Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Шрифт:

Шмат iх варушылася каля героя на зямлi - iм спадабаўся лук Геракла, i яны збiралiся сцягнуць яго. Геракл пачаў лавiць iх, звязваць за рукi, за ногi; потым начапiў iх на доўгую палку i панёс у Лiдзiю.

Кекропы не спалохалiся: яны скакалi па палцы, спрабуючы вызвалiцца, гучна пiшчалi i так пагражалi Гераклу i сварылiся на яго, што Геракл смяяўся ўсю дарогу.

Гледзячы на гэты маленькi смелы народ, Геракл развесялiўся.

Ён дайшоў да мяжы iх царства, развязаў сваiх маленькiх палонных i адпусцiў на волю, а сам вярнуўся да Амфалы i пачаў патрабаваць i сабе волi. I Амфала ўрэшце адпусцiла яго.

Геракл вызваляе Праметэя

Шмат

яшчэ подзвiгаў здзейснiў Геракл, i iмя яго праславiлася па ўсёй Грэцыi.

Калi Язон пабудаваў быстраходны карабель "Арго" i паклiкаў герояў Грэцыi, каб плыць за тры моры, у Калхiду, здабываць залатое руно, магутны Геракл выправiўся ў паход разам з адважнымi арганаўтамi.

Але па дарозе, на адной са стаянак "Арго" каля берага невядомай зямлi, Геракл зайшоў далёка ў прыбярэжны лес, не вярнуўся ў час на карабель, i арганаўты паплылi далей без яго. А Геракл па сушы падаўся ў глыб краiны i неўзабаве прыйшоў у горы.

Дзiкi i велiчны край адкрыўся перад iм. Градою ўзвышалiся высокiя горы, каля падножжа зарослыя густым лесам, а на вяршынях пакрытыя вечным снегам. Чым вышэй падымаўся герой, тым усё больш суровыя i непрыступныя рабiлiся горы. Нарэшце ён забраўся на голую скалу, якая абрывалася па-над морам.

Раптам Геракл пачуў голас, якi клiкаў яго, i ўбачыў прыкаванага да скалы тытана.

Геракл пазнаў Праметэя - сына Фемiды, багiнi справядлiвасцi, i тытана Iапета, ад якога пачаўся на зямлi род чалавечы.

Калiсьцi, у даўнiя-даўнiя часы, людзей на зямлi было мала. Нiбы звяры, блукалi яны па лясах, палявалi на зверыну, елi сырое мяса, дзiкiя плады i каранi, укрывалiся звярынымi шкурамi i ў непагадзь хавалiся ў пячорах i дуплах дрэў. Розум у iх быў, як у малых дзяцей; яны былi бездапаможныя ў жыццi i безабаронныя супраць драпежных звяроў i грозных сiл прыроды.

Праметэй пашкадаваў людзей i захацеў памагчы iм.

Ён пайшоў да свайго сябра Гефеста, сына Зеўса, цудоўнага каваля i майстра. На выспе Лемнас, у нетрах вогнедышнай гары, была майстэрня Гефеста. Горача палаў у вялiзным горне свяшчэнны агонь, без якога немагчыма нiводнае мастацтва i майстэрства. Тры аднавокiя велiканы - Кiклопы - працавалi ў майстэрнi Гефеста. Дзве статуi, якiя ён сам адлiў з золата, рухалiся, нiбы жывыя, па майстэрнi, i кульгавы бог-каваль абапiраўся на iх, калi куды-небудзь iшоў.

Праметэй застаў Гефеста за работай - бог-каваль каваў вогненныя стрэлы-маланкi для Зеўса-Грамавержца. Праметэй стаяў i глядзеў, як па-майстэрску працуе Гефест. Калi ж Кiклопы пачалi мяхамi раздзiмаць агонь у горне i палаючыя iскры разляцелiся па ўсёй майстэрнi, Праметэй злавiў свяшчэнную iскрынку i схаваў у пустой трысцiнцы, якую трымаў у руцэ. Гэтую трысцiнку з iскрай свяшчэннага агню Праметэй прынёс людзям, i людзi запалiлi ад яе ўсюды на зямлi вогнiшчы, ачагi i горны. Людзi навучылiся змагацца з прыродай, здабываць схаваныя ў нетрах зямлi медзь i жалеза, золата i серабро i вырабляць з iх розныя рэчы, зброю i ўпрыгожаннi. Людзi пачалi будаваць сабе жыллё з дрэва i каменя i караблi з ветразямi, каб плаваць па рэках i морах. Людзi прыручылi дзiкiх жывёл i прымусiлi каня насiць на сабе чалавека, а казу i карову - кармiць яго, а ў авечкi пачалi браць цёплую i моцную воўну для вопраткi. Святло ад свяшчэннага агню праяснiла думкi людзей, абудзiла iх сонны розум, запалiла ў сэрцы iмкненне да шчасця.

I яшчэ шмат чаму навучыў Праметэй людзей з дапамогай свяшчэннага агню. Ён навучыў iх

гатаваць лекавы сок з раслiн, якiя памагаюць пры хваробах i ранах, i людзi пазбавiлiся ад вечнага страху смерцi. Праметэй адкрыў iм навуку лiчбаў i навучыў запiсваць знакамi словы, каб перадаваць свае думкi тым, хто жыве далёка.

З гордасцю глядзеў Праметэй, як людзi робяцца дужэйшыя, разумнейшыя i спрытнейшыя ў любой рабоце.

Але ўладар свету Зеўс разгневаўся на Праметэя i вырашыў жорстка пакараць выкрадальнiка свяшчэннага агню. Цар багоў паслаў сваiх слуг Сiлу i Ўладу схапiць Праметэя i адвесцi яго на край свету, у бязлюдную горную краiну, а Гефесту загадаў прыкаваць тытана да гары. Горка было Гефесту выконваць гэты загад - Праметэй жа быў яго сябар, але такая была воля Зеўса. Гефест закаваў рукi i ногi Праметэя ў жалезныя кольцы, а потым моцным ланцугом прыкаваў яго да каменнай глыбы, вострым алмазным клiнам прабiў яму грудзi i прыбiў яго да скалы.

I загадаў Зеўс, каб назаўсёды, на векi вякоў, застаўся Праметэй прыкутым да гэтай скалы.

Мiнулi стагоддзi. Шмат што змянiлася на зямлi. Толькi не канчалiся мукi Праметэя. Сонца пякло яго высахлае цела, сцюдзёны вецер замятаў яго калючым снегам. Кожны дзень у вызначаны час прылятаў вялiзны арол, разрываў кiпцюрамi цела тытана i дзяўбаў яго печань. А ўночы раны гаiлiся зноў.

Ды нездарма ён насiў iмя "Праметэй", што азначае "прадбачлiвы": ён ведаў, што надыдзе часiна, i сярод людзей на зямлi з'явiцца вялiкi герой, якi здзейснiць шмат подзвiгаў, каб ачысцiць зямлю ад лiха, i прыйдзе вызвалiць яго.

I вось нарэшце Праметэй пачуў крокi чалавека, якi iшоў па гарах, i ўбачыў героя, якога чакаў увесь час.

Геракл наблiзiўся да закаванага Праметэя i падняў ужо меч, каб збiць кайданы з тытана, але высока ў небе пачуўся крык арла: гэта Праметэеў арол у вызначаны час спяшаўся на свой крывавы баль. Геракл схапiў свой лук, пусцiў стралу ў арла i забiў яго.

Геракл разбiў ланцуг, якiм быў прыкуты Праметэй, выцягнуў у яго з грудзей алмазны клiн, якiм той быў прыбiты да скалы. I вызвалены Праметэй выпрастаўся, уздыхнуў на поўныя грудзi i яснымi вачыма зiрнуў на зямлю i на героя, якi прынёс яму свабоду i прымiрэнне з багамi.

Зеўс загадаў Гефесту зрабiць пярсцёнак са звяна ланцуга Праметэя i ўставiць у яго камень - асколак скалы, да якой быў прыкаваны тытан. Гэты пярсцёнак Зеўс загадаў Праметэю надзець на палец i заўсёды насiць яго, каб памятаў, што не парушана слова ўладара свету i навекi Праметэй прыкуты да скалы.

Канец Геракла

У бiтвах, у паходах, у вандроўках па свеце праходзiла жыццё Геракла. Ён абышоў усю Грэцыю, пабываў у шмат якiх гарадах, але нiдзе не жыў доўга, i доўга не меў нi сям'i, нi дома. Ды аднойчы ён успомнiў, што ў царстве мёртвых абяцаў сябру Мелеагру ажанiцца з яго сястрой Дэянiрай, i падаўся ў Калiдон, дзе яна жыла.

У Калiдоне ў гэты час iшлi спаборнiцтвы жанiхоў - шмат iх дамагалася прыгажунi Дэянiры. Раптам сярод жанiхоў з'явiўся рачны бог Ахелой - страшыдла з бычынымi рагамi на галаве, з зялёнай барадой, па якой струменiла вада. Убачыўшы такога сапернiка, усе жанiхi разбеглiся. Дэянiра горка плакала ад страху.

Геракл прыйшоў ёй на дапамогу. Ён распачаў бой з Ахелоем i выламаў у яго адзiн рог. Ахелой прызнаў сябе пераможаным, выпрасiў у Геракла назад свой рог, а Дэянiры падарыў узамен дзiвосны Рог багацця, поўны кветак i садавiны, якiя нiколi не зводзiлiся ў iм.

Поделиться:
Популярные книги

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV