Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хто смяецца апошнім

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Гарлахвацкі (адзін. Бярэ канверт і разрывае). Зноў напамінак. (Чытае.) «Напамінаем вам трэці раз аб неабходнасці даць аб сабе наступныя весткі: 1. Ваша на-вуковая спецыяльнасць. 2. Якія надрукаваныя працы вы маеце? З. Над чым працуеце ў сучасны момант?..» Ах, чорт!.. Выходзіць, што трэба пісаць навуковую працу… Якую? Адкрыць, скажам, новы від дагістарычнай жывёлы. Гэта было б цікава… Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарнавус былі тут у мяне на паслугах… на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць. Хрыбеціны ў іх моцныя, галовы разумныя, — няхай стараюцца, калі хочуць на свеце жыць… (Паўза.) У манастыр мяне сюды саслалі, на пакаянне. Не апраўдаў давер'я. Не, даражэнькі, рана

вы Гарлахвацкага ў манастыр саслалі!.. Я дакажу, на што я здатны… Я ў гэтым манастыры так зблытаю карты, што свой свайго не пазнае. Тады вы ўбачыце, чаго варт Гарлахвацкі. (Тэлефонны званок. Гарлахвацкі ў трубку.) Слухаю… Гарлахвацкі… Пра Чарнавуса? А хто гэта пытаецца… З геафака?.. Я вам нічога пэўнага не маю права сказаць… Зёлкін званіў?.. Ён мае нюх на такія справы… Пацікаўлюся… Гэта Зёлкін ведае лепш за мяне. Праверу… Бывайце. (Палажыўшы трубку.) Трэба падліць масла ў агонь. (Набірае нумар.) Выдавецтва? Хто пры тэлефоне?.. Перадайце трубку самому дырэктару. Драчык? Здароў, Ваня… Гарлахвацкі гаворыць… У цябе там у пакоі, здаецца, людзі ёсць… Папрасі ўсіх выйсці. Так, размова будзе сакрэтная. Гатова? Дык вось у чым справа… Вы, здаецца, друкуеце кніжку Чарнавуса? А ты ведаеш, што ён шкоднік? Так, мой супрацоўнік Зёлкін устанавіў, што кніга напісана па-шкодніцку… Зёлкін раскажа табе ўсё падрабязна. За ім і яшчэ тое-сёе лічыцца. З Чарнавусам гаварыць не варта. Пытацца ў ворага, ці праўда, што ён вораг, — гэта смешна… Так, гэта паміж намі, пакуль што… Бывай… (Кладзе трубку.) Ну, пасеяў, дай божа ўраджай сабраць. А калі што якое — Зёлкін адкажа. (Пачынае разбіраць пошту, разрывае канверты, прабягае вачыма. Узяўшы чарговы канверт, чытае ўслых.) «Аляксандру Пятровічу Чарнавусу…» З Масквы… Мусіць, водзыў на яго працу… Цікава, цікава… (Раздзірае канверт і глядзіць на подпіс.) Так і ёсць, прафесар Анікееў піша… (Чытае.) «Паважаны Аляксандр Пятровіч! Папярэдняе азнаямленне з Вашай працай дае нам падставу заявіць, што яна мае не толькі навуковае, але і глыбокае практычнае значэнне. (Углыбіўшыся ў пісьмо, прачытвае ўголас асобныя фразы з яго.) Гэтыя нашы меркаванні апраўдаліся Вашай працай…» Гм… Бачыш ты!.. (Думае.) Паважаны Аляксандр Пятровіч… А чым жа я не Аляксандр Пятровіч? Самы сапраўдпы Аляксандр Пятровіч, хоць у пашпарт паглядзі… Паважаны? Паважаны, дык паважаны — супроць гэтага я таксама не буду пярэчыць. Навуковай працы, праўда, у мяне яшчэ няма… але яна будзе… Так, хутка будзе… (Рашуча згортвае паперку.) Вельмі дзякую вам, паважаны прафесар Анікееў. Такая паперка мне патрэбна. А Чарнавусу яна, як мёртваму кадзіла. (Стук у дзверы. Гарлахвацкі паспешна хавае пісьмо.) Зайдзіце. (Уваходзіць Чарнавус. Гарлахвацкі з шырокім жэстам.) А, міласці просім, Аляксандр Пятровіч!

Чарнавус. Вы адзін? А мне паказалася, што вы гаварылі з некім.

Гарлахвацкі. А гэта, ведаеце, такая ў мяне прывычка. З маленства… Люблю дэкламаваць, калі адзін астануся. «Брожу ли я вдоль улиц шумных, вхожу ль во многолюдный храм…» Помніце? Здорава. Дэкламую вось так сам сабе, і пад гэту дэкламацыю такія ўсякія харошыя ідэі прыходзяць у галаву, так лёгка працуецца… Сядайце, расказвайце, што новенькага. Як жывём, працуем?

Чарнавус (садзіцца). Добра жывём, Аляксандр Пятровіч.

Гарлахвацкі. Чуў, чуў. У Маскву паслалі, а мне не паказалі. Ах, які вы нядобры!

Чарнавус. Прабачце, Аляксандр Пятровіч, неяк так яно выйшла, сапраўды нядобра. Аж мне сорамна перад вамі.

Гарлахвацкі. Я не крыўджуся. Там, вядома, лепш за мяне здолеюць ацаніць вашу працу.

Чарнавус. Ды нешта адказу доўга няма. Я пачынаю непакоіцца.

Гарлахвацкі. Чаго вам непакоіцца? Вашы веды і

вашы здольнасці даволі вядомы. Я ўпэўнены, што ваша праца атрымае найвышэйшую ацэнку.

Чарнавус. Папрацаваў-то я нямала.

Гарлахвацкі. Працуем мы, трэба сказаць, проста як коні, выбачайце за грубае параўнанне. Часамі дзівішся, як чалавек можа вынесці столькі працы. Навокал жыццё такое прыгожае, столькі радасці, а мы не маем часу імі карыстацца. А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Вунь і ў вас серабро на скронях.

Чарнавус. Ёсць такі.

Гарлахвацкі. Ахвяравалі б вы, Аляксандр Пятровіч, адзін вечарок, ды пайшлі б мы з вамі ў рэстаранчык, выпілі б там па малюсенькай і пагаварылі б, як людзі. Часамі так хочацца пачуць цёплае слова друга.

Чарнавус. Дзе там рэстаранчык! Часу няма. Там універсітэт, там для дзяцей пішы. Ну, і свая асноўная даследчая работа. Збіраюся маленькую экспедыцыю зрабіць. Хачу ў вас грошай прасіць.

Гарлахвацкі. Цэлую экспедыцыю?

Чарнавус. Не пужайцеся. Гэта экспедыцыя будзе складацца з мяне і яшчэ адной асобы.

Гарлахвацкі. Ну, гэта можна будзе. Вы дайце заявачку, колькі гэта будзе каштаваць, а я пагляджу, што ў нас там ёсць.

Чарнавус. Каштаваць нямнога будзе.

Гарлахвацкі. Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць.

Чарнавус. А я баяўся, што вы адмовіце.

Гарлахвацкі. Ну што вы!.. I Вера з вамі едзе?

Чарнавус. Без яе мне, як без рук.

Гарлахвацкі. Харошая дзяўчына гэта Верачка.

Чарнавус. Слаўная дзяўчына. Я проста рад, што маю такую памочніцу.

Гарлахвацкі. Глядзіце, Аляксандр Пятровіч, не закахайцеся. А то вы — цаца-цаца, ды ў кішэнь.

Чарнавус. Што вы, баценька! Куды мне, старому!

Гарлахвацкі. Я ведаю такіх старэнькіх, якім дзяўчаты на шыю вешаюцца.

Чарнавус. У мяне ўжо дачка такая, як яна.

Гарлахвацкі. У вас хіба дачка дарослая ёсць?

Чарнавус. Педінстытут канчае.

Гарлахвацкі. Вось як!

Чарнавус. Так. Выдатніца.

Гарлахвацкі. У папу ўдалася.

Чарнавус. Слаўная дзяўчурка.

Гарлахвацкі. Як зваць вашу дачку?

Чарнавус. Тамара.

Гарлахвацкі. Харошае імя — Тамара. Мне адразу Лерыантаў успамінаецца. А я, Аляксандр Пятровіч, таксама працу пішу… Хутка канчаю.

Чарнавус. Вялікая праца?

Гарлахвацкі. Не так яна вялікая, як цікавая. Вельмі ж мне матэрыял удзячны трапіўся… Думаю нешта новенькае сказаць у сваёй галіне.

Чарнавус. У палеанталогіі?

Гарлахвацкі. Так. Думаю арганізаваць пры інстытуце сектар палеанталогіі. Як вы глядзіце на гэта?

Чарнавус. Што ж, у добры час!

Гарлахвацкі. Думаю, што вы не адмовіцеся прыняць удзел?

Чарнавус. Змілуйцеся! Я ж, можна сказаць, прафан у гэтай галіне.

Гарлахвацкі. Як прафан? Гэты ж, напрыклад, матэрыял вам знаёмы?

Чарнавус. Ну, гэта косці маманта. А пакажыце мне што-небудзь іншае, дык я і не разбяруся.

Гарлахвацкі. А хто тут спецыяліст у гэтай галіне?

Чарнавус. Я такіх не ведаю. Спецыяльнасць гэта даволі рэдкая.

Гарлахвацкі. Каго б вы мне ўсё-такі параілі з працаўнікоў інстытута?

Чарнавус. Цяжка мне вам сказаць. Вось хіба Туляга. Раней ён захапляўся палеанталогіяй.

Гарлахвацкі. Шкада. Але ад свайго намеру я не адступлюся. Прыйдзецца запрасіць сюды на працу вядомых мне палеантолагаў з іншых рэспублік. Праца, якую я рыхтую, будзе першай цаглінкай у гэтай справе. Так і папрашу яе разглядаць як першую спробу.

Поделиться:
Популярные книги

Ненужная дочь

Брай Марьяна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Ненужная дочь

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель