Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хто смяецца апошнім

Крапіва Кандрат

Шрифт:

Вера. Можа, гэта ўсё вам здаецца?

Чарнавус. Сёння мне не дазволілі чытаць лекцыі на геафаку. Гэта ж мне напэўна не здаецца. Дэкан, які меў ласку гэта паведаміць, быў не здань, а самы рэальны дэкан, паважаны Міхаіл Дзянісавіч.

Вера. Ды не можа быць!

Чарнавус. Можа быць, Вера Міхайлаўна. Я сёння ў гэтым пераканаўся. Кніжку маю не пусцілі ў друк. Таксама скажаце — не можа быць?

Вера. Слухайце — гэта ж не жарты!

Чарнавус.

Я думаю… Якія ж тут жарты?

Вера. А прычыны? Вы спрабавалі даведацца, якія прычыны?»

Чарнавус. Спрабаваў… Нічога не выйшла. Пыкаюць, мыкаюць, вочы ўбок адводзяць… Нічога не разбяру. Адно мне выразна сказаў дырэктар выдавецтва: «Забярыце рукапіс, ён нам не патрэбен».

Вера (стаіць разгубленая). Але ж вы за сабою ніякай віны не адчуваеце?

Чарнавус. Якая ж віна? Вось тут я сам, тут мая і праца ва ўсіх на віду.

Вера. I сувязей у вас якіх-небудзь такіх ніякіх не было раней?

Чарнавус. Я ўжо сам стараўся ўспомніць. Не было…

Вера. Чорт ведае, што такое! З гэтым жа трэба змагацца. Трэба знайсці вінаватага.

Чарнавус. А ён, падлюга, хітры — маўчыць і не адгукаецца. Як тут яго знайсці?

Вера. А знайсці трэба.

Чарнавус. О, каб знайшоў! Я б яму, нягодніку, у вочы плюнуў.

Вера. А ён бы ўцёрся ды зноў за сваё. Не, мы расправімся з ім больш жорстка.

Чарнавус. Але гэта ж трэба кінуць працу і заняцца гэтымі бруднымі плёткамі, траціць час, трапаць нервы. Мне гэта страшна пепрыемна!

Вера. Праўда, я пра гэта не падумала. Вам трэба працаваць… Я сама за гэта вазьмуся, а вы працуйце.

Чарнавус. Вы?

Вера. Так, я. Думаю, што вы дасце на гэта сваю згоду?

Чарнавус. Не дам.

Вера. Чаму? Вам прыемна быць у такім становішчы?

Чарнавус. Непрыемна, але я не хачу, каб і вы трапілі ў такое становішча.

Вера. Як гэта?

Чарнавус. Вас могуць абвінаваціць у сувязі з ворагам і выключыць з партыі.

Вера. Дык вы ж не вораг.

Чарнавус. Але ж гэта, бачыце, трэба даказаць.

Вера. Дык выходзіць, што, пакуль вы будзеце даказваць, я павінна стаяць убаку і спакойна глядзець, як чэснага савецкага чалавека топяць нягоднікі. Не, выбачайце!

Чарнавус (расчулены). Вельмі ўдзячны вам! Я рад, што каля мяне блізкі чалавек, які гатоў мне памагчы. Гэта мне вялікае маральнае падтрыманне. Бо я хоць і стараюся быць бадзёрым, а мне ўсё ж такі цяжка, Вера Міхайлаўна. Я вам яшчэ не ўсё сказаў. Вораг знайшоў самае балючае месца ў

маім сэрцы — ён хоча з дачкою мяне разлучыць.

Вера. А што такое з Тамарай?

Чарнавус. Прыйшла сёння з інстытута…

Вера. Выключылі?

Чарнавус. Не выключылі, але, мусіць, нейкая размова была. Прыйшла ў слязах. Пытаецца, у якіх гэта я варожых справах заблытаўся. А гэта ж дачка, Вера Міхайлаўна. Паверце, што гэта не пустое слова. Нябожчыца пакінула яе маленькую ў голад і разруху. Я на руках яе насіў. Яе дзіцячы лепет жальбу маю разганяў. Я цешыўся, як яна расла, разумнела, станавілася свядомым чалавекам… (Змоўк узрушаны. Зёлкін высоўвае з дзвярэй галаву і падслухоўяае).

Вера (кладзе Чарнавусу руку на плячо). Супакойцеся, Аляксандр Пятровіч. Супакойцеся, не гаруйце. Я пайду да Тамары, я ёй растлумачу ўсё. Я да вас буду часта прыходзіць. Вы не толькі не страціце дачкі, а ў вас будзе іх дзве: дазвольце і мне лічыцца вашай дачкой.

Зёлкін (сам сабе). Палюбоўніцай.

Чарнавус. Вы даўно мне, як дачка.

Вера. Працуючы разам з вамі два гады я прывыкла да вас, як да роднага, палюбіла вас.

Зёлкін (сам сабе). Чэснага чалавека не знайшла палюбіць.

Чарнавус. Дзякую вам за сяброўскае слова.

Вера (жартаўліва). Дык прымаеце мяне за дачку?

Чарнавус. Ад усяе душы.

Вера. Дык вашу руку, Аляксандр Пятровіч, і не будзем сумаваць.

Чарнавус. Вашу чэсную руку. (Горача паціскае і нечакана цалуе ёй руку. Вера сканфузілася.) Выбачайце, па шчырасці.

Зёлкін (сам сабе). Стары распуснік!

Вера. Дык вы куды цяпер?

Чарнавус. Думаю дачакацца Гарлахвацкага і з ім пагаварыць — можа, ён што ведае.

Вера. Пачакайце, я сягоння пагавару з Левановічам, вось толькі ў лабараторыю зайду. Гэтага нельга адкладваць. Да Тамары зайду вечарам… гадзін у восем…

Чарнавус ідзе ў пакой, а Вера да выхаду.

Зёлкін (наўмысля трапляецца ёй насустрач). Добры дзень, Вера.

Вера. Добры дзень. (Пайшла міма.)

Зёлкін. Што ж вы… не хочаце, каб я паціснуў (падкрэслена) вашу чэсную руку?

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Блуждающие огни 5

Панченко Андрей Алексеевич
5. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 5

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

О, Путник!

Арбеков Александр Анатольевич
1. Квинтет. Миры
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
О, Путник!

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3