Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

Яго ўзялі пад рукі і вывелі.

— Ну вось, — сказаў Лотр. — Астатнія могуць ісці рыхтаваць воінаў. За работу. Ты, Фларыян, застанься, а ты, Карніла, прывядзі ката.

— За што?! — з усмешкай, трагічным шэптам спытаў мніх.

— Тфу, — сказаў Лотр.

Сябры ў сатане засталіся адны.

— Мяркую, ты ведаеш, аб чым будзе размова?

— Але. Думаю, Хрыстос можа ўзяць горад. Прыйдзе гаспадар, а вы гэтага страшэнна не любіце.

— Цярпець гэтага не магу, — усміхнуўся Лотр. — Ход падземны хаця не

абваліўся?

— Што ты. За ім сочаць. Гэта ж не муры… Дык што, заставацца мне?

— Але. Адразу. Пастарайся, калі ён не згодзіцца, калі раздору не будзе, вярнуцца цішком. Мы скажам, што ты паскакаў у Вільню за падмогай. А ты тым часам пяройдзеш у цёмны схоў. Да гэтага можа не дайсці. Усё ж водкуп, раздор, магутнае войска, бітва… Але як дойдзе — мы правімся ў Ваўкавыск за падмогай. Там крэпасць не ўзялі крымчакі. Там моцнае войска. Прывядзём. Суцяшае тут…

— Суцяшае тут тое, што ягоныя мужыкі не будуць сядзець доўга. Разыдуцца. Земляны чарвяк не можа без зямлі. Застануцца хіба мяшчане. Ты зразумеў, што табе рабіць?

— На гэты выпадак, ведаю. Калі ты падыдзеш — дай знак. Я пастараюся да таго часу сабраць багатых цэхавых, сярэдніх, купцоў і іншае такое. Ды як на мядзведзя — адным махам.

— Так. Гульня наша не ўдалася. Усё здарылася не так, як хацелі. Значыцца — карты пад стол ды па зубах.

— Ты непапраўны. За такія параўнанні на тым свеце…

— Нам усё даруюць на тым свеце, калі мы раней за нас адправім туды гэтага Хрыста. А калі не яго аднаго, ды яшчэ з вялікай крывёй — тым болей.

— Ну вось, — уздыхнуў Басяцкі.

— Ну вось. А цяпер забудзь. Гэта проста размова да крайняга прадбачлівых людзей. Водкуп вялізны. Такіх грошай ніхто з іх не бачыў у вочы. А не разбягуцца ад золата — разбягуцца ад мяча. Дзіваў не бывае.

Прыйшлі Карніла і кат.

— Слухай, — сказаў кату Лотр. — Табе загад такі: як толькі я дам ведаць, дзеўку, што ў цябе, прыдушы. — Нейкая думка прамільгнула ў яго на твары. — Слухай, а што, калі згуляць на ёй? Заложніца.

— Месяц назад атрымалася б, — змрочна сказаў дамініканец. — Ад радасці ўцёк бы з ёю хаця ў Влохі, хаця ў Турцыю. А цяпер… Ты кепска ведаеш такіх людзей. Памрэ пасля ад тугі, а тут палічыць, што гэта не варта ягонай годнасці. Узвысілі вы гэтага махляра сабе на шыю.

Кат глядзеў на іх млява і спешчана. Рот жорсткі і іранічны, а ў вачах меланхолія.

— Ты аб чым думаеш? — спытаў Лотр.

— Птушачка, — паказаў кат на жалезнага арла. — Леўчык. Або не, гэта воўчык.

— Ну і што?

— Непарадак. Клетачку б. Вось займуся.

— Займіся ты, пакуль жывы, тым, што загадана.

— «Жалезнай дзевай»?

— Чым хочаш.

— Значыцца, белы ліст. Ціка-ава як. Дзякуй, ваша правялебнасць. А што далей?

— Калі такі загад будзе — далей рабі, што хочаш.

— Прысягу, значыцца, здымаеце з мяне?

— Здымаю… Калі не

навек.

— Ну, добранька. Я знайду, што рабіць, падумаю.

— Ідзі.

Яны засталіся ўтрох.

— А ты рабі вось што, тысячнік. Адмовіцца ён, не адмовіцца — збірай усе сілы ды выводзь на тое месца, дзе зліваюцца лідскі і віленскі шляхі. Усіх, нават гандляроў, бяры. Яны яму гісторыі з рыбай не даравалі. Прымуць водкуп — ганіся, бі паасобку. Не прымуць, падыдуць туды — разбі іх. Гані і рэж да апошняга. А Хрыста цягні сюды.

Лоб у тысячніка здаваўся яшчэ ніжэйшы таму, што быў Карніла падстрыжаны пад гаршчок. Гэты лоб не моршчыўся. І раптам Карніла сказаў дзіўную рэч:

— Самі кажаце, Хрыста?…

— Ды гэта ж мы яго…

— Ну, вы… Раней аб'явілі. Пасля ўсе людзі паверылі. Дзіваў столькі нарабіў. Татар адлупасіў. Мяне два разы прагнаў. І Матка Вастрабрамская нічога з ім не зрабіла… І вось «хапай». Непарадак.

— Ты што, сябе з Маткай Вастрабрамскай раўняеш?

— Таксама сіла і я. Не бывала такога, каб мяне білі. А тут: на мурах — раз, на рынку — два, пасля бярозаўскага разгрому — тры… Не да ладу. Ды яшчэ і Матка… Непарадак. Нешта тут не тое.

— Ну, ты ж можаш яго пабіць.

— Дзіва што. Канонаў столькі. І адзін латнік з мячом, аркебузай, пулгакам усяго на чатырох сівалапых у палатніне. Тут і думкі не можа быць: першай коннай атакай, адной вагою расціснем, перакулім і яшчэ раз у блін расціснем. А толькі — непарадак.

— Шашок ты, — раззлаваўся Лотр.

— Ну і няхай. А загады сабе супярэчыць не павінны. Непарадак.

— Чакай, Лотр, — сябар Лайёлы ўсміхнуўся. — Ты, Карніла, мяне паслухай. Ты што, свяцей святога Паўлы?

— К-куды там. Ён ля Бога самога сядзіць.

— А Паўла між тым «дыхаючы пагрозамі і забойствам на вучняў Пана Бога».

Карніла пакутна моршчыў рот. Як гэта было цяжка. Чаго хоча ад яго гэты? Тысячнік, урэшце, дадумаўся.

— Дзе гэта? — недаверліва спытаў ён.

— Клянуся табе, што гэта так. Гэта дзеянні апосталаў, том дзевяты.

— Хіба што том дзевяты, — з палёгкаю сказаў тысячнік. — Слухаюся.

— Ідзі, — сказаў Лотр. — Будзе ўцякаць — не бяры жывога. Так нават лепей.

— Што ж, м а е рукі ў крыві?

— Дурань. Чым болей ён для ўсіх — тым меней дзеля сябе, тым мацней, тым больш небяспечны нам.

Карніла нічога не зразумеў, і гэта, як заўжды, супакоіла яго. Ён кіўнуў.

— Таму вось табе загад: вязаць, забіваць усіх, хто прызывае імя Гасподне.

Гадзінай пазней Лотр і Басяцкі на чужых конях і ў звычайных ваўняных плашчах з капюшонамі, што хавалі амаль увесь твар, ездзілі па горадзе і прыслухоўваліся да таго, што гавораць.

Горад гудзеў, як вулей, у які нейкі гарэза кінуў каменьчык. Паўсюль спрачаліся, а сям-там справа даходзіла і да грудзей. Але паўсюль фонам размовы было:

Поделиться:
Популярные книги

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Емец Дмитрий Александрович
2. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.82
рейтинг книги
Таня Гроттер и Исчезающий Этаж

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро