Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

— Мужычы… мужычы… мужычы Хрыстос!

І толькі вяртаючыся дамоў, на Старым рынку, калі замак быў рукою падаць, трапілі яны ў непрыемны пераплёт.

На Старым рынку лаяліся, лаяліся да зубоў і пены. Ішоў дыспут між маладзенькім бялявым шкаляром і мажным сівым манахам. Манах відавочна перамагаў. А ўбаку стаялі і з цікавасцю глядзелі на ўсё гэта людзі, якіх Лотр не любіў і пабойваўся ледзь не болей, чым ілжэ-Хрыста, што зараз ішоў на горад.

«З тым ясна, махляр, бунтаўшчык, і ўсё, — думаў Лотр. — А хто гэтыя? Хто гэты юнак Бекеш? Ён багаты, бач якая рука! Што прымушае яго з пагардай глядзець на цудоўна ўладкаваны свет? І хто гэты Кляонік, што стаіць побач з ім? Разьбяр багоў, пачэсная работа. Што яму? І што гэтаму Альбіну-Рагвалу-Алёйзе Крыштофічу ў францысканскім белым плашчы? Мяцежнікі?

Ды не. Бязбожнікі? Пакуль, здаецца, не. Чаму ж яны так непакояць? Можа, таму, што ад гэтых ухвалы не дачакаешся, што яны бачаць усё, што кожная дзея высокіх людзей для іх — да апошняга дна зразумелы, малапачцівы фокус? А можа, таму, што яны ўсё разумеюць і ўсё раз'ядаюць сваёй думкай, нібы царскай гарэлкай. Нават золата багатых. Так вось гэта, відаць, і самае страшнае. Думаюць. І ўсё, што было дагэтуль, не вытрымлівае, па гэтай думцы, ніякай крытыкі, не можа быць фецішам. Адзінае бажышча — чалавек, якога пакуль няма. Ну, а калі ён, чалавек, іхнімі намаганнямі і верай ды дарасце да такога бажышча?! Падумаць страшна. Памяць знішчаць. Магілы аплююць».

Бес асцярожна аддзяліўся ад Лотравай спіны і знік. Кардынал стаў слухаць.

— Дык вось, — «дабіваючы», сказаў манах. — Калі папа Ян ХХІІ казаў, што за забойства бацькі і маці чалавек плоціць у канцылярыю 17 ліўраў і 4 су, а забіўшы біскупа — 131 ліўр і 14 су; ён не казаў гэтым, што можна забіваць бацьку ці біскупаў, а проста паказаў цёмнаму народу ў адзіна зразумелы для яго спосаб, што такое людзі плоці, хаця б і самыя дарагія, і што такое людзі духу, людзі вышэйшай ідэі.

Шкаляр маўчаў. Ён не ведаў «Кодэкса апостальскай канцылярыі», якому было дзвесце год.

— Нават тупыя мазгі хама могуць зразумець такі просты спосаб ацэнкі, — трыумфальна агалашаў манах. — Вось што такое плоць і што такое душа!

Бекеш хацеў быў утрымаць Крыштофіча, але францысканец мякка вызваліўся. Усміхнуўся сябрам іранічнымі цёмнымі вачыма, зрабіў крок да шкаляра, які азіраўся, шукаючы падмогі:

— Малайчына, сын мой, ты зрабіў, што мог. Не твая віна, што ты пакуль не ведаеш гэтай брыды, забароненай яшчэ Піліпам пятым.

Шкаляр пачаў лавіць руку Альбіна. Той перахапіў ягоныя рукі, пацалаваў у лоб.

— Запомні, руку нельга цалаваць нават Богу, калі ён з'явіўся ў вобліку чалавечым, бо цалуеш ты плоць. А Богу-духу нельга пацалаваць рукі. Ergo нікому не цалуй рук.

І лагічна дадаў:

— Акрамя жанчын. Але, урэшце, гэтаму цябе, як прыйдзе твой час, вучыць не давядзецца.

