Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

– Яны не пазнаюць цябе, - сказаў Гермес.
– Яны пiлi з ракi Забыцця i ўсё забылi.

Але адзiн цень раптам спынiўся, наблiзiўся. Геракл пазнаў калiдонскага цара Мелеагра.

– Геракл, - сказаў цiха цень цара, - памажы мне. На зямлi я пакiнуў сястру Дэянiру, юную i безабаронную. Думкi пра яе трывожаць мяне i тут. Прашу цябе: вазьмi яе да сябе ў дом, ажанiся з ёю, - яна будзе табе вернаю жонкай. А я супакоюся навек.

I Геракл паабяцаў выканаць просьбу сябра.

Усё нiжэй i нiжэй спускалiся яны ў глыб зямлi i раптам убачылi чалавека, якi цягнуў на самы верх падземнай гары вялiзны цяжкi камень. Увесь спацелы i запылены, напружваючы ўсе сiлы, ён аберуч старанна кацiў угору камень, падпiраючы

яго ўсiм сваiм целам. Усяго адзiн крок заставаўся яму да вяршынi гары, як раптам камень вырваўся з аслабелых рук i з грукатам пакацiўся ўнiз. Чалавек паспешлiва спусцiўся за iм да падножжа гары i зноў пацягнуў сваю цяжкую ношу. I зноў, не дасягнуўшы вяршынi, сарваўся i ўпаў камень, i зноў спусцiўся ўнiз i без адпачынку, без перадыху пацягнуў яго наверх чалавек.

Геракл спынiўся i пазiраў на гэтую цяжкую i марную працу.

Гэта быў Сiзiф з Карынфа, асуджаны вечна цягаць гэты цяжкi камень - за сквапнасць, за тое, што пры жыццi прысвойваў сабе чужыя багаццi, за тое, што пражыў на зямлi не працуючы.

Далей пайшоў Геракл са сваiм спадарожнiкам Гермесам i ўбачыў чалавека, якi стаяў у празрыстай i чыстай вадзе. Вада даходзiла яму да плячэй, але ледзь толькi ён нагiнаўся, каб прагнаць смагу, змачыць перасохлыя, чорныя губы, вада iмгненна спадала, знiкала, хавалася ўся ў зямлi. З берага схiлялiся да чалавека галiны, якiя гнулiся ад пладоў, янтарная гронка вiнаграду амаль датыкалася да яго твару. Але як толькi ён працягваў руку, каб сарваць румяны яблык або сакавiты гранат, галiны ўзнiмалiся высока-высока, i галодны не мог дацягнуцца да iх.

Геракл пазнаў чалавека, якога гэтак жорстка пакаралi.

Гэта быў Тантал, цар Сiпiла, калiсьцi любiмец багоў i самы шчаслiвы са смяротных, навекi асуджаны ўладаром свету Зеўсам за падман багоў, за вераломства, за непамерную, шалёную зайздрасць.

З цяжкiм сэрцам праходзiў Геракл мiма страшных прывiдаў падземнага царства. Нарэшце ён прыйшоў на бераг падземнай ракi Ахеронта. Каля берага чакала чорная лодка. Змрочны i маўклiвы перавозчык Харон стаяў з вяслом у руцэ на карме, i ценi памёршых нясмела працягвалi яму манету, якую клапатлiвыя родныя палажылi нябожчыку ў рот пры пахаваннi.

Стары Харон здзiвiўся, убачыўшы жывога ў царстве мёртвых, але Гермес загадаў яму прапусцiць Геракла ў лодку. Лодка паплыла ўпоперак чорнай нерухомай ракi. Ценi памёршых з роспаччу пазiралi назад, быццам хацелi апошнi раз убачыць тое, што яны пакiнулi на зямлi. Лодка плыла цераз Ахеронт, i неўзабаве наблiзiўся пустынны бераг. Геракл з Гермесам выйшлi з лодкi першыя i рушылi разам з натоўпам да медных варот Аiдава царства. Цяжкiя вароты былi шырока расчынены, i каля iх Геракл убачыў Кербера. Сабака лянiва памахаў сваiм страшным хвастом i адышоўся, прапускаючы героя.

– Ён яшчэ не ведае, чаго ты прыйшоў сюды, - сказаў Гераклу спадарожнiк, а то ён сустрэў бы цябе iнакш.

З жаласным стогнам ценi памёршых увайшлi ў шырокiя вароты i рушылi да палаца падземнага царства.

Там, у вялiкай i змрочнай зале, перад тронам Аiда сядзелi строгiя i непадкупныя суддзi мёртвага царства: Радамант, Эак i Мiнас. Яны судзiлi кожнага за яго жыццё, за яго зямныя справы i кожнаму прызначалi па заслугах пакаранне або ўзнагароду.

Убачыўшы жывога чалавека ў палацы ўладара мёртвых, здзiвiлiся i суддзi i слугi Аiда. А Геракл спакойна стаяў перад тронам падземнага цара, з iльвiнай шкурай на плячах, трымаючы ў руках сваю дубiнку, i папрасiў Аiда дазволiць яму вывесцi на святло Кербера, каб паказаць яго цару Еўрысфею.

– Я дазволю табе, - сказаў яму Аiд, - узяць на нейкi час з сабою на зямлю майго сабаку, калi ён выпусцiць цябе адсюль i калi ты зможаш узяць яго, не паранiўшы, без мяча i без стралы, аднымi сваiмi рукамi.

Геракл падзякаваў Аiду i пайшоў назад да медных варот. Цяпер яны

былi зачынены, i Кербер спаў перад iмi, паклаўшы ўсе тры галавы на чорную дарогу.

Пачуўшы крокi Геракла, ён прачнуўся, усхапiўся, сярдзiта загыркаў, i дракон на канцы хваста грозна разявiў пашчу.

Геракл хуценька наблiзiўся да Кербера i, выставiўшы ўперад сваю левую руку, абгорнутую ў iльвiную шкуру, правай рукой схапiў сабаку за шыю. Сабака завыў; жудаснае выццё яго разнеслася па ўсiм падземным царстве. Ён ухапiўся зубамi ўсiх трох галоў за левую руку героя, лiзаў яе вогненнымi языкамi, усе змеi на яго спiне ўпiлiся ў iльвiную шкуру, але яе нельга было пракусiць, i Геракл не адчуваў болю. Моцна сцiскаў ён шыю сабакi i цягнуў яго за сабою, на бераг ракi, да перавозу. Нарэшце напаўзадушаны Кербер захiстаўся, аслабеў i лёг перад Гераклам. Герой надзеў яму ланцуг на шыю i павалок за сабою, i страшны сабака падземнага царства паслухмяна паплёўся за пераможцам.

Харон жахнуўся, убачыўшы Геракла з Керберам, але не адважыўся затрымаць iх i перавёз на другi бок.

Калi яны наблiзiлiся да выхада на зямлю, Кербер жаласна заскуголiў i амаль поўз за Гераклам. А калi яны выйшлi са змроку на зямны вольны прастор, сонечнае святло асляпiла падземнага вартаўнiка; ён задрыжаў, закалацiўся, жоўтая пена закапала з яго пашчаў, i ўсюды, дзе яна падала на зямлю, вырастала ядавiтая трава.

Геракл прывёў Кербера ў Мiкены i прымусiў Еўрысфея зiрнуць на яго. Але Еўрысфей затулiў твар рукамi i ад страху пачаў прасiць Геракла найхутчэй завесцi страшнага сабаку назад.

– Ну, бяжы, вяртайся назад i чакай цара каля варот, - сказаў Геракл i зняў з Кербера ланцуг.

I сабака як згледзець вокам памчаўся ў царства мёртвых.

Так закончылася служба Геракла Еўрысфею, i цар адпусцiў героя.

Геракл у палоне

Закончыўшы сваю службу ў цара Еўрысфея, здзейснiўшы дванаццаць подзвiгаў, Геракл вярнуўся дадому. Тут яго чакалi новыя выпрабаваннi.

Даверлiвы i добры, Геракл часта бываў нецярплiвы, запальчывы i ў гневе не памятаў сябе.

Аднойчы хлопчык-слуга падаў яму напiцца вады, якая прызначалася, каб умывацца. Геракл зазлаваў, стукнуў яго i забiў незнарок. Тады, каб навучыць героя цярплiвасцi, Зеўс наслаў на яго доўгую пакутлiвую хваробу. Адважны герой, якi не баяўся нi дзiкiх звяроў, нi страшыдлаў, нi варожага войска, не мог цярплiва пераносiць боль. Ён не вытрымаў, звярнуўся да Апалона i запатрабаваў, каб бог святла, якi ведае будучае людзей, сказаў яму, калi ён паправiцца i скончацца яго пакуты. Апалон не захацеў адкрыць герою гэтую тайну. Геракл раз'юшыўся i ўзняў руку на бога святла. Грамавержац разгневаўся, паслаў хмару, каб яна разняла задзiр, i загадаў Гермесу пакараць непакорнага героя.

Хiтры бог гандлю прадаў Геракла лiдзiйскай царыцы Амфале за тры медныя манеты на тры гады ў рабства.

Вясёлая царыца Амфала не пасылала Геракла ў далёкiя паходы i не патрабавала ад яго геройскiх спраў i перамог. Яна адабрала ў героя зброю - яго меч i лук са стрэламi, зняла з плеч iльвiную шкуру, апранула Геракла ў жаночае адзенне i дзеля пацехi прымушала яго, нiбы служанку, прыслужваць ёй.

Яна садзiла яго за праснiцу разам з жанчынамi i весялiлася, слухаючы, як казкi, яго расказы пра далёкiя вандроўкi, цяжкiя паходы i жорсткiя бiтвы.

Гэты палон у Амфалы быў для героя цяжэйшы за самыя мудрагелiстыя даручэннi Еўрысфея. I часта Геракл так сумаваў i нудзiўся, што царыцы надакучваў яго змрочны выгляд, яна аддавала яму лук i стрэлы i дазваляла пагуляць па ваколiцах.

Аднойчы Геракл зайшоў вельмi далёка, у суседнюю з Лiдзiяй краiну, стомлены лёг пад дрэва i заснуў. Праз сон ён адчуў нейкую мiтусню вакол сябе, быццам маленькiя звяркi бегалi па яго целе. Ён прачнуўся, працягнуў руку, злавiў аднаго.

Гэта быў не звярок, а смешны карлiк - кекроп.

Поделиться:
Популярные книги

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV