Хто смяецца апошнім
Шрифт:
Гарлахвацкі. Што ж ты зробіш! Давяраць яму асабліва не прыходзіцца. Няхай корпаецца тут пад маім наглядам.
Левановіч. Я гаварыў з Верай. Яна галавой ручаецца, што гэта паклёп.
Гарлахвацкі. На гэта яна мае свае прычыны.
Левановіч. Яна з ім разам працуе.
Гарлахвацкі. Больш таго — кажуць, што яна з ім жыве.
Левановіч (недаверліва глядзіць на Гарлахвацкага). Ты гэта праверыў?
Гарлахвацкі (смяецца).
Левановіч (дапытліва). А можа, гэта няпраўда?
Гарлахвацкі. Можа, і няпраўда. За правільнасць чутак не ручаюся. Урэшце, ты сам можаш пераканацца: сягоння ў восем гадзін вечара ў іх спатканне ў Чарнавуса на кватэры.
Левановіч. Адкуль у цябе такія весткі?
Гарлахвацкі. Весткі пэўныя, можаш не сумнявацца.
Левановіч. Тут у цябе такое творыцца, што сам чорт не разбярэ. Натыкаешся на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш.
Гарлахвацкі. Такую спадчыну я атрымаў. Чыстка патрэбна. З некаторымі работнікамі прыйдзецца развітацца.
Левановіч. А замяніць кім?
Гарлахвацкі. Заменім. У мяне ёсць на ўвазе добрыя работнікі, якія ахвотна пойдуць да мяне працаваць, калі ім забяспечыць належныя ўмовы. Вось я толькі ад працы крыху вызвалюся, тады мы з табой навядзём тут парадак. Мне не ўпершыню гэтым займацца.
Левановіч (у роздуме). Парадак тут сапраўды прыйдзецца навесці.
Гарлахвацкі. Між іншым, дваццаць другога я даклад чытаю на вучоным савеце. Прыходзь паслухаць.
Левановіч. Я ў тваіх мамантах нічога не разумею.
Гарлахвацкі. Я пішу, каб усім было зразумела. Для мас жа пішу. Гэта будзе пробны камень і для Чарнавуса. Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраметаваць мяне як савецкага вучонага. Тады мы яго і выкрыем.
Левановіч (убок). Вось ты куды гнеш! (Да Гарлахвацкага.) Думаеш, што ён асмеліцца на гэта?
Гарлахвацкі. Калі ён сапраўды вораг, дык прарвецца, — быць не можа.
Левановіч. А мы яго, шэльму, за вушка ды на сонейка!
Гарлахвацкі. Як міленькага!
Левановіч. А калі ён не прарвецца, а пахваліць твой даклад?
Гарлахвацкі. Ды я не сцвярджаю, што ён абавязкова вораг. Можа, і пахваліць.
Левановіч. А здорава ты прыдумаў! Гэта ж можа вельмі хораша выйсці. Цікава! Прыйдзецца прыйсці.
Гарлахвацкі. Дык прыйдзеш?
Левановіч. Абавязкова. Бывай! (Выходзіць.)
Гарлахвацкі (адзін). Правяральшчык знайшоўся! Я, брат, такія акуляры
Акт трэці
Карціна першая
Калідор. Уваходзяць Чарнавус і Вера з «Правдой» у руцэ.
Вера. Чыталі сёння «Праўду»?
Чарнавус. Яшчэ не чытаў.
Вера. Тут вам дапамога.
Чарнавус. Мне? Якая дапамога?
Вера. Пра вас гаворыцца.
Чарнавус. Пра мяне? Пакажыце.
Вера. Вось тут.
Чарнавус (чытае). «О6 ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии…» (Бегла праглядае.)
Вера. Прачытайце вось гэты абзац.
Чарнавус (чытае). «Известно, далее, немало фактов, когда замаскированные враги народа, вредители-двурушники в провокационных целях организуют подачу клеветническнх заявленнй на членов партии и под видом „развертывания бдительности“ добиваются исключения нз рядов ВКП(б) честных и преданных коммунистов, отводя тем самым от себя удар и сохраняя себя в рядах партии».
Вера. Цяпер зразумелі?
Чарнавус. Тут гаворыцца пра няправільныя выключэнні з партыі камуністаў, а я, як вам вядома, беспартыйны.
Вера. Чэсны і адданы. А такіх беспартыйных ворагі народа таксама стараюцца ашэльмаваць.
Чарнавус. Гэта праўда.
Вера. Ну, давайце далей пачытаем. Я таксама яшчэ не ўсё чытала. (Садзяцца і ўглыбляюцца ў газету.)
Чарнавус (прачытаўшы). Здорава!.. (Чытае моўчкі.) Правільна! (Чытае ўслых.) «…стремящегося путем проведения мер репрессий перебить наши большевистские кадры, сеять неуверенность и излишнюю подозрительность в наших рядах». Іменна, яны ж так і робяць! Як гэта адразу становіцца зразумелым!
Уваходзіць Зёлкін. Ён ступае нячутна, каб падысці і што-небудзь падслухаць.
Вера (не аглядаючыся). Не турбуйцеся, таварыш Зёлкін, у нас ніякіх сакрэтаў няма.
Зёлкін. Я і не турбуюся. Дарэмна вам здалося.
Вера. Не здалося, а я ў люстэрка бачу. Ідзіце лепш пачытайце, што тут пра вас пішуць.
Зёлкін. Пра мяне? Дзе гэта?
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
рейтинг книги
Холодный ветер перемен
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Последнее желание
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Отмороженный 7.0
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
рейтинг книги
Наследник
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
