць аднойчы ледзь не загубiла амазонак. Даўно задумвалi амазонкi паход у Грэцыю i вось, пераплыўшы мора, апынулiся пад сценамi Афiн i асадзiлi цудоўны горад. Афiняне не былi гатовыя да асады. Яшчэ крыху, i горад быў бы ў руках ваяўнiчых жанчын. Але сярод афiнскiх воiнаў Анцiопа ўбачыла царэвiча Тэзея, i ў сэрцы яе загарэлася любоў да яго. Тэзею таксама спадабалася красуня амазонка; з яе дапамогай ён спадзяваўся выратаваць родны горад.

Уночы ён пракраўся ўпотай у лагер амазонак - пабачыцца з Анцiопай.

Iпалiта здагадалася пра каханне сваёй сяброўкi i, баючыся здрады, загадала зараз жа зняць асаду. Амазонкi адступiлi ад Афiн i вярнулiся ў сваю краiну. Анцiопа была разлучана з Тэзеем. Але яна не забыла яго i цяпер, убачыўшы сярод таварышаў Геракла Тэзея, узрадавалася, i каханне яе разгарэлася яшчэ мацней.

Тэзей таксама пазнаў яе, непрыкметна наблiзiўся i дамовiўся пра тайнае спатканне.

Iпалiта спытала Геракла, чаго ён прыехаў у краiну амазонак.

Геракл адказаў, што яму загадалi здабыць пояс царыцы Iпалiты.

– Толькi ў баi, толькi пераможцу аддам я свой пояс, - сказала царыца. Бiцеся з намi, i, калi вы пераможаце, пояс будзе ваш!

Так гаварыла Iпалiта, ведаючы, што, пакуль пояс на ёй, нiхто не зможа яе перамагчы.

Абодва атрады разышлiся - рыхтавацца да бою. Амазонкi памчалiся ў горад, а спадарожнiкi Геракла размясцiлiся на начлег у сваiм лагеры каля ракi.

Тэзея ўсю ноч не было ў лагеры. Ранiцай ён прыйшоў радасны i аддаў Гераклу чароўны пояс.

– Як? Ты здабыў яго без бою?
– здзiвiўся Геракл.

– Анцiопа выкрала яго ў царыцы i аддала мне, - сказаў Тэзей.

Геракл не захацеў карыстацца здабычай, якая дасталася яму падманам, i бой пачаўся.

На дзiкiм канi, шпаркiм, як вецер, памчалася на Геракла Аэла, самая iмклiвая з амазонак. Геракл на ўсiм скаку выбiў у яе з рук сякеру. Яна кiнулася наўцёкi, спадзеючыся выратавацца, але страла Геракла дагнала яе. I другая амазонка, Пратоя, якая перамагала ў паядынках сем разоў, была забiта Гераклам.

Тады выйшлi наперад тры дзяўчыны, тры самыя лепшыя паляўнiчыя, якiх сама багiня Артэмiда

брала з сабою на паляванне, - не было iм роўных у кiданнi кап'я. Адначасова ўсе разам iмклiва кiнулi яны свае коп'i, але не пацэлiлi. А кап'ё Геракла прасвiстала i перабiла ўсiм тром рукi.

Страх ахапiў амазонак, калi яны ўбачылi паражэнне сваiх лепшых ваяўнiц.

– Гора нам! Гора нам! Дзе ж твой пояс, Iпалiта?
– крычалi яны.

Туга сцiснула сэрца Анцiопы, якая здрадзiла сваiм сяброўкам, але ў натоўпе элiнаў яна ўбачыла Тэзея, i каханне перамагло ў ёй усе iншыя пачуццi.

Грозная з выгляду, з роспаччу ў сэрцы, выехала наперад Iпалiта. Толькi яна i Анцiопа ведалi пра тое, што чароўны пояс - у руках ворага. Ваяўнiчая царыца не хацела выдаваць сяброўку злосным амазонкам i парашыла лепш памерцi ў баi.

Адважна кiдалася яна ў самыя небяспечныя месцы бiтвы, сама шукала смерцi i раптам упала, смяротна параненая стралою.

Убачыўшы гiбель сваёй царыцы, амазонкi разгубiлiся i кiнулiся наўцёкi. Шмат iх узялi ў палон, другiх забiлi.

Палонную Анцiопу Геракл аддаў Тэзею, i яна стала яго жонкай.

Геракл вярнуўся ў Мiкены, да цара Еўрысфея, i прынёс яму пояс Iпалiты. Цар падарыў яго сваёй дачцэ, але яна не асмелiлася насiць яго i аддала ў храм Геры як дар багiнi.

Дзесяты подзвiг

Геракл адкрывае дарогу да акiяна i прыганяе статак Герыёна

Усё далей i далей пасылаў Еўрысфей Геракла. Калi герой вярнуўся з паходу ў краiну амазонак, цар загадаў яму выпраўляцца на край свету, туды, дзе заходзiць сонца, на Барвовую выспу пасярод акiяна, дзе трохгаловы велiкан Герыён пасвiў статак чырвоных валоў. Цар загадаў Гераклу прыгнаць гэтых валоў у Мiкены. Геракл рушыў на захад сонца.

Ён прайшоў усю Грэцыю, доўга iшоў па розных краiнах, адпачываў каля ракi Эрыдана, нарэшце падышоў да высокiх гор на краi зямлi i пачаў шукаць выхад да акiяна. Але горы стаялi суцэльнай непраходнай сцяной. Тады Геракл расхiстаў дзве вялiзныя скалы i рассунуў iх. Памiж iмi хлынула вада, i гэта была вада акiяна.

Мора, якое знаходзiлася пасярод зямлi i якое людзi называюць Мiжземным, злучылася з акiянам. I дагэтуль стаяць там на берагах пралiва, нiбы два каменныя вартаўнiкi, вялiзныя Гераклавы Слупы.

Геракл перайшоў цераз горы i ўбачыў бязмежныя воды акiяна, якi абмывае зямлю. Там недзе пасярод акiяна ляжала выспа - мэта яго падарожжа. Але як пераплыць акiян?

Цэлы дзень прасядзеў Геракл на беразе ў роздуме. Спёка пачала спадаць, i вецер з акiяна прынёс на зямлю халадок. Раптам Геракл убачыў зусiм блiзка вогненную каляснiцу Гелiёса - бога Сонца, якая спускалася з неба. Геракл усхапiўся i пачаў чакаць, калi Гелiёс наблiзiцца. Залатым бляскам зазiхацела паверхня акiяна, i каля самага берага Геракл убачыў залатую, круглую, як чаша, лодку, у якой бог Сонца, злезшы з каляснiцы, кожны дзень пераплываў акiян. Геракл падумаў, што Гелiёс можа перавезцi яго ў сваёй лодцы на Барвовую выспу. Герой замахаў рукою i закрычаў Гелiёсу:

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Злыднев Мир. Дилогия

Чекрыгин Егор
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Злыднев Мир. Дилогия

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3