Стаў супраць дамініканца, увесь белы, румяны тварам, спакойны.

— Значыцца, брат спявае алілуйю душы. Я згодзен з ім. Калі б ён вытрымаў сорак гадзін на коле — ён бы яшчэ больш р'яна заспяваў славаслоўе духу. Брат дазволіць замяніць мне гэтага маладзёна? Я цалкам згодзен з братам, але хацеў бы перавесці нашу спрэчку трохі… убок, назваўшы яе, скажам, «плоць, душа, ліцамер'е, або розум аб плоці, душы і аб тых, хто стаіць на варце іх».

Манахавы вочы забегалі. Ён адчуваў, што супраць яго магутны праціўнік, які з вонкавай зычлівасцю гуляе апанентам, як мячыкам. Але не згадзіцца, ды яшчэ з павернутай тэмай, гэта азначала прызнаць свой разгром. А іх не дзеля гэтага выслалі на вуліцы. Трэба было крычаць і спрачацца, каб люд не думаў аб тым, хто стаіць пад мурамі. Урэшце, хай нават і гэтая спрэчка.

— Калі ласка, — сказаў ён…

Крыштофіч уздыхнуў. Пасля рукі ягоныя цвёрда ўхапілі парэнчы подыюма.

— Брат сцвярджае, што «Кодэкс», ацэньваючы біскупа ў сем разоў даражэй за бацькоў, проста і наглядна сцвярджае аб тым, што такое чалавек плоці, набліжаны да суседзяў і сямейнікаў, і што такое чалавек духу і ідэі, то бок набліжаны да вярхоў.

— Так, — сцвердзіў дамініканец.

— Дазвольце нагадаць брату, што далей там сказана: за першага забітага свяшчэнніка — 137 ліўраў 9 су, а за кожнага астатняга — палову цаны.

Натоўпам пакаціўся смяшок.

— Я разумею, некалькі свяшчэннікаў даражэй за аднаго, хаця б нават біскупа. Але, прабачце, што наглядна сцвярджаецца тут? Тое, што наступныя свяшчэннікі менш людзі ідэі, чым першы? Тое, што яны больш людзі плоці і прыватнага жыцця? Або гэта проста такса для разбойнікаў ды яшчэ такая, што клапоціцца, як бы забойствы былі не занадта цяжкія

для кішэні? Бедныя наступныя свяшчэннікі! Ім не пашанцавала трапіць пад руку першымі. Тады за іх заплацілі б поўнасцю. Іх бы гэта, безумоўна, суцешыла ў іх жаласнай юдолі. Не смейцеся, людзі. Таму я і кажу аб ліцамер'і тых, хто ўвесь час галасней за ўсіх крычыць аб духу і плоці. Гэтае пустапарожняе пытанне яны прыдумалі, каб вы менш разважалі аб сённяшнім дні, каб прыдаць сваім махінацыям адценне глыбакадумнасці і філасофскай праўды. На самай жа справе іх гэта цікавіць прыблізна, як мяне — лёс зношанага мною ў дзяцінстве плашча. Не цікавіць іх ні дух, ані плоць… Вось я зараз давяду іхнюю двудушнасць. Яны сыны мамоны і пуза. Але чаму яны так клапоцяцца аб вашым духу і вашых мазгах? Скажаце, таму, што аддаюць пальму першынства душы? Мана!

— І тут брэшаш ты, сцвярджаю, — сказаў манах.

— Чаму? Вось наш папа сказаў багасловам, якія давялі неўміручасць душы: «Меркаванні, прыведзеныя вамі на карысць сцвярджальнага адказу, здаюцца мне глыбока прадуманымі, але я аддаю перавагу адмоўнаму адказу, бо ён падахвочвае і схіляе нас з большай увагаю ставіцца да свайго цела і мацней даражыць сённяшнім днём».

— Не можа быць, — ахнуў нехта.

— Клянуся! Таму я і кажу вам, сыны мае, што куды б яны ні ставілі дух — справы ім да гэтага няма, і спрэчка гэтая не каштуе выедзенага яйка. Жаруць не ў сябе курэй, і рыбу, і мёд, і заморскую садавіну, і віна, крычаць пры гэтым аб духу для вас, а клапоцяцца аб плоці сваёй. Вось вам ганьба сённяшняга дня. Не слухайце іх філасофіі. Таму што яны ліцамеры, труны павапленыя. Справа ім да думак! Ім абы вы думалі, як яны, і не перашкаджалі ім жэрці.

Лотр і Басяцкі пераглянуліся.

— Ты загадаў адцягваць спрэчкамі ўвагу, — сказаў праезуіт. — Чуеш? Гэта ж падбухторванне!

— Людзі, якім сапраўды важны чалавечы дух, плоццю сваёй плацяць за жывых. Вогнішчам, гаротным выгнаннем, турмою, катаваннямі, паклёпам брудным, які на кожным з іх. А гэтыя махлярчыкі і брахуны? Шмат яны пакутнікаў далі за апошнія стагоддзі? Калі і далі, то гэта былі простыя цёмныя ваякі царквы ваяўнічай, якія па тупасці сваёй не здолелі разабрацца ў тым, што ніводны біскуп, крычучы аб духу, не гіне за веру. Яны клічуць вас у крыжовы паход супраць туркі і няверныя, збіраюць на гэта грошы з простых. А вось што піша адзін з нямногіх сумленных біскуп Іаган Бурхард*. «50блудніц скакалі ў скоках, якія не апіша прыстойнасць. Спачатку адны, а пасля з кардыналамі… І вось папа зрабіў знак да спаборніцтва, і… госці пачалі чыніць з жанчынамі…» Я не буду абражаць вашага слыху, простыя і наіўныя, але ўсё гэта рабілася на вачах у другіх, а дачка папы сядзела «на высокім подыюме і трымала ў руках узнагароду спаборніцтва, якую меў атрымаць самы стойкі, палкі, няўтомны».

* Цырымоніймайстра папы Аляксандра VІ, аўтар «Дзённіка рымскай курыі».

Дамініканец сціснуўся і ўжо нават не спрабаваў лезці ў спрэчку. А голас Крыштофіча грымеў:

— Вы адмаўляеце сабе ва ўсім дзеля нябеснага Ерусаліма, галадаеце і мерзнеце, льеце кроў, а яны, лежачы з блудніцамі, падбухторваюць вас: «Так, так». Дыякан часоў першапакутнікаў мог не баяцца чэрава львінага на рымскай арэне, апостал нават не баяўся крыжа, а ў нас знайшоўся адзін толькі, бедны нясвізкі пакутнік Аўтроп. Чалавек, які досыць не еў поліўкі з часнаком, чалавек, якому вера ягоная нічога не дала, аддаў за гэтую веру больш, чым тыя, каму яна дала ўсё. Аддаў самае дарагое, што ў яго было: нясытае, вартае жалю, але ўсё ж ж ы ц ц ё. І не толькі за людзей, а і за майно царквы, дробачкі якога хапіла б, каб дзеці ягоныя ўсё жыццё не клаліся спаць нагаладзь. Бедны чалавек! Бедны святы дурань! Вялікі святы дурань! Ён не ведаў, што рыба даўно ўжо смярдзіць з галавы!

Людзі маўчалі нейкім новым, нябачным дагэтуль маўчаннем. І тут загрымеў раптам голас. Лотр не вытрымаў.

— Ерась вярзеш! Перакульваеш трон Хрыста, філосаф!

Усе глядзелі, як ён жалезнай пальчаткай адкінуў капюшон і явіў людзям румяны ад гневу твар. Басяцкі не паспеў затрымаць яго і зараз ужо не мог адкрыць сваё інкогніта.

«Што ж, — падумаў ён, — хай атрымае па пысе. А атрымае. Не дужа спрытны ў спрэчках, а я не маю права падтрымаць. І каму гэта патрэбна ў такі дзень?!»

Поделиться:
Популярные книги

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро