Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хто смяецца апошнім

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Зёлкін (павучальна). Не ўсякая ж костка для гэтага падыходзіць.

Нічыпар. Я гэта разумею: і костку трэба выбраць з розумам. Вось гэту ж костку (паказвае пальцам) я таксама бачыў і хацеў у смецце выкінуць.

Левановіч. Дзе вы яе маглі бачыць?

Зёлкін. Глупства вярзе.

Нічыпар. Не глупства, таварыш Зёлкін, а сапраўды бачыў. Тут таварыш Гарлахвацкі сказаў, што гэту костку даставіў яму адзін знаёмы. Але гэтага знаёмага

і я знаю добра. Гэта Цюлік яе прывалок у калідор.

Галасы:

— Што?!

— Цюлік?!

— Які Цюлік?

— Што ён такое гаворыць?

Нічыпар. Сабака так завецца…

Гарлахвацкі. Ды ён п'яны, таварышы. Хіба вы не бачыце? Ідзі лепш выспіся, Нічыпар.

Зёлкін. Безабразіе! Ледзь на нагах трымаецца!

Нічыпар (страшна пакрыўджаны). Хто, я п'яны?

Гарлахвацкі. Вядома ж, не я.

Нічыпар. Таварыш дырэктар! Каб я так заўтра вас бачыў, як бачыў сягоння паўлітра. Эх! Ладна! (Ідзе на месца.)

Левановіч. Што ж вы… Больш не хочаце гаварыць?

Нічыпар. А… (Махнуў рукой.) Не з маім розумам лезці ў гэту навуку. I так ужо аблаялі.

Левановіч. Хто наступны?

Маўчанне.

Гарлахвацкі. А вы, таварыш Туляга, хіба не жадаеце выказаць сваю думку?

Туляга (няёмка ўстае). Я… не… я… уласна кажучы… Можа… Аляксандр Пятровіч раней?

Левановіч. А вы незалежна ад Аляксандра Пятровіча.

Туляга. Што ж, калі так… Я павінен сказаць, што даклад Аляксандра Пятровіча я выслухаў з вялікай цікавасцю. Вельмі, вельмі арыгінальны даклад. I метад даследавання зусім новы, нікім дагэтуль не ўжываны, і смеласць. Вось што самае галоўнае тут… смеласць. Гэтай заслугі ў Аляксандра Пятровіча ніхто не адбярэ. А што да назвы, дык я лічу, што спрэчкі тут зусім лішнія. На маю думку, лепш за ўсё карыстацца агульнапрынятымі латынскімі тэрмінамі. Паколькі вучоныя, як паведаміў нам дакладчык, ужо спрачаліся аб гэтай жывёліне, дык адпаведны тэрмін, напэўна, існуе.

Гарлахвацкі. Па-латыні, яе таксама называюць — іспалінская свіння.

Левановіч (насмешліва). Гэта яшчэ не зусім па-латыні.

Гарлахвацкі. У перакладзе.

Левановіч. Не, ты дай нам сапраўдную латынь. Цікава, як гэта гучыць.

Гарлахвацкі (адгортвае старонку даклада і чытае). Свінтус грандыёзус.

Чарнавус рагоча. Схаваўшыся за яго плечы, рагоча і Туляга.

Гарлахвацкі. Што за смех! Я вас не разумею, Аляксандр Пятровіч!

Чарнавус. А я вас, Аляксандр

Пятровіч, цяпер ужо зусім разумею. Да гэтага дня я думаў, што маю справу калі не з салідным вучоным, дык, па крайняй меры, з сумленным чалавекам.

Гарлахвацкі. Што вы хочаце гэтым сказаць?

Чарнавус. Я хачу сказаць, што вы — прайдзісвет!

Гарлахвацкі. Хто? Я?

Чарнавус. Так, вы.

Гарлахвацкі. Я, дырэктар навуковай установы, — прайдзісвет?

Чарнавус. Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст!

Гарлахвацкі (стукае кулаком па стале). Я не дазволю!

Левановіч (бярэ яго за руку і садзіць у крэсла). Супакойся, дазволіш. А вы, прафесар, спакайней гаварыце. Вашых доказаў мы яшчэ не чулі.

Чарнавус. Выбачайце, я не магу спакойна гаварыць. Тут хіба доказы патрэбны, таварыш Левановіч? Гляньце ж вы на гэту костку! Гэта ж костка самай звычайнай свінні, зарэзанай месяц таму назад. Раскопкі нашым шаноўным дакладчыкам рабіліся не далей, як на заднім дварэ рэстарана «Еўропа». Асістэнтам пры гэтым быў не хто іншы, як той самы Цюлік, пра якога тут гаварыў Нічыпар.

Гарлахвацкі. Гэта вы і падвучылі Нічыпара, яшчэ і напаілі для смеласці. Таварышы, я прашу звярнуць увагу на гэту акалічнасць! Так дзейнічае вораг.

Чарнавус. Як бы вы мяне ні абзывалі, я вам не дазволю апашляць савецкую навуку.

Гарлахвацкі. Ого, які тон!

Чарнавус. Так, не дазволю. Я ёй лепшыя гады свайго жыцця аддаў… і ніякія шарлатаны мяне не запужаюць.

Гарлахвацкі (да Левановіча). Ну, не гаварыў я табе, што вораг не вытрымае, прарвецца? Скажы, гаварыў?

Левановіч. Гаварыў.

Гарлахвацкі. Дык што ты цяпер скажаш?

Левановіч. А мы яго зараз за вушка ды на сонейка.

Гарлахвацкі. Вось вам, таварышы, наглядны ўрок. Так дзейнічае вораг. Увесь горад ведае, што ён вораг. Адусюль яго прагналі, апошні прытулак яго быў тут… дзякуючы маёй слабасці, прызнаюся. Але цяпер мы пакончым з ім адным ударам, бязлітасна скрышым яго ядавітыя зубы, каб яны нас больш ніколі не кусалі! (Стукае кулаком па стале.) Даволі цацкаліся! (Уваходзіць Вера.)

Вера. Што такое? Тут нейкі скандал?

Левановіч. Гэта спрэчкі па дакладу таварыша Гарлахвацкага.

Вера. Нішто сабе спрэчкі, калі да зубоў дайшло!

Левановіч. Прафесар Чарнавус… не згодзен з дакладчыкам.

Вера. Дык за гэта ў зубы?

Гарлахвацкі (Веры). Вы не ў курсе справы, дык і не ўмешвайцеся.

Левановіч. А прафесар Анікееў вельмі добра адзываецца аб гэтай працы. (Падае Веры паперку.)

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Предопределение

Осадчук Алексей Витальевич
9. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Предопределение

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3