Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хто смяецца апошнім

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Гарлахвацкі. Сапраўды, мне трапілася вельмі каштоўная знаходка.

Чарнавус. Я ў тым сэнсе, што да гэтага часу ніводнай свінні ў пермскі перыяд пранікаць не ўдавалася.

Гарлахвацкі. Гэта сведчыць толькі аб тым, што даследаваная мною жывёліна вельмі старадаўняга паходжання.

Чарнавус. Для пермскага перыяду, калі я не памыляюся, характэрны амфібіі — жывёліны, якія маглі жыць на сушы і ў вадзе, часта мелі жабры і размнажаліся яйцамі.

Гарлахвацкі. Вы, напэўна, самі не раз наглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужынах. Гэта не

што іншае як цяга да тае самае стыхіі, у якой жылі іх даўнейшыя продкі. Я цалкам дапускаю, што ў гэтых продкаў маглі быць і жабры і што яны маглі…

Левановіч (іранічна). Несці яйца.

Гарлахвацкі. А табе смешна? Адразу відаць, што тарфавік, які глыбей як на два метры ніколі ў нетры зямлі не заглядваў.

Левановіч (з усмешкай). Ты памыляешся. Я часамі так глыбока заглядваю, што магу дакапацца аж да мамантавых свіней.

Чарнавус. Вы яшчэ сказалі, што ваша свіння харчавалася людзьмі.

Гарлахвацкі. Я сказаў, магчыма, што і ласавалася.

Чарнавус. У тым жа і справа, што немагчыма, паважаны Аляксандр Пятровіч. Немагчыма па той простай прычыне, што чалавек з'явіўся значна пазней. Сляды яго мы знаходзім толькі ў пачатку чацвярцічнага перыяду. Гэта на многа мільёнаў год пазней, чым жыла ваша свіння.

Гарлахвацкі. На гэта запытанне я адкажу вам у заключным слове… Наогул, я бачу, што Аляксандр Пятровіч адносіцца да маіх вывадаў з недавер'ем. Ён знаходзіцца яшчэ ў палоне ўстарэлых тэорый у галіне палеанталогіі. Але ёсць заслужаныя людзі навукі, хоць і старыя вучоныя, але з маладой душой, якія не ўсміхаюцца іранічна, гледзячы на нашы поспехі, а радасна ім апладзіруюць. Вось я маю водзыў аб сваёй працы ўсім вядомага прафесара Анікеева. Прашу азнаёміцца. (Вымае з партфеля паперку і кладзе на стол. Левановіч прачытвае яе ўважліва пару разоў, пакручвае ў руках і кладзе на стол. Паперку бярэ Зёлкін.)

Зёлкін (чытае). «Паважаны Аляксандр Пятровіч! Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. У нас саміх былі падобныя меркаванні, але мы не мелі неабходных фактычных даных. Тым больш прыемна канстатаваць, што гэтыя нашы меркаванні апраўдаліся Вашай выдатнай працай. Ёсць, праўда, некаторыя прабелы, якія, відавочна, тлумачацца тым, што яшчэ не ўвесь патрэбны матэрыял Вамі сабраны. Пасля дэтальнага азнаямлення і супастаўлення Вашых даных з нашымі мы прышлём вам падрабязную рэцэнзію на Вашу працу. З павагай да Вас праф. Анікееў».

Чарнавус. Пакажыце, калі ласка. (Прачытвае сам сабе.) Практычнае азначэнне… Не разумею. Нічога не разумею.

Зёлкін. Тым горш для вас.

Левановіч (іранічна). Можа, прафесар мае на ўвазе ў калгасах разводзіць такіх свіней?

Гарлахвацкі. Ну што ты!

Левановіч. А што, хіба нельга?

Гарлахвацкі. Яны ж даўно вымерлі!

Левановіч (іранічна). Вымерлі? Ах, чорт вазьмі, гэта шкада! А можа, іх можна як-небудзь зноў адрадзіць?

Гарлахвацкі. Не думаю.

Левановіч.

Ты ў Кіеве не спрабаваў гэтым заняцца?

Гарлахвацкі (збянтэжыўся). У Кіеве?.. Не… Я там у іншым разрэзе…

Чарнавус. Дзіўная праблема…

Левановіч. Ды падумайце ж, свіння якая! Большая за слана, з жабрамі, яйца нясе.

Цёця Каця. I людзей есць.

Левановіч. Людзей есці-то мы ёй не дазволім…

Чарнавус. Тут альбо я вар'ят, альбо хто-небудзь іншы.

Зёлкін. У такіх выпадках трэба быць самдкрытычным. (Да Левановіча.) Дазвольце мне слова.

Левановіч. Калі ласка.

Зёлкін. Павінен проста сказаць, таварышы, што ад даклада паважанага Аляксандра Пятровіча я ў вялікім захапленні. Які палёт думкі! Якое смелае пранікненне ў глыбіню сівых вякоў праз алювіі, дылювіі, пліяцэны, міяцэны і ўсякія іншыя напластаванні. Якая сіла канструктыўнага розуму ў Аляксандра Пятровіча, што дала яму магчымасць толькі на падставе аднае невялікай косткі намаляваць нам яркі вобраз дапатопнай жывёліны. Праўда, асталося яшчэ не высветленым, размнажалася яна яйцамі ці чым-небудзь іншым. Але ж хіба гэта самае важнае? Самае важнае тое, што чым бы там ні было, але яна ўсё-такі размнажалася і жыла і дажыла да нашага часу, і сягоння мы яе бачым, як жывую, у вобразе Аляксандра… выбачайце, вобраз яе мы бачым у Аляксандры… выбачайце, у дакладзе Аляксандра Пятровіча. А што датычыцца пазіцыі, якую намерваецца заняць прафесар Чарнавус, дык яна нам зусім зразумелая. Мы ведаем карэнні гэтых настрояў, і гэтыя выпады для нас не з'яўляюцца печаканымі. Я лічу, што даклад Аляксандра Пятровіча — гэта вялікі ўклад у нашу навуку. Да даклада ў мяне ёсць толькі адна невялікая заўвага: мне думаецца, паколькі гэта жывёліна сваім выглядам знаходзіцца пасярэдзіне паміж мамантам і свіннёй, а ростам усё ж набліжаецца да маманта, дык яе лепш было б назваць не мамантавай свіннёй, а свінячым мамантам.

Гарлахвацкі. Гэта пытанне спрэчнае.

Зёлкін. У заключэнне я хачу ад душы падзякаваць — і думаю, што да мяне далучацца ўсе прысутныя, — падзякаваць Аляксандру Пятровічу за тую вялікую прыемнасць, якую ён даставіў нам сваім дакладам. (Пляскае ў далоні.)

Левановіч. Хто яшчэ хоча выказацца?

Маўчанне.

Нічыпар. Можа мне можна, таварышы?

Гарлахвацкі (недаверліва). Хіба ты тут што-небудзь разумееш?

Нічыпар. Чаму, я сёе-тое магу сказаць.

Левановіч. Няхай гаворыць. (Да Нічыпара.) Гаварыце.

Нічыпар. Слухаў я, таварышы, дый думаю — якуго галаву мае наш дырэктар! Я ж каб сто год думаў, дык бы гэтак не выдумаў. Мая б галава не знесла. Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад! На гэта сапраўды трэба розум. Я ж, калі мне за абедам костка трапіцца, дык абгрызу яе як мае быць ды ў памыйніцу. Мне і не ў галаве, што, пасядзеўшы над гэтай косткай, можна вялікім вучоным стаць.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор