Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Клубок гадзюк (на белорусском языке)
Шрифт:

Я вывеў Марынету на святло i пасадзiў на лаўку. Выцер ёй вочы i пяшчотна загаварыў... Вось так я суцяшаў i нашу дачку, нашу маленькую Мары, калi яна, бывала, бяжыць па лiпавай алеi, спатыкнецца, упадзе, а я яе падыму i лашчу... Я прытварыўся, што не заўважыў нi хвалявання Марынеты, нi яе слёз, нi яе забыцця...

IX

Назаўтра ранiцай яна не паехала катацца на канi. А мне трэба было ў Бардо. (Нягледзячы на водпуск, два разы на тыдзень я бываў там, бо не хацеў перапыняць сваiх кансультацый.)

Я зрабiў усе свае справы ў горадзе, прыехаў на вакзал i сеў на цягнiк. Побач, на суседняй платформе стаяў Паўднёвы экспрэс. Якое ж было маё здзiўленне, калi ў акне вагона, на якiм было напiсана "Б'ярыц", я ўбачыў Марынету. На ёй не было нiякага жалобнага ўбору, вопратка - па апошнiм слове моды... Я ўспомнiў, што нейкая сяброўка даўно ўжо запрашала яе прыехаць у Сэн-Жан-дэ-Люз. Марынета гартала часопiс i не ўбачыла маiх знакаў, якiя я ёй падаваў.

Вечарам ты амаль не звярнула ўвагi на мой расказ пра сустрэчу з Марынетай i палiчыла гэта дзiцячай выхадкай тваёй сястры. Да таго ж аказалася, што ранiцай адразу пасля майго ад'езду Марынета атрымала тэлеграму ад сваёй сяброўкi. Ты нават здзiвiлася, што я пра гэта нiчога не ведаў. Можа, ты западозрыла, што мы дамовiлiся тайна сустрэцца ў Бардо? Зрэшты, табе было не да Марынеты. Ужо некалькi дзён не ўставала з пасцелi наша маленькая Мары вось што цябе непакоiла. Аддаю табе належнае: калi хто-небудзь з тваiх дзяцей хварэў, усё на свеце пераставала для цябе iснаваць.

Не хацеў бы я спыняцца на тым, што здарылася праз некалькi дзён. Трыццаць гадоў прайшло, а душа плача, балiць, як успомню пра гэта... Я ведаю, у чым ты мяне абвiнавацiла. Ты нават пасмела мне проста ў вочы сказаць, што я не захацеў выклiкаць доктара з Вардо. Несумненна, калi б мы запрасiлi прафесара Арназана, ён вызначыў бы, што ў Мары брушны тыф, а не грып, як усе мы думалi. Але пастарайся ўспомнiць: адзiн толькi раз ты спыталася ў мяне: "Можа, паклiкаць Арназана?" Я адказаў: "Доктар Абру запэўнiвае, што ў суседняй вёсцы ў яго набярэцца больш як дваццаць хворых на такi самы грып..." I ты супакоiлася. Чаму ж ты потым пачала гаварыць, што на другi дзень прасiла-малiла мяне паслаць тэлеграму Арназану? Калi б так яно i было, я помнiў бы пра гэта. Праўда, я столькi перадумаў пра ўсё гэта, што цяпер ужо i сам заблытаўся. Дапусцiм, што я скупы, - згодзен... Але ж не да такой ступенi, каб дрыжаць над кожным франкам, калi размова iдзе пра здароўе Мары. Не, не магло такога быць... Тым больш што прафесар Арназан гатовы кожнага лячыць не за грошы, а з павагi да Бога i да людзей. I калi мы не звярнулiся да яго, то толькi таму, што былi ўпэўнены, што ў Мары самы звычайны грып, якi "абвастрыўся расстройствам кiшэчнiка". Гэты невук Абру прымушаў бедную Мары есцi, каб яна не аслабела. Гэта ён яе i забiў, ён, а не я! Не настойвала ты, не патрабавала, не прасiла, каб выклiкалi Арназана. Ты хлусiш! Не нясу я нiякай адказнасцi за смерць Мары! Як павярнуўся ў цябе язык сказаць мне такое? А ты ж у гэта верыш, заўсёды верыла...

Тое страшнае лета!.. Мы нiдзе не маглi дастаць лёду. Цэлымi днямi я стаяў над Мары, выцiраў мокрым ручнiком яе потны тварык, адганяў мух. Арназан прыехаў тады, калi ўжо было позна. Лячэнне змянiлi, але нiякiя лекi не маглi ўжо яе ўратаваць. Няшчаснае дзiцятка, мусiць, трызнiла i ўсё шаптала: "Для таты! Для таты!" А памятаеш яе немы крык: "Балi-iць! Балi-iць! Божа, я ж яшчэ зусiм маленькая...
– I раптам спахапiлася: - Не, я яшчэ пацярплю, я магу..." Абат Ардуэн паiў яе "святою вадой", якую прывезлi з Лурда. У болю i адчаi схiлялiся нашы галовы над схуднелым, знясiленым цельцам... А калi ўсё было скончана, ты абвiнавацiла мяне ў бяздушнасцi i нячуласцi.

А хочаш ведаць, што тварылася ў мяне на душы? Дзiўная рэч, - ты, набожная жанчына, нiяк не магла адарвацца ад мёртвага цела дачкi. Цябе прасiлi, угаворвалi паесцi, адпачыць, паберагчы сiлы... Даводзiлася сiлком выводзiць цябе з пакоя. А ты ўсё рвалася да нябожчыцы, цалавала яе халодныя шчочкi, лобiк, гладзiла яшчэ жывыя яе валасы. Часам ты падала на каленi, нiбы збiралася малiцца, - але, не, ты хацела толькi прытулiцца да акамянелых, ледзяных ручак.

Абат Ардуэн падымаў цябе, гаварыў пра дзяцей, на якiх трэба быць падобным, каб увайсцi ў царства нябеснае да Бога: "Яна жывая, яна бачыць вас, яна чакае вас..." Ты толькi кiвала галавой. Словы гэтыя не даходзiлi да цябе. I вера твая не магла табе дапамагчы. Ты думала толькi пра гэтае мёртвае цела, якое было часцiнкай тваёй плоцi... Цела Мары... Хутка яго закапаюць у зямлю... А я, бязбожнiк, гледзячы на труп сваёй дачкi, зразумеў усё страшнае значэнне слова "прах". Мяне апанавала пачуццё незваротнай страты, вечнай разлукi... Яе тут ужо не было. А гэта зусiм не яна. "Вы шукаеце Мары?
– Тут яе больш няма..."

Пазней ты папракала мяне, што я хутка пра яе забыўся. Не ведаеш ты, што абарвалася ўва мне, калi я падышоў да труны развiтацца i апошнi раз пацалаваў Мары. Гэта ж была ўжо не яна!.. Ты праклiнала мяне за тое, што я не хадзiў з табой кожны дзень на могiлкi. "Нагi яго там не бывае, - паўтарала ты.
– I гэта бацька! Як яму не брыдка! А, здаецца, адну толькi Мары ён i любiў. Камень, а не сэрца ў гэтага чалавека!"

Марынета прыязджала на пахаванне, але праз тры днi зноў паехала ад нас. Гора асляпiла цябе, i ты не бачыла новай бяды. Ад'езд сястры як быццам прынёс табе палёгку. А праз два месяцы мы даведалiся пра яе заручыны з нейкiм лiтаратарам цi журналiстам

з Б'ярыца. Умешвацца ўжо было позна. Гэтага дараваць ты не магла. У табе заклекатала нянавiсць да Марынеты. Ты не пажадала бачыць яе мужа, хоць гэта быў самы звычайны малады чалавек, якiх шмат на белым свеце. Адзiным яго злачынствам было тое, што ён пазбавiў нашых дзяцей багатай спадчыны, якой, дарэчы, i сам не пакарыстаўся, таму што большая яе частка пайшла пляменнiкам барона Фiлiпо.

Разважлiвасцi табе заўсёды не хапала. Вось i на гэты раз ты лаяла на чым свет стаiць "злачынцу". Павер, нiколi ў жыццi не сустракаў я чалавека больш несправядлiвага, чым ты. На споведзi ты, пэўна, каешся ў сваiх маленькiх грашках, а не бачыш таго, што кожны твой учынак, усё тваё жыццё - грубае парушэнне евангельскiх запаведзяў. Калi трэба знiшчыць ненавiснага табе чалавека, ты i вокам не маргнеш i нагаворыш на яго ўсяго, што толькi не прыйдзе табе ў галаву. Тут ты не спынiшся нi перад праўдай, нi перад хлуснёю. Ты нiколi ў вочы не бачыла мужа сваёй сястры, ведаць не ведала яго, а з поўнай упэўненасцю ўсiм трубiла: "Ведаеце, Марынета паехала ў Б'ярыц i стала ахвярай гэтага нягоднiка. Прайдзiсвет, з тых, што бадзяюцца па свеце i арудуюць у атэлях..."

Калi няшчасная Марынета памерла ад родаў (ах, не хачу я судзiць цябе так жорстка, як ты мяне пасля смерцi Мары!), - мала сказаць, што ты спакойна перанесла гiбель сваёй сястры, ты, здавалася, нават радавалася: "Ну, што я гаварыла? Iнакш гэта i не магло скончыцца. Сама пайшла на пагiбель!.." Ну, а табе, вядома, няма ў чым сябе папракаць: абавязак ты выканала поўнасцю: "Сястра ведала, што дзверы ў бацькоўскi дом для яе не былi зачыненыя, мы чакалi яе, варта ёй было толькi знак падаць..." Ва ўсякiм разе, ты шчыра магла сабе сказаць: "Не я на гэта яе падштурхнула". Не так проста, аказваецца, было табе вытрымаць сваю цвёрдасць. "Але што зробiш, - апраўдвалася ты, - у жыццi бываюць выпадкi, калi трэба прымусiць сваё сэрца маўчаць".

Не, не буду я цябе дакараць. Я гатоў нават прызнаць, што ты з дабрынёй i пяшчотай ставiлася да сына Марынеты, яе маленькага Люка. На лета ты забiрала хлопчыка да сябе, а зiмой ездзiла да яго, - ён вучыўся ў пансiёне недалёка ад Баёна. Ты гаварыла: "Я выконваю свой абавязак, раз яго бацька не хоча клапацiцца пра хлопчыка..."

Я нiколi табе не расказваў, што ў вераснi 1914 года бачыў у Бардо бацьку нашага Люка. Я хацеў купiць сабе сейф, але ўсе сейфы разабралi бежанцы з Парыжа*. Нарэшце дырэктар Лiёнскага банка паведамiў мне, што адзiн яго клiент вяртаецца ў Парыж i, магчыма, згодзiцца прадаць мне свой сейф. Калi мне сказалi прозвiшча гэтага клiента, я зразумеў, што гэта бацька Люка. Мушу цябе засмуцiць: ён зусiм не быў падобны да той пачвары, якую ты сама сабе намалявала. Самы звычайны чалавек. Узрост - трыццаць восем гадоў, выгляд стомлены. I напэўна ж баяўся, каб не забралi ў войска. Цяжка ў iм было пазнаць таго маладога чалавека, якога бачыў я чатырнаццаць гадоў таму назад на пахаваннi Марынеты. Тады ж я меў з iм дзелавую размову. Ён гаварыў са мной шчыра, адкрыта. Аказваецца, у яго была сужыцелька-жанчына, мусiць, не вельмi добрая, бо ён не хацеў, каб Люк быў разам з iмi. I, жадаючы сыну дабра, ён аддаў яго тваёй мацi. Бедная мая Iза, калi б толькi ты i дзецi ведалi, што я прапанаваў гэтаму чалавеку ў той дзень! Цяпер гэта можна сказаць. Я хацеў, каб ён пакiнуў гэты сейф сабе на сваё прозвiшча, а мне даў даверанасць. Тады ўсё маё багацце можна было б захоўваць у гэтым сейфе. Там быў бы i дакумент, якi сведчыў бы, што ўсё гэта належыць Люку. Пакуль я жывы, бацька Люка не меў бы доступу да сейфа, а пасля маёй смерцi ён станавiўся яго поўным гаспадаром, пра што, безумоўна, вы нiчога не ведалi б...

* У вераснi 1914 г. многiя парыжане пакiнулi сталiцу, баючыся наступлення нямецкiх войск.

Зразумела, што такiм чынам я аддаў бы ў рукi гэтага чалавека сябе i сваё багацце. Вось да чаго вы мяне давялi! Вось як я вас ненавiдзеў! I што ты думаеш?! Ён не захацеў пайсцi на такую здзелку. Не пасмеў. Загаварыў пра свой гонар.

А як магло здарыцца, што я адважыўся на такое вар'яцтва? На той час дзецям было ўжо пад трыццаць гадоў. Яны мелi свае сем'i. I Жэнеўева, i Хюбэр былi тваiмi надзейнымi супольнiкамi. Вы дзейнiчалi спадцiшка, а ворагам вашым быў я. Iза, але ж i з дзецьмi, асаблiва з Жэнеўевай, у цябе вялiкай згоды не было. Ты яе папракала, што яна заўсёды пакiдае цябе адну, нi ў чым не раiцца з табой, усё робiць па-свойму. Тым не менш вы адразу забывалiся пра свае спрэчкi, калi справа заходзiла пра мяне. Зрэшты, усё рабiлася цiшком, а выключэннем былi толькi ўрачыстыя падзеi ў нашым жыццi. Помню, якiя разгарэлiся баталii, калi давялося жанiць Хюбэра i выдаваць замуж Жэнеўеву. Я не хацеў даваць пасагу, а толькi рэнту. Я адмовiўся тады даць звесткi пра сваю маёмасць, з чаго яна складаецца, дзе захоўваецца. Я стойка трымаўся i зламаў вас. Мне дапамагла не толькi нянавiсць да ўсiх вас, але i любоў, любоў да маленькага Люка. А бацькi маёй будучай нявесткi i будучага зяця згадзiлiся на ўсё, бо цвёрда ведалi, што ў маiх руках незлiчонае багацце.

Поделиться:
Популярные книги

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Ответ

Дери Тибор
1. Библиотека венгерской литературы
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Ответ

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Альда. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альда
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Альда. Дилогия

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом