Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Вось і ўсё… А людзі ў горадзе гавораць, што неадменна ён цяпер за Гародню возьмецца… Маўляў, хай толькі пакліча — усе пойдзем… Маўляў, вось гэта сапраўдны Хрыстос наш. На што ўжо татары ды іудзеі — і тыя яго чакаюць. Назва, кажуць, імя — гэта справа дзесятая. Па-іхняму ён Хрыстос, па-нашаму «месія», «махадзі» і чорт яго ведае яшчэ як.

— Добра, Іллюк. Але ж мы адразу анафему яму агаласілі, — сказаў Лотр. — Як гэта слухаюць? Няўжо няма постраху?

— Плююцца, — апусціў звярыную галаву Іллюк. — Кажуць: «Гэта ўсё адно…»

— Ну, чаго замяўся?

— Не карайце… «усё адно як д'яблы анафематствавалі б анёла».

— Т-так, — сказаў Басяцкі. —

А юроды крычаць? А ты?

— Крычым. «Сарамата галізны яго… Журба вялікая… Звер, вачыма споўнены спераду і ззаду». Як пажахлівей крычым, каб незразумела. «Сонца, як валасяніца! Мора робіцца крывёй! Сем тысяч імён чалавечых у адной Гародні загіне!»

Ён загікаў і закрычаў так, што ва ўсіх мароз прабег спінаю.

— А яны не зважаюць. Кажуць, усё адно жыцця няма. І сёння Кірык Вястун, каваль ды дудар «Братачка» гаварылі нейкаму вусатаму, каб ён заставаўся тут і памагаў… А мы, маўляў, выходзім і чакаем, а нейкі Занон (адзін Гаўрыла ў Полацку!) каб збіраў людзей, ды хадзем яму насустрач.

— Знайшлі? — спытаў Камар.

— Не, — адказаў Карніла. — Паспелі ўцячы. А Зянона ніхто не ведае. Пэўна, не з Гародні.

— Ч-чорт! — сказаў дамініканец. — Ну добра, пакуль нічога не здарылася. Менавіта п а-к у л ь. Небяспека ёсць, але пакуль толькі цень небяспекі. А вы то памылку за памылкай рабілі, а то галовы ад жаху пагублялі. Нарадзілі пачвару і не ведаеце, як утаймаваць.

Сказаў ціха:

— Іллюк, ты пакрыўджан. Знайдзі людзей, здатных раз ударыць нажом.

— Не выйдзе, — сказаў Іллюк. — Усе моляцца на адну ягоную памяць. А і я таксама баюся. На кавалкі расшкамутаюць. Вераць. Няхай сабе ён гэта і сілаю Вельзувела дзівачыць.

— Шкада. Мог бы атрымаць трыста злотых.

— Мёртваму што трыццаць, а што і тры тысячы.

— І ўсё ж паклапаціся аб нажы. Іначай…

— Пастараюся, — зразумеў Іллюк. — Пастараюся знайсці.

— І яшчэ пастарайся крычаць галасней, што гэта антыхрыст, што цяжка адразу разабрацца. Ідзі.

Іллюк пайшоў: сумёт бруднага меху і нячэсаных валасоў. Сінкліт маўчаў. Пасля Лотр буркнуў:

— Смурод які! І любіце ж вы гэтых шпіёнаў, віжоў, даносчыкаў. Сорам проста.

— А вы не любіце? — ціха спытаў дамініканец.

— Па-мойму, таксама глупства гэта, — сказаў біскуп Камар. — Не сачыць трэба. Не сачы, а сячы. Пій V мае рацыю*.

* Адкуль біскуп Камар і дамініканец Басяцкі маглі ведаць, што скажа венецыянскаму інквізітару і трыбуналам Пій V, пантыфікат якога прыходзіцца на 1566-1572 гады, ледзь не на пяцьдзесят год пазней за нашы падзеі, аўтар не ведае. Але прадбачэнне імі будучыні трэба таксама аднесці на кошт промыслу Божага. Геніі празараюць праз дзесяцігоддзі і нават стагоддзі.

Твар наліўся бурай крывёй, пенныя заедзі заварушыліся ў кутках рота:

— Памятаеце ягоную інструкцыю веніцэйскаму інквізітару? «Катуйце без жалю, шматуйце без літасці, забівайце, спальвайце, знішчайце вашых бацькоў, матак, братоў, сёстраў, калі выявіцца, што яны не аддадзены слепа вярхоўнай ідэі». Вось гэта па мне. Вось гэта так. І паўсюль добрыя гасудары так робяць: і наш, і французскі, і сам папа, і вялікі князь маскоўскі… хаця ён і схізмат.

Дамініканец кашлянуў.

— Залатыя словы, — саркастычна сказаў ён. — Толькі ваша вучоная галава, па занятасці, відаць, ведала інструкцыі Пія інквізітарам і не ведала інструкцыі таго ж Пія трыбуналам. А там сказана: «Завядзіце столькі шпегаў і даносчыкаў, колькі вы ў стане аплаціць. Абавяжыце іх назіраць за міранамі… і даносіць вам аб усіх грамадскіх і прыватных

непарадках. Ніколі не стаўце пад сумненні іхнія паказанні, паражайце ўсіх, на каго яны вам будуць указваць, нявіннага або вінаватага, бо лепей умярцвіць сто нявінных, чым пакінуць у жывых хаця б аднаго вінаватага».

Мніх усміхнуўся:

— І вось таму я люблю абедзве інструкцыі і люблю шпегаў і займаюся з імі. Урэшце, я дамініканец, майму ордэну даверана святая інквізіцыя. І таму я займаюся і дазнаннямі адначасова. У той час, як вы толькі мянціце языком.

Камар у ярасці ўскочыў.

— Гэта вы ўжо занадта, — з дакорам сказаў Лотр. — Так абразіць вернага служыцеля царквы.

Басяцкі таксама патроху закіпаў:

— Вось што, мне гэта абрыдла. Збудуеш нешта стройнае — заплююць, заваляць, загадзяць у вачах усіх. Я не ведаю, як служаць царкве, як любяць Бога, — ён зірнуў на біскупа, — большасць клірыкаў. Але я ведаю адно — ведаю, што на вачах у людзей нельга распуснічаць так, як яны. На вачах… Бо гэта нараджае нелюбоў, нянавісць, гнеў, выбух, смерць!

— Аб чым вы?

— Аб тым. Завялі голад у той час, як хапіла б і моцнага недаядання. Хацелася мець лішні шэлег, а страціце ўсё. А адсюль і няўдачы з гэтым аспідам, і ганьба з татарамі, і тое, што мы ўвесь час сячом сук пад сабою і ляснемся азадкам або, прабачце, мордай у гной. Абжэрліся салодкім жыццём — і нарадзілі, магчыма, сваю смерць. Знемагалі ў празмерных асалодах, а цяпер круціцеся. Як тут не ўспомніць прыказкі аб пчолах?

Сінкліт маўчаў. За вузкімі вокнамі былі цішыня і ноч, але яны слухалі гэтую цішыню і не верылі ёй.

РАЗДЗЕЛ ХХХVІІ НАБАТ

Я плакаў, мора ўбачыўшы. Я плакаў,Калі з каўчэга зноў убачыў сонца.

Міф аб Утнапішціме

Святой службе і ўвогуле царкоўнай і магістрацкай, раднай эліце, роўна, як і нобілям, было аб чым непакоіцца. 13 жніўня шматтысячны натоўп выйшаў з Вільні на гародзенскую дарогу. Некаторыя летапісі казалі пазней аб «багамольцах», але на самай справе гурмы былі далёка не такія аднародныя. Акрамя пілігрымаў, былі тут рамеснікі з поўначы (даўно ўжо ў іх не было працы), найміты, разлічаныя па заканчэнні жніва, моладзь з пачынкаў, шкаляры, але галоўную частку гурмы складалі ўцекачы з разоранага, выпаленага татарамі поўдня і сярэдзінных земляў Белай Русі. Наўрад ці ім у гэты час было да багамолля. Проста і ў Вільні яны не знайшлі хлеба для жыватоў і зерня дзеля пустых сваіх ніў. Нельга было купіць нават за грошы, што прыдбалі яны дзёрзкасцю Юрася Братчыка, рачонага Хрыста. Быў неўраджай.

Яны ішлі абы ісці. Большасць не ведала, куды падацца, і рушыла на гародзенскую дарогу, бо на яе выйшаў Хрыстос з апосталамі.

Рухала імі не мэта, а немагчымасць заставацца на месцы.

А галоўнае, усімі гэтымі тысячамі рухаў голад або прывід блізкага голаду.

Нішто яшчэ не прадракала наступных падзей, калі яны, адтупаўшы ў той дзень блізка сарака (нямераных, вядома, ані імі, ані кім яшчэ тады) кіламетраў, сталі начлегам ля нейкай невялікай вёскі. Паныласць валодала імі. Раніцай частка хацела ісці на поўнач, у балтыйскія гарады, частка на поўдзень, бо спадзявалася, што ўцякло зашмат народу, што поўдзень моцна абязлюдзеў і магнаты, з нявыкруткі, будуць даражыць працоўнымі рукамі. На Гародню амаль ніхто не хацеў ісці. Ведалі, як звязвацца з бацькамі царквы і прыснымі.

Поделиться:
Популярные книги

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя