Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

І не думалі яны, што няма да іх справы ні крыжу, ні конніку, ні трону. Проста тыя глядзелі з вышыні, як трапечуцца нешта пад імі першыя людзі горада. Першыя ў пашанах — першыя ў заганах.

Некалькі гадзін таму яны зведалі, у дадатак да таго, што замах не ўдаўся і што шэры некуды знік, яшчэ і тое, што мужыцкі натоўп, на чале з ілжэ-Хрыстом, ідзе на Гародню і адлегласці да яго самае большае два дні. Яны не спадзяваліся, што ён можа рухацца так хутка. А ўсё было вельмі проста, і чарговы ганец растлумачыў гэта.

Людзі Хрыста дарогаю куплялі коней у мясцовых

жыхароў. Танна куплялі, бо кожны прадбачыў зімнюю бяскорміцу і рад быў прадаць лішняга каня, калі меў. Акрамя таго, людзі спяшаліся ісці. Ліхаманкава спяшаліся. Наддзіраліся, каб толькі прыйсці хутчэй. Жнівень пераваліў на другую палову. Прагна чакала зямля. Знемагала па тым часе, калі прыкрые зерне пухавой, чорнай коўдрай. Трэба было хутчэй даць сім-тым па кіпцюрах, узяць нарабаванае і спяшацца.

Пры гэтай звесці Басяцкі і Лотр, як найбольш дальнабачныя, пераглянуліся. Гэта іх суцяшала. Аднак толькі гэта і было суцяшальным. Горад нібы падмянілі. Ніхто не кланяўся Лотравай кавалькадзе і Лотру, усе змрочна глядзелі ўбок і ўніз, нейкія людзі шныпарылі ў раёне Мечнай вуліцы. Шпегі і віжы збіваліся з ног і нічога не маглі зрабіць. «У кожную гадзіну чакай удару ў спіну». Адзінае спасенне было — стрэць ворага далёка ад муроў і раздушыць жалезам, дый на гэта цяпер не было часу.

Цэлы дзень на Ростані, на Старым і Рыбным рынках кіпелі страсці. Крычалі, спрачаліся, заводзілі нейкія дыспуты. Шкаляры лаялі манахаў, манахі — шкаляроў. Нават Бекеш з прыснымі швэндаліся па горадзе з падазроным выглядам: так і чакай, што пачнуць выкрываць. Пад вечар Лотр з Басяцкім вырашылі праехаць горадам і самім паслухаць, што і як. У глыбіні душы яны ведалі: калі Гародня завірыць — Гародню давядзецца кінуць. Яны ведалі, нават не дамаўляючыся, хто павінен на такі крайні выпадак застацца ў ёй. Вядома, той, хто вечна быў у цені, чый сапраўдны твар людзі зведвалі занадта позна, калі было ўжо два выхады — плаха або каменны мех.

І ўсё ж у глыбіні душы яны і не верылі, што ўсё гэта зойдзе так далёка. Войска Хрыстова абрастала людзьмі, як лавіна снегам, гэта так. Зараз у яго было, па даносах, нешта каля цьмы людзей. Але ж гэта былі мужыкі. Неабучаныя валоданню зброяй, няспрытныя на сваіх сялянскіх конях, нязграбныя бравэрачнікі, чорная костка. Нават ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, калі ў таго меч, а ў збраяносца аркебуза ці пулгак. Хіба не адбіўся аднойчы на паляванні Мартэл Хрыбтовіч ад сарака гэткіх? Адзін, бо збраяносец быў у бойцы аглушаны.

То дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў — хопіць вышэй галавы, каб раздушыць хамскае войска. Слаўны Бертран спяваў праўду:

І люба бачыць мне, як раб,Што здуру кінуўся ў баі,Бяжыць і кідае свой скарб,А войска гоніцца за ім.

І нічога, што гэта падобна нападу на мірную вёску з мэтай рабунку. Так і здарыцца. Тым і скончыцца.

Раздражняла несуладнасць моцных. Нібы не разумелі ўсёй небяспекі, цягнулі

кожны ў свой бок. Зараз палохалі, як заўсёды, ці то п'янага, ці то проста дурнога (ніяк нельга было ніколі здагадацца) войта. Цыкмун Жаба не хацеў даваць у атрад Карнілу сваю варту і сваіх загонавых:

— Не дам. Сабе ахова патрэбная. У караля прасі.

— Шмат ты ў гэтага… — дамініканец сказаў непрыстойнае слова аб годнасці Жыкгімонта як мужчыны, — выпрасіш.

— Ты што гэта? — буркатліва кінуў Камар.

— А што? Нездарма княгіня Медзіяланская*, здаецца, і замуж не паспела выйсці, а некалькі месяцаў у Рагачове сядзела ды тамтэйшага двараніна, Гервасія Выліваху, у веры пераконвала, — дамініканец быў злы да нястрыманасці. — Упарта пераконвала, нават па начах. А ерэтык Гервасій так ерэтыком і застаўся. Невядома яшчэ, чый і сын.

* Бона Сфорца, жонка Сігізмунда Першага, дачка міланскага тырана Ладавіка Сфорца.

— Змоўч, — папрасіў Лотр.

Але мніх са злосці на гэтае быдла, што не разумее, які абух у яго над галавою, не сунімаўся.

— У іх ва ўсіх так. Пераважна жонкі іхнія, кабеты, аб дынастыі стараюцца. Аляксандрава жонка не падбала, то трон і дастаўся дзеверу.

— Змоўч, — яшчэ цішэй сказаў кардынал і раптам раўнуў на Жабу: — Вядзі людзей, іначай…

— Кніжнік ты, — ашалеўшы ад жаху, залямантаваў Жаба. — Фарысей! На галовах вашых імёны багахульскія!

— …іначай, святой сёмухай клянуся і жыватворным крыжам, мы раней, чым яго, абяззброім тваіх малайцоў, а цябе выставім аднаго насустрач хамам.

Жаба зразумеў, што жарты кепскія.

— Добра, — ляскаючы зубамі, сказаў ён.

— Даўно б так, — сказаў Лотр. — Прыцісні да загаду сыкгнет*. Вось так. А цяпер паспрабуем, дзякуючы дару, які даў нам Бог, прадбачыць усе магчымыя вынікі.

* Пярсцёнак з пячаткай.

— «Ты ўжо раз прадбачыў», — падумаў Басяцкі, але змоўчаў. Лотравы вочы спыніліся на ім:

— Ты, каплан, паскачаш сёння пад вечар у стан гэтага д'ябла. Не мне цябе вучыць. Але скажы: войска каралеўскае ідзе.

— А яно ідзе? — спытаў Жаба.

Цяпер на яго можна было не зважаць: сыкгнет стаяў перад загадам. І кардынал абарваў:

— Глупства пляцеш… Дык вось, калі не спалохаецца — прапануй водкуп.

— Так, — Камар узняў пагрозныя бровы. — Сто тысяч залатых. Скажы: больш, чым татарам. А сілы ж у яго менш.

— Паскачу, але ён можа адмовіцца, — сказаў пёс Божы.

— А ты пастарайся, каб чуткі аб выкупе дайшлі да хлопаў. Паднясі ім яблык раздору… Ну, а ваша думка, ілюстрысіме гаспадар Жаба?

— «Яблыкі харошыя — вельмі харошыя, а кепскія — вельмі кепскія, так што іх нельга есці, таму што яны дужа нехарошыя», — казаў у падобных выпадках мудры Іерэмія.

— Прыбярыце гэтае п'янае быдла, — засычэў Лотр.

— «Лепей быць п'яным, чым цвярозым», — казаў у падобных выпадках Саламон, — сказаў Жаба. — Лепей быць вялікім і мудрым, чым маленькім і дурным. Што ёсць — тое ёсць, чаго няма — таго няма. У нашых парсюках наша будучыня… А парада мудрага…

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб