Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хто смяецца апошнім

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Гарлахвацкі. Чарнавус мне сам прызнаўся, што ён прафан у гэтай галіне. А Леванов і ч тым больш: ён жа тарфавік.

Туляга. Вось якраз таму, што яны з палеанталогіяй мала знаёмы, ім і будуць здавацца дзіўнымі некаторыя рэчы.

Гарлахвацкі. Не страшна, мы ім растлумачым. Вы выступіце ў спрэчках і рассееце ўсе іх сумненні. А што да даклада, дык ад яго якасці залежыць ваш лёс у першую чаргу.

Туляга. Мне напамінаць аб гэтым няма патрэбы, Алярсандр Пятровіч.

Гарлахвацкі. Тым лепш. Хутчэй канчайце, некалькі дзён асталося. (Выходзіць.)

Туляга (адзін).

Некалькі дзён да твае пагібелі.

Карціна другая

Кабінет Гарлахвацкага. За сталом Гарлахвацкі, Левановіч, Зёлкіна (піша пратакол), Чарнавус, Туляга, Зёлкін і інш.

Гарлахвацкі (працягвае даклад). Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны. Гэта жывая кніга прыроды. Прыведзеныя ў сістэму, гэтыя астаткі абазначаюць сабою тую цудоўную, ні з чым не параўнальную лесвіцу Дарвіна, па якой на працягу соцень мільёнаў год зямное жыццё ўзбіралася крок за крокам усё вышэй і вышэй, аж пакуль не дасягнула вянца тварэння, якім з'яўляецца сучасны чалавек. Праўда, лесвіца гэта не такая стройная, як уяўляюць сабе людзі, не дасведчаныя ў гэтай галіне. Часамі ў гэтай лесвіцы не хапае цэлай ступенькі альбо нават двух-трох адразу. Калі якому-небудзь вучонаму ўдаецца знайсці і цвёрда ўстанавіць такую ступеньку, дык гэта з'яўляецца цэлай падзеяй у палеанталогіі. Мне, скромнаму работніку ў гэтай галіне, таксама пашчаслівілася, калі не ўстанавіць, дык, па крайняй меры, замацаваць адну з такіх ступенек. Справа ў тым, што ў Нью-Йоркскім музеі прыродазнаўства знаходзіцца сківіца невядомага выкапня. Паводле велізарных памераў гэтай сківіцы і паводле клыкоў, падобных на біўні маманта, гэту жывёліну можна было б аднесці да сям'і слановых, але гэтаму перашкаджае дасканала развітая поўная сістэма зубоў, чаго сярод слановых не сустракаецца. Вучоныя заспрачаліся. Адны з іх залічаюць жывёліну да слановых, а другія, грунтуючыся на сістэме зубоў, залічаюць яе ў разрад няжвачных парнакапытных. Але пазіцыя апошніх была досыць хісткай, бо нікому да гэтага часу не ўдавалася знайсці другія часткі шкілета і перш за ўсё косці канечнасцей, якія б пацвердзілі іх вывады. I вось, таварышы, гэта скромная костка, якую вы тут бачыце, канчаткова вырашае спрэчку вучоных палеантолагаў. Костку гэту даставіў нам адзін знаёмы натураліст, а адначасова з ёю і апісанне тых костак, якія былі знойдзены разам з гэтай.

Нічыпар (прасунуўшы ў дзверы галаву). Можна паслухаць?

Левановіч. Можна.

Нічыпар і цёця Каця ўваходзяць, садзяцца ля дзвярэй.

Гарлахвацкі (працягвае). Нам удалося ўстанавіць, што гэта костка з'яўляецца адным суставам пальца пярэдняй канечнасці тае жывёліны, аб якой спрачаюцца вучоныя. Будова нагі гэтага выкапня вельмі падобна да тае, якую мы бачым у нашай свінні. Толькі апіралася гэта жывёліна пры хадзе не на два пальцы, а на ўсе чатыры, з якіх два крайнія былі крыху меншыя за два сярэднія. Такой моцнай апоры вымагала вялікая вага масіўнага тулава. З часам, калі пад уплывам неспрыяючых кліматычных умоў корму станавілася ўсё менш і менш, буйнейшыя экземпляры пачалі выміраць ад бяскорміцы, выжывалі толькі самыя дробныя, якім менш трэба было яды. Вага тулава з пакалення ў пакаленне змяншалася, і нарэшце яно страціла столькі ў вазе, што для яго падтрымання досыць было толькі двух сярэдніх пальцаў на кожнай назе: два крайнія сталі паступова атрафіравацца. Так утварыліся канечнасці нашай сучаснай

свінні, у якіх два пальцы недаразвіты. Велізарная гэта жывёліна была ўсяеднай, як аб тым сведчаць яе зубы. Яна харчавалася травой, карэннямі, пладамі, якія ёй няцяжка было даставаць з дрэў, дзякуючы свайму велізарнаму росту. А калі ёй трапляліся жывыя істоты, яна ахвотна ласавалася і імі.

Цёця Каця. Можа, яна і людзей ела?

Гарлахвацкі. Калі яны былі не досыць пільныя…

Левановіч. Тады яна абыходзілася з імі па-свінску.

Гарлахвацкі. Зусім правільна.

Левановіч. Так робяць, між іншым, не толькі дапатопныя свінні, але і некаторыя жывёліны пазнейшага перыяду.

Гарлахвацкі. Гэта тэма для спецыяльных доследаў.

Левановіч. Такія доследы дзе-нідзе вядуцца, наколькі мне вядома.

Гарлахвацкі. Магчыма. Я не ў курсе справы… Такім чынам, гэта костка (падымае костку і зноў кладзе на стол. Чарнавус бярэ яе і разглядае) і іншыя матэрыялы даюць нам падставу меркаваць, што гэта велізарная жывёліна часткова падобна была на нашу свінню, а часткова на маманта, з якім, відавочна, была ў блізкім сваяцтве.

Левановіч (насмешліва). Дваюраднай сястрой яму даводзілася.

Гарлахвацкі (яму ў тон). Магчыма… Дзякуючы гэтаму яе з поўным правам можна назваць іспалінскай альбо мамантавай свіннёй.

Чарнавус. Як, як вы сказалі?

Гарлахвацкі. Мамантавай свіннёй.

Чарнавус. Цікава, цікава. (Кладзе костку на стол.)

Гарлахвацкі (насцярожана). Што цікава?

Чарнавус. Усё цікава, ад пачатку да канца.

Гарлахвацкі. На тое і палеанталогія… Дык вось, таварышы, да якога вываду я прыйшоў пасля ўсебаковага і дакладнага вывучэшш гэтай косткі. (Паўза. Да Левановіча.) Вядзі сход, мне самому нязручна.

Левановіч. У каго будуць запытанні дакладчыку?

Маўчанне.

Нічыпар. Можна мне глянуць на гэту костку?

Левановіч. Калі ласка. (Падае костку Нічыпару.)

Зёлкін. Скажыце, Аляксандр Пятровіч, дзе вы такі каштоўны матэрыял знайшлі для свае працы?

Гарлахвацкі. Я ўжо казаў, костку гэту даставіў мне адзін знаёмы натураліст.

Маўчанне.

Левановіч. Яшчэ хто мае запытанні?

Чарнавус. Скажыце, Аляксандр Пятровіч, да якога перыяду вы адносіце сваю знаходку?

Гарлахвацкі (гіпнатызуе вачыма Тулягу, чакаючы ад яго паратунку). Да гэтага… як яго… вось вылецела з галавы. Горад яшчэ такі ёсць… Да пензенскага.

Чарнавус. Выбачайце, да якога?

Гарлахвацкі. Да пензенскага.

Чарнавус. Такога перыяду ў геалогіі я не ведаю. Вы, мабыць, хацелі сказаць да пермскага?

Гарлахвацкі (крыху сканфужаны). Бачыце, я лічу, што пензенскі ці пермскі — гэта ўсё роўна.

Левановіч (іранічна). Вядома, Перм ад Пензы не так ужо і далёка.

Зёлкін (не зразумеўшы іроніі). Гэта проста прыдзірка да слова.

Чарнавус. У такім выпадку дакладчыку вельмі пашанцавала.

Поделиться:
Популярные книги

Алый бант в твоих волосах

Седов Павел
1. Алый бант
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Алый бант в твоих волосах

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Господин следователь. Книга седьмая

Шалашов Евгений Васильевич
7. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга седьмая

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13